Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Ад весніц паўз хату ішла вузенькая і чысценькая, пасыпаная жоўтым пясочкам сцежачка. Уся астатняя плошча дворыка была разбіта на малюсенькія акуратныя градкі, засаджаныя гароднінай і кветкамі. Безумоўна, не хадзіла па гэтым двары ні карова, ні каза, нават слядоў курэй не было відно, хоць невялічкі хляўчук, таксама абмазаны і пабелены, туліўся ў кутку за хатай.

Шыковіч разгледзеў усё гэта, пакуль, прасадзіўшы руку ў шчыліну, шукаў адмысловую «зачынялку», каб адчыніць весніцы. Ды так і не знайшоў, хоць дасканала ведаў усе

старажытныя канструкцыі сялянскіх замкоў — круцёлак, засовак, зашчэпак.

І тут з'явілася сама гаспадыня. Яна, нахіліўшыся, выйшла з дзвярэй, шырокімі крокамі падышла да агароджы, цераз пляцень глянула, хто там, адчыніла весніцы, але загарадзіла сцежку сваёй постаццю, акідваючы няпрошанага госця дапытлівым позіркам: што ты за птушка?

Шыковіча адразу ўразіў яе выгляд. Жанчына была на добрую галаву вышэйшая за яго і значна старэйшая, чым яму ўяўлялася, зусім сівая ўжо. Па-мужчынску кастлявая, крыху ўжо ссутуленая, але, відаць, даволі дужая яшчэ, яна стаяла з пучком сухой травы ў руцэ, як вартавы са зброяй. Глядзела так, што Шыковічу здалося: вось-вось сцебане яго гэтым венікам па твары. Ён адчуваў, што не вытрымае яе позірку, і паспяшаўся загаварыць першы:

— Клаўдзя Сідараўна?

— Што вам? — сурова спытала яна.

— Я хацеў пагутарыць…

— Пра што? Хто вы?

— Я растлумачу… Я з рэдакцыі. — Вопытны журналіст, ён, можа, упершыню адчуў сябе ніякавата, знаёмячыся з чалавекам.

У старой гнеўна бліснулі вочы.

— Што вам трэба ад мяне? Я не займаюся знахарствам, няхай не брэшуць. Я збіраю травы. Раю іх людзям. Няма такога закону, каб забараніць мне… Няма! — Яна крута павярнулася і… пайшла ў хату.

Шыковіч зусім разгубіўся.

«Чорт мяне пацягнуў за язык сказаць, што я з рэдакцыі. Калі яна зачыніцца і больш не выйдзе, тады хоць крычы пад акном, што мне трэба ад яе».

А з-за плятня ўжо зыркалі цікаўныя вочы суседкі. Ляпнула акно за спіной, у хаце на другім баку вуліцы. Яго бралі пад скрыжаваны «абстрэл». Мабыць, другіх сваіх наведвальнікаў Сухадоліха сустракала інакш.

Але паколькі весніцы засталіся адчыненыя, Кірыла рашуча ступіў у двор і спыніўся перад акном: няхай бачыць, што ён не адыдзе, пакуль не пагутарыць.

Ды жанчына праз хвіліну выйшла. У выцягнутых перад сабой доўгіх руках яна несла тоўстую кніжку ў палатнянай вокладцы.

«Няўжо Біблія? — амаль са страхам падумаў Кірыла. — Не хапала клопату!»

Чаго ён не ўмеў — дык гэта весці антырэлігійную прапаганду сярод веруючых. Суцяшаў сябе тым, што гэтага не ўмее рабіць большасць прапагандыстаў, а таму і чытаюць свае лекцыі не перад веруючымі, а перад тымі, хто даўно ўжо ні ў Бога ні ў чорта не верыць.

Яна злосна сунула яму кніжку:

— Во!

Ён адгарнуў вокладку і ледзь не засмяяўся. Гэта быў том «Лекарственные растения».

— Во! — паўтарыла яна. — Усяго пяць гадоў назад выпусцілі. Савецкі інстытут. Медыцынскі. Вучоныя! І ўсе пішуць: збірайце

травы. Дык пакажыце мне закон, каб забаранялі іх збіраць? Дзе такі закон? — наступала яна.

Шыковіч глядзеў на яе знізу ўгору і не адразу здагадаўся, чаму змяніўся яе суровы твар, што яго быццам памаладзіла за тыя хвіліны, якія яна была ў хаце. Ага, жанчына паспела павязаць белую хусціну, і павязала своеасабліва, не так, як тутэйшыя сялянкі, «хаткай», а так, як павязваюць касынкі сёстры і санітаркі ў бальніцах.

Шыковіч вырашыў не перапыняць яе: няхай выкажацца.

— Не думайце, што я дурная, цёмная баба. Я не маю дыплома. Але я пятнаццаць гадоў рабіла сястрой у бальніцы. Былі людзі, якія верылі мне без паперак. Цяпер не вераць. Лепш за яе, нашу дурную фельчарыцу, што заявы на мяне піша. І грошы бяру! Бяру! А што мне — паміраць? Гародчык і той абрэзалі…

— Клаўдзя Сідараўна! — нарэшце перапыніў яе Шыковіч. — Я прыехаў да вас зусім па іншай справе.

Яна змоўкла, не разумеючы.

— Я хацеў спытаць у вас пра Савіча. Доктара Савіча. Сцяпана Андрэевіча.

Як яна адразу змянілася! Адступіла на крок, нібы спалохалася. Сцялася неяк уся, ажно ростам паменшала. Аднак твар асвяціўся нейкім унутраным агнём, адны маршчыны разгладзіліся, другія сталі глыбей. Але сказала яна яшчэ даволі сурова:

— Савіч васемнаццаць гадоў у зямлі. Навошта ён вам?

— Я хачу напісаць пра яго і пра вас.

— Што пра нас пісаць?

— Што? Я хацеў бы напісаць, што Савіч быў савецкім чалавекам. І тады, калі служыў у немцаў. Але для гэтага мне патрэбны доказы. Факты. Сведкі.

Яна зірнула на суседскі падворак і раптам запрасіла ветліва, ціха:

— Хадземце ў хату.

З дзвярэй патыхнула не кіслым і цвілым, як амаль з усіх сялянскіх сенцаў, а ліпеньскім вячэрнім лугам — густым водарам сухіх траў. У хаце таксама пахла травамі, але неяк зусім інакш. Ні сцяблін, ні пацярухі насення нідзе не было відно. Хіба толькі ў тых мяшочках, што віселі на жэрдачцы над печчу, ды ў тых пляшках і шклянках, што стаялі ў куце пад лавай. А так усюды чысціня: старанна пабелены сцены і нізкая столь, да жаўцізны адмыта падлога, засланы квяцістай даматканай посцілкай драўляны ложак. На стале пад настольнікам — круглая паляніца хлеба. Абразы ў куце, два невялічкія, упрыгожаныя вышываным ручніком. Самаробная рамка на сцяне, у якой пад шклом некалькі фатаграфій.

Гаспадыня выцерла пярэднікам і без таго чысты ўслончык, падсунула яго да стала, без слоў запрашаючы госця сесці. Сама стала пасярод хаты, сашчапіўшы рукі на грудзях. Спытала ўсё яшчэ з тайнай падазронасцю:

— Дык вы з рэдакцыі?

— Не верыце? — усміхнуўся Кірыла і дастаў з кішэні пасведчанне. — Калі ласка. Маё прозвішча Шыковіч… — Ён пашкадаваў, што не захапіў кніжкі. Але жанчына не кранулася з месца, каб паглядзець дакумент, і яму нават стала неяк няёмка. Ён паклаў пасведчанне на стол.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Перекресток судеб

Щепетнов Евгений Владимирович
6. Нед
Фантастика:
фэнтези
8.84
рейтинг книги
Перекресток судеб

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Железный Воин Империи II

Зот Бакалавр
2. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Железный Воин Империи II

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт