Арэна

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:
Шрифт:

Фрэдэрык Браўн

Арэна

Пераклала Лiна Каўрус

Карсан расплюшчыў вочы i ўбачыў над сабой цьмяна мiгатлiвы блакiт.

Было горача. Ён ляжаў на пяску. Яму ў спiну ўпiваўся востры камень з пяску. Карсан павярнуўся на бок, потым сеў, упiраючыся рукамi ў пясок.

"Я звар'яцеў, - падумаў ён.
– Цi памёр. Цi яшчэ што-небудзь..."

Пясок быў блакiтны. Ярка-блакiтны. А блакiтнага пяску няма нi на Зямлi, нi на адной з планет.

Блакiтны пясок.

Блакiтны пясок пад блакiтным купалам, -

нi небам, нi столлю, а нейкай замкнёнай паверхняй. Карсан чамусьцi ведаў, што яна замкнёная i канечная, хоць i не мог гэтага бачыць.

Ён набраў жменю пяску, якi заструменiў памiж яго пальцамi. Струменьчыкi заказыталi яго голую нагу.

Голую? Ён быў зусiм голы, i яго цела пакрылася ўжо густым потам ад знясiльнай гарачынi i таксама стала блакiтнае там, дзе налiп пясок.

Але ў астатнiх месцах яно было белае. "Значыць, гэты пясок сапраўды блакiтны, - падумаў ён.
– Калi б ён толькi здаваўся блакiтным у блакiтным святле, то i я быў бы блакiтны. Але я белы, - значыць, пясок блакiтны. Блакiтны пясок. Блакiтнага пяску не бывае. I такое такой не бывае, як гэтая".

Пот сцякаў яму ў вочы. Было горача, як у пекле. Толькi пекла павiнна быць дачырвана распаленае, а не блакiтнае.

А калi гэта не пекла, то што гэта? З усiх планет такi гарачы толькi Меркурый, але гэта не Меркурый. I потым, Меркурый застаўся прыкладна за чатыры мiльярды мiль ззаду ад...

I тут ён узгадаў, дзе ён быў толькi што. У маленькiм аднамесным касмалёце, што нёс патрульную службу за арбiтай Плутона, на адлегласцi мiльён мiляў ад фланга зямной армады, пастроенай у баявы парадак, каб сустрэць Прышэльцаў.

Ён успомнiў той раптоўны, рэзкi, трывожны званок, калi сiстэмы сачэння зарэгiстравалi наблiжэння ворага...

Нiхто не ведаў, хто такiя Прышэльцы, як яны выглядаюць, з якой далёкай галактыкi яны прыйшлi, - ведалi адно, што яна дзесьцi ў кiрунку Плеяд.

Першыя разрозненыя налёты на далёкiя калонii i апорныя пункты Зямлi. Асобныя сутычкi памiж зямнымi патрулямi i невялiкiмi групамi касмiчных караблёў Прышэльцаў: сутычкi, у якiх зямляне часам перамагалi, часам цярпелi паразу, але дагэтуль нi разу не змаглi захапiць касмалёта працiўнiка. Не засталося жывога i нiводнага жыхара калонiй, на якiя рабiлiся налёты, расказаць хоць што-небудзь пра Прышэльцаў не было каму.

Спачатку пагроза здавалася не вельмi сур'ёзнай - налёты былi нячастыя i прычынялi не так многа шкоды. Iх касмалёты як быццам злёгку ўступалi зямным ва ўзбраеннi, хоць крышачку пераўзыходзiлi iх у хуткасцi i манеўранасцi. Якраз настолькi, што Прышэльцы, калi толькi яны не былi акружаныя, маглi выбiраць уступiць iм у бой цi ўцячы.

I ўсё-такi Зямля рыхтавалася да рашучай бiтвы. Быў пабудаваны небывала магутны касмiчны флот. Чакаць давялося доўга. Але цяпер генеральная бiтва наблiжалася.

Разведчыкi выявiлi вялiзны флот Прышэльцаў за дваццаць мiльярдаў мiль ад

Зямлi. Гэтыя разведчыкi так i не вярнулiся, але iх паведамленнi былi атрыманы. I вось зямная армада, усе дзесяць тысяч касмалётаў i паўмiльёна касманаўтаў размясцiлiся ў чаканнi за арбiтай Плутона, гатовая змагацца насмерць.

Бiтва мелася быць роўная для абодвух бакоў - аб гэтым можна было меркаваць па рапартах перадавых патрулёў, якiя ахвяравалi жыццём, але перад тым, як загiнуць, перадалi звесткi пра колькасць i сiлу флоту працiўнiка.

Пры роўнасцi сiл лёс Сонечнай сiстэмы магла вырашыць сама нязначная выпадковасць. I рашэнне было б канчатковым - у выпадку паражэння Зямля i ўсе яе калонii апынулiся б у поўнай уладзе Прышэльцаў...

О так, цяпер Боб Карсан усё ўспомнiў.

Праўда, гэта не мела дачынення да блакiтнага пяску i мiгатлiвага блакiту над галавой. Ды ён памятаў, як прагучаў гэты рэзкi званок трывогi, як ён кiнуўся да панелi кiравання, як у лiхаманкавай спешцы прышпiлiўся да крэсла, як перад iм на экране расла светлая кропка.

Як у яго перасохла ў горле. Як ён з жахам зразумеў - пачалося! Для яго, прынамсi: асноўныя сiлы ўдзельнiкаў бiтвы былi яшчэ за межамi дасягальнасцi адзiн для аднаго.

Менш як праз тры секунды ён або застанецца пераможцам, або ператворыцца ў жменьку попелу. Тры секунды - столькi доўжыцца бой у космасе. За гэты час можна не спяшаючыся злiчыць да трох, а пасля гэтага ты або пераможаш, або будзеш мёртвы. Аднаго пападання зусiм дастаткова для маленькага, аднамеснага, лёгка ўзброенага i слаба бранiраванага патрульнага касмалёта.

Машынальна шэпчучы перасохлымi вуснамi "Раз!", ён лiхаманкава круцiў ручкi на пульце, каб кропка, што ўсё большала, заставалася ў перакрыжаваннi лiнiй на экране. Правая нага яго замерла над педаллю спуска. Адзiны смяротны залп - цi ён пацэлiць, цi не. На другi стрэл часу ўжо не застанецца.

"Два!" Ён зноў не чуў, як у яго гэта вырвалася. Кропка на экране перастала быць кропкай. Размешчаны за некалькi тысяч мiль варожы касмалёт быў вiдаць так, нiбыта да яго некалькi соцень метраў. Гэта быў лёгкi, хуткi патрульны касмалёт амаль такога самага памеру, як i ў Боба.

Варожы патрульны касмалёт.

"Тр..." Яго нага дакранулася да педалi...

I раптам Прышэлец слiзгануў па экране ўбок i выйшаў з перакрыжавання. Карсан ухапiўся за ручкi, каб пусцiцца ў пагоню. Нейкую долю секунды працiўнiка не было вiдаць, потым карабель Карсана павярнуўся, i той зноў з'явiўся на экране - Карсан убачыў, як ён крута знiжаецца да зямлi.

Да зямлi?

Нейкая аптычная iлюзiя, не iначай. Гэтай планеты, што цяпер займала ўвесь экран, не магло быць тут. Проста не магло. Навокал не было нi адной планеты блiжэй, чым Нептун, а ён быў за тры мiльярды мiль. Плутон знаходзiўся па другi бок Сонца, якое вiднелася адсюль малюсенькай кропкай.

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Гранит науки. Том 1

Зот Бакалавр
1. Героями не становятся, ими умирают
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гранит науки. Том 1

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Звездная Кровь. Изгой VII

Елисеев Алексей Станиславович
7. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой VII

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

Мир повелителей смерти

Муравьёв Константин Николаевич
10. Живучий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мир повелителей смерти

Искатель 6

Шиленко Сергей
6. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Искатель 6

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2