Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ён выскачыў з балота пад новы брызантны залп, які прарэзліва і аглушальна грымнуў, здавалася, у некалькіх метрах над галавой, і збіты з ног гэтым залпам Валошын недарэчна ўпаў на жорсткую заінелую траву лужка. Але ён тут жа ўскочыў, акінуў позіркам ніз вышыні, дзе няроўна залеглі байцы восьмай роты. Нехта з іх ужо ліхаманкава працаваў лапаткай, хтось роспачна лаяўся справа, і ён павярнуў на гэтую лаянку, чакаючы ўбачыць там камандзіра роты, і ўбачыў купку байцоў — тыя на каленях схіляліся над кімсь, што ляжаў на траве. Яшчэ не дабегшы да іх, ён убачыў знаёмыя хромавыя боты Муратава, падхапіўшы якога, двое байцоў валаклі, прыгінаючыся, назад да кустоўя.

— Стой! — крыкнуў ён і не пачуў уласнага голасу, зноў накрытага чарговай

серыяй выбухаў угары — адзін з байцоў упаў на калені, выпусціўшы руку ротнага, і ўткнуўся плячом у траву. Другі лёг побач, разгубленым позіркам матляючы навакол і не пазнаючы камбата.

— Што з лейтэнантам? — спытаў Валошын, прыся-даючы побач. Але толькі ён зірнуў на бела-бяскрбўны твар Муратава, як усё зразумеў адразу. Шэрыя крупінкі мозгу з разбітай патыліцы ротнага густа абляпілі ягоны каўнер і плечы з новенькімі, акуратна прышытымі пагонамі. Шынель на баку быў шырока распораты асколкам, і з дзіркі тырчаў шкумат аўчыннай камізэлькі.

— Пакінуць забітага! — загадаў ён.

— Таварыш камбат! — узмаліўся баец, пажылы чалавек з чырвонымі слязлівымі вачмі.— Таварыш камбат, як жа гэта? Яго ж параніла, мы паняслі, а тут… Як жа гэта, таварыш камбат?..

— У ланцуг! — жорстка загадаў камбат і позіркам пашукаў каго-небудзь з сяржантаў. Але сяржантаў паблізу не было відаць — на траве ніцма ляжала некалькі байцоў у новых і чыстых шынялях, высока насунутых на шапкі касках — учарашняе яго папаўненне. Іх трэба было падняць у атаку, прымусіць пераадолець пад агнём некалькі сот метраў на схіле, і гэтая задача здалася яму цяпер болей чым цяжкай.

Але іншага не заставалася.

Стараючыся перасіліць трэскат і дзіганне чэрг, ён прыпадняўся на руках і пракрычаў, выразна выгаворваючы кожнае слова:

— Ро-та!.. Пад-рых-тавацца да атакі!

Знешне рота амаль не адрэагавала на гэтую яго каманду, хаця рэагаваць на яе цяпер і не было патрэбы — трэба было яе ўясніць, а галоўнае — сабрацца з духам перад самым адчайным рыўком наперад. Разумеючы гэта і счакаўшы хвіліну, ён скамандаваў зноў:

— Па-аддзялённа!.. Кароткімі перабежкамі!.. Упярод!

I лёг грудзьмі на зямлю, з трапяткім напружаннем чакаючы, паднімуцца ці не? У ланцугу відавочна марудзілі, і ён падумаў, што цяпер вельмі прыгадзіўся б стары камандзірскі прыём: устаць самому і скамандаваць проста «За мной!». Але за гэты прыём ён сам неаднойчы спаганяў з сваіх камандзіраў рот і не мог яго дазволіць сабе. Усё ж у яго быў батальён, лёс якога ў многім залежаў ад яго, жывога. Мёртвы ён батальёну быў непатрэбны.

Да яго данеслася з ланцуга некалькі няпэўных урыўкаў каманды, некалькі чалавек у розных месцах усё ж ускочыла і, прыгнуўшыся, кінулася пад узмежак наперад. Прама перад камбатам мільгануў руды ў падпалінах шынелак на спіне байца, які рухава ўзбег на ўзмежак, ды раптам упусціў вінтоўку, павярнуўся, нібы хочучы паглядзець назад, і плазам рухнуў у дол. Пападалі таксама і іншыя, што паслухаліся ягонай каманды і падняліся першымі. Кулямётныя струмені з мноствам мільготкіх зеленаватых трас цяпер усе зышліся сюды і густа лупілі па ўзмежку, ушчэнт разбіваючы травяністы дзірван і з пранізлівым віскам разлятаючыся ў бакі. Тыя з байцоў, чыя чарга надышла, каб падняцца, яшчэ болей прыціснуліся да зямлі, і камбат не падаў новай каманды. Ён ужо зразумеў, што атакаваць пад такім агнём немагчыма, што так ён вельмі проста пакладзе тут увесь батальён. I ён пачаў услухоўвацца ў грымлівае шматгалоссе бою, стараючыся знайсці ў ім хоць якую-небудзь магчымасць для выканання задачы, і не знаходзіў ніякай. Адзіная магчымасць, якую на некалькі хвілін даваў раптоўны ўдар Нагорнага, была беззваротна ўпушчана, і цяпер усё вырашалі суадносіны сіл, якія складваліся яўна не ў карысць батальёна. Агонь спрэс быў нямецкі, гэты бок маўчаў. Некалькі мінамётных разрываў яшчэ трэснула на вышыні, і болей разрываў там не было. Замоўкла і батарэя Іванова, якая выпусціла, мабыць,

усё, што магла выпусціць. Ён не прыкмячаў часу, але, мусіць, мінула болей чым дзесяць хвілін. Затое вышыня цяпер захадзілася ў звоне і гуле паўтузіны кулямётаў, патокі куль з густым віскам, не перастаючы, ішлі над балотам, хаця тут, за невысокім, да калена, узмежачкам, што аддзяляў сенакос ад нівы, было трохі схоўна, калі б не гэты брызантны абстрэл. Схавацца ад брызантных тут не было дзе.

Тым часам нямецкі карэкціроўшчык, напэўна, ужо прыстраляўся, і выбухі з невялікім адхіленнем па дальнасці і вышыні амаль усе ў лінію грукалі над ланцугом батальёна, дзеручы асколкамі травяны дзірван, пырскаючы крошкамі лёду на балоце, паднімаючы на вецер воблачкі пылу з нівы. Камбат на кукішках перабег некалькі крокаў да ўзмежка і азірнуўся, ліхаманкава шуКаючы, што рабіць. Але Гутман з Чарнаручанкам, прыгнуўшыся, ужо валаклі да яго канец провада, за імі паўзлі на кукішках трое сувязных з рот, і за ўсімі кароткімі перабежкамі спяшаўся ветэрынар у папэцканым, мокрым на жываце паўшубку.

— Сувязь! Жыва!

Чанаручанка скорчыўся на баку і непаслухмянымі рукамі пачаў прымацоўваць провад да клемаў, а камбат, не паварочваючы галавы, пракрычаў:

— Сувязны сёмай роты!

Яму ніхто не адказаў, і ён гучнейшым голасам паўтарыў выклік:

— Сувязны сёмай!

Праз густы кулямётны трэскат і гром выбухаў угары, якія, зрэшты, пачалі трохі аддаляцца ўправа, напэўна, у раён дзевятай Кізевіча, зблізку нічога не было чуваць, і Гутман, павярнуўшыся на локці, крыкнуў тром сувязным, што нерухома прыпалі да зямлі ў дзесяці кроках ззаду.

— Эй вы! Аглухлі?

Адзін з байцоў заварушыўся, з напружаннем на твары ўзіраючыся ў камбата, і той вылаяўся.

— Якога д'ябла маўчыш? Ану бягом за камандзірам роты!

Баец, надта прыгінаючыся, ледзьве не наступаючы на абвіслыя полы шыняля, з вінтоўкай у правай руцэ пабег уздоўж балота налева.

— Перадайце па ланцугу: сяржанта Яршова — ка мне! Гутман пракрычаў гучней, і, здаецца, ягоную каманду

перадалі далей. Калі Яршоў жывы, ён як-небудзь управіцца з сёмай, але невядома было, як справы ў дзевятай.

— Сувязны дзевятай!

— Я! — прыўзняўся на траве белабрысы баец.

— Бягом за камандзірам роты!

Толькі баец адбег паўсотню крокаў, як зноў грымнула над самым ланцугом восьмай, і ў паветры, выразна азначыўшы куткі трапецыі, зачарнелі чатыры воблачкі. Гэта таксама клас — мільганула ў галаве ў Валошына, прыстраляліся як мае быць. Хтось непадалёк, кінуўшы вінтоўку, нязграбна папоўз у хмызняк, цягнучы па зямлі параненую, з разматанай абмоткай нагу. Нехта крычаў напалоханым да жаху голасам:

— Пераб'е так усіх да д'ябла! Чаго ляжаць будзем?

— Ага! Дае, сволач, чых-пых! — сказаў Гутман. Чарнаручанка ўсё корпаўся са сваёй сувяззю, прадзі-

маючы трубку, і Валошын крыкнуў:

— Ну, ты доўга там?

Сувязіст, аднак, падняў да камбата занепакоены твар, зацепаў добрымі вачмі.

— Няма сувязі. Перабіла, напэўна…

— На лінію марш! Жыва!

Чарнаручанка нешта ўмольна кінуў да Гутмана, піх-нуў за спіну карабін і, падхапіўшы провад, пабег да балота.

Валошын нядоўга чакаў, усё ўслухоўваючыся ў суцэльны няўрымслівы грукат, з неразумнай упартасцю імкнучыся ўчуць у ім хоць што-небудзь суцяшальнае для батальёна, але нічога ўчуць не мог. Цяпер ужо ўвесь агонь ішоў з боку немцаў, нашы ў ланцугу не стралялі, змоўкла артылерыя, і затаіліся ДШК за балотам, мусіць, падаўленыя гэтым гагатлівым шквалам куль і асколкаў, што абрынуліся на батальён. Разрывы брызантных у небе бязлітасна трэскаліся над раёнам дзевятай, адкуль праз якіх чвэрць гадзіны замест старшага лейтэнанта Кізевіча прыбег краем хмызняку жвавы баец у ватоўцы. Камбат памятаў яго ў твар, але прозвішча цяпер успомніць не мог. Кашляючы ад удушлівай трацілавай гаркаты, што асядала ў балоце, баец выцягнуўся поруч з Валошыным.

Поделиться:
Популярные книги

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Черная стрела

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Черная стрела

Старый, но крепкий 7

Крынов Макс
7. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 7

Последний Герой. Том 1

Дамиров Рафаэль
1. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 1

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2