Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Прыглядаюся да паходу, якi наблiжаецца да нас — з таго боку.

Мой гэпiсты гэтак сама ўтаропiўся ў гэтую групу i ад часу да часу рэгулюе наш крок:

— Павальней!.. Хутчэй!..

Вiдаць, iдзець аб тое, каб прыйсьцi на ўмоўленае месца на мяжы ў дакладна азначаным часе. Бо было-б недалiкатна прымушаць чакаць на сябе, а лiшняя пасьпешнасьць абнiжала-б прэстыж гаспадарства.

Гэтак я разумеў гэную каманду.

Я ўжо вырозьняваў твары людзей, якiя да нас падыходзiлi. Наперадзе йшоў нейкi высокi мужчына ў цывiльнай вопратцы [22] . Зь iм — з двума палiцыянтамi

па бакох — той, каго польскi ўрад абменьваў на мяне: Бранiслаў Тарашкевiч. У гэты мамэнт я адчуў ня толькi духовы, але й фiзычны кантраст памiж намi. Вязень «капiталiстычнага гаспадарства» меў на сабе прызваiты фiльцовы капялюш, добра скроенае восеньскае палiто, беззаганна вычышчаныя боты… Савецкi вязень iшоў у старэцкiм падзёртым кажуху на салавецкiм бушлаце…

22

Старшыня польскай рэпатрыяцыйнай камiсii, Кулiкоўскi.

Тарашкевiч iшоў, гледзячы на мяне зь ня выразнай усьмешкай на твары.

Гэтулькi гадоў ня бачыўшы, з зацiкаўленьнем углядаўся я на гэтага чалавека, якi, хоць у добрай веры, усё-ж гэтулькi зламаў чалавечых жыцьцяў, кiруючы вочы сваiх землякоў на мiраж за межавымi слупамi…

Цырымонiя абмену. Адданьне чэсьцi, паклон капялюшом, сьцiсканьне рук, падпiсаньне акту абмену. I мы, калiшнiя прыяцелi, а цяпер — чужыя сабе людзi, шляхi якiх разыходзяцца ў процiлежныя бакi, падалi сабе рукi. Звычайныя вастрожныя камплiмэнты: «Добра выглядаеш». — «Ты таксама». — «Дзякуй, але сумляваюся»…

Пасьля — колькi горкiх словаў за манлiвыя мiражы, але тут спынiў нашую гутарку старшыня польскае рэпатрыяцыйнае камiсii:

— Panowie mieli m'owi'c o sprawach prywathych, a panowie m'owia о polityce…

A савецкi гэнэрал, пачуўшы нашую гутарку «на политические темы», ня ведаў, што рабiць, быў «захвачен врасплох».

Урэшце — апошняе халоднае пацiсканьне рук.

— Бывай здароў!..

Ён iз вастрогу пойдзе туды, дзе ўвесь вялiзарны край — гэта адзiн вялiкi вастрог, дзе думка чалавечая сьцiсьненая ў вабцугох савецкага абсурду, дзе ня толькi дзеяць i гаварыць, але й думаць i дыхаць трэба паводле аднаго, для ўсiх абавязковага шаблёну. Ён пойдзе ў край белага нявольнiцтва, голаду, нэндзы, людаедзтва, а я — кiруюся на Захад, да «капiталiстычных» гаспадарстваў, дзе буду прынамсi спаць спакойна, ведаючы, што ўначы госьцi з ГПУ не пастукаюцца да мае гасподы.

Каб-жа толькi ня бачыць больш кашмарных сноў. Каб забыцца на пяцiгодкi, ударнiцтва, людаедзтва!..

Я ап'янеў ад шчасьця. Нешта гавару, шмат гавару… Iдзём у сьвятлiцу КОПу. Штось апавядаю… О, бо-ж запраўды можна быць п'яным ад шчасьця! Якое-ж гэта дзiўнае пачуцьцё! Пяро мае не патрапiць апiсаць гэтага стану.

Апавядаюць, што Мiгуэль Сэрвантэс, зьвярнуўшыся з няволi ў алжырскiх пiратаў, сказаў, што найвялiкшым шчасьцем, якое можа спазнаць чалавек, ёсьць радасьць ад верненай волi. Гэткае шчасьце спазнаў я 6 верасьня 1933 году. Гавару аб сваей радасьцi. Дзякую… Даўлюся словам!.. Нешта сьцiснула мне горла ад узварушаньня…

Хто ведае, можа, варта сем гадоў цярпець мукi ў савецкiх вастрогах, каб пасьля перажыць такую часiну — часiну гэтага найвялiкшага шчасьця.

Гэта часiна ўжо больш не паўторьщца. Яе можна перажыць у жыцьцi толькi адзiн раз [23] .

* * *

У той самы вечар сядзеў я ўжо ў

гасподзе ў Стоўпцах i спажываў мясную вячэру. Еў праўдзiвы валовы бiфштэкс. 3 цыбуляй! 3 бульбай! Зь белым хлебам! Дык ня дзiва, што пасьля даўгагадовае галадоўлi сьнiлiся мне ўначы — бальшавiкi.

23

Гэтыя ўспамiны напiсаныя ў 1934 г. Тады мне й праз галаву не праходзiла, што з бальшавiкамi давядзецца шчэ раз спаткацца.

А назаўтрае — спатканьне з прыяцелямi на вагзале ў Вiльнi.

Цяпер — да новага жыцьця, да новае працы.

Кашмар мiнуў.

I вось часiну вялiкага шчасьця давялося мне шчэ раз у жыцьцi перажыць.

Калi, як загнаны зьвер, хаваючыся, каб ня трапiць iзноў у бальшавiцкiя рукi, пасьля году гэткага жудаснага жыцьця я нарэшце пачуў грукат нямецкiх бомбаў i пабачыў, як уцякалi бальшавiкi, — я перажыў часiну радасьцi, якая ў сваёй эмацыянальнасьцi ня саступала перад тэй, ад 6 верасьня 1933 г.

Эпiлёг

I вось я на волi. Цешуся, п'янею ад волi. Месца сабе не знаходжу. He сядзiцца на адным месцы. Вось пайду яшчэ сюды, загляну туды, пабачуся з гэтым, трэба шчэ наведаць таго. I як дзiўна. Нiхто за мной ня йдзе, ня трэба нiякага пропуску, куды хачу, туды йду.

Дзе-ж гэтыя, што памiраюць з голаду, беспрацоўныя, аб якiх я гэтулькi чытаў i чуў там, у Саветах? На гасподу майго прыяцеля, у якога я жыву, часта звоняць нейкiя людзi: мужчыны, бабы… «Паночку! Калi ласка, беднаму галоднаму беспрацоўнаму, сяньня шчэ ня еўшы… Дайце, што ласка…» Гаспадыня дае галоднаму кавалак белай булкi з маслам, з сырам… У ваччу «галоднага» расчараваньне…

Варочаюся дахаты… Што гэта на клямцы? Прыглядаюся… На клямцы ўбiта булка з маслам i сырам… Скуль гэта булка? А! Гэта быў беспрацоўны… Галодны… не дастаўшы грошай, у злосьцi ўбiў булку на клямку… «Падавецеся вы сваёй булкаю!»…

Я бачу, што ў буржуазных краёх людзi не памiраюць з голаду, як аб гэтым на працягу 6 гадоў i 8 месяцаў я бязупынна чуў i чытаў у бальшавiцкiх газэтках…

Сяджу ў кавярнi… Грае аркестра… Усе людзi чыстыя, сытыя, вясёлыя, ветлiвыя… I ўспамiнаюцца мне цяпер лягерныя блышыцы й вошы, гукi факстроту, якiя прыносяць радыёвыя хвалi з далёкiх старонак…

Няўжо-ж усё гэта я запраўды перажыў? Няўжо-ж гэта ня сон, як тады — на вастрожных нарах?..

Хочацца гаварыць, а шчэ больш хочацца пiсаць. Хочацца расплюшчваць людзям вочы. А людзi кажуць:

«Ну, няма дзiва, што вы гэтак настроены… Салоўкi. Блiзу 7 гадоў… Гм… Гэта ня жартачкi… Дык вы ня можаце глянуць на справу бесстаронна, вы на ўсё глядзiце аднабока… Але за што-ж вас у рэшце рэштаў пасадзiлi?.. Мусiць, нешта было»…

Iдыятычнае пытаньне!.. За што? Таксама iдыятычна. Бядуля аднойчы, спаткаўшыся на вулiцы ў Менску з маiм сваяком (пасьля майго вызваленьня), сказаў:

— А што! Бачыце! Вымянялi! Значыцца, не здарма! Значыцца, нешта было…

Хочацца пiсаць. Пайшоў у «Крынiцу». Разводзяць рукамi. Няма месца. Газэта бiтма набiтая матар'ялам… Можа, з часам… можа, калiсь…

Разумею…

А пiсаць хочацца…

Рэдакцыя польскае газэты «Slowo» прапануе мне, каб я надрукаваў у iх свае ўспамiны. Ахвоча згаджаюся. Пiшу. Пiшу праўду. Прытрымваюся прынцыпу: ня згушчаць хварбаў. Толькi праўду. Калi што блага — пiшы, што блага, калi што добра — пахвалi! Але людзi ня вераць. Не! Гэты Аляхновiч махлюе. Гэта ня так…

Поделиться:
Популярные книги

Сильнейший Столп Империи. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 3

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Gloster Gladiator

Иванов С. В.
72. Война в воздухе
Научно-образовательная:
история
военная техника и вооружение
военная история
5.00
рейтинг книги
Gloster Gladiator

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Хозяин Стужи 6

Петров Максим Николаевич
6. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 6

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11