Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Антось злосна плюнуў у пясок i канцом кiя добра працаваў, каб сарокi галодныя ня былi.

– Дык гэта ён да цябе толька таму, што вы майструiце й краску маiце?

– Ну а чаму-ж?

– Падумаўшы, дык чорт яго бацьку знаiць... краска мала ў каго ёсьць. Алi калi такiмi сьлядамi йсьцi, дык макарэц яго...

– Я табе, дзед, скажу, што з гэтым бязьменам жарцiкаў нiма. Ён плёскаiць-ляпаiць, а глядзi й мiлiцыю навядзець. А тады што?

– Чаму-ж не, яму-ж воля... Ну алi-ж ты, Антось, мусiць i ад мяне ўкрываiш, - хiтра

зазьзялi дзедавы вочкi.
– Людзi-ж гавораць. Нiма дыму бiз агня...

– Алi-ж ты, дзед, цiкавы. Кажу, што скора састарэiшся, як замнога знаць будзiш. Га-га-га!

Антось голасна зарагатаў. Хiтрун зьмянiў тон i мову й хiба надта дасьведчаны, добра ведаючы яго чалавек мог спанатрыць калi Антось праўду гаварыў.

– Скажу табе, дзед, пад сакрэтам, - нахiлiўся Антось да дзедава вуха, толька глядзi, каб нiкому анi гу-гу. Згода?

– Ты-ж знаiш мяне. Нашто пытаiшся?
– з дакорам адказаў Якуб.

– Ну дык от, скажу сакрэт: я гэну самую паскуду Лявону падлажыў. Га-га-га!
– голасна зарагатаў дзяцюк.

Дзед уважна зiрнуў на яго.

– Цi ня кпiш ты зь мяне, сынок?

– Дадушы, яй-Богу!
– стукнуў Антось кулаком у грудзi.

– А чаму ты так зрабiў?
– сур'ёзна спытаўся Якуб.

– Ну от табе й на! Сказаў адзiн сакрэт дык ты, дзед, яшчо болi знаць хочыш.

– Гэта ў вас цi нi за дзяўчыну некалi пашло?
– прадаўжаў дзед.

Гэтта Антось зiрнуў на дзеда войстра, з дакорам у вачох, быццам яго раптоўна нешта пеканула. Дзед зразумеў.

– Ну ладна. Я яго, каб яго макарэц, гэтага ханжу сам нi магу цярпець. Дык тое, што тут гаварылася, мiж намi...

– Ат, - махнуў Антось рукой, - такая важнасьць. Сьветак нi было. Нiхай думаiць што хочыць.

Дзяцюк загледзеўся на Тахвiлiна гумно. Уверсе плаўна кружыў коршун. Ён камянем упаў унiз i з таго месца пырхнула грамада галубоў. Пiльнае Антосева вока асачыла дзяруна, калi гарызантальна, iз шпаркiмi ўзмахамi крыльляў праляцеў над плотам уздоўж Тахвiлiнага саду й скрыўся за вiшнёвай гушчай. З таго боку крычэлi патрывожаныя куры.

– Хапiў, баньдзюга!

– Ты пра каго гэта?
– спытаў дзед.

– Каршун ля Тахвiлiнага гумна галуба схапiў.

З-за балота прыкацiўся гул цягнiка. Недзе ля пераезду загудзеў паравоз. Сiпавата-басiсты, з дамешкай хрыпаты гук. Быццам нехта ў дзьве вялiзныя пляшкi дзьмухаў. Чыгунку акупанты пашырылi адразу. Цяпер даўгiя эшалёны танкаў, гарматаў i iншага ваеннага багацьця цягнулася на захад.

– Ну як i загудзiць-жа такi паравоз, дык ажно лыткi дрыжаць, сэрца недзiка ў пяткi ўцiкаiць, - дзiвiўся доктараў Стась, - нагледзеўшыся паравозаўi ўволю наслухаўшыся таго гудзеньня ў Гацях. Дзецi налётам тарчэлi пры чыгунцы "маскоўскiя паязды" аглядаць.
– Надта-ж, надта вялiкi той паравоз маскоўскi, - казаў Стась, - а на самым перадзе дык у яго чырвоная зорка. Ён можа польскiя малыя тры могбы папхнуць, ня здужалi-б аднаго. Як чмыхне,

дык чмыхне, от-жа й сiла!

– Што ў Пiлiпа чуваць?
– спытаў дзед Антося.

– Казаў, што скора зямлю дзялiць будуць i галасаваць будзiм.

– Гэта ўжо старое.

– Казаў Пiлiп, што гэта Аксеня ягоная цяперака саўсiм сьвежую навiну прынесла. Адно толька нiвядома калi тое "скора" будзiць.

– Даберуцца во. Куды iм сьпяшыць, можа людзей яшчо нi паабiралi. А што пра паноў i асаднiкаў?

– Гэтым, кажуць, на Сiбiры колькi хочаш месца. Вывозiць будуць.

– Вывозiць, кажаш? Як гэта вывозiць? Сем'ямi, цi як?

– Хто iх ведаiць... гэтага нi кажуць. Алi гэттака сакрэту нiма, што паедуць дык паедуць. Усе бальшавiкi так кажуць, як у вадну дудку ўсiроўна, мяшаў Антось далей сарокам кашу.

– Цi-ж гэта iм пяршына, - уздыхнуў дзед.
– Гэта-ж як за маей памяцi... калi нi аднаго дык другога, а ўсё ў тую праклятую Сiбiр, каб яна скрозь зямлю правалiлася. Самому мне прышлося...

Дзед выстукаў зь люлькi табаку, напакаваў сьвежай i прыкурыў.

– А ў каго гэта сягоньнiка малоцяць?

– Ды ў Бурака-ж, у каго яшчо... Казалi, што на днi тры цi нi зьбярэцца.

– Цябе ня клiкаў?

– Не. Алi трэба будзiць зайсьцiся паглядзець.

– От гэтым цяперака раздольле. Сын - начальнiкам, а ў бацькi ад дабра аж пiралiваiцца.

– Стары жмiнда надта-ж прагавiты. Цяперака яшчо можа Косьцiкавай рукой будзiць пробаваць разжыцца. А во, як на лёгкi памiн, абодвы цацы, - ажывiўся Дзяркач, перастаў "сарокам кашу мяшаць" i паказаў кiем у бок клецi малодшага Пятуха. На самакатах наблiжалiся дзьве ведамыя фiгуры.

– Гэта-ж хто, цi ня гэтыя?
– спытаў дзед.
– Я нi давiджу так далёка.

– Яны-ж, Косьцiк i Лявон. Па "гасударсьцьвiнных дзiлах" мусiць, скрывiўся дзяцюк.
– Пiльныя дзялiшкi. Бацька з наймiтамi малоцiць, а сын бiбiкi зьбiваiць. Начальнiк! Скончылася экспла... як гэта яны, чэрцi, называюць яе?
– эксплатацыя чалавека чалавекам. Га-га-га!

Самакаты спынiлiся ля прызбы.

– Здрасьця, таварышчы, - гукнуў Сабакевiч.
– Як жывяце?

Касавурычыся на Антося, Лявон нешта буркнуў сабе пад носам.

– Гэта ты, сынок, мяне ўжо таварышам вялiчаiш, га?
– спытаў дзед Косьцiка.

– Пiрад савецкай родзiнай i правiцiльствам ды камунiсьцiчаскай парцiяй усе мы таварышы, - адцяў Косьцiк i фанабэрыста пазiраў на дзеда й маўклiвага Антося.

– Нiколi i ў галаву мне нi прышло, хто мне таварышам будзiць, скрывiўся дзед.

Косьцiк быў апрануты ў даматканы сiвы паўсуконны пiнжак, зялёную вайсковую кашулю, сiнiя галiфэ порткi й скураныя вайсковыя боты. З-пад пiнжака выглядала кабура з пiсталетам. Лявон мусiць ня прыдбаў яшчэ нiчога з савецкай вопраткi, бо апрануў падношаныя цёмныя порткi, чаравiкi, а белая расшпiленая кашуля выглядала з-пад сьвяточнага пiнжака.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Менталист. Трансформация

Еслер Андрей
4. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.28
рейтинг книги
Менталист. Трансформация

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Газлайтер. Том 26

Володин Григорий Григорьевич
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Я все еще царь. Книга XXXI

Дрейк Сириус
31. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я все еще царь. Книга XXXI

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неофит

Пламя

Сокол Лена
3. ПОЖАРНАЯ ЧАСТЬ 17
Любовные романы:
современные любовные романы
прочие любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Пламя

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга XXXII

Винокуров Юрий
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII