Чтение онлайн

на главную

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

А яны мяне, немцы, во і так, пуля тая во і так, госпадзі родненькі, ужо паранілі мяне, дык ляціць кроў… I як я віляла тады! I хто мне даў бегчы не прама, а ўсё віляю, віляю!.. I не ўбілі. Там у нас далей копанка, дык я ў тую копанку ўпала. Дык яны, паразіты, туды і не пашлі. А я ў гразі ляжу. А яны думалі, што ўжо ўбілі. А я потым устала мокрая і пайшла. Пайшла ды кажу: «Божа мой, божа, дзе ж мае сынкі?» А ў мяне яшчэ тры хлопцы, дык гэты старэйшы тавар пасвіў, а меншыя — свіней. Дык я ім казала, як яшчэ жывыя былі ўсе: «Ганіце, дзеткі, а то немцы пабяруць. I парасяты паб'юць і свінню». Дык яны ўжо і пагналі. I прышла я да

іх. А я ж не ведала, дзе тыя дзеці ў лесе. Але прывяло мяне — во! Яны сядзяць у лесе пад купінкамі, панакрываліся, як я прышла.

— Во, сынкі мае родныя, да ўбілі ж і бацьку, да ўбілі ж і Любку, да ўбілі ж і Ваньку, да і Кольку ўбілі!

Дык яны:

— Ой, мамка, добра хоць, што ты жывая. Аднаму было восем, другому было дзесяць, а трэцяму, што цяпер у яго цагляны дом, васемнаццаць было. Ну, добра. А потым ужо і было… Э-э-эх, каб гэта ўсё расказаў, дык гасподзь мілы!..

Мне ўжо семдзесят другі год. Калі па хазяіну, то Параска Іванаўна Луцкая, а як па бацьку, то Скакун».

Было гэта ў вёсцы Першамайск Рэчыцкага раёна.

Старая, хворая, з прастрэленым на тым полі тварам жанчына кончыла расказваць і зноў скардзіцца на непаслухмянага мужа, што вось так загінуў, на тое, што аж да Масквы немец дайшоў, на нявестку і сына, якія яе папракаюць, што жыве ў гэтай старой хатцы адна і не хоча да іх перайсці. I ўсё гэта гаворыцца з такой усмешкай на аднавокім твары (вока выцекла ад ранення) і такім голасам, такімі словамі, што міжволі ўяўляецца: «Ну вось, я бегла, на ўсё, на ўсіх забыўшыся ад жаху, а нікуды ж не ўцякла, усё яно працягваецца — ва мне! Дагнала старасць, даганяе смерць…»

Новыя, іншыя твары, імёны, галасы, лёсы. I раптам зноў — тая ж горыч на самым дне расказу. Ужо новая сям'я ў чалавека, дзеці, іх найчасцей роўна столькі ж, колькі забілі, і ўсё ёсць, што патрэбна жывому, але раптам пасля расказу вырвецца: «Засталася я, а навошта? Пасля таго?..»

Тыя, што ў Іспаніях, у Аргенцінах хаваліся, а цяпер у Заходняй Германіі жывуць як дабрачынныя «дзелавыя людзі» і «любячыя бацькі сем'яў» — вунь як крыўдліва яны (і іх абаронцы) упэўнены ў сваім праве не толькі на жыццё, на «тэрмін даўнасці», але і ў сваім «абавязку» прысутнічаць сярод новых пакаленняў.

А гэтыя, іх ахвяры, ахвяры нялюдскай жорсткасці, людзі з вогненнай памяццю, нясуць у сабе — таму што яны людзі! — праклятыя пытанні, якія мучылі ўсіх вялікіх пакутнікаў за чалавека і чалавецтва: ад Дантэ і Шэкспіра да Талстога і Дастаеўскага.

Дык што памятае і што можа памятаць чалавек праз столькі год?

Надзіва многа і надзіва, аказваецца, падрабязна — калі гэта датычыцца такіх падзей. Былі б толькі словы — перадаць перажытае. Але і словы ёсць, знаходзяцца, асабліва ў жанчын. У мужчын, як правіла, словы не так дакладна прылягаюць да балючай памяці. Але таксама не ва ўсіх, аб чым сведчыць расказ Івана Максімавіча Савіцкага.

Карнікі ўварваліся ў вёску Збышын Кіраўскага раёна, а малады партызан Савіцкі якраз з лесу прыйшоў, трэба было наведацца да сястры. Зброю ён схаваў на ўзлеску. Кінуўся ў хлеў на гарышча і адтуль назірае, бачыць. I вось што помніць, як запомніў чалавек:

«I мне цераз франтон відна, што цераз рэчку бягуць дзве жанчыны. А вось так перада мной сарай стаяў. I там стаіць станкавы кулямёт, і яны цераз рэчку страляюць у гэтых бягушчых жанчын. I вось уяўляеце!

Мне вось гэты сектар з-за дошак франтона відзён, дзе бягуць жанчыны, а далей за дошкай не відна. А выскачыць яны павінны вось тут — там зноў мне відна. Там я іх зноў убачу. I калі жанчыны вось тут з-за дошкі не выскачылі, я зразумеў, што забілі, што ў Збышыне б'юць людзей…»

Ці тое месца з расказу Івана Савіцкага, як чалавек стаіць у запаленым будынку і не можа адразу выскачыць, бо забойцы нёдзе блізка, стаіць у самай сярэдзіне і трывае, пакуль можна, і сам здзіўлены, што трывае:

«Ну, знаеце, калі свечка гарыць, дык па краях жарка, а ўсярэдзіне — не. Гарыць хлеў кругом мяне, а я стаю. I калі мне ўжо не можна было стаяць, мяне пекчы пачало, я і палез пад сцяну…»

Часамі, асабліва калі жанчын слухаеш, пачынае здавацца: вось толькі што чалавек адтуль. Вырваўся і прыбег да людзей і гаворыць, гаворыць пра тое, як і што было з ім, у яго вёсцы, і сам здзіўлены, амаль не верыць, што жывы. I што яно сапраўды было, ужо быццам не верыць, бо вось тут усё па-ранейшаму, а яму ж здалося, што ўсюды, што ўжо назаўсёды — гэта, так. («Думала, ужо ўсіх забіваюць, на ўсёй зямлі…»)

Домна Васільеўна Шчамялёва расказала нам, што калі яна знайшла сына сярод трупаў (жывога, параненага), цягнула на спіне тры ці больш кіламетраў у лес, дык пасля таго хадзіла, жыла, не выпрастаўшыся. Доўга, некалькі год спіна такой заставалася. Быццам усё яшчэ несла жанчына на сабе жудасны цяжар таго дня…

Дык не дзіва, што такое не дазваляе і памяці чалавечай выпрастацца да канца, скінуць усё з сябе. Не можа так чалавек. Бо ён — чалавек.

Спачатку некаторыя самі не вераць, што ўсё памятаюць, што так блізка яно. «Ой, хлопчыкі, аж калі было гэта!..» Але скажа слова, другое, кране, дакранецца, і раптам такія падрабязнасці ўспомніць, на такія вострыя вуглы памяці пачне натыкацца… I разумееш, што чалавек помніў усё і заўсёды, але ёсць памяць, дакранацца да якой боязна, балюча.

А быў жа некалі першы расказ пра гэта — самы балючы. Калі толькі чалавек вырваўся з пекла, прыбег да людзей ці яны яго выхапілі з рук катаў, смерці.

I вось здаецца, і вельмі часта, што і мы слухаем — іменна той расказ, самы першы. Столькі там першага пачуцця, першай слязы, першых, самых праўдзівых, слоў.

Некаторыя спачатку і надоўга анямелі.

Як кажа Макрына Кавальчук з Княжаводцаў Мастоўскага раёна: «Я тады, можа, пяць дзён не піла і не ела… Усё пабілі, усё папалілі, нават і вароны не каркалі. Такі быў страх…»

А потым (а хто і адразу) расказвалі людзям. I як тады, упершыню і першым людзям, расказалі, так яно, мабыць, і трымаецца, запісалася ў памяці. У памяці самога расказчыка, на вогненнай «стужцы памяці» ягонай. Так здарылася, што некаторых людзей (у Борках Кіраўскіх, у Вялікай Гарожы і Брыцалавічах Асіповіцкага раёна) аднаму з нас запісваць давялося двойчы. Чатыры гады прайшло, а здавалася, што слухаеш — як на магнітную стужку запісанае. I інтанацыя, і дэталі, і словы — усё амаль тое ж. I разам з тым — па пачуццю, непасрэднасці — як упершыню расказанае. Найчасцей, за некалькімі выключэннямі — так. Адзіны на ўсё жыццё расказ, але кожны раз гучыць ён, як упершыню, — бо праз такі боль прарываецца, праз такую пакуту душы!..

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Лондон

Резерфорд Эдвард
The Big Book
Проза:
историческая проза
6.67
рейтинг книги
Лондон

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Отход

Видум Инди
4. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отход

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни