Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Хлопчыку майму было восем, а дзяўчынцы шэсць, сёмы год. А меншанькую расстралялі, я вам казала.

Што яна ім спявала, дык гэта чула жанчына, суседка. Яна была, бачыла, як свякруха мая і на воз садзілася і прашчалася. А меншанькая, чатыры годзікі было, сказала:

— Дзядзі, не бярыце мяне з бабуляй, я вам спяю тую песеньку, каторая «Пасею гурочкі».

Яна спела ім, стоячы на акне, і яны яе забралі і застрэлілі…»

Чынгісхан з тэлеграфамі

«…Я буду так расказваць.

Мы жылі: свёкар, свякруха і залувіца. У залувіцы ўжо дзеці былі, і ў мяне дзеці былі. Свёкар запрог каня і нас адвёз у лес. А свякруха засталася, адна-адным у хаце. Сама яна засталася, бо ўжо была старая і нямоглая.

Паехаў свёкар з лесу паглядзець, а яе ўжо ў хаце няма…

А яны ўзялі яе ды ўкінулі ў калодзеж, невялікі такі быў. Жывую. Толькі ў яе была во тут, у галаве, дзірка прабіта, як яна галавою ўпала. I тады, якое было ў нас у хаце шуплацце — усё ў тую студню пакідалі: і посцілкі, і польты, і падушкі — усё на яе пакідалі ў калодзеж. I такое было бервяно дубовае, дык яны ім зверху тое шуплацце прыціснулі, каб яно не ўсплыло. А тады былі калёсы такія, два каткі, дык яны перавярнулі адзін каток і ўсадзілі туды, у калодзеж, а тады ўзялі зямлёю замуравалі — нідзе нічога не відна, адзін каток тырчыць…

Тры тыдні праляжала, як адзін дзень. У нядзелю яе ўкінулі, і ў нядзелю мы яе адкапалі».

(Ганна Капшай. Пагулянка Рэчыцкага раёна.)

«…Гэта было рана, іх яшчэ немцы стралялі на пасцелях. Аднаго, Дзянісава Макара, семнаццаць раз стралялі — у ногі, у рукі, пака гэта насмерць убілі. I ўсіх астальных стралялі не адразу. Убівалі — каб больш мучыўся».

(Аліна Сцяпанава. Роўнае Шумілінскага раёна.)

«…Маму маю, маю свякроўку, пераняў у акне. I як пачаў абухам біць!.. Яна спужалася, пад печку забілася і там сядзела да самага вечара. А потым у акно палезла — уцякаць. А ён — абухам. Сякерай, абухам у плечы. Яна заваліцца, паднімецца, а ён — ізноў…»

(Усціння Волкава. Жары Ушацкага раёна.)

«…Мяне тры разы на ступу клалі. Плечы мае былі чорныя, як кацёл. Відзелі людзі. Ну, такая была ступа, як даўней крупы таўклі. А яны тую ступу абярнулі, цябе грудзьмі на яе паложаць, а рукі назад, накрыж, і дзяржалі, і цябе білі. Тры разы клалі і білі. «Дзе партызаны?» Загналі нас у хату. Перада мною шэсць чалавек забілі. Што яны не рабілі! На ступу паложаць, галавой к парогу. Выразалі цела… Жалеза награвалі і прыкладвалі… Шэсць чалавек забілі перада мной. Гадоў па пятнаццаць-шаснаццаць. «Партызаны! Вы нам спаць не даеце!»

Я чуць жывая была. А калі ўжо апомнілася, гляджу — разбягаюцца людзі, хаты гараць…»

(Марыя Гладыш. Мосар Ушацкага раёна.)

«…З нашай вёскі ўлавілі дзяўчыну. Яны над ёю надругаліся. На могілках потым знайшлі яе. Ужо нежывая ляжыць, і цукерка… у зубах… А другую забілі ў садзе. Во так ляжыць — дагары, прыкапана, — после мы агледзелі. Сукенка ўся падраная на ёй…»

(Ганна Дзядзёла. Відокі Верхнядзвінскага раёна.)

Бабулі, якая гэта расказвала, за восемдзесят гадоў, яна ляжала ў ложку, ужо зусім нямоглйя. Дачка яе, Барбара Ясюкевіч (у хаце прымак), і суседка Наталля Падгайская, якія добра памятаюць тыя дні, удакладнілі шэптам пра тую цукерку… Бабуля не змагла сказаць: ці па душэўнай далікатнасці, ці з-за памяці беднай пакутніцы.

«…Як яна крычала! Усе

млелі. Тут жа вот, у байні, быў такі вялікі гвозд, сантыметраў мо дваццаць. Дык яны ўзялі той гвозд ды ёй у грудзі… Самаковачным гваздом — у грудзі…

А цётку маю на штыках паднялі…»

(Ганна Грабоўская. Латыгава Верхнядзвінскага раёна.)

«…А яшчэ і да бою здзекаваліся: і віламі паролі, і нагамі хадзілі, і білі — ой!.. Дзеці малыя былі, то па жывых нагамі хадзілі… А некаторыя зналі, што немцы яйца любяць, нясе каторае дзіця яму яічак, ды просіцца, каб не забілі. А ён як дасць яму нагою, дык яно і перакуліцца — і з нагамі па ім пайшоў…»

(Марыя Скок. Паўлавічы Слонімскага раёна.)

Тут прыгадаем яшчэ і расказ Акуліны Івановай [24] — як фашысцкаму афіцэру мала было сваімі нагамі душыць пакладзеных у хляве на гнаі дзяцей, жанчын, старых, і ён прывёў каня…

Прымітыўнае, ручное зверства — спрадвечная крывавая работа нелюдзяў.

А было яно, зверства, у новым, удасканаленым выглядзе, узброенае сучаснай тэхнікай.

Былі міны.

Расказвае бабуля Акушэвіч, Аляксандра Навумаўна, з вёскі Стаўпішча Кіраўскага раёна.

24

Гл. раздзел “Сцішнаватая радасць”.

«…Там было чалавек дзвесце з розных вёсак. У камеры. Са мной дзве дзевачкі было, пляменніцы. А нашы самалёты наляцелі. Дык яны нас і замініравалі. Пастралялі і замініравалі.

А я была не ўбітая. Ранена ў абее нагі. У адну папала і гэтую пераламала. Дык я прытварылася як убітая. Так выцяглася. Кроў на мне — тых, што забілі…

Адзін нас страляў з аўтамата, а другі свяціў. А потым паглядзелі, што ўсе забітыя, і прынёс гэта… I кладзе… А я думала, гэта мо якая бляха, — я ж не ведала, што гэта міна.

Ну, мы ўжо ляжым. I яшчэ са мной было дзве, таксама не забітыя: адна жанчына і мая пляменніца, меншанькая. Жанчына ўстала і гаворыць:

— Знаеш, яны адступаюць!

А я гавару:

— Ляжыце моўчкі. Маўчыма.

Дык яна на чардак узлезла.

Ну, а я ўжо ляжала, пакуль нашы прышлі.

Чую — дзверы адчынілі. Адчынілі, паглядзелі і пайшлі. Гэта ўжо нашы — красныя. Я стала войкаць, стала гукаць. Адна жанчына з імі была, яна цераз парог галаву і кажа:

— Ой, воечкі! Жанчына жывая!.. Мамаша, не станавіцеся на провад, у вас тут замініравана!..

Яны на парог узышлі, заплакалі. Нашы ўжо. А я дзевачку пабудзіла, каторая жывая, меншую. Яна спала. Пяць гадоў ёй было.

Нашы яе паклікалі:

— Дочачка, ідзі к нам!

А яна:

— Адыдзіце, немцы! Вы маю мамку забілі, я к вам не пайду.

Дык салдаты яе ўзялі неяк цераз міну. Міна ж ляжыць!.. Я толькі чую, што яны гавораць пра гэта. Ляжу і калачуся.

Яны кажуць:

— Падай, мамаша, рукі і скінь бітых з сябе.

Дзе ж я іх скіну!..

Адзін узяўся за мяне, а той узяўся за гэтага, а трэці зноў за гэтага і давай цягці. Як пацяглі, дык гэтая нага, што пераломана, — у ету міну, у еты провад. Як у провад, дык гэтая міна — хлоп! Разарвалася. Тых усіх і параніла трох. А я ўжо крычу:

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6