Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Добры дзень, Даніла Платонавіч.

— Добры дзень, Алёша, добры вечар, — глянуў настаўнік на сонца i працягнуў руку.

Аляксей збянтэжыўся яшчэ больш: гэтак ён вітаўся з Данілам Платонавічам упершыню, да таго ж настаўнік даволі моцна сціснуў яго руку, доўга не выпускаў яе i пільна заглядаў у твар, нібы хацеў пазнаць, ці той гэта Алёша Касцянок, які яшчэ зусім нядаўна, гады трычатыры назад, падлажыў аднойчы пад ножкі крэслаў у настаўніцкай капсулі.

— Малайчына, — проста сказаў Даніла Платонавіч, пераводзячы позірк на камбайн i на поле. — A пшанічка — дрэнь. Махнач толькі выхваляецца.

— Шэсць

цэнтнераў з гектара. Жыта было лепшае, — аўтарытэтна паведаміў Аляксей.

— Лёгка ўбіраць такую збажыну, праўда?

— Лёгка, — да наіўнасці шчыра прызнаўся камбайнер.

— Та-ак. — Даніла Платонавіч хвіліну моўчкі аглядаў машыну, потым нечакана спытаў: — Ну, а пра славу сваю што ты думаеш?

— A нічога, — зноў жа проста i шчыра адказаў юнак.

— Сур'ёзна — нічога?

— А што мне думаць?

— Нічога — гэта не самае лепшае, безумоўна, аднак лепш, чым задзіраць нос i думаць, што ты пуп зямлі.

Аляксей засмяяўся з «пупа зямлі», a Даніла Платонавіч чамусьці сур'ёзна сказаў:

— Да заняткаў, Алёша, засталося дваццаць тры дні.

* * *

Алёша не ведаў, што ў гэты ж вечар у райкоме дв; чалавекі працавалі за яго — пісалі пісьмо-зварот ад яге імя да ўсіх камбайнераў вобласці. Ідэя гэтая належала Бародку. Ён паклікаў загадчыка парткабінета Вараб'ёва i інструктара Шапавалава, падрабязна растлумачыў, што трэба зрабіць.

— Напісаць, безумоўна, цёпла, прачула… Падзяліцца вопытам работы, догляду за машынай. Само сабой разумеецца, адлюстраваць, якую дапамогу аказаў камсамол, партыйная арганізацыя.

Вараб'ёў паспрабаваў пярэчыць:

— Няхай бы сам напісаў. Хлопец дзевяць класаў скончыў.

— Яго справа працаваць, — спакойна, як заўсёды, але цвёрда перапыніў Бародка. — Пісаць — наш з вамі абавязак. Заўтра паедзеш, Шапавалаў, у Крыніцы: Касцянок падпіша пісьмо.

Але пісьмо не было падпісана.

Раніца наступнага дня выдалася бязросная, i Аляксей пачаў працу з усходам соица. Спачатку ўсё ішло як мае быць, роўна, кожная на свой, знаёмы да драбніц, голас, гудзелі часткі машыны, весела спявала сэрца камбайнера.

Але гадзін у дзевяць крыкнуў Пятро:

— Лёша! Па-мойму, недамалот. Паглядзі.

Аляксей спыніў машыну, праверыў салому i мякіну i знайшоў, што малатарня сапраўды вымалочвае нячыста, у калоссях застаюцца зерні пшаніцы. Гэта здавалася тым больш дзіўным, што пшаніца была сухая i пераспелая, вымалочвалася легка. Пачалі шукаць прычыну. Алёша адрэгуляваў зазоры паміж планкамі секцый падбарабання i бічамі барабана — першае, што робіцца ў такіх выпадках. Папрацаваў хвілін колькі, праверылі з Пятром — зноў недамалот. Больш таго, цяпер пачуліся ў шуме малатарні йейкія незнаёмыя стукі. Алёша спалохаўся i доўга правяраў, падцягваў, змазваў усё, што ведаў. Павялічыў абароты барабана. Паспрабаваў працаваць на розных хуткасцях. Адным словам, зрабіў усё, чаму вучыў брат i яго падручнікі па сельгасмашынах, якіх за час вучобы Сяргея набралася цэлая бібліятэка. Але нічога не памагала. Камбайн пасля ўсіх гэтых рэгуліровак прадаваў яшчэ горш. Аляксей злаваўся на сваю няздатнасць. «Рэкорды ставіш, а машыну не ведаеш… Герой! І Сяргея, як на злосць, няма».

Гонар не дазваляў яму звярнуцца ў МТС да кагонебудзь іншага, акрамя брата. Ды i няма там лепшага механіка, чым Сяргей.

Абліты потам, замурзаны, знясілены

ад злосці i стомы, ляжаў ён пад машынай, калі на матацыкле падляцеў інструктар райкома Шапавалаў. Хоць ён паабяцаў Бародку выехаць у Крыніцы на досвітку, але,' завалодаўшы райкомаўскім матацыклам, што не часта ўдавалася, не ўтрымаўся ад спакусы заехаць да сваёй сям'і, якая жыла кіламетраў за пятнаццаць у баку ад яго службовага маршруту. Безумоўна, чалавек дома затрымаўся i цяпер жадаў фарсіраваць справу. Не злазячы з матацыкла, паклікаў:

— Касцянок! Дзе ты тут? Вылазь!

Аляксей нехаця вылез з-пад камбайна.

— Прывітанне герою! Тэрміновая справа да цябе, брат. Ведаеш мяне? З райкома.

Ён дастаў з палявой сумкі некалькі аркушаў добрай паперы, сшытых бліскучай «скрэпкай».

— Вось, брат, трэба тэрмінова падпісаць, — i палез у кішэню па самапіску.

Аляксей працягнуў руку да папераў, але Шапавалаў спалохана адхапіў ix.

— Чакай! Ты мне ўсё запэцкаеш… Ну i мурзаты ж ты, брат. Мабыць, усю ноч працаваў?

Аляксей вінавата ўсміхнуўся, выцер рукі аб штаны i запэцкаў ix яшчэ больш.

— Дакумент гэты гістарычнай важнасці. Станавіся вось тут i чытай. — Шапавалаў палажыў аркушы на сумку.

Аляксей прачытаў першыя радкі надрукаванага на машынцы тэксту i здзіўлена глянуў на ўпаўнаважанага.

— Што гэта?

— Як — што? Тваё пісьмо, зварот, у якім ты дзелішся сваім вопытам… заклікаеш другіх…

Аляксей сапраўды нічога не разумеў.

— Навошта?

— Як навошта? — у сваю чаргу здзівіўся Шапавалаў i, вырашыўшы, што хлопец па сваёй маладосці сапраўды не разумее значэння ўсёй гэтай справы, пачаў цярпліва тлумачыць: — А як жа інакш? Ты паставіў рэкорд, працуеш лепш, чым другія, прымяняў нейкія новыя метады… Магчыма, што i надалей табе хочацца застацца першым. Калі ласка!.. Але ў нашай, брат, савецкай краіне перадавікі не хаваюць сваіх метадаў працы. Яны павінны перадаваць ix другім, падымаць масы… А ты як думаў? Бо інакш які ж ты перадавік?..

Аляксей нарэшце, без далейшых тлумачэнняў, зразумеў, што ад яго патрабуецца, i цвёрда адказаў:

— Нічога я падпісваць не буду!

Злосць i крыўда зноў апанавалі яго.

— У мяне вунь камбайн стаіць.

— Паломка? — спалохана глянуў на машыну Шапaвалаў.

— Дайце матацыкл, я ў МТС злётаю.

І разгублены інструктар, які пры любых іншых абставінах нікому не даверыў бы райкомаўскі матацыкл, паслухмяна злез з сядзення i пашкадаваў аб гэтым толькі тады, калі ўбачыў, як камбайнер паехаў — не паехаў, а паляцеў куляй.

У канторы МТС Аляксей застаў галоўнага механіка Баранава, i той праявіў неўласцівыя яму энергічнасць i заклапочанасць. Не даслухаўшы камбайнера, кінуў усе справы, схапіў шапку.

— Паехалі. Мы з табой, Касцянок, не маем права ні хвіліны стаяць. На нас уся вобласць глядзіць!

Галоўны механік, як ніколі, быў вясёлы, узбуджаны. Але за дарогу ад сядзібы да камбайна папсаваўся яго настрой — Аляксей вёз так, што ў Баранава зляцела шапка, аднак ён не адважыўся якім-небудзь рухам ці крыкам папрасіць спыніцца. Ён сядзеў ззаду, быццам на калу, даўгі, няскладны, згорблены, з пабялелым тварам i пасінелымі пальцамі рук, якімі ён учапіўся за дужкі. Ён баяўся глянуць у бакі i дрэнна пазнаваў прадмсты, што праляталі міма. Адна думка стукала ў галаву: «Заб'е, сабачы сын, заб'е…»

Поделиться:
Популярные книги

Я все еще царь. Книга XXXI

Дрейк Сириус
31. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я все еще царь. Книга XXXI

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Хозяин Стужи 5

Петров Максим Николаевич
5. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Хозяин Стужи 5

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Геном хищника. Книга девятая

Гарцевич Евгений Александрович
9. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга девятая

Жизнь архимага Поттера

Бандильерос Ганс
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.57
рейтинг книги
Жизнь архимага Поттера

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV