Руны Перуновы
Шрифт:
Пётру Кухарскаму
I. Пярсцёнак ведзьмара негаваркі — Жывы ліхтар відушчае рукі, Што бачыць пад зямлёй I праз вякі Забыты клад і клопат незабыты. Клад рухаецца, Страх яго пасе. Іржава пад страхой імжы Касе. Заклёну не ўтаіцца і ў расе, Ад ведзьмара, Што слову здаў іспыты. Пярсцёнак, поўня, сіта, Кропля, гук Круглявяцца каля бяссонных рук. Наблізіцца да круга пнецца лук. Маўчыць вядзьмар. Задумаліся міты... II. I прачыстаеслова Шалёную ведзьму карае. Вывіваецца недзе ведзьма На запаленым тут агні. I на шыі з пякельнага жару каралі, I смала закіпае ў кожнае далані. I , як тымі гадзюкамі, Разняволенымі валасамі Пнецца ў злосці прыпарці Да збеглай зямлі. Звар'яцелымі ведзьмінымі галасамі Перахрыпла крычаць балючыя вугалі. Увабраўшы ў сябе насланнё, Вогнелобы Вугалёк, дагараючы, Робіцца, як валун, цяжкі. I да ведзьмы насланыя ёй хваробы Вяртаюцца, Лютую раздзіраючы на кузлакі. Вугальком тым прабіць Можна шыбу глухую У акне, дзе заклён Вяроўчыны цемрадзі ўе. Слова хоча маўчаць I само ўжо шкадуе, Што даверыла некаму таямніцы свае... III. I расчынілася дамавіна. Вабуля ў ёй маладзець пачала. I сукня чорная, як аблачына, Вядзьмарку зграбную абвалакла. I ўнук убраўся у белае белле, Сатканае з ранішніх туманоў. Галіны здранцвелыя адубелі — Арэлі хрыплыя цёмных сноў. ...I ўнук паходню ў руцэ трымае — Гарачую зорку высока нясе. Знікае ў незнань дарога крывая. I стыне раса на нябеснай страсе. На той дарозе, Што недзе ўнізе, Растуць плячыстыя валуны. I краю крывіцкаму У сонечнай рызе Паклоны шчыра б'юць перуны. Ахоўцамі наскіх багоў паганскіх Ступаюць следам Дванаццаць ваўкоў. I зорцы вятры не даюць пагаснуць. I ўсё зразумела гамоніць вакол... РАЗАМ СА СНАМІ... З намі Разам са снамі пераязджаў З Верасовачкі верасамі ўхутанай. Падперазаўшыся конскімі путамі, Босую галаву падстаўляў дажджам. Асіраціліся ўсе без яго — Рэчка Крывуха, Ваўчэнскае возера. Млечны валун намагаўся да позняга Зрушыць сябе са спакою свайго. Хатніку цяжка абжыцца было, Ела хлусня й мітусня местачковая. Грэла сябе брукаванка падковамі. З незнаёмай трывогай дрыжэла святло. ...I дагэтуль Да новых начэй і раніц Выкне пературбочаны хутаранец... АНІКОМУ Прагнецца абрасець Запыленаму балыпаку. Нецярпіцца вісець Пакамечанаму пінжаку. Мроіцца аблясець Выкарчаванаму ляду. Хапае дасвецця лысець Утуманеламу далягляду. Рупіць шчырасці папікаць Разамлелую стому. З тым звыкаць, Што мусіць знікаць, НеПоделиться:
Популярные книги
Товарищ "Чума" 10
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
Седьмая встреча
Проза:
современная проза
4.00
рейтинг книги
Моров. Том 5
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 8
8. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Демон-хранитель
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Изгой
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 6
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
Законник Российской Империи
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00