Чтение онлайн

на главную

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Майго мужыка было зваць Змітрук. Яго ўбілі, майго мужыка.

Дзеці гэта я пабудзіла, старэйшыя, а потым гавару сама сабе: «Збегаю да суседкі». Суседка была старэйшая, ёй было шэсцьдзесят гадоў, а мне трыццаць пяць. Я пабегла да яе і гавару:

— Цётко, ужо немцы ставяць цэп! Трэба ўцякаць. А яна гаворыць:

— Трэба што-небудзь схаваць. А я гавару:

— Нічога нам не трэба, вот уцякайма. Бягайма ў рошч або куды…

Але яна не слухае і сыну свайму кажа:

— Ты, сынок, уцякай; а я буду хаваць што-небудзь. Прыбегла

я дадому, а мае дзеці ў сенях стаялі і кажуць:

— I тата пайшоў, і мама пайшла, мы ўжо думалі, што вы нас пакінулі…

Узяла я чацвёра старэйшых, а маленькая спала на ложку, дык я сабе думаю: «Няхай спіць». А потым вярнуласа я.

— Не, — гавару, — будзем, дзеці, пагібаць усе разам.

Узяла я тую дзевачку, і пайшлі мы ў жыта. I сядзелі мы ў тым жыце адзін дзень, сядзелі другі дзень. Немцы хадзілі па полі, крычалі, а мы ўсё сядзелі…

Хлопец адзін мой кажа:

— Я есці хачу. А я кажу:

— Еш жыта! А ён кажа:

— Я табе не варона, жыта дзяўбаць.

Чым я іх карміла, кажаце? Нічым не карміла, сядзелі, і ўсё. Я тады, можа, пяць дзён не піла і не ела, так перапалохаласа… Усё пабілі, усё папалілі, нават і вароны не каркалі. Такі быў страх…

Увечары прыйшлі толькі, на пажарышча паглядзелі. Усё ў нас пагарэла, нічога няма.

Мой муж раней за мяне з дому пайшоў, і там яго ўбілі. А я з дзецьмі асталаса…

Ніякіх жанчын са мною больш не было, толькі сусед наш жывы застаўса. Палазіць ён па жыце, па лубіне каленкамі, пашукае і кажа:

— Няма мае ні мацяры, ні жаны, ні дзетак…

Але яго цяпер няма: ён як пайшоў на фронт, дык немцы яго ўбілі. Звалі яго Юрык Шывілько. Ішоў на фронт, дык казаў: «Пайду сваіх ворагаў забіваць». А як пайшоў, дык і не прыйшоў…

Дзвесце хатаў спалілі.

Ды гэтак стралялі, гэтак білі!..»

Высокаю сцяною стаіць калгаснае жыта вакол агарода і хаты Макрыны Кавальчук. Звіняць, шчыруюць жаўрукі над ніваю, весяляць збажыну: ганяй сокі, спей на радасць добрым людзям. Пад гэтую песню спялення адлягае ад сэрца ў старое жанчыны, успамінаюцца сыны і дочкі, зяці і нявесткі, унукі і ўнучкі, што жывуць у гарадах. Яна іх зберагла калісьці ў жыце. Яна іх чакае, прадчуваючы здзіўленне і радасць, што столькі дабра бабка вырасціла адна — чарадзейка на сваіх градах.

Усе бацькі ратавалі сваіх дзяцей. Кожны і кожная па-свойму. Як хто ўмеў. Калі б апісаць толькі тыя шчаслівыя спосабы, якія памагалі ўратавацца, — атрымалася б не адна кніга мужнай бацькоўскай і мацярынскай ахвярнасці, якая магла б з'рабіць гонар любому народу.

Страх скоўвае, страх губіць слабыя душы, страх вызваляе рашучасць у дужых.

Антон Кая, статэчны, акуратны княжаводскі гаспадар, разбудзіў у тую злавесную раніцу сваіх сыноў, чатырнаццацігадовага Васіля і адзінаццацігадовага Мікалая.

— Вы, хлопцы, выганяйце каровы. Ганіце іх, можа, хоць вы застанецеса жыць. А я ўжо стары… Куды дзенешса?..

Так запамятаў апошнія бацькавы словы Васіль.

Паслухалі сыны бацькаву параду, пагналі каровы ў канец сяла. Там іх запыніў вартавы і выкрыкам «направа!» загадаў заганяць

жывёлу ў крайні падворак.

«…Падворак гэты, — успамінае Васіль Кая, — быў вельмі вялікі, абгароджаны добра. I яны пачалі зганяць туды ўвесь скот — і свінні, і коні, і каровы, — усё разам. А ў тога гаспадара былі вуллі. Скаціна іх разламала. Вылезлі гэтыя пчолы — як нападуць на ўвесь гэты скот! I на людзей! I на немцаў! Яны шынялямі голавы пазакрывалі ды з гэтага падворка ходу. А мы гэтых пчолаў не чувствуям — ці яны кусаюць, ці не кусаюць. Выбеглі мы, падросткі, на вуліцу і думаем: «Куды бегчы, куды тут дзенешса?..» Пагаварылі і пайшлі назад у вёску, туды, дзе ўсе…

А камісар, каторы з Луннай, нямецкі, ён стаяў наперадзе, і мы яго пачалі чуць-чуць вось так абмінаць. А ён заўважыў, што гэта ўвесь скот пайшоў па полі, і кліча нас. Свішча — кліча да сябе. Мы вярнуліса. I паказвае ён нам: «Бярыце ўсё гэта і ганіце туды, дзе паром». Ну, добра. Мы гэта раз-два разбегліса, думаем, што, можа, так і ўцячэм. Ага, толькі мы паспелі туды-сюды, а немцы заўважылі нас, што гэта мы тыя, што паўцякалі з панадворка. Ён — за намі. Бяжыць, бяжыць, свішча. Страшна неяк. Мы спыніліса ўсе і назад. Толькі ўжо не на той падворак заганяе нас, а на суседні. Тады былі на хутарах, далёка двор ад двара.

Стаім мы на падворку, а той немец, каторы нас сюды загнаў, пайшоў. А потым пад'язджае камісар — ён ехаў на брычцы, — саскочыў з брычкі і да нас. Пачаў на нас крычаць нешта і паказвае зноў: «Паром!» I мы тады рассыпаліса хто куды. Я не ведаў, прымерна, дзе мой брат. Толькі мы засталіса з адным другам — мы разам з ім у школу хадзілі. Мы з ім пару кароў узялі — прэм па жыце: каб хоць яны не заўважылі, немцы, што мы ўцякаем. Брыцько Віктар друг мой зваўса. Дагналі мы гэтыя каровы да лесу і тады гэтыя каровы кінулі. У лесе мы зноў разбіліса з маім таварышам… I мы з ім сядзелі ў лесе — ён сабе, а я сабе — чатыры дні. Баяліса выходзіць… Ужо есці хацеласа, дождж, але куды ж там… Падыдзеш да шашы — машыны едуць, зноў у лес уцякаеш…»

Разлучыцца з бацькамі, з братам, разбіцца, кажучы па-мясцоваму, з другам, адбіцца ад людзей…

Меншы Кая, Мікалай, таксама пакутаваў ад разлукі з бацькамі і братам і ад сваёй загубленасці ў гэтым знаёмым і раптам так ачужэлым, такім ашалелым свеце.

«…Як пачалі пчолы цяць гэты скот, — успамінае Мікалай, — некуды яму дзявацца. I пачаў ён, гэты скот, па нас таптацца… I не ведаем мы, куды нам дзявацца. Коні разламалі плот, і ўвесь гэты скот пайшоў, куды каму роўна па ўсім полі.

«Брат мой, відаць, ужо ўцёк, — думаю я. — Як бы гэта і мне да лесу дабегчы». Бачу, брат мой з таварышам да лесу дабег. Як бы гэта і мне!.. Дабягаю я ў лес, туды да Нёмана, і іду сабе, нібы карову ганю. Толькі я хацеў ужо схавацца, а тут мяне зноў той немец, каторы каравуліў, схапіў за каўнер і назад, у вёску. Што ж мне рабіць? Хто быў з маіх таварышаў — усе паўцякалі, а я адзін застаўса… I яшчэ, гляджу, захапілі аднаго майго таварыша. Я на гэтага таварыша гавару:

— Косця, давай мы будзем прасіцца, можа, нас пусцяць.

Поделиться:
Популярные книги

Криптозой

Головачев Василий Васильевич
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Криптозой

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Хозяин Стужи 5

Петров Максим Николаевич
5. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Хозяин Стужи 5

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Справочник логопеда

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
6.25
рейтинг книги
Справочник логопеда

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

Дворянин

Злотников Роман Валерьевич
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя