Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— A працоўны гераізм? — спакойна i разважліва, не адрываючыся нават ад часопіса, спытаў Лявон Цялуша, самы высокі i сталы на выгляд, рудаваты хлопец, круглы выдатнік, верны кандыдат на залаты медаль.

— Што значыць працоўны гераізм? — не здаваўся Валодзя. — Гэта, ведаеце… Як вам сказаць… Каця, як гэта там у літаратуры называецца? Эпітэт… Пераносны сэнс… Так можна дагаварыцца да «школьнага гераізму» i пачаць даказваць, што ты таксама герой.

У класе засмяяліся, але Лявона збіць з тропу немагчыма.

— A калі машыніст лезе ў гарачую топку, каб адрамантаваць яе? — епытаў ён. — Што

гэта такое?

— Якую гарачую? Розная гарачыня!

— Ды ў такую, што ты спёкся б там, як яблык. Не чытаў хіба? — горача падтрымала Лявона Каця Гаманок, якая асабліва палымяна даказвала, што рэкорд Алёшы — самы сапраўдны гераізм i што чалавек, які ўмее так працаваць, i ёсць герой.

— Гэта справа іншая— палезці ў топку, гэта i ёсць смеласць, такі гераізм я прызнаю. А мы гаворым аб простай працы. Сеў чалавек на машыну i паехаў… Скасіў жыта больш, чым іншыя… А можа, тыя іншыя проста дрэнна працавалі?

— Дзяржаўная норма ёсць, галава дубовая! — злавалася Каця.

— А што такое норма? — Валодзя ў душы сам захапляўся рэкордам Алёшы i нават крыху зайздросціў, але паспрачацца i давесці сваё, часам тое ж самае, што даводзілі ўсе, але ў іншай форме, было для яго найпершай патрэбай. — Норма — гэта колькасць працы ў пэўную адзінку часу. A які час быў у Алёшы? Чакайце, чакайце! Я вас злавіў! Ды вы ведаеце, што ён парушаў закон аб ахове працы? Замест васьмі гадзін ён працаваў шаснаццаць. Гэта што такое? Які тут гераізм? Так я пачну калоць дровы дзень i ноч i пастаўлю сусветны рэкорд!

Аднакласнікі смяяліся. Дзяўчаты хорам крычалі:

— Фармаліст!

Слова гэтае стала амаль што мянушкай Валодзі, так аднойчы яшчэ ў восьмым класе назваў яго Даніла Платонавіч.

— Хлеб у пол i не можа чакаць, пакуль ты выспішся.

Алёша сядзеў моўчкі на задняй парце побач з Лявонам i рабіў выгляд, што да гэтай спрэчкі яму няма ніякай справы i што яго цікавіць толькі часопіс, які разглядаў сусед. Але калі б яго спыталі пасля, што ён бачыў у «Огоньке», то ён, напэўна, нічога не змог бы адказаць. Хаваючы вочы ад усіх іншых сваіх сяброў, ён, аднак, разпораз употай пазіраў туды, дзе сядзела Рая. Яна сядзела на пярэдняй парце і, павярнуўшы галаву, глядзела на Валодзю, які стаяў у праходзе паміж партамі, размахваючы рукамі. Яна, не ў прыклад іншым, ніводным словам не выказала сваіх адносін да спрэчкі i толькі неяк дзіўна ўсміхалася — як дарослыя з наіўнасці дзяцей. Гэтыя ўсмешкі яе абражалі Алёшу i псавалі той светлы настрой, з якім ён прыйшоў у школу.

— Ну, добра. Я згодзен прызнаць, што гэта працоўная доблесць, — пасля некаторых даволі пераканаўчых аргументаў Каці ішоў на кампраміс Валодзя. — Вядома, што i медаль ёсць — «За працоўную доблесць». Ara! — узрадаваўся ён сваёй новай думцы. — Няма ж ні ордэна, ні медаля «За працоўны гераізм»!

— А Герой Сацыялістычнай Працы? — зноў спакойна спытаў Лявон.

— Aгa, ага! Сапраўды! — падхапіла Каця i разам з ёй другія дзяўчаты.

Валодзя сумеўся.

— Ну, махнулі куды! Гэта іншая рэч!

— У цябе ўсё іншае. Ты ні з чым не згаджаешся!

Лявон закрыў часопіс i аўтарытэтна сказаў:

— Хлопцы! Навошта гэта непатрэбная спрэчка? Вядома адно: Алёша — малайчына! І я прапаную падняць яго за гэта «на ўра»!

Мужчынская палавіна

класа падхапілася, як па камандзе, кінулася да Алёшы, у першую чаргу — Валодзя; дзяўчаты адскаквалі ў бакі, да сцен, ачышчаючы дарогу. Алёшу сілком выцягнулі на сярэдзіну класа i гушканулі так, што ён ажно галавой стукнуўся аб столь. Пасля гэтага ён пачаў адбівацца даволі энергічна, але хлопцы не выпуск ал i яго з рук i ўсё падкідвалі — моладзь не ведае меры. І раптам нехта крыкнуў:

— Арэшка!

Усе ўміг разбегліся, а Алёша… застаўся адзін пасярод класа.

— А? Мамаева пабоішча! Пылу колькі, пылу! Саромцеся! Дзесяты клас! А? Гэта ты сілу мераеш? Адзін супроць усяго класа? — убачыўшы Алёшу, павысіў голас Віктар Паўлавіч. — Лішняя сіла — на рынг, на рынг, у баксёры! А зараз — у настаўніцкую! Няхай там пагутараць з табой! Няхай пабачаць, які ты герой!

— Я не пайду, — сказаў Алёша.

— Што?

— Алёша! — з роспаччу i просьбай прашаптала Каця. І ён пайшоў.

Ён вярнуўся неспадзявана хутка: у класе нават ніхто не ўправіўся выказаць сваю думку аб здарэнні.

Апусціўшы галаву, ні на кога не глянуўшы, ён прайшоў да задняй парты, сеў на сваё месца i закрыў твар рукамі. Клас вінавата маўчаў, i маўчаў доўга: усім чамусьці здалося, што Алёша плача. Нарэшце Лявон, які адчуваў сябе больш за ўсіх вінаватым i страціў сваю паважнасць i спакой, ціха спытаў, нясмела дакрануўшыся да яго пляча:

— Ну, што?

Алёша адняў ад твару рукі: вочы яго былі сухія i твар звычайны.

— Нічога, — сумна адказаў ён i больш не сказаў ні слова, як яго ні распытвалі.

Валодзя зноў завалодаў агульнай увагай i знарок голасна i смела выказваў сваё абурэнне супроць завуча:

— Фармаліст ён i наогул… — Каб размова ішла не аб настаўніку, Валодзя, відаць, даволі б моцна вызначыў гэтае «наогул». — Мы не маленькія, не вучні пятага класа! І трэба даць зразумець яму гэта!

Пятро Хмыз сказаў яму:

— Ты, Валодзя, як п'яны заяц.

Валодзя абразіўся, i, каб не званок, справа, напэўна, скончылася б моцнай лаянкай.

Праз усё гэта забылі, што першы ўрок — гісторыя — дырэктара, якога чакалі з цікавасцю i нецярпеннем, як чакаюць кожнага новага настаўніка.

Лемяшэвіч весела прывітаўся, пазнаёміўся, жартаўліва адказаў на пытанні, якія тычыліся выключна яго біяграфіі. Усё, здавалася, ішло як мае быць. Але ён адразу, як толькі зайшоў у клас, адчуў нейкую насцярожанасць i стрыманасць вучняў, асабліва хлогіцаў: яны сядзелі не па гадах сур'ёзныя, нават суровыя, усміхаліся скупа — для ветлівасці толькі i як бы баяліся ці не жадалі глядзець дырэктару ў вочы. Міхаеь Кірылавіч не адразу здагадаўся, у чым прычына такога настрою вучняў. A калі здагадаўся, незнарок глянуўшы на Алёшу, зноў разгубіўся i не ведаў, што трэба зрабіць, каб выказаць свае адносіны i ў той жа час не закрануць аўтарытэт завуча. Ён пачаў пытаць, як адпачывалі, што рабілі ўлетку. Спадзяваўся, што можа хто-небудзь загаворыць аб працы Алёшы i тады ён выкажа сваё ўхваленне. З'явілася нават думка аб'явіць Алёшу падзяку ад педсавета. Але яго перапыніў Валодзя Полаз (Лемяшэвіч ужо ведаў сына рахункавода) — ён узняў руку. Атрымаўшы дазвол, Валодзя падхапіўся, як салдат, стукнуўшы абцасамі аб падлогу, І, хвалюючыся, сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Последнее небо

Игнатова Наталья Владимировна
1. Зверь
Фантастика:
боевая фантастика
6.81
рейтинг книги
Последнее небо

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Эволюционер из трущоб. Том 12

Панарин Антон
12. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 12

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Пламя

Сокол Лена
3. ПОЖАРНАЯ ЧАСТЬ 17
Любовные романы:
современные любовные романы
прочие любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Пламя

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Цивилизация статуса (сборник)

Шекли Роберт
Сборники Роберта Шекли
Фантастика:
фэнтези
8.22
рейтинг книги
Цивилизация статуса (сборник)

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X