Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Чэкiстыя далей вясёла гутарылi аб розных рэчах. Пасьля заснулi. Заснулi i ўсе пасажыры ў вагоне. Ня спаў толькi Попутчiк i ягоны вартаўнiк — Фiлёр. Як толькi Попутчiк паварухнецца, сабака бурчыць. Попутчiк стараўся нават ня дыхаць, каб не злаваць свайго нямiлага суседа пад лаўкай.

Дык як ён мог спаць! У галаве гудзелi думкi: за што? тут хiба непаразуменьне! Поўна неспадзевак у гэтым саюзе савецкiх рэспублiк!.. Але за што-ж мяне? Дык-жа я ўжо даўно перамянiўся да Саветаў! Дык-жа я ўжо даўно анi словам, анi пяром не выступаў

процi iх! Я прыбыў сюды зусiм легальна!.. Дык чаго-ж iм ад мяне трэба?

У вадказ на гэтыя пытаньнi Фiлёр няпрыязна бурчэў пад лаўкай…

* * *

Ранiцой кампанiя разьбiлася. Пан са стрэльбай у футляры разьвiтаўся з панам бяз стрэльбы i з ягонай дамай. Селi на звозчыцкiя санкi: чэкiсты побач Попутчiка, дама ў iх на каленах, пры нагах разьлёгся Фiлёр.

— Савецкая вулiца, ГПУ, — скамандаваў чэкiсты звозчыку.

Паехалi. Гэтыя санi везьлi Попутчiка ў невядомую будучыню.

— Федзя! цi ты хутка вернешся на сьнеданьне?

— Але. Скора. Вось толькi яго здам.

«Яго» — значыцца Попутчiка.

У камэндатуры ГПУ звычайная працэдура. Адзiн «здаў», другi «прыняў», расьпiсаўся. Пасьля «вобыск». Пасьля нейкi калiдор, рад дзьвярэй. Адны з iх адчынiлiся перад Попутчiкам. Нары, вакно з кратамi. Брудныя, са сьлядамi клапоў сьцены…

А пасьля — доўгiя гадзiны панурых думак, можа, днi й ночы, а можа, месяцы, а можа гады нават.

Думак, якiя пачалiся ў падвале ГПУ ў дзень новага 1927 году, ды якiя давялi Попутчiка да перакананьня, што, аднак, «наши пути расходятся».

Бяз маскi

Але далоў маску! Бо, мусiць, ужо чытач i сам здагадаўся, што пад гэтай, вельмi празрыстай, мiж iншым кажучы, маскай «Попутчiка» хаваецца сам аўтар гэтых успамiнаў.

Скiдаю маску. Але! Гэтым наiўным «Попутчiкам» быў я — Францiшак Аляхновiч.

Чытачы мае! Вы думаеце, што гэта лёгка прызнацца, што я, ужо не дзяцюк, даў так наiўна, так дурнавата, гэтак бязьмежна недарэчна ашукаць сябе! Мне цяпер сорамна, што я гэтак бяскрытычна верыў тады ў савецкi мiраж, што нават агентаў ГПУ прыймаў за людзей, якiм можна верыць, мала што не за сваiх прыяцеляў.

Цяжка было пiсаць гэту споведзь, гэтае дабраахвотнае «пакаяньне». Довадам гэтага, што ў 1937 г., выпускаючы ў Вiльнi сваю кнiжку «У капцюрох ГПУ», я абмежаваўся толькi сваiмi вастрожнымi ўспамiнамi, ня кажучы нiчога аб тым, што было са мной ад дня прыезду ў Менск да дня арышту.

Але трэба было напiсаць i аб тым, што дзеялася памiж 17 лiстапада 1926 г. i 1 студзеня 1927 г. Бяз гэтага было шмат чаго няясна. Адны пыталiся: «За што-ж канец канцоў бальшавiкi пасадзiлi гэтага Аляхновiча?» А iншыя казалi:

«Э! Мусiць, нешта было… гэта нездарма… чалавека так нiзашто ў вастрог ня садзяць…»

Цяпер маеце ўсё, няма нiчога недасказанага! Цяпер ведаеце, за што. Але цяпер, пасля перажываньняў апошнiх год, ужо, мусiць, нiхто й не

задаваў-бы гэткiх пытаньняў. Цяпер ужо ўсе — i ў Заходняй i Усходняй Беларусi — добра пазналi бальшавiкоў i ведаюць, за што людзей садзяць у вастрог…

Дык навошта я гэта ўсё пiшу? Можа, й ня трэба ўжо аб гэтым пiсаць, калi ўсе ўжо добра пазналiся на бальшавiкох?

Дай Божа, каб усе. Але яшчэ ня ўсе. Як сыфiлiтычныя сьпiрохэты ў варганiзьме, гэтак залазiць ў душы паганая бальшавiцкая атрута. Няхай мае словы, словы «попутчiка», аздараўляюць гэтых бедных духам людзей. Няхай вучацца на маiм прыкладзе. Бо нi Тарашкевiч, нi Рак-Мiхайлоўскi, нi Гаўрылкiн, нi Дварчанiн — ды й ня пералiчыш iх усiх, нiчога вам ня скажуць. Адны з гэтых няшчасных, неразумных гнiюць ўжо ў зямлi, iншыя — у концлягерах або вастрогах.

Мне пашанцавала. Я шчэ жыву. Я на волi. Я магу яшчэ трымаць пяро ў руцэ. Ад свайго вызваленьня, восем год назад, я не пакiдаю пiсаць i гаварыць аб найстрашнейшым ворагу чалавецтва — аб бальшавiзьме. Мне калiсь ня верылi. Казалi, што гэта паэтыцкая выдумка. Хлусьня. Цяпер паверыце.

У падвале

Дзьверы адчынiлiся. Заскрыгатаў ключ.

Я глянуў на сваю новую кватэру.

Падвал. Падлога цагляная. У вакне выбiты шыбы. Краты. На сьценках нейкiя дзiўныя дзiры. Нейкiя плямы. Мабыць, гэта былi плямы ад расьцёртых клапоў, але мне тады яны здавалiся пырскамi крывi расстрэляных тут людзей.

Страшэнна сьцюдзёна. У гэты дзень тэмпэратура на-панадворку, мусiць, была ня менш за 10 градусаў марозу, a тут выбiты шыбы ў вакне.

Я закурыў (папярос у мяне не адабралi) i пачаў хадзiць па камары, ад сьценкi да сьценкi, з кута ў кут, як зьвер, зачынены ў клетцы.

Думкi хмарай праляталi праз маю галаву. Я ня мог яшчэ ўцямiць свайго палажэньня. За што, дзеля чаго арыштавалi мяне? Тады я шчэ ня мог падумаць, што мяне сьцягнулi ў СССР з правакацыйнай мэтай.

Замiж шырокае культурнае працы ў Савецкай Беларусi — цесная камара ў падвале з выбiтымi вокнамi.

Змораны думкамi i хадой па камары, я сеў на нары, якiя былi тутака адзiным мэблем. Я спрабаваў заснуць. Вырваўшы з падлогi дзьве цэглы, я падлажыў iх сабе пад галаву й разлёгся на сваiм «ложку».

О, каб заснуць! Каб забыцца на гэтыя абставiны! Але сон не зьяўляўся. Ды, апрача таго, дакучлiвы холад прымусiў мяне ўскочыць з гэтай пасьцелi i далей кiдацца з кута ў кут.

Я пачаў дамагацца, каб мяне паклiкалi «наверх» дзеля высьвятленьня таго, што сталася. Да Апанскага я не хацеў iсьцi. Гэтая ягоная вечная iранiчная ўсьмешка не прарочыла нiчога добрага. Але я мог даверыцца Гродзiсу. Гэты таўстапузiк з добрым вясёлым тварам быў такi сымпатычны! Гэй! Здаецца, што на гэтым памятным банкеце я пiў з iм на брудэршафт… Ну, ведама, ня буду казаць яму «ты»… Тады — гэта быў такi мiмалётны настрой… Буду казаць «вы», «таварыш»…

Поделиться:
Популярные книги

Простолюдин

Рокотов Алексей
1. Путь князя
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Простолюдин

Моров. Том 8

Кощеев Владимир
7. Моров
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 8

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Старая школа рул

Ромов Дмитрий
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Старая школа рул

Страж

Иевлев Геннадий Васильевич
1. Страж
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Страж

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Элизиум. Аликс и монеты

Андерсон Александр
1. Элизиум
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
8.98
рейтинг книги
Элизиум. Аликс и монеты

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе