Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

...чалавек я, хоць мужык!

На помач яму - Якуб Колас:

...папы й ксяндзы дубiнай

заганялi нас у рай!

Во як! Дубiнай заганялi! Што гэта за рай такi, у каторы "дубiнай" трэ было заганянь? I гэтта на помач словы яшчэ аднаго гаротнiка-паэта:

А даўней Беларус, непадданы,

Гаспадарыў, быў сам над сабою

I далёка у сьвеце быў знаны

За Лiтоўскай i Ляскай зямлёю.

Па зярнятку, па макулiнцы прагна i скваплiва зьбiралiся веды. Раптоўна, быццам падштурхоўванае ваенным агнём, прыходзiла хрысьцiянскае i нацыянальнае ўсьведамленьне. Школа, узяўшы за руку, вяла на дарогi адкрыцьця, шляхi радасных i бясцэнных знаходак. Ад свае гразкое вулiцы - на бальшак, а там i на вялiкiя дарогi. Насамперш прышчэплiвалася любоў да пакрыўджанага шматпакутнага

калiшняга гаспадара роднай зямлi, створанай iм культуры, да Бога, зруйнаваных нацыянальных i рэлiгiйных сьвятыняў, роднае мовы, народных традыцыяў, песьняў, мастацтва. А побач тая-ж дагэтуль няведамая гiсторыя Беларусi раскрывала i выстаўляла бясспрэчнымi фактычнымi доказамi жахлiвае махлярства, суцэльную хлусьню i варварства суседзяў, што заўсёды пад лёзунгамi хрысьцiянства й панславiзму, падпёртага калiшнiм мiсiянiзмам, пасьля камунiзмам i цi мала яшчэ якiмi крывадушнымi iзмамi крывавiлi, выбiвалi, стагодзьдзямi паланiлi некалi вялiкi й мiралюбны народ, падсякалi ягонае жывое карэньне. Моладзь прагна спажывала духовы корм, станавiлася на поўны рост, напаўняла родныя прасторы патрыятычнымi песьнямi, рухалася ад асноўнага вывучэньня ўсяго свайго роднага й дарагога да элемэнтарнага тварэньня гiсторыi.

А навокал, вунь на iхных вачох, вялiкая гiсторыя рабiлася ненасытнымi-прагавiтымi хiжакамi-чужынцамi. Часу было ў вабрэз. Гэтта-ж, як на даланi, вiдаць было, як казаў генiяльны паэт, што

Чужак-дзiкун, крывёю ўпiўшысь сьвежай,

Запрог цябе ў няволю, ў батракi

I тваю мацi-бацькаўшчыну рэжа,

Жывую рве на часьцi, на кускi.

Дый не адзiн "чужак-дзiкун", а найменш два... I яны - Масква й Бэрлiн для народу беларускага былi абое рабое! Гэтта-ж ля iх, тытанаў, каб уварваць i сабе кавалачак, завiхалiся памочнiкi з таго найразумнейшага на сьвеце народу. I яны на верных сыноў i дачок зямлi беларускай, зьняможаных у змаганьнi, быццам ненажэрныя шакалы i груганьнё нападалi. У агнi й крывi, у пекле расьлi юныя патрыёты, беларускае нацыянальнае ўскалосьсе. Цi хопiць часу, каб каласом узбуйнець i плён даць?

Два тытаны мардавалi, палiлi, нiшчылi. Цi ёсьць словы й гукi якiмi льга перадаць тое, што адбывалася тады ў той гэене на гаротнай зямлi? Ужо пасьля вайны рабаўласьнiкi непакорнай краiны быццам падлiчылi й сказалi: так, загiнуў кажны чацьверты. Так? А цi ўзялi ў лiк тыя мiльёны, каторых у "мiрны час вялiкага сацыялiстычнага будаўнiцтва" ў канцлягерах сьмерцi, у шматлiкiх i тады яшчэ неадкрытых Курапатах вымардавалi?

Алесь належаў да Саюзу Беларускае Моладзi, скончыў курсы кiраўнiкоў яе ў Альбэртыне. Ганарыўся гэтым. Затое яго пасьля маскоўскiя падхалiмы фашыстам i калябарантам назвалi. Саюз Беларускай Моладзi быў нянькай i апякуном маладой Беларусi, якой выпала менш трох гадоў, каб стануць на ногi й падрасьцi. Яна ўлiвала ў сэрцы юнакоў i юначак патрыятызм, вучыла iх сумленнасьцi, веры ў Бога, працавiтасьцi, пашаны гiсторыi й народных традыцыяў. Здабывалiся асноўныя цноты чалавека. Найважнейшае, каб на моцы ўсяго, яму некалi адабранага, а цяпер дадзенага, здабыў самае дарагое i неабходнае - беларускую годнасьць. Бо замала было асягнуць тое дэклярацыйнае - людзьмi звацца! Цяпер трэба было ня толькi людзьмi быць, але змагацца на жыцьцё й сьмерць за тое, каб выжыць. Каб нiхто й нiколi ўжо не паставiў цябе на каленi, рабсiлай не зрабiў!

I для людзей, якiм перарэзалi, здаецца, усе шляхi, адабралi права якога-небудзь выбару, у сорак чацьвертым вясной прыйшоў час выбару. Няпраўда, выбарам гэтага нельга назваць: або ўцякай, разам зь Немцамi, або сустракай маскалёў. Абое рабое, - найнавейшая Сцыла й Харыбда! Што-ж будзе, калi трапiш у пашчу ненасытнага "вялiкага й мудрага бацькi народаў"? Цябе чакае або сьмерцяносны Гулаг або "даёш Бярлiн". Ненавучанага ваеншчыны пагоняць на перадавыя, дзе крыкам "ура" нiкога не спалохаеш. А Гулаг чакаў новае рабсiлы. Ну а што станецца, калi зь Немцамi пойдзеш? Недзе да станка на фабрыцы прывяжуць, або ў якога баўэра ад сонца да сонца, - дух зь цябе вон!
– будзеш iшачыць. Гiтлер мiльёны сваёй машынай вымардаваў, дык значыцца i тут рабсiла... Ох, як патрэбная! Выбiрай.

Гiтлераў "тысячагадовы райх" крышыўся-гарэў-распадаўся пад ударамi з

захаду i ўсходу. Значыцца на ягоную зьмену сюды ў Беларусь прыйдзе зьненавiджаны й мiлiярды разоў пракляты маскоўскi Молах-тытан, каторы ў мора варварства кiне цэлую ўсходнюю i сярэднюю Эўропу. А там, на захадзе, перамогуць дэмакратычныя краiны. Каб туды як дастацца!

Думка, што неяк ня зусiм выразна нарадзiлася ў галаве, iнтрыгавала. Можа яна, гэтая раптоўная думка, пусьцiла карэньне ў сьведамасьцi куды раней, калi Алесеў бацька, праклiнаючы "мiсiянераў" з Масквы й Варшавы, добрым словам успамiнаў Ангельшчыну i Амэрыку.
– Вось там, - разважаў бацька Янка Якiмовiч, - павiнны людзi добра жыць! Тамака, кажуць, i заробiш добра, i для Бога, i для чалавека волi хапае!

Дарэчы, у гэны гурт краiнаў, дзе людзi добра жывуць, дзе ўсiм волi хапае, залiчаў бацька Алесеў i Аргэнтыну, i Канаду, дый блiжэйшую Францыю. Ведама-ж усiм навокал, што ў Францыю многа каторыя дзяцюкi езьдзiлi "ў шахты" грошы зарабляць, прывозiлi адтуль заашчаджаныя франкi, ну а з Амэрыкi цягнулi даляры. За гэткiмi дзяцюкамi пасьля ганялiся ўсе дзеўкi; адно пальцам кiўнi, - любую возьмеш.

Разважаньнi... меркаваньнi... Ня было калi, агонь ужо пяткi прыпякаў. I гэткiм чынам, выбар у бязвыбарным пiхнуў на захад. Шкада маткi, якую перашкодзiлi забраць. За яе адну, за яе гаротнiцу, марыўся пасьля юнак доўгi час бяссоньнiцай.

Пасьля перамогi захаднiя хаўрусьнiкi скрупулёзна выконвалi свой дагавор з Масквой аб рэпатрыяцыi зь Нямеччыны савецкiх грамадзянаў. Давялося iм, вядома, ужываць так званую цьвёрдую руку. Ангельскi Томi i амэрыканскi Джы ай Джоў сваiм вачом ня верылi: людзi адмаўлялiся ехаць на радзiму... Як гэта разумець? Расея, тая аграмадная i магутная Расея, якая ў сканфужаным уяўленьнi заходняга хаўрусьнiка "бацькi народаў" цягнулася ад Владывастоку да Бэрлiну, гэтая Расея клiкала сваiх дзетак дамоў, каб прыгарнуць iх, нагрэць, ашчасьлiвiць. А гэтыя дзеткi адмаўлялiся. Яны ня толькi не сьпяшылi ў абдымкi дарагой мацi, а некаторыя забiвалi сябе. Што гэта такое? Адкуль таму Джову, што чвякаў жвачку Рыглея, цi пляваў сьмярдзючай табакай, зразумець было пачвару Расею й паняволеныя ёю народы?

Пад камандай генэрала Пiлiпа Iванавiча Голiкава, "намесьнiка наркома абароны па кадрах, упаўнаважанага па справах рэпатрыяцыi", што атаўбаваўся iз сваёй бандай у Парыжы, пры помачы верных захаднiх саюзьнiкаў праводзiлася паляваньне на "невозвращенцев" хуткiм тэмпам па цэлай Эўропе. На помач Голiкаву - мiльённая амэрыканская ваенная сiла, ня меншая ангельская. Мiльёны людзей, у тым прынамсi паўмiльёна Алесевых суродзiчаў, загналi ў Гулаг. Адзiн Лiхтэнштэйн, якi ня меў нiкога пад зброяй для абароны мiнiятурнага княства на сумежжы Швайцарыi i Аўстрыi, пад апеку каторага ўцякло пару сотняў "невозвращенцев", сказаў Голiкавым паляўнiчым, што нiкога iм не аддасьць бо гэныя людзi не хацелi ў нiякую эсэсэрыю да нiякага "бацькi ўсiх народаў" вяртацца. I Голiкаў, - паверыце, добрыя людзi?
– пакiнуў бравы Лiхтэнштэйн у супакоi.

"Вялiкi й мудры" варвар у Крамлi захлынаўся ад рогату. Ён за ўсякую цану намагаўся напоўнiць Гулаг новай рабсiлай. Нiколi-ж у сваiх найбольш амбiтных марах не давялося спадзявацца яму, што заходнiя так званыя саюзьнiкi запраўды такiя сьляпыя й дурныя. Яны пазбывалiся сваiх найлепшых памочнiкаў, патэнцыяльных хаўрусьнiкаў у будучым змаганьнi з маскоўскiм iмпэрыялiзмам, аддавалi iх усiх "вялiкаму й мудраму айцу ўсiх народаў i карыфэю навукаў", проста навыперадкi пхалi мiльёны зьнямоглых гаротнiкаў у бальшавiцкае пекла.

Ужо шмат пазьней, пасьля вайны, даведаўся Якiмовiч пра так званае страчанае пакаленьне. Паводле прыблiзных падлiкаў адказных вэтэранаў "вялiкай айчыннай вайны", тым страчаным пакаленьнем аказалiся ўраджэнцы 1924-25-26 гадоў. З сотнi высланых на "даёш Бярлiн", вярталася назад адно двух цi трох... Былых сяброў Саюзу Беларускай Моладзi праглынуў на даўгiя гады Гулаг. I Алесь гадамi нараджэньня належаў да таго "страчанага пакаленьня". Кемлiвасьць, патрыятызм i вынаходлiвасьць выратавалi яго ад праклятай сталiнскай мятлы, што на замiнаваным i крывавым шляху "даёш Бярлiн" i ў Гулагу зьмяла з родных нiваў найбольш цэннае, што было ў самым росквiце, пакаленьне шматпакутнага народу.

Поделиться:
Популярные книги

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Черная стрела

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Черная стрела

Старый, но крепкий 7

Крынов Макс
7. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 7

Последний Герой. Том 1

Дамиров Рафаэль
1. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 1

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2