Вянок
Шрифт:
* * *
Вы панове, пазіраеце далёка, Ў блеску сонца з вялізарных плеч народных, Але сьвятло крые шмат чаго ад вока:— Днём не бачыце Вы зорак пуцеводных. Загляніце же, будзь ласка, Вы у студню: Ўжо даўно яна счарнела і згнівае, Але дно яе і ў ночы і ў палудню У вадзе люстранай зоры адбівае. К тым, каго жыцьцё заціснуло глыбока Ўніз, у норы падзямельные пад Вамі, Вы,
* * *
Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз — жаданная земля! Вы пэўны пуць казалі зоры, Зарука ў тым, — трэск карабля, Што сеў на скалы ў змрочным моры. Прывет жаданная земля! І безтрывожна бачуць зоры, Як тонуць людзі с карабля. * * *
Была калісь пара: гучэла завіруха І замела маей мінуўшчыны сьляды. Усціхла ўжо яна... Плывуць у даль гады, А ўсё ня бьюцца скрыдлы духа: Куды цяпер ісці? Куды? Ў душы гарыць агонь нуды, — пануры, чорны Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць І плугам цяжкаго мучэньня сэрцэ ўзрыць?— Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!.. Куды-ж ісці і што рабіць? МНЕ СЬНІЛОСЯ.
Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся, Падыймаўся да сонца, што дае нам цяпло: Але толькі чым болей да яго набліжаўся, Тым усё халадней мне і маркотней было. Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі, І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй. І пануры, прыстаўшы ўніз пайшоў я сьнегамі, Сонцэ там хоць і далей, але грэе цяплей! * * *
Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошніе сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? І чаму пасьпешаліся так, Папружаючы ўсе свае сілы, Калі ціха лаўзушчы чэрвяк Ўсё ж дагнаў нас ля самай магілы? Нізка вершоў "Старая Спадчына"
Мы зерва древніе лелеемъ
Мы урожай столетій жнемъ,
В. Брюсобъ.
ПЭНТАМЭТРЫ.
Чыстые сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай, Але, упаушы у пыл, брудам зрабіліся там. * * *
Хіліцца
* * *
3 нізкаго берэгу дно акіяна вачам не даступна, — Глуха укрыла яго сіняя цемень вады. Але ўзбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, — Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль. НЕПАГОДАЮ МАЕВАЙ.
Падаюць вішняў цьвяты і разносіцых вецер халодны; Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты. Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны, — Некчаму болі вам жыць. Плачце. галіны, лісты! СОННЭТ.
(Ахвярую А. Погодіну).
Un sonnet defaut vaut seul un long poeme.
Boiteau.
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючаго Ніла Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё-ж такі жыцьцёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясеньняй збожжэ на ральлі. Вось сымвол твой, забыты краю родны! Зварушэны нарэшці дух народны, Я верую, бязплодна не засьне, А ўцерад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.СОННЭТ.
Ne ris point du sonnet, o eritique moquer.
C. Bob
На цёмнай гладзі сонных луж балота, За сьнег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашэчкі лілей Між пачарнеўшых корэньнёў чарота. Ўкруг плесьня, бруд, — разводзіць гніль сьпякота, А краскі ўсё-ж ня робяцца гразьней Хоць там плыве парою сьлізкі зьмей І ржаўчына ляжыць, як пазалота. Цяпер давольна топкае багно Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цьвятоў расістых чыстую красу. Маліся ж, каб з літоўнасьці стрымала Тут смерць сваю нязвонкую касу.ТРЫОЛЕТ.
Красавецъ юный тріолетъ.
К. Фофановъ.
Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільганула, І ўраз жэ знікла, патанула, Як птушка ў гібкіх трасьніках. Ды ўсё-ж душа яе пачула І ўжо пяе ў такіх славах: "Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільгнула".Поделиться:
Популярные книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том II
2. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кукловод
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Дракон
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дочь моего друга
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Жут
Приключения:
вестерны
6.25
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Новая жизнь. Том I
1. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Я уже барон
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Глава рода
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVIII
38. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
юмористическое фэнтези
5.00