Чтение онлайн

на главную

Жанры

Споведзь

Геніюш Ларыса Антонаўна

Шрифт:

Калі аднойчы нясла я праз лес пад канвоем цяжкое бярвеньне й сьнег быў вышэй пояса, я адчула, што душуся, што сэрца маё ўжо адмаўляецца працаваць, і тады падумала аб тых, якія, хвалячы тое, што чыняць над намі, езьдзяць сабе ў галубых экспрэсах ці службовых або ўласных машынах наўпрасткі, праз сьвежыя магілы маяго роду і ўсіх за вайну палеглых дзеля сытасьці іх. Маці наша, Беларусь наша, колькі ж яшчэ будуць зьвінець ланцугамі дзеці твае? Але гэта было шмат пазьней, ужо ў Комі АССР.

А пакуль што дайшлі справы, што Мікулічаў вывезьлі, бо яны не пажадалі ўцякаць, атупелі, амярцьвелі няшчасныя з гора. Такіх браць найлягчэй. Другія ж усе паўцякалі, і нават сястра Мікуліча, якое не прыкмецілі. Знача, павезла сьцерва свой багаты ўлоў. Адпакутуюць за тое, што неўзлюбілі «айца, вусатае крывавае сонца рускай зямлі». Пасьля

й нас з мужам асудзяць разам на паўстагодзьдзя, і будзе ім няўцям, як можна не захапляцца «вялікім і мудрым», які пасьпеў ужо пазабіваць і вынішчыць ня толькі род мой, але й паважную частку народу, лепшых яго сыноў.

Колькі іх ужо перавярнулася, тыранаў на нашай зямлі, і кожны крута загадваў найстрашнейшую нагласьць: любіць сябе! «Собака бьющую руку лижет». О, не, не, не, мы нашчадкі Міколы Гусоўскага, мы племя Скарыны, браты Кастуся — мы ўжо вам не сабакі!!! Сьвет перавярнуўся дагары нагамі, усе засланіў сабою, падтрымованы сто мільёнамі штыкоў і аўтаматаў — грузін. Грузія й сяньня ганарыцца, як умела адным сваім прадстаўніком вынішчыць мільёны славян. Хахочуць у кулак грузіны й спадзяюцца гэтак жа хітра прадаўжаць надалей. Жудасны забойца вісіць у іхніх харомах як нацыянальны герой. Проста жадаю ім, каб лепшых яны ня мелі!

Прад вачыма паўзуць манашанькі, як шкілеты, і з прасьветленымі цярпеньнем вачыма, засуджаныя ўдовы з арлоўскай турмы, ня кажучы ўжо аб цярпеньні нашых народаў. Строіць свой посьпех і благабыт на падобным — гэта зажыва стаць жывеламі, ніколі не дастойнымі званьня людзей. Вось цяпер наглядаю, як успрымае гэтае ідалапаклонства сярэднеэўрапейскі культурны народ, і з жалем бачу ажыўшыя з каменнага веку пачаткі жывёльнага ў людзях…

Расплываецца цень Масарыка над яго народам, успаміны аб ім, харошым, вандруюць на дно шафаў, як капіталістычны дысананс, небясьпека сацыялістычнага новага ладу. Адвечныя славянафілы чэхі дарма шукаюць рысаў славянскага ў вусатым і насатым твары Джугашвілі, крыху крывяцца, але загад ёсьць загад, і Прага пад уплывам новых, барадатых, насатых прарокаў ходзіць на галаве. Няўжо і ім Бог адняў начыста розум? Не, гэта не замена багоў, гэта цынічнае ануляваньне дасягненьняў людзкасьці за дзьве тысячы гадоў прасьветленай, хрысьціянскае эры.

Я пачынаю крыху разумець, што я нарабіла, запісаўшыся ў Саюз чэска-амэрыканскай дружбы, для мяне, прасьледаванай, — гэта страшная небясьпека, але адначасова для мяне як для чалавека — гэта адзіны крытэрый жыцьця, прамень сьвятла ў цьмянай яскіні [77] , гдзе мы цяпер апынуліся. Усе грозіць нам згубай, але сумленьня сваяго, твару сваяго чалавечага мы не губляем! Юрачку мы запісалі ў ІМКу, гэта Саюз хрысьціянскай моладзі на манер амэрыканскай. Разам з Фірлінгеравымі ён едзе на Сазаву ў летні дзіцячы лагер. Гэты лагер, кажуць, найлепшы ў сярэдняй Эўропе.

77

Яскіня (польск. jaskinia) — пячора.

У мужа водпуск, і мы з ім першы раз едзем адпачываць у «Шпіндлерув млын» у Судэты. У прыватным доме адпачынку нам няблага, толькі муж ня хоча хадзіць, ня любіць. Ляжыць на сонейку, выграваецца. А ў гарах хораша, зелена. Пасьля Прагі паветра як найлепшы лек. Кормяць няблага, толькі порцыі мікраскапічныя, і мы даволі галодныя. Які шчасьлівы мой муж, а вось я зусім няшчасная, сумую, лекачу ўся, не знаходжу сабе месца. Раптам баюся за Юру, пішу яму на Сазаву поўныя каханьня лісты. Перажываю. Чаму? Тут усе нямецкае, але немцаў выгналі, ходзяць адныя толькі старушкі ў чорных хустачках, на іх нельга глядзець — колькі трагічнага болю ў іх тварах… Гэты боль аж крычыць, і я яго адчуваю, бо я так добра ведаю, што гэта боль. А кругом вясёлыя курортнікі, папіваюць «півічко», сьмяюцца, ходзяць у горы, і рэшта ім усе абыякава. Праўда, яшчэ тут ходзяць хораша апранутыя дамы — чэшкі. Яны наравяць усё трымацца бліжэй да зьняволеных калонаў, якія працуюць у лесе, відавочна, жонкі калябарантаў. Калі добры, людзкі канвой, дык яны сустрэнуцца, пагавораць…

Як жаль, што не відно канца лагером і зьняволеньню, і здаецца, што яно толькі пачынаецца. Мне несказана цяжка. Са сваімі прадчуцьцямі я толькі пакута, вечна настарожаная бяда маяму мужу. Ён сабе ляжыць,

чытае, і нічога хімэрнага, несамавітага яго ня мучыць… Нявесела мець паэтку за жонку, недзе думае ён сабе. А я бягу ў касьцёл, там правіць ксёндз яшчэ немец, якога не пасьпелі прагнаць. Што ж мне рабіць, каб было лягчэй? «Адпраўце мне імшу па памершых», — прашу ў ксяндза. Гавару яму, хто я й што мне вельмі, вельмі цяжка. У касьцбле ня так, як у царкве, я стаю, малюся, але мне й пасьля імшы не палегчала…

Ідзе экскурсія на Сьнежку (найвышэйшая там гара, нешта 800 мэтраў) [78] , я ўпрасіла мужа, каб пайшлі й мы. Хораша, так хораша, неба блізка, а калі захмарылася, дык воблакі плывуць пад нагамі, не нагледжуся на прыгаство, скачу лёгка, як каза, я ня ведаю змучаньня, але пачынаецца дождж, мы заходзім у турысцкую хату, перакусваем нешта. За намі ўбягае, засопшыся, тып з партфэлем і пытаецца, ці ня ўздумаем ісьці яшчэ на Сьнежку? Шпіён, шпік за намі й тут, у гэтых божых гарах, ледзь ужо дыша, няшчасны вырадак, як жаль, што ня йдзем на Сьнежку…

78

Снежка, найбольш высокая вяршыня ў Судэтах на граніцы Польшчы і Чэхаславакіі (1602 м).

Дамоў у Прагу вяртаемся аўтобусам і пасьля цягніком. У аўтобусе як пад стражай проста адчуваецца, як акружылі. У цягніку ўжо вальней. Едзем дамоў, і нам сумна, ужо сьцяна дыму й сажы над Прагаю, здаецца, цяжэй стала дыхаць.

Юра вернецца за пару тыдняў. Ад’яжджаючы, мы былі ў яго на Сазаве, вазіў нас на лодцы, частаваў абедам. Былі мы з другімі бацькамі й ля іхняга круга, гдзе пяюць і чытаюць малітву. Хлопчык тут чуецца добра, а з нас такі рады, такі рады. Нешта трэба напісаць яму, галоўка не працуе на такой цудоўнай рэчачцы, просіць, каб я яму крыху дапамагла. Сам ён зробіць лепей, калі захоча, але я крыху памагаю. Маці.

Едзем, і я аб ім думаю, так ужо хочацца пабачыць сыночка. За гэтыя тры нядзелі столькі пошты! Назаўтра бяруся за парадкі. Столькі прыгожых рэчаў мне купіў муж, калі мы ад’яжджалі: новы нэсэсэр, туфелькі адныя, другія, шорты. Усё гэта складаю на месца. Выціраю сьцены, вытрасаю дываны, драткую [79] паркет, мыю, шарую, прасую цэлы дзень, да чацьвёртай гадзіны ўначы, каб ужо ўсё гэта кончыць. Праца адганяе трывогу.

Назаўтра доўга сьпімо, мужу яшчэ цераз дзень на працу. На падлогу падае пошта, бягу, бяру лісты, і сярод іх адзін, гляджу, з Польшчы, ад мае сястроначкі Люсі. Заміраю: чаму ж не ад мамы, баюся адкрыць ліста… Божа мой, даю яго мужу… Муж адчыняе ліста, чытае, маўчыць, зьбялеў нейк… Божа мой, мама памерла ў 45-м годзе з голаду ў Казахстане, тата загінуў у гродзенскай турме, Расьціслаў загінуў у арміі Касьцюшкі ў 45-м годзе 28 красавіка, Аркадзій загінуў у 44-м годзе 27 ліпеня ў арміі Андэрса ў Італіі… Ногі мае з ваты, і сьвет кружыцца, кружыцца… Праўда гэта? Праўда гэта? Ці не замнога столькі на чалавека за раз? О, мама… О, Славачка, няўжо й ты наважыўся мяне пакінуць, браціку мой… Аркадзічак, Тату… Гэта няпраўда, няпраўда, няпраўда… Бяда мне, бяда, як перажыць мне й пашто жыць?.. Божа мой, барані дзіця мае адзінае, ратуй маяго мужа… Юрачка, сыночак мой, як табе, Юра? Я, здаецца, згубіла розум, білася аб падлогу галавою, грызла зямлю. Сапраўды, я, здаецца, здурэла.

79

Драткаваць (чэшск. dratkovati) — націраць пол.

Толькі цераз пару дзён пайшла старацца, каб мне дазволілі паслаць пасылку ў Польшчу, апрануць няшчасных, Люсі паслаць лекі, бо хварэла на бруцэлёз, якім заразілася ад гавец у Казахстане…

Трэба было паехаць і паглядзець, ці жывы Юра? Ноччу мне прысьнілася, каб не наракала, што можа быць яшчэ горай, яшчэ страшней. Сьмерць і гора абступілі мяне з усіх бакоў, надыходзіў нейкі абсалютны канец, трагічнае завяршэньне цярпеньня. Што ж, у гэты час муж мой меў ненармальную жонку. Здаецца, ніхто з людзей ня меў такога жудаснага болю, як я… Сестрам я ўсё паслала сваё, і людзі мне памагалі. Адзела іх усіх, пааддавала ўсе, што мела. Люсенька была шчасьлівай. Памаглі ім і мае сябры ў Польшчы, далі ім кватэру ў Вроцлаве, далі працу. Цяпер яны маглі жыць.

Поделиться:
Популярные книги

Зодчий. Книга VIII

Погуляй Юрий Александрович
8. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Зодчий. Книга VIII

Казань

Вязовский Алексей
2. Русский бунт
Фантастика:
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Казань

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Мистика

Гейман Нил
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
7.29
рейтинг книги
Мистика

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5