Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Шрифт:

Проста хворае ўяўленьне – мне ўсё трызьніцца, нібыта ён топіцца ў нейкай багне... Сам жа туды ўскочыў. Ды яшчэ мяне цягнуў...

Ды якая мне справа да чужога мужа? Жыла неяк без яго адзінаццаць гадоў, і амаль не ўспамінала.

А тут яшчэ пазваніў былы аднакурсьнік, які цяпер працаваў у заняпалай беларускай газетцы, і прапанаваў працу... Відаць, справы былі ў іх зусім дрэнь – бо мяне меркавалася заманіць на пасаду не шараговага журналіста, а адразу – адказнага сакратара. Зарплата невялічкая...

— Затое ўсе творы твае выдрукуем! – горача абяцаў аднакурсьнік. –

Зробім з цябе вядомую пісьменьніцу! Карыстайся момантам...

Бедная літаратура, калі пісьменьнікаў можна рабіць з такога... матэрыялу. А відаць жа, робяць.

Але я абяцала падумаць.

А пакуль паехала адведаць «зорачку»-Стэлу. Будынак клінікі ўвесь у чорным люстраным шкле, нібыта ўваход у іншае вымярэньне. Здавалася, праз гэтае шкло можна прайсьці, як праз пералівістую, пругкую плёнку, і апынуцца ў сваім мінулым, дзе няма цяперашняга болю... Але ў гэтых сьценах панаваў боль. Боль і страх працялі сьветлыя чысьцюткія калідоры, струменілі з галагенавых сьвяцільнікаў, выпаўзалі нябачнымі смаўжамі з палатаў, абсталяваных па апошнім слове...

Да Стэлы Дамагурскай мяне не пусьцілі. Рэанімацыя, цяжкі стан... Пост нумар чатыры. Але я ўявіла, што мне ня будзе чаго распавесьці ўсхваляванаму Юрасю, акрым сухіх словаў рэгістратаркі... І пяцьдзясят даляраў Баркуновай удавы знайшлі сабе лепшую гаспадыню. Я заўсёды дзіўлюся – як у мяне прачынаюцца дзелавыя здольнасьці, калі трэба вырашыць чужую справу.... І наколькі я разгублена пачуваюся, калі трэба вырашыць сваю. Неяк на першым курсе мы з сяброўкай з дзіўным імем Пелагея стаялі ў чарзе па нейкую касьметыку – я яшчэ засьпела эпоху чэргаў. Ахвотных было як маку, пачалі пагаворваць, што на ўсіх ня хопіць...

— А ты памаліся, папрасі Бога, каб табе хапіла тушы і памады! – шчыра параіла Пелагея. – Я заўсёды так раблю...

Я ўявіла, як зьвяртаюся да Госпада з просьбаю пра памаду... І мне стала так сорамна! Ну здароўя прасіць... Цярплівасьці... Мудрасьці... А то – пушачку замежнай памады! І ўвогуле, дзеля такой нявартай рэчы я губляю свой час, злуюся, кідаю цень на душу... Карацей, сышла я з чаргі. Так і жыву... Чэргі абыходзячы.

Маладзенькая медсястра, спакушаная маёй паўсотняй, дала мне белы халат і шапачку і нават прымусіла начапіць марлевую павязку. У калідоры я ўсьвядоміла, чым усё-ткі адрозьніваецца прыватная клініка ад дзяржаўнай. Не чысьцінёй і абсталяваньнем, а... пахам. Відаць, тут сьпецыяльна ўжывалі вохкія мыйныя сродкі, таму што ў калідоры пахла хвояй. Я ўспомніла свае знаходжаньні ў бальніцы, вялізныя скураныя пантофлі, падобныя да раздушаных чарапах, з накрэмзаным алейнай фарбай нумарам аддзяленьня... Фланэлевы халацік «эканамічнага колеру»... Смурод хлоркі і бальнічнай ежы... Фу.

— Ну вось, пост нумар чатыры... – прашаптала мне мая спадарожніца. – Заходзіць ні ў якім разе нельга. Туды, акрым галоўнага ўрача і медсястры, прымацаванай да паста, нікога не пускаюць. Паглядзіце праз шкло на вашую сваячку... І пойдзем, пакуль ніхто не заўважыў.

Стэла ляжала на ложку, падобным да прылады для катаваньня. Антураж быў адпаведны... Сюрэалістычны. Трубкі, па якіх у яе вены пералівалася нейкая празрыстая вадкасьць...

Страшны «гармонік», падобны да пачварна разрослай дзіцячай цацкі, рытмічна сьціскаўся і распростваўся, ад яго ішоў гумавы шланг да маскі, што закрывала твар хворай... Штучныя лёгкія, здагадалася я. Збоку на экране беглі ламаныя лініі.

...Чорныя валасы, раскіданыя па падушцы, пакінуў ветрык... Але больш за ўсё мяне ўразіла рука Стэлы, у якую была ўторкнутая голка кропельніцы. Скура пажаўцелая, а пальцы нават з сінізной... Пазногці счарнелі...

— Кома, – прашаптала медсястра. – Такія, бывае, гадамі ляжаць. Адзін наш доктар лічыць, што яны ўсё чуюць, прымушае размаўляць, як з прытомнымі. А навошта? – Медсястра скрывіла сімпатычны тварык, на хвілю прыпадобніўшыся мульцяшнаму Трусіку. –Такіх хворых ведаеце, як персанал заве? «Гародніна!».

Што ж, я дапамагчы нічым не магу.

Унізе, у калідоры, што выходзіў у вестыбюль, я прысела ў самым цёмным куточку, каб трохі супакоіцца і пачакаць медсястрычку, якая, відаць, пачувала, што ня цалкам адпрацавала свой ганарар і намовілася прынесьці мне карысныя брашуркі пра наркаманію і яе наступствы, непрытомныя станы і падобныя сумныя рэчы.

У калідорах не было шматлюдна, але адчувалася звыклая працоўная мітусьня. Удалечыні мільгалі фігуры ў белых халатах, нешта стукала.

— Цябе што, на чацьвёрты пост прызначаюць, Кацярына? – пачуліся ціхія галасы з-за прыадчыненых дзьвярэй побач, за якімі лілася вада і бразгалі невядомыя прылады.

— Не, на пяты.

— А-а, тады добра...

— А што такое?

— На чацьвёртым пагана...

— Хворая зусім безнадзейная?

— Ды ўжо ж... Безнадзейней не бывае, – голас панізіўся да шэпту. – Мёртвая яна.

— Што?!!

— Ціха... Дакладна кажу – труп прывезьлі з бальніцы хуткай дапамогі. Прыгожая такая дзеўка, з чорнымі валасамі. Наркаманка, ад перадазіроўкі загнулася. Фармалін ёй у вены напампавалі. А электроніка з суседнім боксам спараная.

— І навошта гэта?

А ты меней пытайся... Камусьці трэба, каб гэтая дзеўка лічылася жывой. І ў мяне моцныя падазрэньні, што трэба гэта чалавечку не апошняму ў нашым паскудным сьвеце. Хто на чацьвёртым пасту сядзіць – трайная аплата. За маўчаньне. Але я кажу – ня трэба мне дармовых грошай, лепей у гнілыя справы ня лезьці. Так што будуць прапаноўваць на чацьвёрты – адкручвайся. Толькі выгляду не падавай, быццам нешта ведаеш. А то і ў нашай клініцы не адратуюць.

— А ты адкуль дазналася?

— Антонаўна, дай ёй Бог здароўя, папярэдзіла.

У калідоры пачуліся лёгкія крокі майго правадыра па медыцынскім пекле, уцялесьненага ў асобе сімпатычнай медсястрычкі.

У маёй улюбёнай маленечкай кавярні, падобнай да куфра для перлінаў, замест перлінаў знаходзілася некалькі высокіх крэслаў, столік-палічка, тэлевізар пад стольлю й бармэн Жэня, які выдатна рыхтаваў каву па-турэцку. Жэня нават «касіў» пад турка, па-пірацку павязваючы галаву чырвонай хусткай і апранаючы кашулі з пальмамі. Але ад гэтага бармэн — дабрадушная паўнаватая фізіяномія, вейкі сьветлыя, нібы выгарэлі,— нагадваў англійскага півавара. Джэк Ячменнае Зерне.

Поделиться:
Популярные книги

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Ким

Киплинг Редьярд Джозеф
Приключения:
исторические приключения
7.62
рейтинг книги
Ким

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Зодчий. Книга VI

Погуляй Юрий Александрович
6. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга VI

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны