Чалавек натоўпу
Шрифт:
Цяпер я мог добра яго разгледзець. Ён быў нізенькі, вельмі худы і з выгляду вельмі кволы. Вопратка на ім, агулам кажучы, была брудная й падзёртая; але калі час ад часу на яго падала зыркае сьвятло ліхтара, было відаць, што ягоная бялізна, хоць і брудная, была пашытая з дыхтоўнае тканіны; і можа мяне падмануў мой зрок, але праз прагал у шчыльна зашпіленым і відавочна пазычаным з чужога пляча roquelaire’ы, у які ён быў загорнуты, я заўважыў дыямэнт і кінжал. Гэтыя назіраньні падагрэлі маю цікаўнасьць, і я вырашыў ісьці за незнаёмцам, куды б ён ні скіраваўся.
Было ўжо зусім цёмна, і над горадам павісла шчыльная сырая смуга, якая хутка абрынулася густым зацяжным дажджом. Гэтая зьмена ў надвор’і дзіўным чынам паўплывала на натоўп, у ім распачаўся
Так ён практыкаваўся яшчэ гадзіну, пад канец якой насустрач нам траплялася ўжо значна менш праходняў, чым спачатку. Дождж не пераставаў; у паветры пахаладнела; людзі разыходзіліся па дамах. Нецярпліва махнуўшы рукою, мой вандроўнік зьвярнуў у параўнаўча пусты завулак. Па гэтым завулку, даўжынёю ў чвэрць мілі, ён памкнуў так хутка, як нельга было й спадзявацца ад такога старога чалавека, і мне давялося прыкласьці нямала намаганьняў, каб не адстаць ад яго. Праз колькі хвілінаў мы выйшлі да вялікага й люднага базару, з навакольлем якога незнаёмец быў, відаць, добра знаёмы. Там зноў я пабачыў яго такім, як і на самым пачатку, ён бязмэтна сноўдаў сюды-туды сярод мора гандляроў і пакупнікоў.
Паўтары гадзіны ці каля таго, што мы прабылі ў гэтай мясьціне, я мусіў ужыць усю маю асьцярожнасьць, каб не згубіць старога й разам з тым не прыцягнуць ягонае ўвагі. На шчасьце, на нагах у мяне былі гумовыя галёшы, і я мог рухацца зусім бязгучна. Ні разу ён не заўважыў, што я за ім назіраю. Ён уваходзіў у адну крамку за другой, ні да чога не прыцэньваўся, не казаў ні слова і глядзеў на ўсе тавары дзікім і пустым позіркам. Я быў да таго зьдзіўлены ягонымі паводзінамі, што цьвёрда пастанавіў, што мы зь ім не расстанемся, пакуль я хоць у нейкай меры не задаволю сваю цікаўнасьць адносна гэтага чалавека.
Гадзіньнік гучна прабіў адзінаццаць удараў, і наведнікі пачалі пасьпешліва пакідаць базар. Нейкі крамнік, зачыняючы аканіцы, штурхануў старога, і я ўбачыў, як усё цела ягонае моцна здрыганулася. Ён пасьпяшаўся на вуліцу, на хвіліну неспакойна азірнуўся і зь неверагодным спрытам пабег незьлічонымі крывымі бязьлюднымі завулкамі, пакуль мы зноў не апынуліся на вялікай праезнай вуліцы, адкуль пачалося нашае падарожжа — дзе стаяў гатэль D——. Вуліца аднак мела ўжо зусім іншы выгляд. Яна ўсё яшчэ блішчала ў сьвятле ліхтароў; але ліў моцны дождж, і людзей на ёй было вельмі мала. Незнаёмец быў цяпер бледны. Ён
Пакуль ён ішоў далей, гурт людзей паступова расьсейваўся, і да старога вярталіся разгубленасьць і неспакой. Нейкі час ён неадступна крочыў за купкай зь дзесяці-дванаццаці п’яных гулякаў; але яны адзін за адным разыходзіліся, пакуль не засталіся толькі трое, у нейкім вузкім і змрочным бязьлюдным завулку. Незнаёмец прыпыніўся і, здавалася, на хвіліну задумаўся; тады, раптоўна ажывіўшыся, хутка пашыбаваў па дарозе, якая вывела нас на край гораду, да ваколіцаў вельмі непадобных на тыя, што мы толькі што прамінулі. Гэта быў самы агідны лёнданскі квартал, дзе ўсё было пазначанае страшным кляймом самае неверагоднае беднасьці й самага невыпраўнага злачынства. Пад цьмяным сьвятлом выпадковых ліхтароў высокія старасьвецкія паточаныя чарвякамі драўляныя будыніны стаялі гатовыя ўпасьці. Набудаваныя яны былі так тлумна й бязладна, што між імі цяжка было распазнаць штосьці падобнае на праход. Брук быў укладзены абы як, між камянёў буяла густая трава. У забітых канавах гніло ўсякае паскудзтва. Усё навокал патыхала заняпадам. Аднак, па меры таго, як мы йшлі наперад, гукі чалавечага жыцьця паступова ажывалі, пакуль урэшце мы ня ўбачылі вялікія грамады найбольш занядбаных насельнікаў Лёндану, якія сноўдалі сюды-туды. Дух старога зноў успыхнуў, як сьвечка перад тым як пагаснуць. Ён зноў памкнуўся наперад пругкім поступам. Раптам, павярнуўшы за рог, мы ўбачылі полымя яркага сьвятла й апынуліся перад адной зь вялізных загарадных сьвятыняў Няўстрыманасьці — перад адным з палацаў д’ябла, Джына.
Ужо амаль пачало сьвітаць; аднак гурт няшчасных п’яніцаў усе яшчэ тоўкся каля завабнага ўваходу. Ледзь не закрычаўшы ад радасьці, стары прабіўся ў будыніну, зноў вярнуўшыся да пачатковага настрою, і там хадзіў сярод натоўпу ўзад і ўперад бяз бачнае мэты. Не пасьпеў ён аднак удосталь там набыцца, як агульны рух да дзьвярэй зазначыў, што гаспадар зьбіраецца зачыніць іх на ноч. I тады я заўважыў нешта яшчэ больш балючае за роспач у твары дзіўнага стварэньня, за якім я так неадступна назіраў. Ён аднак ня стаў доўга вагацца, а з шалёнай энэргіяй павярнуў у зваротную дарогу, у самае сэрца магутнага Лёндану. Ён бег доўга й шпарка, а я не адставаў ад яго, ахоплены надзвычайнай цікаўнасьцю, пастанавіўшы не спыняць дасьледаваньня, якое цяпер завалодала мною дарэшты. Тым часам узыйшло сонца, і калі мы зноў апынуліся ў самай люднай мясьціне вялікага гораду, на вуліцы з гатэлем D——, яна зноў поўнілася ня меншым людзкім тлумам і рухам, чым я назіраў папярэднім вечарам. I тут, сярод штораз большага натоўпу, я працягнуў свае доўгія назіраньні за незнаёмцам. Але, як звычайна, ён хадзіў сюды-туды і за ўвесь дзень не пакінуў шумлівага віру адной гэтай вуліцы. Але калі ўвечары на горад апусьцілася сутоньне, я адчуў сьмяротную стому і, спыніўшыся перад маім падарожнікам, паглядзеў яму проста ў твар. Ён не зьвярнуў на мяне ніякае ўвагі і ўрачыста пашыбаваў далей, а я, кінуўшы сачыць за ім, спыніўся ў глыбокім задуменьні. „Гэты стары, — сказаў я нарэшце, — увасабленьне й дух страшнага злачынства. Ён ня можа заставацца адзін. Ён — чалавек натоўпу. Няма сэнсу за ім ісьці; бо я нічога не даведаюся ні пра яго самога, ні пра ягоныя ўчынкі. Нават самае ўбогае ў сьвеце сэрца — кніга, таўсьцейшая за Hortulus Animae, і можа найвялікшая Божая ласка ў тым, што es läßt sich nicht lesen”.