Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Ён так і заснуў, падклаўшы пад галаву спадыспад сваёй цвёрдай далоні. А прачнуўшыся, крытычным позіркам агледзеў зроблены для выдавецтва малюнак вокладкі: на зімнім прылеску сцішылася хатка — яго цяперашняя леснічоўка, на першым плане — сын Янка, з кніжкамі пад пахай, сур’ёзна і ўпэўнена ўзіраецца ў будучага чытача Коласаўскага «Другога чытання для Беларусаў».

На другім аркушы застаўся накід верша, які Карусь Каганец меркаваў прысвяціць «Нашай Ніве»:

Хоч і скіба урадліва І расу Бог пасылае, А
засохла наша ніва,
Бо ў нас цемра скрозь вітае. Схамянемася мы, братцы, Ды імемась як хто можа У сваёй зямлі капацца! А Бог вышні нам паможа: І узыдзе наша зерне, Зерне свету, і дасць колас…

А ў верасні . з-за cвaix нeпaxicных перакананняў і за агітацыю-прасвету сярод сялянаў Карусь Каганец у які ўжо раз страчвае службу i, пaкiнуўшы сям’ю ў Бярэзіне, падаецца ў Вільню, да святых муроў беларуска-крывіцкай мекі.

Беларускія гурткі, кнігарні, музеі, «Наша Ніва», у рэдакцыі якой усю ноч прагаварыў з В. Ластоўскім… Затым... Дадзім слова сведку — таму, хто не толькі бачыў, але і ўзяў Каруся Каганца пад свой дах: Міколу Шылу, настаўніку, сябру Беларускай Сацыялістычнай Грамады, які ўдзельнічаў у выданні «Нашай Нівы», — і прачуемся ягоным уражаннем аб сустрэчы з Казімірам Карлавічам.

«<…> У Вільню, — прыгадае М. Шыла амаль праз тры дзясяткі гадоў, — прыехаў Карусь Каганец. Прыехаў ён як і заўсёды хадзіў — у кажуху і беларускай сьвітцы. Сьвітка была падпяразаная рэменем, на якім вісеў прывязаны да раменьчыка нож і шабалтас. Спакойная, зраўнаважаная гутарка яго рабіла моцнае ўражаньне. Ягоны выгляд — малы рост і горб, вялікая галава з пасівеўшай бародкай і жывымі, праніклівымі вачыма — цягнуў да сябе кожнага…» (Шыла М. Мае сустрэчы // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі. – Мн., 1994, с. 68).

У дзень прыезду Каруся Каганца ў Вільню пазнаёміўся з ім і Янка Купала, кожны вольны вечар наведваў яго на кватэры Шылы — на Набярэжнай, каля шпіталя Св. Якуба. І на якія б тэмы не распачыналася гаворка, усё зводзілася да беларускага жыцця.

Былі яшчэ сустрэчы і ў час падрыхтоўкі беларускай вечарынкі, у праграме якой планаваліся танцы пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага, пастаноўка п’есы М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі» і выступленне хора кампазітара Л. Рагоўскага, — які напісаў на словы Каганцовага верша «О Божа, Спасе наш…» цудоўную музыку (згаданая песня-гімн вядомая і пад назвай «Наша малітва»).

Цытуючы «Нашу малітву», Аляксандр Уласаў згадаў, што гэты «першы беларускі верш», прачытаны яму ў юнацтве, зрабіў на яго «моцнае свяшчэннае ўражанне» (Беларускі шлях, 1918, №51). А Янка Купала, калі пісаў аб беларускім нацыянальным гімне, назваў гэты верш першым (артыкул «Справа беларускага нацыянальнага гімна»).

Дзякуючы кампазітару Л. Рагоўскаму верш «Наша малітва» стаў шырокавядомай песняй, рэлігійна-нацыянальным спевам, які з пачатку ХХ стагоддзя дажыў да нашых дзён: з нотамі «Наша малітва» змешчана ў «Беларускім духоўным сьпеўніку» (Вільня, Лондан, 1980–1990) і можа выконвацца любым прафесійным хорам.

Натуральным з’яўляецца нараджэнне ў Каруся Каганца ў гэты час (.) і аднаго з найлепшых вершаў «Кабзар», які строгі ў крытычных ацэнках М. Багдановіч назваў «рэччу самароднай, веючай

народным духам і пакідаючай моцнае ўражанне» (артыкул «Забыты шлях»). «Цэнтральным героем лірыкі Каруся Каганца стаў лірнік, кабзар — вобраз, у якім выявілася паэтава разуменне ролі і месца песняра ў жыцці народа, своеасаблівая паэтызацыя Карусём Каганцом сябе як паэта-будзіцеля. Разам з тым верш “Кабзар” — найбольш гарманічны лірычны твор паэта, найбольш чысты ўзор яго песенна-рамантычнага стылю, своеасаблівы пашпарт Каруся Каганца як лірыка», — сцвердзіў і А. Лойка (Гісторыя беларускай літаратуры. Ч. 2. – Мн., 1989, с. 396).

У СУПРАЦІВЕ «МОДНЫМ ШЛЯХЦЮКАМ»

Усю зіму (1909–1910 гг.) Карусь Каганец працуе ў рамесніцкай школе пры касцёле Св. Сцяпана. I цяжкія ўмовы — неадступна з iм. Малы i сыры пакой, які выдзелілі яму ксяндзы, холад i матэрыяльныя нястачы яшчэ больш аслабляюць здароўе. Ды ці многа чаго патрэбна было Каганцу, каб свяціць i ў гэтым волкім пакойчыку? Дзесьці тут стварае ён найвядомую сваю скульптуру — драўлянае ўкрыжаванне Хрыста, амаль у метр вышынёй, афарбаванае ў белы колер; ручнік на поясе Icyca быў аздоблены беларускім народным арнаментам. Уся фігура атрымалася вельмі партрэтнай i нагадвала ўлюбёны Казімірам Карлавічам тып беларуса...

На віленскі перыяд прыпадае i стварэнне Карусём Каганцом «Моднага шляхцюка» — п’есы, якая стала выдатнай з’явай у гicторыі беларускай літаратуры i культуры. Самым лепшым творам пісьменніка назаве яе ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкі.

«Бытавая камедыя ў адной дзеі» першая, бадай, узняла ў нашай драматургіі праблему здрады нацыянальнаму, роднаму. Карчэўшчыкі (так — Карчэўшчык — звалі адмоўнага «шляхцюка») былі ўсюды: i ў Вільні, дзе спрабавалі ўвайсці ў «культуру» праз польскія мову i звычаі, i ў Менску, дзе выбіралі расейскую «матку». Яны няўмольна карчавалі сваё спрадвечнае, «тутэйшае», беларускае.

Адметнымі бачацца першаштуршкі да напісання п’есы. Рамесніцкая школа пры касцёле Св. Сцяпана, дзе працаваў Карусь Каганец, была арганізавана Эндэкцыяй (польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыяй) з яскравымі паланізатарскімі мэтамі. Дзяцей беларускай беднаты набіралі ў закрыты інтэрнат дзеля таго, каб узгадаваць з іх нацыянал-палякаў і адданых каталікоў. Польскія ідэолагі на Беларусі разумелі, што іхняе панаванне ў краі без паслужных папіхачоў сярод працоўных мас не будзе мець сілы, і таму ўкладалі значныя сродкі для маральнай і псіхалагічнай пераробкі беларусаў: адкрываюцца адпаведныя школы, выдаюцца падручнікі. Такая палітыка была разлічана ў першую чаргу на народную цемнату, дзякуючы якой і сапраўды ўдавалася падмяніць рэлігійную сутнасць нацыянальнай: калі ты каталік — значыць, ты паляк…

Згаданая рамесніцкая касцёльная школа ў Вільні была адным са звёнаў такой палітыкі. І Карусь Каганец, неўтаймоўны змагар-асветнік, уладкаваўшыся ў яе, арганізоўвае там гурток з лепшых хлопцаў, сакрэтна водзіць іх на сустрэчы і гутаркі ў беларускія асяродкі: «Нашу Ніву», да братоў Луцкевічаў, Янкі Купалы, Аляксандра Уласава, Ядвігіна Ш., Язэпа Драздовіча, Сяргея Палуяна…

У гэты час нараджаецца і вобраз «моднага шляхцюка» Пранцішка Карчэўшыка, апалячанага «тутэйшага» дзецюка, якога выкрывае і з якога насміхаецца ў п’есе беларуская моладзь…

Поделиться:
Популярные книги

Ефрейтор. Назад в СССР. Книга 2

Гаусс Максим
2. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ефрейтор. Назад в СССР. Книга 2

Спавшая пелена

Кронос Александр
1. Благие намерения
Фантастика:
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Спавшая пелена

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Л. Пантелеев — Л. Чуковская. Переписка (1929–1987)

Пантелеев Леонид
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Л. Пантелеев — Л. Чуковская. Переписка (1929–1987)

Зодчий. Книга VIII

Погуляй Юрий Александрович
8. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Зодчий. Книга VIII

Группа крови на рукаве

Вязовский Алексей
1. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Группа крови на рукаве

Хозяин Стужи 6

Петров Максим Николаевич
6. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 6

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

Ожерелье Странника

Хаггард Генри Райдер
Приключения:
исторические приключения
7.50
рейтинг книги
Ожерелье Странника

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX