Салавей і ружа

на главную

Жанры

Поделиться:

Салавей і ружа

Шрифт:

— Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калі я прынясу ёй чырвоную ружу! — усклікнуў малады Студэнт. — Але ў маім садзе няма ніводнай чырвонай ружы.

Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лістоты і прыслухаўся.

— Ніводнай чырвонай ружы ва ўсім маім садзе! — зноў усклікнуў Студэнт, і яго прыгожыя вочы напоўніліся слязьмі. — Ах, ад якой дробязі залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напісана мудрымі людзьмі, я ведаю ўсе сакрэты філасофіі, але таму толькі, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбіта.

«Вось

дзе нарэшце сапраўдны закаханы! — сказаў сам сабе Салавей. — Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць і не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб ім зоркам, і вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гіяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабіла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалі яму мужнасці».

— Заўтра ўвечары ў Прынца баль, — шаптаў юнак, — і мая каханая будзе сярод гасцей. Калі я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схіліць галоўку мне на плячо, і мы будзем моцна трымацца за рукі. Але ў маім садзе няма чырвонай ружы, і я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе міма. Яна не заўважыць мяне, і маё сэрца гэтага не вытрымае.

— Вось сапраўдны закаханы, — сказаў Салавей. — Тое, пра што я толькі пяю, для яго боль. О так, каханне — гэта цуд. Яно даражэйшае за смарагд, даражэйшае за цудоўны апал. Яго не купіш ні за гранат, ні за жэмчуг, яно не прадаецца на кірмашы. Яго не прыдбаеш у краме, не выменяеш на золата.

— На хорах будуць сядзець музыканты, — працягваў малады Студэнт, — і граць на арфах і скрыпках, а мая любая стане танцаваць з такой лёгкасцю, што яе ножкі будуць ледзьве дакранацца паркету. Вакол яе стоўпяцца прыдворныя ў бліскучым адзенні. Але са мной яна танцаваць не будзе, бо ў мяне няма для яе чырвонай ружы.

І ён упаў ніцма на траву, затуліў твар рукамі і зарыдаў.

— Чаго ён плача? — спытала маленькая зялёная Яшчарка, якая прапаўзала міма Студэнта, варушачы хвосцікам.

— Сапраўды чаго? — падхапіў Матылёк, што пырхаў паблізу ў сонечных промнях.

— Чаго ён? — пяшчотным шэптам пацікавілася Стакротка ў свайго суседа.

— Ён плача праз чырвоную ружу, — адказаў Салавей.

— Праз чырвоную ружу? — здзівіліся ўсе. — Ах, як смешна!

А крыху цынічная маленькая Яшчарка проста засмяялася яму ў вочы.

Адзін толькі Салавей разумеў Студэнтава гора. Ён моўчкі сядзеў на дубе і думаў пра таямніцы Кахання.

Раптам ён распасцёр свае шэрыя крылцы і ўзвіўся ў паветра. Як цень, ён праляцеў над гаем і, як цень, пранёсся над садам.

Пасярод паплаўца рос прыгожы Куст ружы. Салавей убачыў яго, падляцеў і апусціўся на галінку.

— Дай мне чырвоную ружу, — папрасіў ён, — а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але Куст зарыпеў галінамі.

— Мае ружы белыя, — адказаў ён, — яны белыя, як марская пена, яны нават бялейшыя за снег на горных вяршынях. Ляці да майго брата, што расце каля старога пясочнага гадзінніка. Можа, ён цябе выручыць.

І паляцеў Салавей да Куста, што рос каля старога пясочнага гадзінніка.

— Дай мне чырвоную ружу, а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але і гэты

Куст зарыпеў галінамі.

— Мае ружы жоўтыя, — адказаў ён, — яны жоўтыя, як валасы ў русалкі, што сядзіць на троне з бурштыну, яны нават жаўцейшыя за нарцыс, які цвіце на няскошаным поплаве. Ляці да майго брата, што расце пад акном у Студэнта. Можа, ён цябе выручыць.

І паляцеў Салавей да трэцяга Куста ружы, што рос пад акном у Студэнта.

— Дай мне чырвоную ружу, — пачаў упрошваць ён, — а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але і трэці Куст зарыпеў галінамі.

— Мае ружы чырвоныя, — адказаў ён, — яны чырвоныя, як лапкі ў голуба, яны чырванейшыя за вееры каралаў, што калышуцца ў пячорах на дне акіяна. Але ад зімовай сцюжы ў маіх жылах застыла кроў, мароз пабіў мае пупышкі, бура паламала галінкі, і сёлета ў мяне зусім не будзе ружаў.

— Адну чырвоную ружу — больш мне не трэба! — упрошваў Салавей. — Толькі адну чырвоную ружу! Няўжо нічога няможна зрабіць?

— Можна, — адказаў Куст, — але гэта так страшна, што я не асмельваюся сказаць табе.

— Гавары, — папрасіў Салавей, — я не баюся.

— Калі ты хочаш, каб у цябе была чырвоная ружа, ты павінен стварыць яе, як засвеціць месяц, з гукаў сваіх песень і акрапіць крывёю свайго сэрца. Ты павінен спяваць мне, прыціснуўшыся грудзьмі да майго шыпа, усю ноч навылёт, а тым часам твая жывая кроў перальецца ў мае жылы і стане маёй крывёю.

— Жыццё — дарагая цана за чырвоную ружу, — задуменна прамовіў Салавей, — яно любае кожнаму. Вялікае шчасце, седзячы ў лесе, любавацца Сонцам у залатой калясніцы і Месяцам у калясніцы з жэмчугу. Салодка пахне глог, цвітуць у далінах мілыя званочкі, растуць на ўзгорках верасы. Але Каханне даражэйшае за Жыццё, дый што значыць сэрца нейкай птушкі ў параўнанні з чалавечым?

І, узмахнуўшы шэрымі крылцамі, Салавей узвіўся ў паветра. Як цень, ён праляцеў над садам і, як цень, пранёсся над гаем.

Малады Студэнт усё яшчэ ляжаў на траве, там, дзе пакінуў яго Салавей, і слёзы яшчэ не высахлі на яго прыгожых вачах.

— Радуйся! — усклікнуў Салавей. — Радуйся, будзе ў цябе чырвоная ружа. Я ствару яе, як засвеціць месяц, з гукаў сваіх песень і акраплю крывёю свайго сэрца. За гэта я хачу ад цябе толькі аднаго: будзь верны свайму Каханню, таму што якая б мудрая ні была Філасофія, Каханне мудрэйшае; якая б магутная ні была Ўлада, Каханне магутнейшае. Яго крылы чырвоныя, што полымя, полымем ахоплена і яно само. Вусны ў яго салодкія, бы мёд, а дыханне падобнае да паху ладану.

Студэнт узняў вочы і прыслухаўся да Салаўя, але нічога не зразумеў, бо ён ведаў толькі тое, пра што напісана ў кнігах.

А Дуб зразумеў і засмуціўся, таму што вельмі любіў свайго Салавейку, які звіў гаяздо ў яго галінах.

— Праспявай мне апошні раз, — прашаптаў ён, — мне будзе вельмі самотна без цябе.

І заспяваў Салавей Дубу, і голас яго быў падобны да цурчання вады, што ліецца з сярэбранага збана.

Калі ён скончыў спяваць, Студэнт падняўся і выняў з кішэні запісную кніжку і аловак.

12
Комментарии:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том II

Павлов Вел
2. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том II

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Наномашины, первоклашка! Том 4

Новиков Николай Васильевич
4. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, первоклашка! Том 4

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI