Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Бародка пастукаў алоўкам аб настольнае шкло.

— Наш загадчык райана, — ён кіўнуў у бок Паўла Васільевіча, — не падтрымлівае гэтага перамяшчэння… Але прашу зразумець: у Ліпняках нам трэба не толькі добры дырэктар, нам трэба чалавек, якога мы маглі б зрабіць сакратаром партарганізацыі, які наладзіў бы там усю палітыка-масавую работу. Вядома, якое там становішча…

Валатовіч, начапіўшы акуляры, павярнуўся i паглядзеў на Лемяшэвіча, усміхнуўся i, перапыніўшы Бародку, сказаў:

— А як сам Лемяшэвіч глядзіць на гэта? У яго пыталі? Дайце яму слова.

— Я паехаў на працу па ўласнаму жаданню.

І нікуды не хачу пераводзіцца. І не разумею, каму спатрэбіўся мой перавод… Я дзякую за добрае слова, але таварыш Бародка яўна пераболылвае мае арганізатарскія здольнасці.

— Воля партыі — закон для камуніста, i каму-каму, а вам гэта варта ведаць! — сказаў Бародка.

Лемяшэвічу адразу прыгадалася пачутае ў прыёмнай «сам», i ён не ўтрымаўся, хоць, ідучы на бюро, загадваў сабе быць выключи а стрыманым, каб не адказаць Бародку на яго словы.

— Смела вы атаясамліваеце сваю ўласную волю з воляй партыі!

Бародка i брывом не павёў, быццам не чуу.

— Думка членаў бюро?

— Я не бачу логікі ў такіх перамяшчэннях, — сказаў рэдактар Жданко, паціскаючы плячамі.

— Я вам сказаў, якая логіка! Якая яшчэ трэба логіка, акрамя той, што накіравана на карысць справы? — раздражнёна адкязаў Бародка, ведаючы, што толькі такім чынам рэдактара, чалавека далікатнага i нявопытнага, можна пераканаць.

— Думаю, Арцём Захаравіч, не варта нам гэта рабіць, — спакойна i ў той жа час аўтарытэтна сказаў Валатовіч. — Сапраўды, навошта? Забі мяне — не разумею таксама. А што мы скажам Баравому, які сам просіцца ў Ліпнякі? Куды яго дзенем? А што датычыцца Ціханчука — гэта не дырэктар дзесяцігодкі. Ціхоня, баязлівец…

«А Бародку там такі i трэба, каб не замінаў», — падумаў Лемяшэвіч, але прымусіў сябе маўчаць, пакуль размова ідзе паміж членамі бюро.

— Адзін прасіўся туды, другі — сюды, а нам абавязкова трэба зрабіць наадварот, — сказаў пракурор, пазіраючы на гадзіннік i пазяхаючы.

— Вам, таварыш Кляўкоў, вельмі спаць хочацца? — саркастычна спытаў Бародка i ўзлавана дадаў: — Калі дзе што i робіцца наадварот — дык гэта ў вас, у райпракуратуры. Я папярэджваю: пытанне ўзгаднялася ў абласных інстанцыях… І дыскусіраваць, думаю, няма чаго. Галасую. Хто — за?

— За што — «за»? — спытаў Жданко.

— За перавод Лемяшэвіча ў Лігінякі!

Бародка сам узняў руку i чакаў, пільна сочачы за кожным з членаў бюро, кідаючы ім позіркі, у якіх былі i чаканне, i загад, i стоены гнеў. Hi адной рукі больш не паднялося. Члены бюро не глядзелі на яго. Яны сядзелі, унурыўшы галовы, быццам саромеліся, i займаліся хто чым: другі сакратар Птушкін, на якога асабліва пільна глядзеў Бародка, хутка распісваўся на чыстым аркушы паперы, употаи пазіраючы на друпх — ці галасуе хто яшчэ? Рэдактар шчоўкаў замком сваёй прыгожай зялёнай папкі. Валатовіч, праціраючы акуляры, дакорліва ківаў галавой. І толькі Кляўкоў, дэманстратыўна глянуўшы на гадзіннік, сказаў:

— Я галасую супраць.

Пасля яго слоў Бародка хутка апусціў сваю руку i схаваў яе пад стол.

— Так, — знешне спакойна сказаў ён i звярнуўся да Лемяшэвіча: — Можаце ісці… i працуйце пакуль што…

Лемяшэвіч узняўся, накіраваўся да дзвярэй, але на парозе спыніўся i, усміхаючыся, спытаў:

— Чаму — «пакуль што»?

Бародка не адказаў, ён стаяў i хутка перабіраў на стале паперы,

як бы спяшаючыся некуды. Лемяшэвіч чакаў адказу. Пракурор паўтарыў яго пытанне:

— Сапраўды, чаму — «пакуль што»?

Бародка ціха паўтарыў:

— Ідзіце… працуйце…

A калі Лемяшэвіч выйшаў, Бародка шумна ўдыхнуў поўныя грудзі паветра. Ямубыло цяжка: упершыню за ўсю яго шматгадовую работу члены бюро не падтрымалі яго, першага сакратара. І як не падтрымалі! Здаралася i раней, што часам спрачаліся, не пагаджаліся, галасавалі супраць два-тры чалавекі. Але так… каб усе адхілілі… так не было! І самае крыўднае, што гэта не якое-небудзь блытанае, складанае гаспадарчае пытанне, а дробязь — перавод аднаго чалавека. Ён забыўся на сапраўдныя матывы, якія прымусілі яго патрабаваць пе-раводу Лемяшэвіча. Цяпер, у злосці, ён цвёрда быў перакананы, што сапраўды так трэба дзеля справы, што яго рашэнне адзіна правільнае i разумнае. І таму пазіцыя членаў бюро страшэнна яго абурала.

Нехта заглянуў у дзверы, ён крыкнуў:

— Пачакайце!

Сашчапіўшы рукі за спіной, ён прайшоўся па пакоі i спыніўся ў канцы стала, каля крэсла, на якім толькі што сядзеў Лемяшэвіч.

Цяпер ужо ўсе глядзелі на яго: Птушкін насцярожана, з трывогай, Кляўкоў — з вясёлымі агеньчыкамі смеху ў ясных, па-дзявочаму прыгожых, вачах, Жданко сумна. Але ён ужо не глядзеў ні на кога з ix, позірк яго быў утароплены ў размаляваную карту раёна, што вісела над яго сталом.

— Так, таварышы… Так, — сказаў ён з доўгімі паўзамі i як бы з жалем за ўсё, што здарылася, i раптам злосна спытаў: — Як жа будзем працаваць далей, га?

Ніхто не адказаў.

— Як можна працаваць, калі ў бюро такі разлад?.. Анархія!.. Калі прапановам першага сакратара — нуль увагі?! Я пытаюся, як будзем працаваць? Як я магу кіраваць раёнам, калі члены бюро…

— Арцём Захаравіч! — зноў-такі спакойна i далікатна перапыніў яго Валатовіч. — Кожны з нас, у тым ліку i ты, можа памыляцца… Думка калектыву — яна заўсёды самая правільная! І калі бюро не згадзілася з табой…

— Не! — крыкнуў Бародка, як гаўкнуў, i закашляўся. — Гэта дэманстрацыя! Змова! І ўсё гэта — твая справа, таварыш Валатовіч! Я ведаю! І я гэта так не пакіну!.. Я пастаўлю на сваё месца i гэтага… дырэктара i яшчэ каго-небудзь…

— Ну, ведаеш. — Валатовіч энергічным рухам адсунуў ад сябе попельніЦу, паперы. — Не аднаму табе вядома, чаму ты хочаш выжыць Лемяшэвіча з Крыніц. Вось так… І не крычы, калі ласка. Не палохай. Вядзі пасяджэнне. Людзі чакаюць.

* * *

Лемяшэвіч, задаволены перамогай, лічыў, што паколькі члены бюро запярэчылі супроць яго пераводу, Бародка больш не адважыцца ўзнімаць гэтае пытанне i ён, Лемяшэвіч, можа працаваць спакойна. Але роўна праз тры дні прыйшоў загад аблана аб пераводзе яго ў Ліпнякі. Міхась Кірылавіч здзівіўся не загаду, a аператыўнасці, з якой дзейнічаў Бародка. Каб ён сам прасіўся пераводу, справа, напэўна, вырашалася б месяцамі. А тут нават пісьмо дастаўлена з абласнога цэнтра за адзін дзень, чаго ніколі не было. Ён узлаваўся. «Ах, ты так!.. Ты паказваеш сваю сілу? Дык i я пакажу сваю волю! Пабачым, хто — каго. Цяпер я не адступлю! Не!» — у яго з'явілася цвёрдая рашучасць змагацца да канца. Нікому ў школе не сказаўшы пра загад, ён на другі ж дзень паехаў у аблана.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Личный аптекарь императора. Том 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 4

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Наномашины, демоненок! Том 3

Новиков Николай Васильевич
3. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, демоненок! Том 3

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Мельницы богов

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Мельницы богов

Травник

Назимов Константин Геннадьевич
1. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Травник

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Тринадцатый XIII

NikL
13. Видящий смерть
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XIII

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Наномашины, ученик! Том 6

Новиков Николай Васильевич
6. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, ученик! Том 6

Когда он был порочным

Куин Джулия
6. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.85
рейтинг книги
Когда он был порочным