Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
IN MEMORIA Над Беларуссю Сонца марудна ўстае, I спяшаецца за навалай навала. Адам Міцкевіч паліць Беларускія вершы свае, Каб напісаў іх Янка Купала...
* * * На нічыйных гарадскіх дварах, Нібы сны ў разбураным Сезаме, Па сваіх былых гаспадарах Вішні плачуць Белымі слязамі...
МАЛІТВА НАСТУПНАСЦІ Хай свеціцца імя Тваё, Беларусь, У стронцыі, цэзіі, ліціі! Як і ва ўсе вякі, Душу быць ласкавай змусь, Дазволь слязам, Ужо радыеактыўным, Ліцца. Хай
свяціцца імя Тваё,
У палыновым вянку, Гаратніца. Хай цвіце твой дзядоўнік Калючы, таму што безабаронны. У цябе на слыху перагукваюцца Радыяцыя і Радаўніца. Чакаючы ў гнёзды буслоў, Дагніваюць на ліпах бароны.
Хай свяціцца імя Твае, Маці Сумная! Хмару радыеактыўную Хусцінай ад Бога Ты на самыя вочы насунула — Не чуеш, не бачыш Нічога.
АКАФІСТ УЛАДЗІМЕРУ Ён нарадзіўся — I зрабілася болей на адну зорку У сузор'і славутых імёнаў Беларушчыны. Уладзімер Караткевіч прыйшоў, Каб сцвердзіць жывучасць I трываласць духу беларускага, Усёабдымнасць крывіцкага розуму. Ён быў дойлідам, Які ўзводзіў светлы гмах, Цвярды мур для беларускай душы, Выгнанай з дому свайго чужынцамі. Ён быў майстром цяжкой. I няўдзячнай справы — Лучыў ланцуг часін парваных. Шчырэў адзін за ўсіх. Ён быў майстрам I чаляднікам у сябе ж самога, Бо памагатых не меў. Небяспечнай была справа, Якой аддаў гады свае Беларускі геній. Ён быў аратаем, Які араў дзірваны Бяспамяцця й знявагі, Крыўды й абразы Ён быў сейбітам, Які сеяў зерне любові Да ўсяго роднага, наскага, Крывіцкага, Ён сеяў зерне думкі, А такое зерне дае Рунь надзеі. Звышнім пасланы быў нам Уладзімер, сын Сямёнаў, Каб не забыліся, Што мы беларусы, Што мы народ, Варты ўвагі сусветнага людства. Гісторыю твораць асобы. Уладзімер Караткевіч Тварыў нашую гісторыю. Ён зрабіў свой вольны пераказ Аповесці старавеччыны. I пераказ гэты быў дакладны, Бо пераказаны сэрцам, Закаханым у крывіцкасць, Сэрцам аднаго З найлюбімейшых сыноў Беларусі. Зямны й даступны ў штодзённым бытаванні, Уладзімер Караткевіч быў недаступны Падчас размоваў сваіх з Вечнасцю, Калі адкрываліся яму Вяршыні горныя ісціны й еэнсу. Ён падставіў сваё інтэлігенцкае плячо Пад непамерную ношку, Якую неслі Кастусь Каліноўскі I Янка Купала. Ён нёс і не гнуўся. Ён нёс свой крыж, Ён нёс свой крыж і за нас. Будзьма любіць Беларусь I быць ёй адданымі, Як Уладзімер Караткевіч, Каб вярнулася святло У душы нашыя, Каб цемра ад нас адвярнулася. На развітанне нястомны працаўнік, Як трохзор'е, Як трохзярняцце, Абраніў трохслоўе: Быў. Ёсць. Буду. Гукнем жа ўслед глыбіннадумцу, Гукнем яму ў вячніну: Быў! Ёсць! Будзеш! Будзеш! Будзеш!
НІКОЛІ У кватэры, ў якіх я калісьці жыў, Я яшчэ не заходзіў ні разу. Ні забыты матыў, Ні надрыў, ні парыў Не пускаў у душу, як абразу. Каб не ўшчуліць таго, Што было, што сплыло, Засталося ўспаміннай гасподай. Бо жытло, дзе душа гасцявала, Ў святло перайшло, Разлілося лагодай.
ЗАСУМАВАЛА... Былосць засумавала па радзіме, Па той зямлі, Што першаю была. І плакала жніво слязьмі сухімі, Хацеў пазычыць дзень Журбе святла. І незнаёма ўсё, і ўсё знаёма І забыццю, і памяці было. І прамянёў палючая салома Спадала небасхілу на чало. Каб чула ўдзячнасць незямныя крокі, На момант мову адняло ў грамоў. Цішэй плылі высокія аблокі. І папрасілася душа дамоў...
ВОСЬ ЗАРАЗ... У мамінай хаце печку кармлю Сухімі ацярэбкамі
саду.
I крыўдна зрэзанаму галлю, I кожны сучок Хоча пальцы ўкалоць, Каб мне адпомсціць за недагляд, Што рэдка ў змоўклай хаце бываю, Што без пяшчоты дзічэе сад, Які садзілі йшчэ бацька й мама. А вецер дзвярыну як віхтане — I вочы мае наеліся дыму. Вось зараз мама зойдзе і мне, Што печку не так распальваю, Скажа...
ХТО ПОМНІЦЬ... Страха — страфа З паэмы роднай хаты, Прысвечанай спагадлівым нябёсам. Тваю журбу Аслоніць цень крылаты, I мроям закарціць Сустрэцца з лёсам. Паэму шумам Вершалінаў поўніць> Спаміж радкамі Баравая воўна. I моліцца за ўсіх, Хто хату помніць, Страха, Далоні склаўшы малітоўна...
КАПУСЦЕ З НАШАГА ГАРОДУ Капуста любіць думаць качанамі. Скрыпяць марозна Восеньскія думкі. Прыспаная вятрамі й туманамі Капуста звязвае Зацішша ў клумкі. Аб нечым незлічоным шэпчуць вусны, Шануючы зялёнае жаданне. Крамяную пілнуе гад капусны, За соннай сочаць Хрумстанне, глыданне. Нудзіцца шаткаўніца пачынае I пахнуць кменам Сцежкі і застрэшкі. Капуста любіць думаць качанамі, Хоць галаву сякуць Да качарэжкі...
НА ЗЯМЛІ МАЛЕНСТВА I трава сама па сабе расла, I вада сама цякла без прынукі. I ні ў кога неба не прасіла святла. Ані мукі з імі, ані дакукі. Толькі ў гаспадарцы любой Гадавалі агонь, Быццам падсвінка. I кармілі агонь чым маглі, Як на ўбой. Да іскрынкі іскрынка — Залатая шарсцінка. Гадавалі агонь, I ён гадаваў, I свяціў, і свянціў, Грэў, карміў, гатаваў. I гарачай радні, I самому агню Мусілі ўсе залаціць даланю...
КАЛІ Ў ВУШАЧЫ НАЧАВАЎ НАПАЛЕОН... Калі ў Вушачы начаваў Напалеон, Ноч ліпеньская ў асалодзе млела. Спакой трывогу браў У свой палон. Вушачка-рэчка ў туманах мялела. Раскручваў жорны часу Мулкі млён. I выдумлялі вецер ветракі. I ратуша драўляная старэла. I ў неба на кашулі васількі Да раніцы ўсміхаліся нясмела. I сон ішоў з Парыжа нацямкі. Да імператара патрапіць Хоць бы ў сон Паненкі мроілі, ажно не спалі. Мілосць здавён — I эшафот і трон. I жарсць падумак смелых Кралі кралі, Калі ў Вушачы начаваў Напалеон...
АЙЧЫНА ДУМКІ Айчына думкі. Ува мне яна Паўсюль, дзе быў I дзе яшчэ не буду. Здарожаная думка мне звідна I дацямна Укленчыць раіць цуду. Цуд непачуты на зямлі расце, Якая й называецца Айчынай. Таксама на здарожанай вярсце Сустрэцца мусяць Вынікі з прычынай. Айчына думкі Ахіне мяне, Як роднага, Здарожанай маркотай. Малечы плач, Што спаў у палыне, На вушка нешта Смеху скажа ўпотай...
ЛІСТ У ХЕЛЬСІНКІ ВАСІЛЮ БЫКАВУ Усіх пакаранняў Не злічаць вякі. I людзі не злічаць самі. Дзе грэх, як пух, Дзе, як камень цяжкі? Дзе вязні з ціхімі галасамі? П'яніць Нявіннай віны віно. Гняце немата Стараны нелюдзімай. Цяжэйшае ўсё ж Пакаранне адно — Пакаранне Радзімай...
ПАШТОЎКА Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў!
Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Седьмая встреча

Вассму Хербьёрг
Проза:
современная проза
4.00
рейтинг книги
Седьмая встреча

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Вперед в прошлое 8

Ратманов Денис
8. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 8

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Изгой Проклятого Клана. Том 6

Пламенев Владимир
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Черный Маг Императора 16

Герда Александр
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи