Чтение онлайн

на главную

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Акупанть? загадалі па ўсіх шчароўскіх сёлах пад пагрозай смерці не пускаць партызан у хаты, не даваць есці, не размаўляць з імі. Але хіба можа маці не пусціць у хату сына, жонка мужа, сястра брата, ды і проста чалавек чалавека? Не можа, вядома, покуль не перастаў чалавек быць чалавекам. Такім чынам, акупанты стварылі сітуацыю, у якой усе людзі станавіліся вінаватымі толькі таму і толькі за тое, што яны — людзі.

Паслухаем, як тут праходзіла крывавая «акцыя».

Расказвае Марыя Фёдараўна Сасноўская.

«…Ну

вот, гэта перад коляды прыехалі да нас сюды біць нас, у сераду. Калі гэта было — я не ведаю, я няграматная.

Мы сядзелі ў хаце ўсе. Мой муж паехаў у горад, павёз — яшчэ мы былі вінаватыя — пастаўку. А дзве старэйшыя дачкі пашлі да суседа з кудзеляю, прасці. А я з гэтымі меншымі хлопцамі была дома. У мяне гэта было шасцёра дзяцей, а я сама сёмая. Дзеці меншыя забаўляюцца, а немец прышоў у хату… Не ведаю я — немец ён ці не немец, але ў нямецкай адзежы.

— Здрастуйце! А дзе хадзяін?

— Паехаў у горад.

— Ну, то збірайцеся на сабранія.

— На якое сабранія?

— Будзеце бачыць якое.

— Мае дзеткі малыя, босыя, голыя, холадна ім будзе.

Бо бедна мы жылі. Дзеці малыя: аднаму тры гады, гэтаму во пяць лет, і тыя папрыходзілі дзяўчаткі, ужо ўсе сабраліся, сем чалавек у хату. Ну, я за гэтага, закруціла, нясу. А тога меншага, што тры годы, старшая дзевачка нясла. А ён кажа:

— Замыкайце халупу і ўсе выходзьце. Ну, мы ўсе сабраліся і пайшлі. I прывялі нас пад Адама, пад мост. I тут усіх выганялі. I мы стаялі мо паўдня. Ажно холадна стала, дзеці пачалі дрыжаць, плакаць. Тут — едзе таксі з горада. А паўнамочаны быў у горадзе. I Экарт. Гэта паўнамочаны і Экарт прыехалі на таксі.

Мы стаім на гэты бок моста, ад Адама, а таксі стала на той бок. Зараз павылазілі яны, і Экарт будзе пытацца:

Паўнамочаны, якія гэта людзі? Што ты сабраў усіх?

А ён:

— У-у-у! Ушысткі бандыты!

Мае дзеткі маленькія — і «бандыты»!..

А Экарт ізноў будзе пытацца:

— А дзе ж тыя паліцэйскія пастрадаўшыя, спаленыя партызанамі?

— А-а, Сонечка, — будзе крычаць солтыс, — ідзі сюды!

Там другая, трэцяя… Вызваў нешта чалавек пяць… паліцэйскіх сямей…

А што з намі рабіць? Хацелі нас загнаць у Адамава гумно, папаліць. Адкрылі гумно тое, паглядзелі, што там поўна збожжа, яшчэ не змалочанае, і сена, — не памесцяцца, нешта дзвесце чалавек. Старыя, малыя, хлопцы, дзяўчата, усе разам, хто толькі быў дома. Не памесцяцца. Закрылі гумно. А паўнамочаны кажа:

— Іх на цмэнтаж [20] ганіце, там убіваць. I пагналі нас усіх, як авечак, на надворак. Закрылі. Кругом немцы нас абступілі. Пачалі нас па дзесяць чалавек усё выганяць.

20

Cmentarz (польск.)

могільнік.

Я — сем душ — ішла на тры вочарадзі. Адразу мяне з гэтым хлопчыкам — я яго на руках нясу. А пасля на другую вочарадзь два і чалавекі, на трэцюю таксама. Са мною ўсе не ішлі, бо ўсе людзі круціліся тамака, плакалі, косы ірвалі…

I тады пагналі нас на могліцы. А я яго пад сябе, закруціла і ўпала на яго (паказвае на сына, што сядзіць побач), калі пачалі страляць. Чую, ужо мае нагі няма, ранена ўжо нага. А я ўжо… чую: кроў кап-кап-кап…

I пашпарт я паказвала, што нічога мы не вінаваты. Малая мая сям'я яшчэ, недарослая…

I гэта яму пуля праз вуха і праз шыю, тры раны. I чую я, кроў кап-кап-кап. I пашпарт мой увесь быў у крыві.

Ну вось, нас перабілі, пасля другіх гналі. Сталі, пастаялі, кажа:

— Ушысткім капут.

Пастаялі, пакурылі і пайшлі.

Ямаў яны не капалі. Прама прыжануць дзесяць чалавек, паложаць на зямлю… I мы гэта лажымося… Вядома, каб чалавек не бачыў гэтыя кулі. I гэтак усё ў галаву, у галаву…

Калі маіх дзяцей пабілі потым — я ўжо не бачыла і не чула, бо не паднімалася.

Усіх перабілі, адно адна жанчына… Дзяцей яе пабілі, яна бачыць, што іх пабілі, а сама скінула валёнкі і бягом у Парэчча. Тыя ўжо не гналіся за ёю і не забілі. Але ўсё роўна сохла-сохла яна і памерла.

А тады ўжо назаўтра пазганялі падводаў, мужчынаў, выкапалі яму такую велькую, як капец, і тады ўсіх гэтых трупаў пацягалі і пазакрывалі. Не з нашай вёскі мужчыны, вераб'ёўскія і разанаўскія. У нас не было падводаў. Нашы каторыя мужчыны былі, то яны паехалі на вывазку ў лес. Адно жанчыны былі дома…»

Кажуць, што блізкасць лёсу робіць людзей душэўна падобнымі адзін на аднаго. Калі гэта праўда, то сын Марыі Фёдараўны, Сасноўскі Аляксандр — ідэальная ілюстрацыя такой заканамернасці. Падабенства іх настолькі прыкметнае, што пачынаеш думаць, можа, тады, на могілках, калі маці другі раз падарыла Сашу жыццё, можа, тады і набыў ён гэтае дзіўнае падабенства. Штосьці несамавітае ёсць і ў прамаце характару, і ў манеры гаварыць напрасткі, кароткімі сказамі, як ісці па раллі з цяжкою ношай на плячах. А хада скіравана ўсё да яе, да маці. Нават цяпер, праз трыццаць гадоў пасля таго:

«…Тады было пяць год. Я помню, як мы сядзелі з братам маленькім у хаце. Зайшоў немец — мы папалохаліся. Ды да маткі схапіліся ўдвох. Ён пастаяў, сказаў матцы збірацца…»

А там, на могільніку, у часе расстрэлу, калі маці прыкрыла Сашу сабою, хлопчыка захлынула гэта спракаветнае адчуванне мацярынскай апекі, пачуццё бяспечнасці ля яе грудзей. Саша прыгадвае.

«…А я ўсё на матку сваю:

— Дахаты, — гавару, — пойдзем.

А матка возьме мяне за руку, сцісне:

— Ляжы, не аказвайся.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Катализ

Скаландис Ант
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Катализ

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Пересмешник

Пехов Алексей Юрьевич
Фантастика:
фэнтези
9.38
рейтинг книги
Пересмешник

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Неучтенный элемент. Том 12

NikL
12. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 12

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2