Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

«Гэта называецца «не буду хваліцца», — падумаў Лемяшэвіч, хаваючы усмешку.

— Калектыў? Нічога. Звычайны. Я як завуч не магу скардзіцца. Ёсць моладзь, нявопытныя… Ёсць вопытныя…

Насустрач ім ішла «Пабеда», i яны саступілі з дарогі ў розныя бакі; на нейкі момант машына раздзяліла ix i перапыніла размову. Лемяшэвіч убачыў у машыне за рулём сакратара райкома, з якім пазнаёміўся раніцой.

— Сакратар райкома — Бародка, — паведаміў Арэшкін, калі яны зноў сышліся на дарозе, i дадаў: — Сіла, я вам скажу, — i, аглянуўшыся на машыну, прадаўжаў расказваць пра калектыў. — Тут у нас ёсць нехта Шаблюк, старэйшы настаўнік… Безумоўна,

заслужаны чалавек… Нешта каля паўстагоддзя працаваў на ніве народнай асветы. Але, ведаеце, паглядзіш гэтак з пазіцый чалавека, выхаванага савецкай уладай, і…— Арэшкін дмокнуў i развёў рукамі. — Каля сарака год Шаблюк працаваў у Крыніцах. Ну, вядома, перакуміўся з усімі, дом сабе збудаваў — другога такога няма ў сельсавеце, сад, пчол вулляў дваццаць… — Лемяшэвіч не адразу зразумеў, што размова ідзе пра таго Данілу Платонавіча, пра якога гаварылі Жураўскія i якому перадавалі прывітанні іншыя людзі.

— Адгэтуль i псіхалогія… Пачалася вайна, немцы прыйшлі, усенароднае гора — яму эвакуіравацца прапанавалі… Адмовіўся. Застаўся ў вёсцы… А? Чаму застаўся? Гаспадарачку пашкадаваў… I жыў усе два з палавінай гады спакойна, i немцы не чапалі яго. Чаму, паўстае пытанне, не чапалі, калі ён быў савецкі настаўнік, няхай сабе i беспартийны? Што? Кажуць, з партызанамі быў связаны. Але хто быў — таго ведаюць… Пра тых пішуць.

Лемяшэвіч усё больш насцярожваўся. Заўсёды мімаволі з'яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. Пра Шаблюка Лемяшэвічу гаварылі людзі больш паважаныя i дастойныя ці зусім староннія, якім не было ніякай патрэбы крывіць душой, гаварылі цёпла i сардэчна.

Арэшкін як бы схамянуўся:

— Вы не падумайце, што я асабіста нешта маю да Шаблюка. A? Барані Божа! Я вельмі паважаю яго, я друг яго, але я — для аб'ектыўнасці, каб вы былі ў курсе. Стары ўжо на пенсіі, а жыць спакойна не можа. Любая скарга на мясцовыя ўлады абавязкова адрэдагавана i перапісана ім. І ў школе хоча ўмешвацца. А? Не можа зразумець, што адстаў ён, што практыка яго пярэчыць сучаснай педагагічнай навуцы…

«Практыка чалавека, які паўстагоддзя вучыў дзяцей, пярэчыць педагагічнай навуцы? Дзіўнае разумение навукі!» — падумаў Лемяшэвіч i ўголас спытаў:

— І даўно не працуе Шаблюк?

— З вясны пайшоў на пенсію. Хварэў доўга. Але як толькі ачуняў — заглядвае ў школу…

— І вам гэта не падабаецца? — сурова i няветліва спытаў Лемяшэвіч.

Арэшкін пільна паглядзеў на яго, пагладзіў сваё сэрца, прыветліва ўсміхнуўся:

— Што вы! Я па-сяброўску, для аб'ектыўнаеці. Я i Данілу Платонавічу гаварыў гэта. Я супроць яго нічога не маю. Але, разумееце, калі з-за свайго нейкага, магчыма, старэчага дзівацтва ён падтрыМлівае некаторых скандалістаў, то прабачце. Для мяне інтарэсы справы даражэй за ўсё. A скандалісты ёсць. А? Ёсць. І ў школе… Самі пабачыце.

Лемяшэвіч не захацеў больш выслухоўваць атэстацыі людзей, якіх ён не ведаў, з якімі ні разу не сустракаўся. Хоць усё выглядала прыстойна: завуч хоча расказаць новаму дырэктару пра калектыў, ахарактарызаваць людзей. Нарэшце нічога асаблівага няма i ў тым, шго ён не любіць старога настаўніка-пенсіянера, той мог насаліць яму, умяшацца ў яго абавязкі — старыя бываюць надакучлівыя. Кожны мае права на сімпатыі i антыпатыі. Але з акупацыяй — гэта пахне паклёпам, бо не маглі Жураўскія паважаць чалавека, калі хоць што-небудзь у словах Арэшкіна было праўдай. Каб змяніць тэму размовы, Лемяшэвіч спытаў пра ўраджай.

— Ураджай? — здзівіўся Арэшкін. —

Ды як вам сказаць… Здаецца, так сабе. Пяскі тут.

— А лён вось нядрэнны. — З аднаго боку дарогі стаяў паспелы ўжо, густы i высокі лён, звінеў галоўкамі. — Як думаеце, колькі дасць гектар?

Арэшкін сумеўся, знікла яго красамоўнасць.

— Як вам сказаць… А-а? Цэнтнераў, мабыць, ну… — ён доўга глядзеў на лён, як бы вызначаючы ўраджайнасць, — дзесяць…

— Чаго?

— Як чаго?

— Ну, лён дае валакно i семя.

— Усяго разам, вядома…

Лемяшэвіч усміхнуўся, адвярнуўшыся ў бок ільну.

— Усяго разам… Не, відаць, не будзе i разам. Цэнтнеры чатыры валакна.

— Ну, вось… А вы кажаце — добры ўраджай, — як бы ўзрадаваўся Арэшкін.

Лемяшэвіч не адказаў.

Прайшлі моўчкі.

Зноў пачало пячы сонца. Лёгка дыхала зямля, ад яе ўзнімалася празрыстая пара. Палявымі сцежкамі групамі ішлі з вёскі жанчыны. Адна група выйшла насустрач ім на дарогу, прывіталіся. Размінуўшыся, жанчыны доўга азіраліся i аб нечым спрачаліся.

— Жанчын у калектыве многа? — спытаў Лемяшэвіч, хоць яму i не хацелася больш пытацца пра людзей.

— Жанчын? — Арэшкін пільна паглядзеў на яго, пакратаў каўнерык i больш энергічна пагладзіў сэрца. — Вы халасцяк?

Лэмяшэвіча ўзлавала, што завуч так недарэчна вытлумачыў яго пытанне.

— Жанчын многа… Але нецікавыя… Большасць — замужнія. А то — так… Ёсць толькі адна цікавая жанчына… Але-е… — Твар Арэшкіна расплыўся ад дзіўнай усмешкі, ён на поўныя грудзі ўцягнуў паветра i выпрасгаўся, ад чаго стаў яшчэ больш высокім.

«Закаханы», — падумаў Лемяшэвіч, з цікавасцю назіраючы за ім.

— Дзіўная жанчына, я вам скажу. Урач тутэйщы… Удава. Дачка гадоў трынаццаць. А? Не тое каб надта прыгожая. Не. Разумееце, нейкая а-асаблівая… Я не ідэаліст i не прызнаю так званую вернасць да труны. Але, разумееце, гэтая Наталля Пятроўна… Муж загінуў на вайне… Яна дзесяць гадоў у Крыніцах… Не адзін мужчына да яе сватаўся… Але паспрабуйце вы сказаць пра яе што-небудзь благое — i вас вясковыя жанчыны прыб'юць. А-а? не жартую. Вам не дадуць жыцця…

Лемяшэвіч слухаў, i на душы ў яго рабілася святлей ад таго, што ёсць невядомая яму Наталля Пятроўна, i часткова ад таго, што i Арэшкін можа любіць людзей i захапляцца ix душэўнай прыгажосцю.

— Але-е, дарагі Міхась Кірылавіч, зайздросны аўтарытэт у нашага ўрача. Ну, што ж, гэта зразумела… Яна адна, а нас сорак чалавек у сельсавеце. Дайце паднясу ваш чамадан, а то, мабыць, цяжка вам.

Яны ўваходзілі ў вёску.

* * *

Пакоі былі пустыя i няўтульныя. Толькі ў адным стаяў пафарбаваны просты стол, зроблены не вельмі ўдалым майстрам, i два крэслы: адно новае, але гэткае ж грубае, як стол, а другое «венскае», старамоднае, адмысловай канструкцыі. Старое крэсла было моцнае i лёгкае, новае — цяжкое i скрыпучае. Але Лемяшэвічу не хацелася садзіцца ні на адно з ix. Адчыніўшы насцеж дзверы, ён хадзіў з пакоя ў пакой, зрэдку затрымліваючыся каля акна, што выходзіла ў бок прышкольнага агарода i саду. Настрой яго, узнёслы i вясёлы ў дарозе, паступова псаваўся. I пачалося гэта з агляду школы. Адрамантавана яна была зусім не так добра, як хваліўся Арэшкін. А на думку Лемяшэвіча, i зусім дрэнна: парты нефарбаваныя, пакоі так пабелены, што на столі i на сценах ад пэндзля засталіся дзівосныя ўзоры, печы складзены няўмела i непрыгожа. Ён сказаў пра гэта Арэшкіну. Той прыкінуўся пакрыўджаным i здзіўленым:

Поделиться:
Популярные книги

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Интриганка

Шелдон Сидни
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Интриганка

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя