Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Саша пяшчотна гладзіла яго руку. Непрыкметна для самой сябе яна пачала супакойваць яго ўголас:

— Супакойся, Цішка, родны мой. Патрывай хвілінку. Зараз прыедзе дзядзька Аляксей. Ён павязе цябе за раку. Партызанскі ўрач зробіць аперацыю, i ты будзеш здаровы. I гэтаму гаду мы адпомсцім. За слёзы Ганніных дзяцей. За нашы слёзы. Ляжы спакойна, любы мой, табе няможна кідацца… Ляжы!..

Яна не думала пра тое, што ў праўду гэтых слоў сама не верыць i што да Цішкі яны не даходзяць. Яна казала ix гэтак жа, як сваёй малой дачцэ, калі насіла яе, хворую, на руках па хаце. Змаўкаў ранены — i яна змаўкала таксама, уважліва, як належыць медыку, слухала пульс, дыхание, давала піць. Пачынаў ён трызніць — i яна зноў гаварыла ласкавыя, наіўныя словы, ператвараючыся

ў жанчыну, у маці, якой вельмі балюча за пакуты дзіцяці (a Цішка ў гэты момант быў у яе ўяўленні дзіцем), несвядома жадаючы словамі прыглушыць свой уласны боль.

Яна не адчувала, колькі прайшло часу, здавалася, што вельмі многа, хоць у сапраўднасці — не больш за гадзіну.

Пасля працяглага супакою Цішка ціха паклікаў:

— Данік!

Саша нахілілася да яго твару:

— Што, Цішка, што, родны? Што ты хочаш сказаць?

Ён як бы прыслухаўся, стаіў дыханне, а потым, быццам

вельмі спалохаўшыся, ірвануўся i голасам, які, відаць, ніхто з ix, жывых, ніколі не забудзе, паклікаў на дапамогу:

— Ма-ма! Мама!

I сцішыўся. Саша адчула, як мёртва павісла i адразу пахаладзела яго рука, i зразумела з нейкім дзіўным прафесійным спакоем у гэты момант, што наступіў канец яго пакутам. Яна застыла ў жалобным маўчанні, ні словам, ні рухам не парушаючы святой хвіліны развітання. Потым адкінула апратку, якой ён быў накрыты, павярнула цела на спіну (ён ляжаў на правым баку) i склала яго рукі на грудзях.

Пачуўшы ў цемры, што яна нешта робіць, Данік ледзь чутным шэптам спытаў:

— Што, Саша?

У адказ яна голасна заплакала, слёзы, што падкаціліся да горла пасля таго, як ён паклікаў: «Мама!», вырваліся цяпер, аблягчаючы душу.

Анатоль, зразумеўшы, што здарылася, па-мужчынску ўсхліпнуў i адкінуў сценку будана.

Саша здзівілася, што так светла. Праз слёзы яна ўбачыла твар нябожчыка i нават тое, як на яго чорныя, чамусьці нахмураныя бровы садзяцца сняжынкі.

Яна выцерла хусткай твар, паднялася i стала побач з Анатолем. З другога боку сталі Данік i Лёня. Так яны стаялі хвілін колькі, як у ганаровай варце, маўкліва, пазнаўшыя цяжкае гора страты баявога друга, яшчэ ясней усвядоміушы, на які суровы шлях яны сталі, але не пакораныя, не разгубленыя. Наадварот, у сэрцах ix з новай сілай разгараўся агонь нянавісці да ворага.

Анатоль першы зрушыў з месца і, нахіліўшыся, накрыў цела прасціной, што была за маскхалат.

Што будзем рабіць, таварышы? — спытаў ён.

Парыў ветру закруціў вакол ix смерч снегу, прадоўжыў

паўзу ў гэтай кароткай нарадзе.

— Трэба матцы сказаць, — нясмела прапанаваў Лёня.

— Што ты! — адразу запярэчыў Данік.

— Маці? — Анатоль як бы задумаўся. — Маці не вытрывае такога гора. У вёсцы даведаюцца, што Цішка загінуў… Загінуў у тую ноч, калі на станцыі згарэлі склады. Не, маці нельга казаць! — цвёрда скончыў ён сваё разважанне i дадаў сумна: — Няхай яна даруе нам. Мы пакажам ёй магілу пасля перамогі. A колькі матак ніколі не ўзнаюць, дзе магілы ix сыноў! Будзем хаваць Ціхана тут!

— Дзе? — Мабыць, Лёня па сваёй прастаце хацеў спытаць: «Як будзем хаваць?»

— Тут! У нашым лесе, — адказаў за Анатоля Данік, крыху ўзлаваны наіўнасцю навічка.

— А чым выкапаць магілу? — спытала Саша.

Данік не падумаў пра гэта i цяпер сумеўся.

— Я пайду да лесніка. Скажу, што ад партызан. I папярэджу… Будзе маўчаць. Пасля смерці ляснічага яны навучыліся маўчаць. Не пікне. Глядзіце тут пільна, я мігам злётаю. — I Анатоль, не трацячы часу, пабег.

— Пайду змяню Паўліка, — сказаў Данік, перадаючы Лёню пісталет. — Глядзі з гэтага боку. На світанні яны могуць пусціць па нашых слядах сабак. Майце на ўвазе, — папярэдзіў ён так, быццам перад ім быў вялікі атрад, якім ён камандаваў,— калі што — будзем біцца да апошняга патрона. Да апошняга!

A патронаў гэтых было ў ix не густа, ды i зброі — адзін нямецкі аўтамат i два пісталеты.

— I не здавацца жывымі!

Саша ўздрыгнула ад братавых слоў i мімаволі глянула ў неба:

ці падае снег? Няхай бы засыпаў усе сляды! Снег ішоў па-ранейшаму, але вецер сціхаў, i лес шумеў неяк па-новаму, больш спакойна i мірна. Данік, пэўна, злавіў гэты яе pyx, бо падышоў i ціха спытаў:

— Можа, табе пайсці?

— Куды?

— Дадому. Пакуль ноч.

— Не. Я астануся з вамі! — рашуча адказала Саша.

Данік пастаяў, падумаў i нічога больш не сказаў. Ідучы

на варту, прыпыніўся каля нябожчыка, цяжка ўздыхнуў:

— Эх, Цішка, Цішка!

Саша ў адзіноце села на пень. Прыслухалася — што ў яе душы? Не было ні страху, ні таго вострага болю i жалю, якія яна адчула, убачыўшы маленькую чорную ранку на спіне таго, каго ўжо няма. Цяпер душу запаўняў жалобны смутак. Але гэта быў смутак не па адным Ціхану. Яна падумала: колькі вось такіх маладых, як ён, што толькі пачалі жыццё i яшчэ не ўведалі сапраўднага чалавечага шчасця, ляжаць цяпер на полі вайны, i снег засыпае ix целы. Каля многіх няма нават сяброў. Можа, i Пеця… Не, не, Пеця жывы, сэрца яе чуе, што ён жывы, што ён думае пра яе i сваю маленькую дачушку. «Родны мой, любы мой! Калі мы атрымаем ад цябе вестачку? Калі пачуем твой голас?»

Прыйшоў Павел. Спыніўся перад целам друга, i Саша бачыла, як уздрыгваюць яго плечы ад нямога плачу. Пасля ён сеў побач з ёй i пачаў гаварыць — маўчаць было цяжка:

— На станцыю ішлі — ён такі вясёлы быў. Усё жартаваў. Расказваў, як ён у Бабурыхі яблыкі краў. «Сяджу, кажа, на яблыні, зрываю лепшыя яблыкі, кладу за пазуху, а яна, старая ведзьма, як з-пад зямлі i ўжо з крапівой. «Злазь, кажа, чортаў сын, буду пякучкай хвастаць». А ён, Цішка, у адказ: «Чакай, бабуля, абтрушу ўсю яблыню — тады злезу, каб было за што кару прымаць». I пачынае трусіць. «Не трусі!» — крычыць яна. «Хвастаць не будзеш?» — «Не буду, толькі не трусі». — «Маці не скажаш?» — «Скажу!» — «Ах, скажаш! Дык вось табе!» I на старую — град яблык. «Не скажу, не скажу, толькі злазь хутчэй!» Дамовіліся, што яна адыдзе да хлява, тады ён злезе… Маці ўсё-такі яна сказала, парушыла ўмову. «I маці, кажа, гарачых мне ўсыпала!.. Яна i цяпер яшчэ не саромеецца часам ручніком ці чым іншым нада мной памахаць». Хлопцы смяюцца: «Каб яна, мат твая, ведала, каго б'е. Перад табой усе здраднікі дрыжаць, спаць спакойна не могуць…» — Павел схамянуўся, што расказвае недарэчы, што ўжо няма паміж ix вясёлага Цішкі, i прыціх. — Які чалавек быў!

— Што мы скажам маці? — уголас падумала Саша. Цяпер гэтая думка выклікала не менш пакутлівы боль. Павел не адказаў. Саша шэптам паўтарыла яго словы: — Які чалавек быў!

Далей сядзелі моўчкі, кожны са сваімі думкамі.

Падышоў Лёня, які з пісталетам абыходзіў лесасеку, сказаў:

— З таго краю дзялянкі i цяпер яшчэ відно зарыва. Здорава гарыць!

— Каб не сціхла завіруха, — устрывожана сказаў Павел i пайшоў на лесасеку.

Вярнуўся Анатоль, прынёс рыдлёўку, лом i сякеру. Пачалі капаць магілу. Дзяўблі ломам, секлі мёрзлую зямлю сякерай. Саша памагала рукамі — выграбала камякі зямлі, ірвала дробныя карэнні, да крыві абдзіраючы пальцы. Але тады яна не адчувала гэтага. Месца трапіла пясчанае, пад снегам i пластом ігліцы грунт прамёрз неглыбока, i да світання магіла была гатова. На дно накідалі сасновых галінак, мяккіх i духмяных. Потым, па прыкладу Анатоля, усе апранулі кажушкі i ватоўкі, завязалі рамяні — у каго быў, прывялі сябе ў належны выгляд і, зняўшы шапкі, сталі ў апошнюю ганаровую варту. Стаялі доўга, ахопленыя адвечным жаданнем жывых — падоўжыць хвіліны апошняга развітання з блізкім чалавекам.

— Світае, — сказаў Анатоль, i ўсе заспяшаліся.

Палажылі Ціхана на прасціну, паднеслі да магілы. Анатоль ускочыў у яму, прыняў лёгкае цела друга на рукі, асцярожна паклаў на вечную пасцелю. Данік падаў Анатолю руку, ён вылез i дрыжачым голасам сказаў:

— Бывай, наш Цішка, наш дарагі таварыш… Ты загінуў як герой, як камсамолец! За тваю смерць мы адпомсцім праклятым фашыстам! Паклянёмся, таварышы, што адпомсцім!

Глытаючы слёзы, яны вымаўлялі адзін за адным:

Поделиться:
Популярные книги

Страж Кодекса. Книга VI

Романов Илья Николаевич
6. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VI

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Двойник короля 20

Скабер Артемий
20. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 20

Бастард Императора. Том 13

Орлов Андрей Юрьевич
13. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 13

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Тринадцатый VI

NikL
6. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VI