Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Даніла Платонавіч хітра назіраў за ёй. Ён ведаў, чаго няўрымслівая суседка наведалася ў такі позні час i чаму яна больш рухавая i гаманкая, чым звычайна, — нервуецца, злуецца. Пра церабілку яна зманіла: машына выбрала амаль увесь лён яе звяна i толькі дні тры назад была перакінута ў другі калгас.

Таму стары' не вытрымаў i, як заўсёды, рэзка ў адносінах да яе заўважыў:

— Ты, Аксіння Хвядосаўна, каму другому галаву тлуміла б, а не нам з Наташай. Каго-каго, а цябе не крыўдзяць…

— А мяне, Даніла

Платонавіч, цяжка пакрыўдзіць — у мяне мазалі вось якія, — зусім іншым голасам, сурова i няветліва, адказала яна i паказала свае парэпаныя, мазолістыя далоні, але паказала ix не Шаблюку, а Наташы, i тут жа жартаўліва звярнулася да яе:

— Кажуць, чамадан твой ледзь з машыны знеслі. Пахваліся хоць, што накупляла.

— Далібог, нічога. У час нарады не было калі па магазінах бегаць, а скончылася нарада — дадому захацелася хутчэй.

І гэта праўда. Я i сама так, бывала, як паеду на якую нараду… А табе дык наогул лепш не ездзіць. Толькі ты выехала — i ледзь гора не ўвалілася. З Верай нашай, чула?

— Я была ў яе. Мне ў райздраве сказалі.

— Была? Дзякую табе, Наташачка. Ну, як яна?

— Лепш.

— Дзіцятка будзе жыць?

— Будзе.

— Дай Божа, а то яна не перанясе такога гора. Ты скажы, які цяжкі выпадак, ай-яй. Я так перахвалявалася. Гэта ж шчасце, што Арцём Захаравіч такі залаты чалавек… Толькі я пазваніла — i ён адразу, сярод ночы, сваю «Пабеду» прыслаў. А то невядома, што магло б быць.

Размова ішла аб пляменніцы Аксінні Хвядосаўны, у якой былі вельмі цяжкія роды i якую давялося адвезці ў раённую бальніцу.

— Пабягу ў сельсавет, пазваню яшчэ раз, як яна там, бедная.

Але бегчы Аксіння Хвядосаўна не спяшалася І, магчыма, праседзела б яшчэ доўга — яна любіла пагутарыць, — калі б лямпа пад зялёным абажурам тройчы не міргнула. Механік электрастанцыі даваў сігнал: хто не хоча сядзець у поцемках, хто выйшаў з таго ўзросту, калі святло месяца самае прыемнае, то канчайце справы, лажыцеся спаць.

— Рана сёння, — глянула на насценны гадзіннік Наталля Пятроўна.

— Трэба на сходзе пастанавіць, каб механікі нашы не дурэлі. А то адзін дзень да трох ночы круцяць, a другі — у дзесяць вечара выключаюць, — сказала Аксіння Хвядосаўна.

Наталля Пятроўна пажадала добрай ночы.

— А я да цябе, Платонавіч, — уздыхнуўшы, прамовіла суседка, калі ўрач закрыла за сабой дзверы. — Куды гэта ты маю Райку заутра запрашаеш?

— У школу!

— Навошта? — быццам i не ведаючы нічога, прытворна наіўна перапытала яна.

— Папрацаваць дзянёк. Печы перарабляем. Трэба гліну замясіць, пясочак прасеяць, паднесці.

Аксіння Хвядосаўна хутка ўстала, па-салдацку выпрасталася, гнеўна раздзьмуліся яе ноздры.

— Мне думаецца, канікулы на тое i даюцца, каб дзіця адпачыла…

— Ад чаго? Іншыя дзеці ўсе канікулы ў калгасе працуюць.

— Ну,

Платонавіч! За сваю дачку я працую ў калгасе, з цямна да цямна спіну не разгінаю…

Як ні намагаўся стары настаўнік захоўваць спакой i раўнавагу, аднак не здолеў — узлаваўся.

— Вось гэта i здзіўляе мяне, што сама ты сапраўды спіны не разгінаеш, а з дачкі выхоўваеш немаведама каго… паненку, беларучку… Сорам!

— Яна адна ў мяне. Бацька яе жыццё аддаў, каб яе лес быў іншым.

— Ды хіба ад таго, што яна папрацуе, пагоршае яе лес? Аксіння Хвядосаўна!

— А я не хачу, каб людзі бачылі, як мая дачка гліну месіць! — крыкнула яна.

Бабуля Наста дакорліва паківала галавой: цяпер яна асуджала суседку.

Даніла Платонавіч развёў рукамі.

— Ну, прабач… Не пазнаю я цябе, Аксіныя… І дзіўна мне!.. Упершыню чую, каб наш народ траціў павагу да чалавека, які працуе… Дзіўна! Ды хіба пашкодзіла аўтарытэту вось Наталлі Пятроўны, — ён кіўнуў на дзверы, — што яна разам з калгаснікамі i жыта жала, i сена грабла? Ты паглядзі, якую павагу да яе людзі маюць…

— І мяне людзі паважаюць! І ў Мінску ведаюць!

— А за што? За што цябе ведаюць? Хіба не за працу?

— Кожнаму свая дарожка, Даніла Платонавіч! Можа, яшчэ i пра Райку пачуеце… Яна — талент…

Шаблюк узлаваўся не на жарт, безнадзейна махнуў рукой.

— Ды які яна к чорту талент?! Глупства гэта! Псуеце вы дзяўчыну, ды i ўсё… Кружыце галаву i ёй i сабе.

Аксіння Хвядосаўна ажно зардзелася ўся, сціснула кулакі i, здавалася, вось-вось рушыць на старога, каб адпомсціць яму за такую знявагу дачкі.

— г Таму вы, акрамя яе, i не знайшлі больш нікога гліну нагамі мясіць? Цяпер разумею! Дык не пойдзе яна! Не пойдзе! — крыкнула жанчына.

У гэты міг згасла святло, i цемра неяк адразу супакоша Данілу Нлатонавіча: ён ведаў, што спрачацца з гэтай упартай i самаўпэўненай жанчынай безнадзейна, i зноў спакойна сказаў:

— Я гаварыў з Раяй… яна згадзілася. А яна не маленькая, дазволь ёй самой за сябе думаць…

— А я сказала: не пойдзе! — зноў крыкнула Аксіння Хвядосаўна.

У прыцемку мільганула белая хустка. Грукнулі дзверы.

8

Лемяшэвічу ніяк не ўдавалася блізка пазнаёміцца з чалавекам, з якім яму асабліва хацелася зблізіцца i пасябраваць з першага ж дня свайго прыезду ў Крыніцы — з урачом Марозавай-Груздовіч. Ён на кожным кроку чуў яе імя. Калгасніцы проста называлі яе Наташай, мясцовая інтэлігенцыя — Наталляй Пятроўнай, а для тых, хто меў звычку называць людзей па прозвішчу, яна была або Груздовіч, або — Марозава. Але ўсе адзываліся аб ёй з аднолькавай павагай. Выключэннем быў хіба Сяргей Касцянок: ён ні разу не загаварыў пра Наталлю Пятроўну.

Поделиться:
Популярные книги

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Кодекс Императора II

Сапфир Олег
2. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора II

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Одержимый

Джеймс Питер
Top Thriller
Детективы:
триллеры
маньяки
8.67
рейтинг книги
Одержимый

Неучтенный элемент. Том 8

NikL
8. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 8

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Память льда

Эриксон Стивен
3. «Малазанская империя»
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Память льда