Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— А мне вось часам праехаць хочацца, пабачыць свет…

Яна дакорліва паківала галавой.

— Але, мне пра вас расказалі дуды. Пакуль мяне не было, вы тут, як хлапчук, бегалі. Школу рамантуеце! Што такое, Даніла Платонавіч? Вы забылі на сваё сэрца, ногі?

— Забыў,— стары весела ўсміхаўся, седзячы насупраць яе, каля стала, — забыў, Наталля Пятроўна, — i раптам устаў i, расправіўшы плечы, прайшоўся па пакоі, як бы жадаючы давесці, што ён зусім здаровы. Спыніўся перад ёй, паўтарыў: — Забыў. І адразу быццам гадоў дзесяць скінуў з плеч.

Наталля

Пятроўна падсунула бліжэй крэсла, на якім ён сядзеў, i, калі стары сеў побач, узяла яго руку, каб праверыць пульс.

Не аднімаючы рукі, Даніла Платонавіч гаварыў сур'ёзна i разважліва:

— Бачыш, Наташа, усё гэта цяжка растлумачыць нават табе, урачу. Не ўмею я корпацца ў тайніках сваёй душы. Я вельмі кепска адчуваў сябе апошні год… Прычын для гэтага было многа. Але, магчыма, акрамя тых, якія вядомы табе, былі яшчэ i іншыя, якіх, можа, i сам я не ведаў… Адным словам, пад канец жыдця я пераконваюся: каб жыць… жыць, — падкрэсліў ён, — чалавек павінен працаваць да апошняга ўздыху. Так…

Прыйшла бабуля Наста, убачыла Наташу, i шэры твар яе, зморшчаны, як печаны яблык, расплыўся i пасвятлеў ад усмешкі.

— Галубка Наталка… мядку хочаш?

— Але, бабуля! Хачу! — звонка закрычала Наталля Пятроўна, смеючыся.

— Дзякуй Богу, хоць ты ясі мядок… А то ніхто не хоча… ніхто не хоча, — шамкаючы яшчэ нешта, старая пайшла па мёд.

У Наталлі Пятроўны згаслі ў вачах іскры смеху, яна сур'ёзна глянула на свайго старога друга, позіркам просячы прабачэння, што перапыніла яго разважанні. Ён ласкава паклаў сваю шырокую шурпатую далонь на яе маленькую мяккую руку. Загаварыў зноў весела, жартаўліва:

— І вось дакладваю табе, таварыш доктар: я вярнуўся ў школу. Але, вярнуўся на працу. — Ён пачакаў, што яна адкажа, бо гэта яна некалі ўгаварыла яго пайсці на адпачынак. Наталля Пятроўна маўчала. — І сапраўды рамантую школу. Памагаю. Не хачу забягаць наперад, але, здаецца, нам пашанцавала: нарэшце мы маем дырэктара… Настойлівы, дзелавы… Ты яшчэ не знаёма? Дарэмна. Цікавы чалавек… Нежанаты…

— Гэта мяне не цікавіць, — сур'ёзна адказала яна i неяк уціснулася глыбей у крэсла; змяніўся выраз яе твару, нібы яна надзела маску, каб засланіцца ад гаго, што было ёй непрыемна.

— Дарэмна. Дарэмна, мілая Наталля Пятроўна.

— Я люблю i ўмею пажартаваць, але не люблю, калі пра гэта пачынаюць гаварыць так сур'ёзна.

Бабуля прынесла талерку з мёдам i чайную лыжачку. Наталля Пятроўна, узрадаваная, што непажаданая для яе размова перапынена, узяла талерку i апетытна пачала есці: макала ў мёд лыжачку i абсмоктвала яе неяк падзіцячаму. Бабуля з замілаваннем назірала, як яна есць, i падбадзёрвала:

— Еш, еш, галубка Наталка, мядок свежы, ліпавы… ад усіх хвароб вылечвае…

Даніла Платонавіч устаў, прайшоў да дзвярэй, залажыўшы рукі за спіну, i сеў воддаль, на канапку, што стаяла каля грубкі. Наталля Пятроўна ціха ўздыхнула: яна разумела, што стары мае намер прадаўжаць гэтую размову i перапыніць яе немагчыма.

— Ты

кажаш праўду, я сур'ёзна, хоць, вядома, i не пра дырэктара, а наогул, — ціха сказаў ён. — Я не раз табе гаварыў… Я ведаю, як моцна i шчыра любіш ты людзей i жыццё. I я не магу паверыць, што сама ты не адчуваеш, што чалавечае шчасце тваё няпоўнае… Што гэта аскетызм, непатрэбнае самаахвяраванне…

— У мяне ёсць дачка. — Яна паставіла талерку на стол i ўсміхнулася, магчыма, жадаючы ўсмешкай гэтай пераканаць старога, што яна сапраўды-такі шчаслівая.

Бабуля, якая нічога не чула, але па выразу твараў зразумела, што Даніла гаворыць «галубцы Наталцы» нешта непрыемнае, накінулася на яго:

— Пачаў ужо… зноў за сваё, вучыцель. Не дасі i мядок з'есці… Горачка палыннае!

Даніла Платопавіч махнуў рукой: не перашкаджай, Наста!

— A ці думала ты, што тваё шчасце магло б стаць шчасцем i тваёй дачкі?..

— Мне трыццаць тры гады, Даніла Платонавіч. — Цяпер яна сумна ўздыхнула.

— Мне — семдзесят пяты.

Яна засмяялася, i на вачах выступілі слёзы, але пэўна не ад смеху.

— Цябе пакахаў чалавек тры гады назад. Я ведаю сілу яго пачуцця… І самога яго ведаю з калыскі… Сяргей шчыры, таленавіты, разумны хлопец…

Наталля Пятроўна закрыла твар рукамі.

— Не магу… Не магу, Даніла Платонавіч… У мяне дачка. Ёй трынаццаты год, яна ўсё разумее. Для яе нічога няма больш светлага, чым памяць аб бацьку, якога яна не бачыла. Але яна ганарыцца, што падобна на яго. І раптам… Не, не!..

Ён падышоў i, як маленькай, легка i пяшчотна пагладзіў валасы.

— А сама, сама ты кахаеш яго?

— Не ведаю, — не адрываючы ад твару рукі, кіўнула яна галавой, потым, як бы схамянуўшыся, паднялася, паправша свае прыгожыя валасы, скручаныя на патыліцы ў пышную куксу, змацаваную шпількамі i просценькім грабянцом. — Я нічога не ведаю… Я так змарылася за гэтую паездку, — i паглядзела на ручны гадзіннік. — Адзінаццаць гадзін.

— Ох-ох, вучыцель, — дакорліва ўздыхала бабуля.

— Прабач, Наташа, — ласкава сказаў Даніла Платонавіч, сядаючы каля стала. — Ты не з'ела свой мёд… Пасядзі яшчэ… Старыя надакучлівыя. У мяне добры настрой сёння, i вось я, стары дурань, сапсаваў табе настрой. У мяне заўсёды так атрымліваецца. Нудны я філосаф.

Наталля Пятроўна зразумела, што сёння стары больш не вернецда да сваёй нуднай філасофіі, i зноў села, узялася за мёд.

Павесялела i бабуля. У хату па-свойску заншла Аксіння Хвядосаўна. Убачыла Наталлю Пятроўну — радасна прывіталася: падышла, пацалавала ў шчаку, а потым, узяўшы за плечы, пасадзіла на жорсткае крэсла, а сама села на яе месца.

— Дай ты мне, Наташа, на мяккім крэсле пасядзець, усе костачкі баляць… Лён выбіраем. Вырас ён у мяне — во, — яна паказала вышыню метра паўтара, — i моцнымоцны, усе рукі парэзалі… A механізацыі няма… Церабілку першамайды захапілі, пакуль Махнач варон лічыў. МТС — пад бокам, а машыны нам — у апошнюю чаргу…

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Конец детства (сборник)

Кларк Артур Чарльз
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Конец детства (сборник)

Валькирия

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
9.49
рейтинг книги
Валькирия

Старый, но крепкий 8

Крынов Макс
8. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 8

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Мистика

Гейман Нил
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
7.29
рейтинг книги
Мистика

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4