Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Штодня бываў у тэатры. Ставiлi «Кастуся Калiноўскага», «Каваля-ваяводу», «Кар'еру Брызгалiна»…

I ў гэтых п'есах шмат што не падабалася Попутчiку. Злавала яго, што сяляне з 1863 г. гаварылi моваю сучасных камсамольцаў, гадка яму рабiлася, калi аднаго з гэрояў п'есы «Каваль-ваявода», пабiтага, пераможанага, вешалi на сцэне, закiдаючы яму вяроўку на шыю. Ня мог уцямiць, чаму прававернаму савецкаму грамадзянiну Брызгалiну ў апошнiм акце выносяць прысуд расстрэлу — толькi за ягоныя старыя грахi, даўно ўжо адпакутаваныя…

Калi дзялiўся сваймi ўражаньнямi з таварышамi, яны ўсьмiхалiся i казалi:

— Бо

ты тут чалавек новы — ты нiчога не разумееш… гэтак трэба…

— Але-ж гэтыя вашы эфэкты!.. Як-жа можна дапускаць гэткiя рэчы ў драматургii… Гэта-ж агiда!.. I гэта нават можа зрабiць уражаньне зусiм iншае, як хацеў аўтар…

— Вораг павiнен быць дабiты… — адказвалi яму [2] .

Але пастаноўка была беззаганная. Рэжысэрыя вельмi старанная. Апрацоўка роляў таксама. Аб суфлёрскай будцы i ўспамiну ня было.

2

Аднак, гэты рэпэртуар бальшавiкi пасьля заквалiфiкавалi як «нацдэмаўскi» i зьнялi са сцэны.

Багатая дзяржаўная субсыдыя дазваляла ўтрымоўваць вялiкi акторскi пэрсанал, аркестру, балет, хор.

За дырэктара тэатру быў Дыла.

Тэатр у Вiцебску

У гэтым часе адбылося адкрыцьцё ў Вiцебску другога дзяржаўнага тэатру, дзе за дырэктара быў прызначаны Красiнскi з Вiльнi.

На гэтую ўрачыстасьць быў запрошаны i Попутчiк. У Вiцебск зьехаўся ўвесь лiтаратурна-мастацкi сьвет.

На ўрачысты спэктакль была выбрана п'еса Шэксьпiра «Сон у летнюю ноч». Ox! пасьля тэндэнцыйнай бальшавiцкай лiтаратуры нарэшце можна было ўздыхнуць з палёгкай, маючы перад вачыма твор вялiкага запраўднага мастацтва…

Тутака Попутчiк меў прыемную неўспадзеўку. Большасьць тэатральнай трупы, моладзь, гэта былi людзi, якiя першыя крокi на сцэне стаўлялi пад ягоным кiраўнiцтвам у «Беларускай хатцы». Цяпер яны вырасьлi на запраўдных таленавiтых актораў. Зрабiла гэта добрая школа. Гэтая моладзь нядаўна вярнулася пасьля пяцёх гадоў працы з Масквы, дзе пад кiраўнiцтвам найлепшых расейскiх тэатральных сiлаў атрымала прафэсiянальнае ўзгадаваньне. Тутака яго таксама горача вiталi.

Першая лыжка дзегцю

На ўрачыстасьцi меўся прамаўляць i Попутчiк.

Але перад пачаткам спэктаклю падыйшоў да яго дырэктар тэатру, ягоны прыяцель Красiнскi, i заклапочаны сказаў:

— Даражэнькi мой… як-бы гэта сказаць?.. Ну, пастанавiлi, ведаеце, што вы, як чалавек, якi прыехаў з Заходняе Беларусi… ну, што наагул будуць прамаўляць толькi людзi тутэйшыя. Вам пакуль што не выпадае… Вы мяне разумееце? Будзе нейкi дысананс… цi як сказаць… ня будзе тое, як… Адным словам… ляпей можа будзе, каб вы паднялi тост у часе банкету, пасьля спэктаклю, або… як самi ўважаеце?.. мо ня варта?.. Можа, будзе неадпаведны настрой. Як вам здаецца?..

Попутчiк не прамаўляў i на банкеце. Мала таго. У часе банкету, нiхто iм не цiкавiўся, нiхто да яго не зварачаўся, нiхто ня гутарыў з iм. Попутчiк быў як iзаляваны ад усяго асяродзiшча.

Пасьля вiцебскiх урачыстасьцяў вярнуўся ў Менск.

Гутарка суседак

На

рагу Вясёлай i Правiянцкай спаткалiся дзьве суседкi.

— Панiчка! Што гэта можа быць?.. Тут нешта ў нас на нашай вулiцы не ў парадку.

— А што, панiчка?

— А во! Ня бачыце?

— Што? Гэны, што там… папяроску круцiць?

— А няўжо-ж.

— Сочаць некага?

— Але. Я ўжо даўно заўважыла.

— I на каго-ж мае зноў звалiцца няшчасьце?

— А ня ведаеце, панiчка? Дык-жа да гэтай старой, што жыве на Вясёлай вулiцы, сын знакам тым прыехаў. 3-за гранiцы! Можа, бачыла панiчка, гэткi алiгантна апрануты, пазагранiчнаму, i ў гэтакiм кацялку на галаве ходзiць…

— Шкада старой! Вось будзе турбота…

— A мо i нiчога ня будзе.

— Э, не кажэце! Нiколi гэтак ня бывала, каб дарма саiчылi. Ужо калi за кiм ходзяць, дык не здарма…

— Цiкавасьць, а цi старая ведае ўжо…

— Як-жа-ж магла-б ня ведаць, калi гэты, вось што тамака стаiць, дык i ня надта крыецца. Ад самага раньня прыходзiць i пачынае пад ейнымi вокнамi хадзiць: туды i назад, туды i назад… Сьляпы ўбачыць.

— А мо яму, гэтаму сыну ейнаму значыцца, i нiчога ня зробяць! Кажуць, што гэта нейкi вядомы беларус… А яны беларусаў цяпер паважаюць. Можа, яму нейкую службу добрую дадуць.

— Дай Божа, дай Божа, але ня ведаю…

На другiм баку вулiцы гэтым часам стаяў нейкi чалавек у чорнай скураной шапцы i круцiў у руцэ пушачку з сярнiчкамi, робячы выгляд, быццам хоча закурыць папяроску. На першы пагляд магло паздавацца, што нiчым больш ён ня цiкавiцца. Але добра прыгледзеўшыся, можна было заўважыць, што гэты працэс запальваньня папяросы трывае зашмат, доўга i што пагляд чалавека ў скураной шапцы скiроўваецца ад часу да часу на ваконцы малога драўлянага дамка пры Вясёлай вулiцы.

— Панiчка! Не глядзеце на гэтага гада! А то й для сябе нейкае няшчасьце прыдбаеце.

— Праўду, панiчка, кажаш. Ня наша гэта справа. Божая воля…

ГПУ настройвае

Пасьля шчырых гарачых прывiтаньняў, з якiмi Попутчiк спаткаўся ў першыя днi пасьля свайго прыезду ў Менск, праз нейкi час заўважыў вялiкую перамену. Пры спатканьнi з iм некаторыя мелi гэткi выгляд, быццам хацелi як мага хутчэй ад яго адкараскацца. Iншыя, здалёк пабачыўшы яго, уцякалi на другi бок вулiцы, быццам не пазнаючы. Адзiн знаёмы (М-о), калi Попутчiк, спаткаўшыся з iм на вулiцы, iшоў побач i гутарыў, раптам затрымаўся i, падаючы руку на разьвiтаньне, сказаў:

— Выбачайце, я пайду… Мне трэба ў iншы бок.

I хутка пайшоў у iншы бок.

А толькi што казаў, што iдзе ў гэтым самым кiрунку, што й Попутчiк.

ГПУ ўжо пачало настройваць менскае грамадзянства на адпаведны тон.

Неспадзяваны госьць

Канчаўся кароткi зiмовы дзень. Сутунела. Нядаўна скончылi абед. Седзячы пры стале, снавалi пляны на будучыню.

Дык вось: калi Попутчiк атрымае дазвол на сталае пражываньне ў Менску, сьцягне сюды жонку з дзецьмi. Ноймуць недзе на прадмесьцi невялiчкi дамок з гародчыкам. Жылсавет можа даць дазвол на гэткай самай аснове, як дае кватэрным каапэратывам. Мацi, гэткiм чынам, будзе дажываць свой век разам з сынам i ўнукамi, даглядаючы гаспадаркi, гадуючы куры.

Поделиться:
Популярные книги

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Кодекс Императора II

Сапфир Олег
2. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора II

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация