Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Гэта ёй таксама не падабалася: чалавек здаровы, з добрым апетытам, ён звычайна крычаў з парога: «Даша! Абедаць!»

Раман Карпавіч прайшоў у суседні пакой, спыніўся перад кніжнымі паліцамі, якія займалі ўсю сцяну, i доўга глядзеў на кнігі так, быццам развітваўся з імі. Потым падышоў да прыёмніка, уключыў i тут жа выключыў, сеў у мяккае крэсла каля стала i пакратаў старыя гардзіны, якія праз хвіліну будуць заменены новымі. Даша праз адчыненыя дзверы ўпотай назірала за ім. «Нешта здарылася». Але яна ведала, як бывае цяжка i непрыемна, калі ў такую хвіліну пачынаюць лезці з распытамі, нават калі гэта робіць i блізкі чалавек. Таму яна

ніколі, убачыўшы, што муж не ў настроі, не абдымала яго, не цалавала, ласкава не пытала: «Што здарылася. Рома?» Не, яна рабіла гэта інакш! І зараз яна зайшла ў пакой з гардзінай, на пісьмовым стале кнопкамі прыкалола яе да карніза i загадала:

— Прынясі табурэт.

Раман Карпавіч прынёс табурэт i хацеў лезці сам, але Даша не дазволіла.

— Чакай, я сама, ты ў чаравіках, запэцкаеш мне ўсё.

Ён падтрымліваў крэсла i табурэт, каб яна не ўпала. З вышыні, не перапыняючы работы, яна спытала жартаўліва i як бы між іншым:

— Не сакрэт, чым расстроены таварыш Жураўскі?

— Чым? — Ён з удзячнасцю глянуў угору на яе рукі: малайчына, сваім тонам яна памагла яму пачаць размову. — Таварыша Жураўскага паеылаюць у раён.

Даша крута павярнулася і, напэўна, упала б, каб ён не падхапіў яе на рукі. Яна войкнула, абняла яго за шыю, на міг прытулілася, але тут жа вызвалілася з абдымкаў i, трохі бледная ад спалоху, спытала з вялікім здзіўленнем:

— Цябе? На работу?

Чатыры месяцы ішла кампанія — накіроўвалі адказных работнікаў з горада ў вёску, у сельскія раёны, але ёй ні разу нават i ў галаву не прыйшло, што могуць паслаць яе мужа, кандыдата навук, адказнага работніка ЦК.

Яна села на край канапкі, папраўляючы валасы, i адразу зрабілася не па-дамашняму сур'ёзная, на выгляд як бы разгубленая, але ў той жа час нейкая ўрачыстая i рашучая, як выглядаюць толькі жанчыны ў адказны момант жыцця.

Раман Карпавіч адышоў да кніжнай паліцы i пачаў выроўніваць кнігі, імкнучыся, відаць, гэтак схаваць сваю ўзрушанасць.

— Ну, вось… бачыш, як яно бывае… Калі я сам пасылаў людзей, мне здавалася ўсё гэта прасцей, чым некаторыя стараліся давесці. А яно вось як: ты — у інстытуце, Таня — у музычнай. Я — кандыдат, марыў за доктарскую ўзяцца… І вось — ідзі сакратаром. Ды куды? Ведаеш куды? У наш раён! Адкуль прыйшоў — туды i вярніся. Як табе гэта падабаецца?

Яна з цікаваецю глянула на мужа. Ён растлумачыў:

— Канферэнцыя праваліла Бародку. Не разумею, што там здарылася.

— А я разумею, — сказала Даша. — Я даўно табе казала: зазнаўся, лічыў, што яму ўсё дазволена.

— Не спрачаюся… Ты, вядома, права, як заўсёды. — Яму хацелася пажартаваць, але жарт не атрымаўся. Даша пачала камячыць канцы пояса ад халата. Ён зразумеў, што яна знарок не глядзіііь на яго, успрыняў гэта як дакор, як асуджэнне i збянтэжыўся. Хацелася сказаць пра ўсё так, каб не было з яе боку ніякіх папрокаў, а галоўнае — крыўды. Даша не заплача, не паскардзіцца — ён ведаў гэта, але яму было шкада яе, у яе было нялёгкае жыццё. Як яна радавалася, калі паступіла ў інстытут, а потым — калі атрымалі гэтую ўтульную кватэру! І вось усё трэба кідаць… «Зразумей мяне, мой добры друг, як ты заўсёды разумела». Ён прысеў каля стала i сказаў з сур'ёзнасцю амаль афіцыйнай:

— Мяне хвалюе яшчэ i іншае… Ці ўсе там правільна зразумеюць мой зварот? Скончыў акадэмію, працаваў у ЦК i раптам — назад.

Вядома, не гэтага ён баяўся. Але цяпер, калі Даша нечакана змоўкла, яму здавалася, што лепей,

калі яна спачатку выкажацца не аб пераводзе ў раён, a выявіць свае адносіны да звароту ў свой раён. Тады, напэўна, адразу стане ясным наогул яе стаўленне да гэтай падзеі ў ix жыцці.

Даша раптам падышла i стала побач. Цяпер ён баяўся глянуць на яе, чакаючы жорсткіх слоў. Але рука яе мякка лягла яму на плячо.

— Чаго ты мяне агітуеш?

— Я? — Раман Карпавіч глянуў на яе з трывогай i радасцю.

— Што я, не бачу?! Угаворваеш, як дзяўчынку. Мне проста крыўдна. Успомні, у сорак першым мы не думалі i не вырашалі, дзе нам будзе лепш ці горш i якую пасаду ты будзеш займаць — камандзіра ці радавога… Мы з табой першыя пайшлі ў лес. І калі так трэба сёння… Ты ж сам згадзіўся, хіба я не бачу. Дык навошта табе ўгаворваць мяне? Пасаромеўся б!

У радасным парыве ён не абняў яе, а моцна, да болю, сціснуў рукі. A калі яна войкнула, ён падзьмухаў ёй на пальцы, як маленькай, i пацалаваў ix. Дзеці з радасным смехам кінуліся да бацькоў. Колькі хвілін яны з напружаннем сачылі за ix паводзінамі, хаваючыся за дзвярамі. Ім здавалася, што бацькі маюць намер пасварыцца, i яны перажывалі з-за гэтага, асабліва плакса Таня.

32

Да вечара аглядаў Жураўскі МТС i калгас, аглядаў, як гаспадар, што вярнуўся пасля доўгай камандзіроўкі. Усё яму знаёма тут да драбніц — усё, што застаецца нязменным праз многія гады — палі, гai, луг, рэчка. Але шмат што змянілася за шэсць год: выраслі новыя будынкі — фермы, гаражы, майстэрні. Ён амаль штогод прыязджаў у Крыніцы адпачыць, але тады неяк не заўважаліся ўсе гэтыя змены. Выходзіць, каб усё бачыць, трэба глядзець не вокам дачніка, а вокам гаспадара.

Нагадаўся пачатак яго сакратарскай дзейнасці адразу ж пасля прыходу Савецкай Арміі, калі яны, партызаны, вярнуліся на родныя папялішчы. Што яны мелі тады? У гэтых Крыніцах, якія, дарэчы, былі спалены напалавіну, не засталося ніводнага кароўніка, канюшні, ды i кароў не засталося ніводнай, а коней — дзесяткі два калек, якіх выбракавалі з арміі. На пасаду старшынь траплялі выпадковыя людзі, якіх штогод прыходзілася мяняць. А цяпер? Няхай яшчэ не самая лепшая МТС, няхай яшчэ i калгас толькі сярэдні… Але якія магчымасці, якія перспектывы! Ёсць дзе разгарнуцца, ёсць з кім працаваць! Якія людзі выраслі! У МТС — Сяргей за галоўнага інжынера, той Сяргей, якога ён, Жураўскі, помніць хлапчуком i некалі, калі яшчэ працаваў сакратаром райкома камсамола, прымаў у камсамол. A ў калгасе які стары! Прафесар!

Ён мала ведаў Валатовіча i дагэтуль сустракаўся усяго адзін раз: прыязджаў неяк улетку, не застаў Бародку i звярнуўся да старшыні райвыканкома — папрасіў машыну дабрацца да Крыніц. Валатовіч яго ведаў больш, бо яму расказвалі аб былым сакратару, i ён сам не раз бачыў i слухаў Жураўскага на рэспубліканскіх нарадах. Цяпер, пабыўшы некалькі гадзін разам, спачатку — у МТС, потым — у канторы праўлення i на фермах, яны належным чынам ацанілі адзін аднаго.

Ужо вечарэла. Яны доўга затрымаліся на ферме, глядзелі, як дояць кароў. Валатовіч тоЛькі што набыў першыя даільныя апараты, але працавалі яны чамусьці кепска. Маладзенькая заатэхнік, якая ўжо тры дні вучыла даярак карыстацца імі, баялася прызнацца ў сваім няўменні, ледзь не плакала ад роспачы. Раман Карпавіч i старшыня памагалі ёй знайсці прычыну кепскай работы апаратаў.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Страж Кодекса

Романов Илья Николаевич
1. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса

Глэрд IX: Легионы во Тьме

Владимиров Денис
9. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Глэрд IX: Легионы во Тьме

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода