Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

На плошчы перад б. Прэабражэнскай царквой паставiлi нас, разам зь iншымi ротамi, чатырохкутнiкам.

Радамi пралятаюць шэпты — здагадкi. Дзеля чаго нас у гэтую зiмовую ночку, гэтак рана — далёка перад сьвiтаньнем, пагналi на падворак i паставiлi на сьнезе.

Амнiстыя…

Камусьцi прыйшла ў галаву думка, што радыё, мабыць, падало вестку аб амнiстыi. Дык сабралi нас тутака, каб прачытаць манiфэст…

Новы кодэкс?..

Нехта iншы казаў, што ў Маскве зацьверджаны новы карны кодэкс, паводле

якога найвышэйшай карай мае быць пяць гадоў вастрогу. Дык тых, хто прасядзеў болей, будуць звальняць…

Ня дзiва, што сэрцы ў нас пачалi моцна бiцца, калi з боку галоўных варотаў паказалiся чэкiстыя ў даўгiх шынэлях… Зараз усё будзе ведама.

— «Здравствуйте, рабочие роты!»

— «Здра!!!» — вырываецца з колькiх тысячаў грудзей адказ на прывiтаньне даўгiх шынэляў.

Пачынаецца чытаньне загаду. Даўгая лiтанiя iмёнаў… Хiба ўжо канец?.. Не! Яшчэ i яшчэ. Чытар пераварочвае балоны… Яшчэ далека да канца… Iзноў ды iзноў прозьвiшчы… Калi-ж гэта скончыцца?

«Калегiя ОГПУ прысудам ад такога вось дня засудзiла:

„Iкса“ — за спробу ўцёкаў.

„Iгрэка“ — за спробу ўцёкаў i спробу абязброiць варту.

„Зэта“ — за сыстэматычную адмову выконваць работу… — i гэтак далей -

на расстрэл.

„Прысуд выкананы…“»

Закалелыя варочаемся ў свае роты.

— Колькi? — пытаецца нехта.

— Я налiчыў 123.

Ня 123, a 121. Ты памылiўся, бо былi з падвойнымi прозьвiшчамi.

— Ды якая тут розьнiца? Усё роўна…

— А ўсё-ж Iкса шкода. Добры быў хлапец!

— He шкадуй! Мо ён сяньня шчасьлiвейшы за нас…

— Аднак-жа, таварышы, гэта страшэнная рэч…

— Што?

— Гэта…

— Больш страшэнная, што ўжо гэтак звыклiся з усiм! Нiшто нас ня ўзрушае. Раўнадушна стаялi мы тамака, на плошчы, чуючы знаёмыя прозьвiшчы, i ня ўзварушыла нас вестка аб расстрэле добрага таварыша. Думалi толькi аб тым, каб хутчэй вярнуцца ў цёплую камару — на гэтыя блышаныя нары…

— Пакiнь фiлёзофiю!.. Дый чаго тут узрушацца? Цi ня ўсё адно?..

— От, лепш скажэце, чыя сяньня радоўка йсьцi ў кухню «за кiпятком»?

— Сяньня ягоная.

— Не, выбачайце, я ўчора хадзiў!

— Не сварэцеся. Супакойцеся. Усьцяж тое самае…

— Заткнi вушы, калi ня люба слухаць.

— Я табе морду заткну!

— Змоўкнiце-ж вы, нарэшце!

— Заткнеце горла!

— Сволач!..

Рота варочаецца ў свае камары. Класьцiся спаць ужо ня варта. Трэба напiцца варатку, або, як тут кажуць, «чаю».

— Мо хто пазычыць кусок хлеба?

— Пазычыць? Тру-ля-ля! А калi аддасi?

— Заутра — з пайка, як атрымаю.

— Дык ты-ж ужо раз пазычыў у мяне 200 грамаў i не аддаў.

— Брэшаш! Аддаў!

— Сам брэшаш! Не аддаў!

— Цiха! Не дзярэце горла!

— А табе чаго! Лепш ня соўгайся!..

Рота варочаецца да свайго нармальнага

жыцьця.

Вясна

Плывуць днi, месяцы, гады…

Здавалася-б, што шмат ёсьць пераменаў: адны памiраюць, другiх расстрэльваюць, iншых па сканчэньнi кары ў лягеры вывозяць некуды — у пячорскую тундру, Нарымскi край або сiбiрскую тайгу. Мяняюцца начальнiкi лягеру. Але не мяняецца самае галоўнае: няволя…

Што вясны, калi мора стаiць яшчэ скаванае лёдам, прылятаюць першыя зьвястуны вясны — кiгаўкi (чайкi) i сваiм дзiкiм крыкам напаўняюць паветра. Што вясны, калi цёплы подзьмух Гольфштрому пачынае кiдаць морскiя хвалi на лёд, якi залягае навакол нашага абтоку, мацней пачынаюць бiцца сэрцы людзкiя.

Але веснавыя надзеi манлiвыя, i новы навiгацыйны год ня прыносiць нiчога лепшага.

— Кiгаўкi ўжо прыляцелi!..

— Гэта толькi iхны вывед. Палятуць назад, як пабачаць, што навакол яшчэ стаiць лёд.

Гэтак сама палятуць i надзеi.

А ўсё-ж надзеi аджываюць штогоду. Бязь iх жыцьцё было-б зусiм немагчымае. Кажны мае на нешта надзею, кажны верыць у лепшую будучыню па-свойму. Аднаму сьнiцца амнiстыя, другi лятуцiць аб новым кодэксе, iншы прарочыць хуткi ўпадак Саветаў.

— Ня вытрываць… На Украiне голад… Мой сусед на нарах украiнец, меў нядаўна з хаты лiст… Пачынаецца зноў людаедзтва… Ня вытрываюць! Гэта ўжо апошнiя натугi.

— А ўсё-ж «пяцiгодка»…

— Што пяцiгодка!.. Найдалей праз тры месяцы ўсяму гэтаму прыйдуць канцы.

— Даў-бы Бог, каб гэта скончылася праз тры гады… I то было-б добра.

— Але-ж я вам кажу…

— Цс… толькi ня гэтак голасна!

— Нiхто ня чуе… То-ж здаровы розум кажа, што даўжэй гэтак быць ня можа… Я вам кажу, што хутка паедзем ужо…

— Ох, цiшэй, калi ласка!.. Ня гэтак голасна…

* * *

У «капцёрцы» пануе ўжо рух. Ведама, як усюды, гэтак i тут чарады людзей. Выдаюць летнюю вопратку. Забiраюць ватаваныя порткi ды гэткiя-ж курткi й замiж гэтага даюць летнiя палатняныя порткi i палатняныя кашулi. Праўда, яшчэ сьцюдзёна, яшчэ час ад часу сiвер ганяе туманы сьнегу на абтоку, але прыйшла каляндарная пара зьмены вопраткi, — i гэтак мусiць быць.

У капцёрцы крыкi, спрэчкi, нараканьнi.

— Што мне даеш нейкiя лахманы!

— Ды гэта-ж страшэнна бруднае! Дай мне iншае нешта!

— Мае порткi ня маюць нiводнага гузiка!

— Гэтая кашуля зацесная для мяне! Ня лезе… Давай другую!

— Бяры, што даюць, i пайшоў вон!

На вастрожнай плошчы сустракаюцца нейкiя дзьве жанчыны. Твары падмазаныя, вусны памаляваныя кармiнам. Адна мае на нагах выкрыўленыя вастрожныя боты, другая — латаныя зiмовыя валенкi, якiх яшчэ не пасьпела здаць у капцёрку.

Поделиться:
Популярные книги

Элизиум. Аликс и монеты

Андерсон Александр
1. Элизиум
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
8.98
рейтинг книги
Элизиум. Аликс и монеты

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Старый, но крепкий 8

Крынов Макс
8. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 8

Барон

Первухин Андрей Евгеньевич
5. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Барон

Лекарь Империи 15

Карелин Сергей Витальевич
15. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Лекарь Империи 15

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Я еще царь. Книга XXX

Дрейк Сириус
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Кожедуб

Бодрихин Николай Георгиевич
1216. Жизнь замечательных людей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Кожедуб