Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Дык хто па званні? — раптам сцішана запытаў той, абапёршыся локцем на калена разутай нагі. Абодва паліцаі з-за агароджы — адзін белабрысы, пажылы, у картузе і другі малады, плячысты, у нямецкай пілотцы — прыкметна навастрылі вушы, і начальнік паліцыі кінуў у іх бок строгі позірк.

— Эй, вы там! Расстарайцеся мне малачка папіць…

Застукаўшы ботамі, паліцаі кінуліся ў двор, але Драздзенка адразу спыніў іх зычным вокрыкам:

— Не сюды, абармоты! Тут няма нічарта. У суседзяў!..

Калі паліцаі выбеглі і ў суседзяў

трывожна забразгалі веснічкі, ён нахіліўся да Агеева:

— Дык званне якое? Лейтэнант? Старшы?

— Старшы, — сказаў Агееў.

— Не палітрук часам?

— Не, не палітрук. Начальнік боепітання.

— Ага, спецыяліст па вааружэнню? А я вось з танкавых войск. Быў начштаба батальёна.

— Што ж, вялікае начальства, — прамармытаў Агееў, праклінаючы ў душы гэтага не ў меру праніклівага паліцая. Ён забіваў жалезныя цвікі ў абцас, бот скаланаўся разам з чыгуннай лапай, на якую быў надзеты, і кожны ўдар балюча аддаваўся ў яго распухлай назе. Начальнік паліцыі закурыў «Беламор», пускаючы дым у альтанку, і Агееў прагна ўдыхнуў знаёмы пах папярос, хоць сам не курыў ніколі.

— Было! — з уздыхам сказаў Драздзенка. — Было начальства і сплыло. Як дым, як утранні туман. Цяпер другое начальства, нямецкае. Хто б калі падумаў, га? Сказалі б год назад, што я стану начальнікам паліцыі, я б таму ў морду плюнуў. А стаў жа. Чаму? Ды таму, што за другіх гінуць не схацеў. Слухай, ты адкуль родам?

— Я? Ды тут, недалёка, — страмана сказаў Агееў. — А вы?

— А я тутэйшы. З мястэчка. Ну, і якія планы?

— Ды якія планы. Нага вось… — варухнуў збалелым каленам Агееў.

— Што, здорава саданула?

— Здорава, — сказаў Агееў, аддаючы бот. — Вось паглядзіце. Так добра?

Драздзенка ўзяў бот, агледзеў абцас і раптам сказаў са сцішанай злосцю:

— Гаўно ты, а не шавец. Хто ж так падбівае? Трэба ж было падкласці кавалачак скуры. А то ж крыва!

— Была б яна ў мяне, скура, — развёў рукамі Агееў. Ён і сапраўды не знайшоў у папоўскай скрынцы ні кавалачка падэшвеннай скуры — чым было падбіваць абцасы?

— Да-а… Ну, ладна, падбівай другі. Не хадзіць жа так.

За агароджай на вуліцы паказаліся абодва паліцаі, адзін застаўся з вінтоўкай на выхадзе, а другі ў выстаўленых руках нёс гарлач малака, які асцярожна падаў начальніку.

— Во, толькі падаілі. Сырадой, — белабрысы твар паліцая ўгодліва расплыўся ва ўсмешцы. Драздзенка аберуч аблапіў гарлач.

— Што ж, пап'ём сырадою. Кажуць, палезна для здароўя.

— Ага, дужа палезна, — яшчэ больш заўсміхаўся паліцай, закідваючы за плячо рамень вінтоўкі, і Драздзенка раптам скіраваў на яго пагрозлівы позірк.

— Паспытаў ужо? Хоць бы пысу выцер, скаціна!

Са спазнелай паспешнасцю паліцай пачаў выціраць тоўстыя вусны, а ягоны начальнік гідліва апусціў гарлач.

— Во з кім працую, — паскардзіўся ён Агееву. — З такімі во курашчупамі. Ён жа ў войску і дня не служыў. Не служыў, га?

— Дык забракавалі па

здароўі, — сказаў паліцай і пачухаў пад пахай.

— Бо крэцін. А ў паліцыю ўзялі. Бо — няма каму службу несці. Адказнасці гара, а магчымасцей крошкі. Ладна! Марш на вуліцу. І глядзець в оба, як інструкціраваў!

Патрымаўшы гарлач у руках, ён усё ж трохі адпіў малака і паставіў яго на зямлю каля лаўкі. Тым часам Агееў неяк прыбіў да абцаса і другі касяк, і начальнік паліцыі з натугай уздзеў бот на нагу.

— Во, іншая справа. Цвярдзейшы крок будзе.

Ён спружыніста пратупаў сюды-туды па падворку, звонка цокаючы абцасамі па камянях бруку. Агееў пазіраў на ягоныя боты — першую сваю работу ў новай прафесіі, і складаныя пачуцці авалодалі ім. Ён амаль ненавідзеў сябе за гэтую ўгодлівую паслугу нямецкаму халую, ад якога, аднак, залежаў сам цалкам, тым больш што той раскрыў яго з першага погляду, можна сказаць, распрануў дагала. Менавіта гэтая яго распранутасць рабіла Агеева амаль безабаронным перад паліцыяй і перш за ўсё перад яе начальнікам у асобе гэтага былога танкіста. Як было з ім паладзіць, каб не наклікаць ягонае злосці і не загубіць сябе? Без жаднай патрэбы Агееў перакладваў інструмент на сваім хісткім століку, коса пазіраючы, як Драздзенка шпацыруе па яго падворку. І раптам той рэзка спыніўся насупраць:

— Як завуць?

Агееў увесь напяўся, думаючы, як лепш адказаць паліцаю — па сваёй чыгуначнай версіі ці як ёсць на справе.

— Ну, па дакументах я Бараноўскі…

— Хрэн з табой, хай Бараноўскі. Нам усё роўна. Пойдзеш працаваць у паліцыю.

З няўтоенай трывогай у вачах Агееў зірнуў у заклапочана-рашучы твар начальніка паліцыі, які, сказаўшы гэта цвёрда тонам загаду, аднак жа чакаў яго адказу — згоды або адмовы. І Агееў варухнуў каленам хворай нагі.

— Якая паліцыя! Нага во. Ледзьве шкандыбаю па двары каля дома…

— Загоіцца!

— Калі гэта будзе? — сказаў ён амаль раздражнёна.

Драздзенка ссунуў набок сваю казыркастую шапку, азірнуўся ў глыб падворка.

— Ладна. Ану, зойдзем у дом.

Агееў не ведаў, дзе Бараноўская (зранку яна не з'яўлялася на двары), і, марудна ўстаўшы з-за стала, скіраваў да дзвярэй. Дзверы на кухню былі не зашчэплены, пад чыстым ручніком на прыбраным стале стаялі міска, гарлач, побач ляжаў учарашні акраец хлеба — пэўна, яго сняданак. Гаспадыні нідзе не было чуваць.

— Тут што — нікога няма? — сказаў Драздзенка і расчыніў дзверы ў святліцу. — Нікога. Вось якая справа, — ён ушчыльную ступіў да Агеева. — Жыць хочаш?

Агееў ніякавата змоўчаў, не ведаючы, як адказаць на гэтае ідыёцкае пытанне, і не разумеючы, чаго ад яго хоча гэты няпрошаны заступнік.

— Ну як жа… Панятна…

— Я табе памагу! — жвава падхапіў начальнік паліцыі. — Памог раз, памагу і другі. Усё ж мы абодва вайскоўцы і павінны памагаць друг другу. Інакш… Сам панімаеш! Немцы ў бірулькі не гуляюць. Так што — лады?

Поделиться:
Популярные книги

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Хозяин Хаоса I

Петров Максим Николаевич
1. Хозяин Хаоса
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Хаоса I

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Тайна корабля

Стивенсон Роберт Льюис
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Тайна корабля