Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Акіра стаў сур’ёзным. З яго пысы знікла ўсмешка.

– Белыя. Мы чулі пра іх. Аднак не ведалі, што яны настолькі блізка. Добра, Гаўл, праходзь на нашу тэрыторыю. Даю свой дазвол. Між іншым, ты станеш першым ваўком за дзвесце гадоў, які прыйшоў да нас не з вайной.

5.

Макс прачнуўся ад кухонных гукаў – шкварчэнне алея, стук патэльні, кіпенне імбрыка. Ён раскрыў вочы і пабачыў Насту, якая гатавала бліны. Яна паглядзела на

хлопца.

– Без мяне звыкся спаць да дванаццаці гадзін?

– З табой я падымаўся раней, бо было чым раніцай заняцца.

– Не хочаш расказаць, што ў цябе здарылася і хто гэтыя бандыты? – Наста праігнаравала яго словы.

– Хачу, ды не ведаю як. Сам яшчэ не ўсё зразумеў.

– Я ноччу ўставала. Ты ў сне размаўляў. Нешта пра ваўкоў. Не памятаю за табой такога.

– Гэта так, прыснілася нешта. Мабыць ад стрэсу.

– Сядай есці. Так і быць, пакармлю цябе, а то з голаду памрэш.

– Яшчэ раз дзякуй, што дазволіла застацца.

– Няма за што. Не разлічвай толькі, што гэта нешта мяняе ў нашых адносінах.

– Я і не разлічваю.

Максім сеў і стаў з апетытам есці. Ён так і не навучыўся гатаваць блінцы, асабліва тонкія. А за апошнія месяцы наогул не частаваўся нармальнай ежай – адны ролтаны ды яечня з сасіскамі.

– Смачна есці! – сказалі з дзвярэй кухні.

Хлопец пазнаў голас, хацеў усхапіцца, ды не паспеў. Яго схапілі за патыліцу і моцна ўдарылі тварам аб стол, потым яшчэ раз. Максім адчуў як з носа цячэ кроў. Наста закрычала і нязваны госць кінуўся да яе, ўдарыў дзяўчыну ў жывот. Яна сагнулася папалам, усхліпнула і села на карачкі.

Макс падняў твар і ўбачыў белабрысага з троіцы. Астатніх побач не было.

– Што, збяжаць надумаў? Лічыш нас дурнямі? Думаў не знойдзем цябе? Ты належыш нам, запомні. Мы можам даць усё, што хочаш, альбо зрабіць тваё жыццё невыносным! А гэта што за баба? Каханка?

Максім хацеў падняцца ды кінуцца на белабрысага. Аднак той быў хутчэй – падскочыў, схапіў хлопца за шыю і ўзняў у паветра.

– Я лічу, не трэба з табой лясы тачыць. Калі з першага разу не зразумеў, то ўсе пытанні вырашым па-даросламу. Некалькі маіх урокаў і ты да канца жыцця будзеш слухацца, што рабіць далей. А цяпер…

Наста ззаду засадзіла ў шыю белабрысага нож. Яго пальцы аслаблі і Максім паваліўся на зямлю, стаў хапаць ротам паветра. Малы лёгка выцягнуў нож і павярнуўся да дзяўчыны. Тая забілася ў вугал паміж падваконнем і халадзільнікам, рукамі захіліла твар з галавой, закрычала. Белабрысы хуткім рухам загнаў лязо ў грудзь Насты.

– Сядзела б на месцы і не варушылася – засталася б жывой.

Дзяўчына ўпала і захрыпела. Сэрца Максіма моцна забілася, пераганяючы кроў насычанаю адрэналінам, у вачах пацямнела. Ён адштурхнуўся нагамі, усёй вагай кінуўся на забойцу і рукамі штурхануў яго ў вакно. Белабрысы ўзвыў і праз шкло паляцеў уніз.

Макс нахіліўся над Настай. Яе вочы замерлі і не міргалі. Кроў заліла падлогу маленькай кухні. Дзяўчына памерла.

***

Міліцыя прыехала праз дваццаць хвілін –

суседзі паскардзіліся на шум і разбітае шкло. На Максіма надзелі кайданкі і вывелі з пад’езду, нахіліуўшы тварам у падлогу. Хлопец спытаўся – ці знайшлі яны труп забойцы. Яму нічога не адказалі.

Воўчы сон

Горад Алык-Ачын месціўся на кругавой пляцоўцы з усіх бакоў абкружанай каменнымі скаламі. Адзіны праход ахоўвалі два ваўка. Яны нізка нахілілі галовы, калі пабачылі Акіру. Таксама ўсе паводзілі сябе і ў горадзе.

– Бачу, цябе вельмі паважаюць.

– Яшчэ б. Я ж не звычайны важак, а каралева.

– У сэнсе – каралева?

“Каралева – значыцца ваўчыца. Ваўчыца кіруе зграяй ваўкоў. Гэта ж немагчыма!”. Гаўл здзіўлена паглядаў на свайго суправаджаючага. Па-першае, ён не адчуваў, што гэты воўк – жанчына. Па-другое – за ўсю гісторыю яго зграі ніколі ваўчыцы нават саветнніцамі не станавіліся. Гэта было… немагчыма. Тое ж самае, каб важаком стаў, напрыклад, зубр.

Яны падышлі да вялікай будыніны, якая ўздымалася не менш чым на дзесяць галоў, а шырыня даходзіла да дваццаці хвастоў. Складзена яна была з невялікіх прамакутных каменняў, якія змацоўваліся цэглай. Уваход ахоўваў стары вялікі воўк са мноствам шнараў на пысе.

Гаўл упершыню бачыў такую пабудову. У горадзе іх зграі хата важака была менш разоў у пяць.

– Каралева – значыцца уладарыня. А гэта мой палац – заходзь.

Знутры пабудовы было вялікае памяшканне, адкуль можна было прайсці ў іншыя пакоі. Па цэнтры месцілася лесвіца на другі паверх.

– Вы будуеце шматпавярховыя хаты?

– Я ж сказала – гэта не хата, а палац. Пайшлі ў маі пакоі.

Акіра пайшла на другі паверх, Гаўл паследаваў за ёй. На вяршыні лесвіцы сядзеў яшчэ адзін стары воўк са шнарамі. Ён нізка нахіліў галаву і сказаў:

Мая каралева, якія будуць загады?

– Нічога не трэба. Праз гадзіну прынясіце нам ежу.

– Слухаюся.

– Пайшлі, Гаўл.

Праз невялікі праём яны апынуліся ў доўгім пакоі, пол якога быў засланы скурамі зуброў. У адным з кутоў месціўся ложак са шкурак трусаў. Акіра прайшла да невялікага драўлянага стала ў цэнтры.

– Кажы, навошта Грык паслаў цябе сюды? Як вы хочаце змагацца з белымі?

– Ёсць толькі адзіны шанец перамагчы. Яны мацней нас і іх больш. Ніводная зграя ў адзіночку не выстаіць. А таму трэба аб’яднацца.

– Прапануеш, каб две зграі біліся разам?

– Так.

– Хочаш сказаць, Суу-Ардун запросіць нашых ваўкоў на сваю тэрыторыю, падзеліцца ежай і вадой?

– На час бойкі. Потым усё будзе па-старому. Таму я і прапанаваў склікаць сход, каб ваўкі вырашалі, ці пагадзіцца на нашу прапанову.

– Гаўл, ты так і не зразумеў? Я не важак, а каралева.

– Не ведаю, што гэта значыць. Я не чакаў, што кіраўніком зграі можа стаць ваўчыца. Аднак калі вы пагадзіцеся на прапанову, то мне ўсё роўна.

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Сирийский рубеж

Дорин Михаил
5. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Двойник Короля 4

Скабер Артемий
4. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 4

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Миллионщик

Шимохин Дмитрий
3. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Миллионщик

Брат мужа

Зайцева Мария
Любовные романы:
5.00
рейтинг книги
Брат мужа

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Точка Бифуркации XI

Смит Дейлор
11. ТБ
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации XI