Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Доўгія вязенскія дні Карусь Каганец змог расквеціць толькі творчай працай. На працягу ўсяго астрожнага побыту ён шмат маляваў — па ранейшых задумах, па просьбах-замовах сукамернікаў. «Маляваць я маляваў усё найболей беларускія тыпы, адно — два малюнкі з турэмнага жыцця, а то нарысаваў 12 рысуначкаў Якубу Коласу да яго твораў», — апавядаў ён у лісце да жонкі.

У той час будучы народны пясняр і класік нацыянальнай літаратуры Якуб Колас быў таксама вязнем «Пішчалаўскага замка» — і, зразумела, не па злачынна-крымінальнай справе…

Лісты ад родных і знаёмых — рэдкія «госці» ў турме — былі вялікай радасцю. Першае пісьмо ад жонкі ў час зняволення ён атрымаў у нядзелю, 1

жніўня. Вось толькі пісала жонка часткова па-польску, часткова лацінкай па-беларуску, праз што абвастрыла пільнасць турэмная цэнзура. Настрой у жонкі быў кепскі, і тое турбавала і непакоіла больш за ўсё. «Чаму ты падаеш духам і пішаш так нявесела, ты б павінна і мне бодрасць паддаці, а не адбіраці той, якая ё. Я ж бо маю надзею, што вярнуся да вас здароў і што зажывема лепей, як дагэтуль жылі», — мусіў супакойваць яе Карусь Каганец.

Напрыканцы жніўня на спатканне прыйшоў старэйшы сын Янка — ён прытуліўся ў Шабуняў і меркаваў паступаць у гарадское вучылішча, — і адразу ледзь не расплакаўся. Міхась Кардэцкі, які сядеў у адной камеры з Карусём Каганцом і па той жа справе, перадаў тады хлопцу 10 зэканомленых рублёў і кавалак цукру…

Сум браў і па астатніх дзецях. «Мірко, мой даражэнькі, сыночак ты мой любенькі! Як ты там? Хочацца мне пабачыць цябе, Галюшку і Міленьку, ды нельга. Сяджу я за сценамі, за мурамі, за жалезнымі варотамі, і сядзеці мне яшчэ доўга…», — пісаў ён дадому — і ў прыкрым балючым одуме выводзіў свой адрас: «Минск. губ. Крепостному Казимиру Карловичу Костровицкому в тюрьме». Так, ён быў «крепостнымъ», а ў асуджаных да зняволення ў крэпасці, на радасць, быў крыху лягчэйшы рэжым: яны атрымлівалі 10 капеек у дзень на яду, самі гатавалі, мелі самавар, камера ў іх зачынялася толькі ноччу…

Не на дабро наваліліся кепскія сны пра дзяцей, а да ўсяго — ад жонкі брата Амброзія прыйшла вестка, што «Галюшку хочуць узяць на выхаванне якоесь панства»…

Пагоршылася і астрожнае жыццё. Наступіла восень, у камеры паболела людзей, стала пыльна, вокны адчыняць забаранілі. Дзень пакарацеў, а прагулка была адна…

І па-ранейшаму, стомлены і сумны, кожную новую раніцу ён прачынаўся а шостай і чакаў абуджэння званоў нядаўнаўзведзенага Чырвонага касцёла, зачаравана прыслухоўваючыся да строга-велічных i ўрачыста-спакойных гукаў, i ў яго душу, збалелую i стомленую, пачало ўлівацца святло Боскай праўды, — у які ўжо раз да пакутніка прыходзіў збавіцель-ратавальнік...

У паэтычнай ліры Каруся Каганца абуджаецца струна новага, клерыкальнага ладу. Толькі чуць яе доўгія дзесяцігоддзі мы не мелі магчымасці. Вершы згаданага плану то знікалі, то перахоўваліся, то «не заўважаліся» даследчыкамі.

З твораў Каруся Каганца рэлігійнай тэматыкі трэба назваць вершы «Устань, народ, прачухайса...», «Купалле (лета)», «Дзяды (восень)», «Каляды (зiма)», «Юр’е (вясна)», «Аб долю сям’і», «Малітва вячэрняя», «Малітва ранняя», а таксама невялікую паэму «Вялiкi чацвер», якая псіхалагічна ўзнаўляе біблейскі сюжэт аб ахвяраванні сабой Ісуса Хрыста. Перад намі — добраахвотны выбар Бога, які «свету соладзь ўсю да краю // мог бы сабе смакаваці», але які дзеля выратавання чалавецтва аддае сябе на жахлівае пакаранне:

І вот у страху і трывозі, Збалеўшы целам і душой, Прымаў ён чару з рук Яговы, Украй напоўнену тугой…

Хрыстос паўставаў перад чытачом «ачалавечанай» асобай, якой таксама ўласцівы і боязь смерці, і пакуты горычы. Але тое не прыніжала, а, наадварот, яшчэ больш узвялічвала і ўвекавечвала Яго подзвіг, — у якім асацыятыўна маглі прачытвацца

і ўчынкі самаадданай дзейнасці Каганцовых таварышаў па агульнай барацьбе з «ненавіснай цемрай». Як, зрэшты, і лёс самога Каганца…

Тэма Бога і ўвогуле рэлігійныя матывы адлюстраваны ў творчасці паэта надзвычай шырока — шырэй, чым у астатніх беларускіх творцаў таго часу і нават святароў-паэтаў Андрэя Зязюлі і Казіміра Сваяка. У гэтым няпростым і засмечаным жыцці пісьменнік шукаў той чысты і светлы шлях да народнага аднаўлення і абуджэння свайго краю.

У просьбах-маленнях да Госпада па-мастацку глыбока і шчыра выявілася сама асоба аўтара, ягоны лёс і лёс родных — як у вершы «Аб долі сям’і»:

Прашу Цябе, Бога вялікага, Глянь на мяне з неба высокага, — На таго чэрвя нікчэмнага, Бяздомнага, беднага дый гаротнага, Што поўзае, хлеба шукаючы, Людзей і край свой кахаючы; Бядою ўсюды ганімага, Няўдачамі праследуемага. Божа вялікі, дай мне трываласці, Да пацеш Ты мяне хоч пры старасці Лепшаю доляй сямейцы маёй З вялікае міласці, з ласкі Тваёй!..

Нельга абмінуць увагай і празаічны тэкст Каруся Каганца «Не той міл Богу, хто многа знае, а той, хто шчыра сэрца к яму навяртае». Ужо ў самой назве згаданага абразка раскрываецца яго ідэя: найважней не веды пэўных канонаў, галоўнае — унутраная шчырасць, душэўныя якасці чалавека. Названы твор можна лічыць і мастацкай прытчай, якая, зрэшты, шмат у чым раскрывае і аўтарскую маральна-эстэтычную пазіцыю.

Працытуем яго:

«Ехаў адзін духоўнік высокага сану лесам, ажно бачыць: паодаль ад дарогі ляжыць калода, а праз калоду чалавек скача. Яго цікавасць узяла, і сказаў ён свайму чалавеку прыпыніціся, а сам злез і пайшоў к таму чалавеку — і чуе, як той, пераскочыўшы ў адзін бок праз калоду, кажа: “Гэта Табе, Божа!”, а пераскочыўшы ў другі бок: “А гэта мне, Божа!”. Тады духоўнік яшчэ болей зацікавіўся і пытае: “Што гэта, чалавеча добры, робіш?”. Той спярша спалохаўся і адскочыў, а далей, апамятаваўшыся, адказвае: “Богу малюся, паночку”. — “Чы ж так Богу маліцца… Хіба калі хочаш, так я цябе навучу?”. Той, зрадзеўшы, давай яго ў рукі цалаваць. Тады духоўнік, сеўшы на калодзе, пачаў яго навучаці. Сяк-так навучыў адной малітве і, сказаўшы тройчы яе сабе пераказаці, паехаў далей.

Праехаўшы яшчэ лесам, дабраліся да лукаў. І трэба было ім перапраўляцца на пароме праз вялікую рэчку. Толькі яны пад’язджаюць к другому берагу, ажно чуе духоўнік, што хтось за ім гукае. Азірнуўся ён — і бачыць: чалавек паверх вады бяжыць як бы па гладкай дарозе. А калі прыглядзеўся, пазнаў таго чалавека, што праз калоду скакаў. Тады духоўнік, усвядоміўшы, што той мае ласку ў Бога, пытае: “Што табе, чалавеча Божы, трэба?” — “Малітву, паночку, забыўся. Будзь ласкаў — хоць раз шчэ скажы!” — “Не варт я, грэшны, вучыць цябе, ідзі і маліся, як і маліўся!”».

Карусь Каганец стаў перакладчыкам на беларускую мову i чыста клерыкальных рэчаў: Малітвы Божай, Анёльскага Прывітання, Знака Крыжа Святога, а таксама малітваў да Госпада i Маці Боскай.

Несучы свайму народу паходню святога Божага вучэння, Карусь Каганец узняўся да найвышэйшага культурна-філасофскага спасціжэння: ідэю беларускага адраджэння ён звязаў з ідэяй Бога, не даўшы затухнуць светачам Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны — i своечасова ажывіўшы ix...

Поделиться:
Популярные книги

Путёвка в спецназ

Соколов Вячеслав Иванович
1. Мажор
Фантастика:
боевая фантастика
7.55
рейтинг книги
Путёвка в спецназ

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вагант

Т. 03 Гражданин Галактики

Хайнлайн Роберт Энсон
3. Отцы-основатели. Весь Хайнлайн
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Т. 03 Гражданин Галактики

Чужак из ниоткуда 2

Евтушенко Алексей Анатольевич
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4