Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Аксіння Хвядосаўна ўздыхнула:

— Што за людзі! Як толькі Раечка заспявае, i яны… Гэта на злосць.

— А спяваюць яны хораша, — знарок сказаў Лемяшэвіч, як бы не разумеючы прычыны абурэння дачкі i маці. На самай справе ён адразу зразумеў ix «трагедыю»: дзяўчыну пераканалі, што яна найлепшая спявачка, талент, i раптам — саперніцы, ды такія, што могуць і першынство ўзяць, заваяваць увагу слухачоў. Раіса, не пазбаўлемая слыху, разумела i адчувала гэта, таму ненавідзела ix.

Вось яна ўжо ўзненавідзела i яго, Лемяшэвіча, за яго ацэнку,

якую ён даў невядомым спявачкам. Глянула зняважліва — што вы разумееце ў музыцы!

Арэшкін сказаў аб'ектыўна:

— Таксама нашы вучаніцы, Міхась… Кірылавіч. Талентаў — поўная вёска.

Вуліцу асвяцілі фары машыны. Паўз самы кветнік прамчала «Пабеда». Раіса кінулася да акна i, калі чырвоныя агеньчыкі стогі-сігналаў павярнулі направа, у завулак, засмяялася.

— Бародка паехаў.

Арэшкін таксама засмяяўся, Аксіння Хвядосаўна, нахмурыўшыся, заўважыла:

— Разумны чалавек, a робіць глупства, — i пайшла на кухню.

Віктар Паўлавіч растлумачыў Лемяшэвічу:

— Сакратар райкома да нашай настаўніцы заглядвае, — i непрыстойна падміргнуў. Лемяшэвіча гэта непрыемна ўразіла.

Ідучы да школы, ён доўга думаў пра людзей, з якімі пазнаёміўся за дзень. І чамусьці думкі вярталіся да аднаго — да начнога візіту сакратара райкома. Відаць, пра гэта ведаюць усе. Смяюцда… Непрыстойна жартуюць такія, як Арэшкін. Вучням таксама ўсё вядома. У вёсцы нічога не схаваеш. У душы расло абурэнне супроць гэтага чалавека, якога ён бачыў адзін раз, раніцой у райкоме, i які спадабаўся яму там: просты, энергічны, вясёлы.

5

Перад пачаткам уборкі МТС атрымала новыя камбайны. Хоць нарады на ix мелі даўно, але, як здаралася не раз ужо, з'яўленне новых машын не прынесла кіраўнікам станцыі асаблівай радасці: не хапала камбайнераў.

Тэрмінова склікалі партыйны сход. Пасля даклада дырэктара аб тым, што «перад намі, таварышы, стаяць вялікія задачы», сядзелі, чухалі патыліцы, раіліся — як выйсці з гэтага цяжкага становішча.

Дырэктар Цімох Панасавіч Рашчэня пасля даклада абмяк, спацеў, раз-пораз выціраў вялікай хусцінкай твар i ўмольна прасіў:

— Таварышы, дарагія, не курыце.

Яго крытыкавалі — ён маўчаў. Не першы раз. Ды i нельга не згадзіцца: усё правільна, што тут кажуць. Ён вінаваты. Безумоўна. Але што ён мог зрабіць? Галоўнае — не хвалявацца. Але паспрабуй не хвалявацца, калі на тваю сівую галаву — усе шышкі. Ён цяжка ўздыхае. Эх, Цімох Панасавіч, рознае было на тваім жыццёвым шляху, але, здаецца, ніколі не было так цяжка. Каб не гэтая хвароба, ты мог бы яшчэ разгарнуць свае шырокія плечы былога грузчыка! Але дзе там!.. У мінулым годзе Рашчэня захварэў i месяцы дваі праляжаў у Мінску ў бальніцы. Ачуняў. Але на развітанне прафесар сказаў яму: «Галоўнае — не хвалюйцеся, дарагі Цімох Панасавіч, для вашага здароўя — гэта першая ўмова».

І вось ужо год ён сваё жыццё падпарадкоўваў гэтаму правілу: як мага менш

хвалявацца. Усё рабіць спакойна. Але для гэтага трэба праходзіць міма ўсяго таго, што можа расхваляваць, не заўважаць недахопаў. 1 ён амаль што навучыўся рабіць так. Але неяк нядаўна глянуў вакол сябе, на сваю работу i жахнуўся: усё ідзе ўніз. Былі сігналы i раней, што Крыніцкая МТС пачынае адставаць, з ліку лепшых пераходзіць у апошнія. Гаварылі на раённай партканферэнцыі. Рашчэня маўчаў, ён цяпер не выступаў на вялікіх сходах — каб не хвалявацца. Уздыхаў. Крыкуноў хапае, яны знаходзіліся нават тады, калі МТС трымала першае месца ў вобласці i пераходны сцяг.

Цяпер ён усё ўбачыў сам. Стала страшна. Ён папраеіў Бародку падтрымаць яго заяву аб вызваленні.

— Зусім здаю, Арцём Захаравіч. Штоноч сардэчныя прыступы. Пара на больш спакойную пасаду.

Заяву ён нікому не падаваў, але пагутарыў на ўсякі выпад ак.

— Што ж, падумаем, — спакойна згадзіўся сакратар. — Думаю, знойдзем, кім замяніць. І табе работа знойдзецца.

Гэта пакрыўдзіла i яшчэ больш спалохала Рашчэню: «Значыцца, сапраўды канец. У лепшым выпадку — загадчык якой-небудзь райбазы».

Камб(айны канчаткова выбілі яго з каляіны. Раней знаходлівы, ініцыятыўны, цяпер ён нічога не мог прыдумаць, не высунуў у дакладзе ніводнай канкрэтнай прапановы, нагаварыў агульных с. лоў. Ён гэта разумеў, адчуваў i сядзеў моўчкі, толькі зрэдку ўздыхаў i цвёрда (так здавалася яму) вырашыў: прасіцца, каб вызвалілі. Хіба можна яму, хвораму чалавеку, працаваць у такіх умовах? Людзі, кадры! Л дзе ix узяць, гэтыя кадры? І тыя, што былі падрыхтаваны, патроху разбягаюцца — хто куды: каго ў армію ўзялі, хто — на вучобу, а хто i ў калгас вярнуўся i спакойна жыве, не трэба хвалявацца з-за прастояў, з-за рамонту, запасных частак.

— Трэба гарантаваць людзям, што калгасы з першага ж абмалочанага хлеба цалкам разлічадца за мінулы год, i папрасіць вярнуцца ў МТС Аніскаўда i Плюшчая. Хоць часова, на перыяд уборкі,— гаварыла галоўны аграном, маладая энергічная жанчына. — Адкінуць усялякі гонар. Каб паехала начальства i папрасіла… Людзі зразумеюць.

— Вы, як заўсёды, ідэалістка, Вера Піліпаўна, — запярзчыў галоўбух Іван Берасцень. — Папрасіць можна. Але хто гарантыю дасць, што Махнач ці Грабаў разлічацца?

— Ды ёсць жа, нарэшце, закон. Могуць, нарэшце ж, прымусіць гэтага Махнача… Хіба ж можна па году не плаціць людзям за ix працу?

— Выходзіць, можна, — хмура адгукнуўся брыгадзір Мацвей Салодкі, які дагэтуль, як i заўсёды, не прамовіў ні слова.

«Трэба, мабыць, сапраўды аб'ехаць усіх, хто кінуў работу, зняць шапку i пакланіцца… Але ж абавязкова расхвалюешся», — уздыхаў Рашчэня.

Вось тады, на гэтым сходзе, Сяргей Касцянок сказаў, што ён падрыхтуе аднаго камбайнера — свайго брата Аляксея.

— Правільна! — узрадавана падтрымалі ўсе, хто ведаў Аляксея. — Алёша, лічы, гатовы механік, не горш за Сяргея Сцяпанавіча. Любы матор разбірае i збірае.

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Печать Пожирателя 3

Соломенный Илья
3. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая