Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Дый варочацца-ж няма куды. Што было, тое пайшло з дымам. Мая бедненькая жоначка й дачушка. Каты са сьвету зьвялi. Куды-ж мне цяпер кiнуцца, што рабiць i з чаго пачаць? Як-жа мне тут заставацца? Ня знаю нi языка, дый гады ня тыя. А калi-б i ў Польшчу ехаць, дык ужо, мусiць, на тыя "адзысканыя" землi пасулiлi-б... Божа-ж мой, Божа! Як-жа далей быць i што рабiць?

Сьлёзы, быццам гарох, пасыпалiся з вачэй дзядзькi зьвязнога. Пакуль нязручным рухам стараўся iх выцерцi, адна сьлязiна ўпала на левыя грудзi й раздрабiлася аб востры рог адной з чатырох зорак на сiняй берэтцы. Гэта былi зоркi за раны. Побач было з паўтузiна берэтак ад iншых крыжоў i медалёў.

– Калi-б

я ведаў, што вам парадзiць. Ня плачце, супакойцеся, - прамовiў зусiм непераконлiвым голасам Спарыш, i перад вачыма памяцi ягонай устала прыгорбленая, запрацаваная постаць свайго беднага гаротнага бацькi. Ня мог глядзець на сьлёзы. Прыгадаўшы родных, ведаў, што тыя стогнуць у непасiльным ярме. Дый цi толькi яны... Цэлы беларускi народ.

Сымон устаў i падышоў да вакна. На сэрца нахлынула вялiкая дэпрэсiя. Глядзеў на захмаранае неба. Думкi разбягалiся, быццам тыя неспакойныя васеньнiя брытанскiя хмары. А яны бесьперапынна й стала плылi ў няведамае.

ПАРАСТКI НА ЧУЖЫНЕ

I

Павуцiньне сувязi мiж адзiнкамi й групамi беларусаў Другога корпусу, так дбайлiва й цярплiва снаванае й сплятанае ў вадзiн клубок у Iталii, было парванае-парастрасанае зь пераездам у Ангельшчыну ўлетку 1946 году. Адзьдзелы войска паразьяжджалiся й пасялiлiся на новых месцах па цэлым абтоку. Адзiнкi й групы страцiлi сувязь. Спынiўся ня толькi працэс вышукоўваньня й выкопваньня тых, што пазашывалiся яшчэ раней i ў Iталii ня былi знойдзенымi. Трэба было найперш устанавiць i спалучыць асноўную пражу сувязi самых цьвёрдых i iнiцыятыўных, што маглi-б пасьля навокал сябе разглядацца й вышукоўваць.

Перад беларусамi стала зусiм новае, першараднае вагi пытаньне: што далей? Войска канчалася. Трэба было рупiцца аб будучынi. Так удала пiсалася пасьля ў першых радках часопiса "На шляху": "На шляху, а ня дома, стаiмо мы, выгнаныя з-пад родных стрэх вайной i чужацкай навалай. Мяркуем, дзе пайсьцi, куды кiнуцца..."

Пытаньнi "дзе пайсьцi, куды кiнуцца" лягчэй было-б вырашыць арганiзавана, грамадою. Патрэба беларускай арганiзацыi адчувалася вельмi пякуча. Гэткiм чынам iзноў пачыналася ад нiтак сувязi, супольнага кантакту. Цэнтры пры 5-й i 3-й дывiзiях былi ўтрымалiся, хаця ня мелi сувязi мiжсобку. Адшукацца дапамог старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублiкi iнжынер Мiкола Абрамчык i рэдакцыя "Беларускiх Навiн" з Парыжу. Пры iхняй дапамозе беларусы зьвязалiся ня толькi мiжсобку, але i з саюзам украiнцаў Вялiкай Брытанii, управа якога добразычлiва аднеслася да iнiцыятараў праектаванай першай беларускай арганiзацыi ў Ангельшчыне.

II

Каля лётнiшча Боднi Эйрфiлд у правiнцыi Норфолк сканцэнтраваныя былi ўсе школы 3-й дывiзii. Вучань лiцэя Вiктар Сянькевiч налiчыў навокал сябе дваццаць трох беларусаў i пачаў аднаўляць працу, спыненую пераездам зь Iталii. Група зактывiзавалася. Адбывалiся сяброўскiя зборкi, супольна радзiлiся й пастанаўлялi пра будучыя арганiзацыйныя крокi. Устанавiлася й пiсьмовая сувязь зь беларусамi iншых адзьдзелаў. Да Сянькевiча зноў сотнямi хлынулi пiсьмы.

Дзейнiкi з "двойкi" зноў паклiкалi юнака й пыталiся, што пiшацца ў карэспандэнцыi. Вiктар адказваў, што панам з "двойкi" й так добра ведамы змест пiсьмаў. Пачалiся новыя цяжкасьцi. На Сянькевiча ад шматлiкiх палякаў пасыпалiся даносы. Давялося хлапцу разьвiтацца, ня скончыўшы школы, з навукай i ехаць у свой адзьдзел каля Лёндану. Крыху пазьней змусiлi пакiнуць працу выкладчыка ў гiмназii й прафэсара Гука.

Увосень 1946 году ва ўкраiнскай газеце "Наш клiч" зьявiўся Сянькевiчаў заклiк-артыкул. Аўтар зьвяртаўся да вайскоўцаў-беларусаў, каб адклiкалiся, вышукоўвалi iншых, арганiзоўвалi часовыя групы.

Падкрэсьлiваў, што насьпеў час да ўтварэньня беларускае арганiзацыi.

III

Праз знаёмых, што мелi сувязi мiж верхавiны польскае армii, прафэсар Гук умовiўся сустрэцца з шэфам штаба генэралам Капанскiм. Мэтаю было атрыманьне афiцыяльнага вайсковага дазволу на ўтварэньне беларускае арганiзацыi самапомачы. Капанскi прыняў Гука й Сянькевiча ў кастрычнiку. Да добра абгрунтаванае й матываванае просьбы беларусаў генэрал аднёсся прыхiльна й абяцаў выдаць аб гэтым адмысловы вайсковы загад. Адылi пасьля гэтага два разы яшчэ давялося прафэсару Гуку рабiць вiзiты да генэрала Капанскага, каб папхнуць справу абяцанага загаду, што заграз дзесь у канцылярыi штабу. Вiктару Сянькевiчу, што жыў блiжэй Лёндану, восем разоў трэба было езьдзiць у сталiцу. Кожны раз ад'ютант раiў прыйсьцi заўтра. Агоркла юнаку цяганiна ўзад i ўперад, быццам тая рэдзька. Нарэшце пры дапамозе знаёмага палкоўнiка пашанцавала атрымаць вiзыту ў шэфа штабу.

Капанскi паклiкаў Вiктара ў кабiнэт i прасiў пачакаць, пакуль машынiстка напiша тую доўгачаканую й так вартасную пiсульку.

Тым часам распытваў юнака пра беларусаў, iхныя пляны на будучыню ды пра iх колькасьць у польскай армii. Тон гутаркi быў сяброўскi. Генэрала цiкавiла, дзе, на думку Сянькевiча, павiнны быць беларускiя межы. На сьценах кабiнэта вiсела шмат мапаў. Вiктар паказаў беларускiя этнаграфiчныя межы, уключыўшы Беласточчыну, Сувальшчыну й Берасьцейшчыну. Як некалi лейтананта Пшэрэмбскага, зацiкавiў Капанскага факт, што Сянькевiч быў каталiком i беларусам. Роспытам у гэтай справе адвёў колькi хвiлiн часу.

Нацiсканьне з усiх бакоў зрабiла сваё. Загад быў выданы. На просьбу прафэсара Гука капiтан Загурскi, што меў добрыя кантакты ў польскай газеце "Дзеньнiк польскi i дзеньнiк жолнежа", пастараўся, каб газэта зьмясьцiла вайсковы загад. Гэткiм чынам шмат беларусаў даведалася, што ад гэтага часу, цi былi-б яны ў наземных, паветраных цi марскiх польскiх збройных сiлах, маглi належаць да свае беларускае арганiзацыi самапомачы. Загад меў быць прачытаны i па ўсiх адзьдзелах, але шматлiкiя, нязычлiвыя беларусам афiцэры наўмысьля яго iгнаравалi.

Вiктар Сянькевiч, вярнуўшыся ў свой адзьдзел, з большай энэргiяй узяўся за працу. Быў сакратаром у батальёне й таму позьнiмi вечарамi пасьля службовых гадзiн мог карыстацца машынапiскай i рататарам. Праўда, стараўся рабiць гэта ўпотайку ад начальства.

У працы арганiзацыйнай i публiцыстычнай Вiктар быў пачаткоўцам, асаблiва калi iшла гаворка пра статут, камунiкаты й iншыя справы афармленьня. Тут на помач прыйшла дасьпеласьць i дасьведчанасьць прафэсара Гука. Стары настаўнiк i арганiзацыйны працаўнiк яшчэ з Бацькаўшчыны цешыўся, што ў асобе маладога юнака знайшоў добрую тэхнiчна-канцылярскую сiлу. Хутка зьявiўся першы нумар часопiса "На шляху", пасьля прыйшлi камунiкаты й розныя пiсьмы арганiзацыйнага характару. Быццам жаўранкi напрадвесьнi, цешыла роднае слова рассеяных суродзiчаў. Надыходзiў новы пэрыяд у жыцьцi выгнаньнiкаў. Лучылiся адзiнкi й групы, на чужой глебе паказалiся парасткi новага беларускага арганiзму.

Нягледзячы на афiцыяльны характар захадаў, шмат беларусаў не магло пазбыцца нагнанага да гэтага часу палякамi страху перад самавыяўленьнем. Арганiзаваньне йшло марудна. У кожным амаль адзьдзеле меншыя афiцэры стаўлялi розныя перашкоды. Адны застрашвалi, фабрыкавалi iнтрыгi й плёткi, iншыя адмаўлялi, трэцiя iгнаравалi просьбы iнiцыятыўных арганiзатараў, чацьвёртыя адкрыта ставiлi перашкоды й не дазвалялi анi нарадаў, анi тварэньня адзьдзелаў. Перамагаў ранейшы недавер i нялюбасьць палякаў да ўсяго чужога.

Поделиться:
Популярные книги

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник

Лекарь Империи 15

Карелин Сергей Витальевич
15. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Лекарь Империи 15

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Курс 1. Октябрь

Фокс Гарри
2. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Октябрь

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов