Руны Перуновы
Шрифт:
* * *
На горах воды стаяць.
Зацякаюць ногі ў вады. Знадакучыць стаяць на стромах, І тады, Ашукаўшы брады, Расцячэцца па сцежках знаёмых. І паверыць вада вадзе, Выбегшы З-пад крыса аблокаў, І сябе павядзе, Дападзе Да таемных сваіх вытокаў. Там, Дзе небава стома стаіць, Вечны позірк паставіў воды. Горам Смутак свой не стаіць, Горам Гоіцца боль лагоды.* * *
Няхай
прынясуць горы мір людзям
і пагоркі праўду...
Горы ўгарбелі, мір несучы, Праўдзе пагоркі падставілі спіну. Людзі чакаюць лепшай пары. Гоняць плыты прамянёў асначы, Ім ні супыну няма, Ні спачыну, У асначы падаліся вятры. Несці нялёгка Праўду і мір. Горамі вырасці мараць Пагоркі. Як жа пагоркам З маленства ўцячы? Аж закіпае ад зайздрасці вір, Робіцца ветах ад рэўнасці Горкі. Людзі й не думаюць дапамагчы.* * *
Хай у далоні пляскаюць рэкі...
На даланях у рэкаў Няма віны, Рэкі нічога нікому не вінны. На даланях у рэкаў чаўны, На даланях у чаўноў Дамавіны. Дамавіны ў далонях Няволяць час, У рэкаў з далоняў Сплываюць аблокі. З далоняў поймаў, Адбыўшы папас, Узлятае смутак глыбокі. І калі ганец прынясе Дасвеццю радасныя навіны, У далоні пляскаць усе Будуць Не таму, што павінны.* * *
Няўжо не ўрымсцяцца беззаконнікі,
якія народ мой ядуць, быццам хлеб?
Прыхадні разяваюць галодны рот, Раскашуецца распуста й песта. Як жытні хлеб, Усе ядуць мой народ, А ў дзяжы падыходзіць Вясёлае цеста. І з цеста пячэцца трывалы хлеб, Якому на абрусах вельмавацца. Снапы малоціць чужацкі цэп. Хлеб спажывае халодная праца. Ды чужакоў аднойчы змяце Вецер цярпення маўклівы, Бо дужы. І ўзыдзе Наш каравай на куце, Асвеціць сасмяглыя нашыя душы.* * *
Бо ў смерці няма пра Цябе
памятання: у магіле хто
Цябе славіць будзе?
Слаўлю Цябе І жыву я Табой, Госпад, А смерці гэта няміла. Толькі не можа Вечны спакой Даць мне сырая магіла. Твой неспакой Не пакіне мяне, Ён у душы не загіне. Твой неспакой Цішыню прыхіне, Жыціме ў мёртвай даліне. І дамавіны глухая турма Страхам душу не стрымае. Будзе душа мая Славіць сама Госпада, Нават нямая.* * *
Высахла ад маркоты вока маё,
пастарэла яно праз маіх ворагаў.
Бачыць далей маладое вока, Вока старое глядзіць глыбей. Ранняя вестка, як тая сарока, З лесу хутчэй ляціць да дзвярэй. Позняя вестка, як тая варона, Глуха чарнее* * *
Вычарпалася ў скрусе жыццё маё,
і леты мае ў стагнотах...
Прыгоршчамі маладзіка й веташка І даланёю поўні Вычэрпвае дні мае скрухі рука, Дапаўшы да апошняе схоўні. Вычэрпвае, Як з чаўна ваду, Вычэрпвае й дно выскрабае. Я следам за ценямі дзён іду. Вярнуць іх надзея слабая. Спяшаюцца цені, Знікаюць яны, Не ведаючы ляноты. І застаюцца са мною адны Скруха мая ды стагноты.* * *
Дзень дню перадае слова, і ноч
ночы адкрывае веды.
Ноч з галавы, А дзень жыве з вачэй. Ноч грэшна бавіць час, А дзень пацешна. Ноч думае, А дзень сабе хутчэй Стараецца ўсё выгаварыць Спешна. Дзень перадаць Наступніку свайму Спяшае недамоўленае слова. Сэнс грэецца ля зорак І таму На долы абніжаецца часова. Як ні шапчы, Як крычма ні крычы, – Сэнс рэдка адгукаецца на словы. І веды ноч перадае начы, А ў ведаў зірк Прыхмарана суровы. Як не сляпы, Той зірк убачыш ты. Калі й сляпы, Адчуеш зірк душою. Відушчым зробішся ад віднаты, І станецца сваім табе чужое.* * *
Ненавіджу шаноўцаў
марных ідалаў…
Шаноўцы марных ідалаў, Яны Шануюць больш сябе Ды свой дастатак. І гневу халастыя перуны Абрынуць любяць На астатні статак. На тых, Што не паспелі дапаўзці, Каб з ідалавых жалабоў Напіцца. У масць лыч да лыча, Поўсць да паўсці. Хвалу ўздаюць Лявіца ды правіца. Растануць ідалы, Як тая мга, І зменяць хваласпеў на момант Плачы. І ўжо да новых ідалаў чарга Цягнуцца будзе, Быццам хвост сабачы.* * *
Не схавай ад мяне аблічча
Свайго...
Бачу вочы Твае, Хоць Цябе я не бачыў ніколі. Чую голас Твой вышні, Хоць ніколі не чуў я Цябе. Гэтак вязень сляпы Бачыць вочы забытае волі, Гэтак чуецца голас знядзелены Немай мальбе. А Табою малюся, А Табою смялею й баюся, А Табою дазволены жыць, Паміраю й жыву, А Табой паддаюся, А не паддаюся спакусе, А са страхам і верай На плаху Тваю Я кладу галаву. Чуць ды бачыць Цябе – І зашмат, і замала. Гэта ласка нябесная – Слухаць Тваю цішыню. Ты задумаў мяне Мудра а дасканала. Я пахібіў Твой плён, І сябе я за гэта віню.Поделиться:
Популярные книги
Легат
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Путь Шедара
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Черный маг императора 3
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Товарищ «Чума» 8
8. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Кадет Морозов
4. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.72
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 9
9. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мельницы богов
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00