Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Так маглі б абмяжоўваць яго асабіста ў палацы, спачатку адхапіць левае крыло, Сенатарскую залу, авальную, капліцу, замкнуць для яго дзверы, забараніць доступ. Калі краіну апануе аружна непрыяцель, калі твае стрэлкі спынены, штандар спушчаны долу і знікла з карты назва краіны, нічога не зробіш — калі белы сцяг і зброя складзена да чужых батфортаў — гэта адна сітуацыя, старая як свет, а калі хаўруснік твой пачынае адкройваць твае землі — гэта зусім іншы прыклад, у архіўным пыле яшчэ трэба моцна парупіцца, каб адшукаць падабенства.

Яшчэ нядаўна кароль-саксонец правіў у Рэчы Паспалітай, яшчэ нядаўна збудаваў у

месце Гарадзенскім палац новы, каб не цясніцца ў старых сценах у час соймаў, а цяпер немцы з усіх бакоў за яго, караля Станіслава Аўгуста схапіліся, сціснулі, не павярнуцца, так-так, каб распрануць і раздзець. Тры арлы чацвёртага задзяўблі нібы курапатку. Яны селі за стол, гаспадар пляснуў у далоні, слугі ўнеслі вялікі торт, вельмі вялікі, якія робяць з нагодаў рэдкіх і надзвычай важных падзеяў, так, але гаспадару не засталося нат лусты, адно крыхі быццам мышам, у гасцей незвычайны надарыўся апетыт, злашча павялічыўся з цягам таго, як нож уваходзіў у крэм і бісквіты. Гэта сон, гэта бадай сон, толькі ў снах здараюцца гвалтоўныя сітуацыі.

Усё прыядаецца, жыццё — руціна, да ўсяго прызвычайваешся, перастаеш адчуваць смак, мара, пра якую ўголас не гавораць, — зноўку здзівіцца, па-сапраўднаму, шчыра, нечакана, скаштаваць новы смак, адчуць бадзёрную свежасць, адчуваючы незвычайнасць усім адразу — вачыма, рукамі, вуснамі, языком, нёбам, розумам. Толькі яшчэ экзатычная садавіна некалі дастаўляла рэчаіснае задавальненне, выклікала ядомыя эмоцыі, апетыт. Але гэта таксама здаралася даволі даўно, у аранжарэях панямунскіх свае ананасы, памаранчы, свае цытрыны.

Кароль глядзеў на твары, вочы, бачыў міміку, раты, якія штось гаварылі-гаманілі, рукі, якія да ратоў падносілі келіхі або кавалкі, раты жавалі, але стараліся таксама не перапыняць гутаркі, гаманілі-гаварылі, расцягваліся дзеля ўсмешак, шчокі тады адначасова змяняліся-рухаліся, дазвалялі сабе смех, так, без нястрымнасці, каб усё прылікова. Ён не верыў, што яны сапраўды са смакам успрымаюць кожную новую страву, кожны кавалачак, яны даўно сытыя, даўно перасычаны, але ім падабаецца па-ранейшаму есці, есці безупынна, каб на талеркі ўвесь час падкладалі і кавалкі паболей, большы кавалак выглядае заўжды ўнушальна, выклікае міжволі павагу, нават зайздрасць, і каб не забываліся падліваць у келіхі, каб гучалі тосты, каб было весела. Іх па-ранейшаму цягне за шыкоўны бяседны стол, да бліскучай саксонскай парцаляны. Бо гэта — пекная частка дня, жыцця, сонечны бок жыццёвай руціны.

Не прыядаецца напэўна толькі ўлада, нават калі яна таксама ператвараецца ў жыццёвую руціну, улада засмоктвае. Гэта як з грашыма за сталом з гульцамі, азарт паляўнічага не знікае, немагчыма здаволіцца, ніяк. Зрэшты, руцінай яна можа зрабіцца толькі для таго, хто не любіць яе, уладу, па-сапраўднаму больш за жыццё. Хаця гэта толькі метафара, моцнае параўнанне. Станіславу Аўгусту было вядома, той, хто стварае ілюзію, што гэтак улады прагне, што яна даражэйшай робіцца, чым жыццё ўласнае, без якой не ўяўляе сабе яго сэнсу, той якраз ніколі не збіраецца паміраць, той уладарыць прагне да труны, улада і жыццё для яго — аднолькавыя паняцці, бакі аднаго медаля.

Кароль — не мніх, не біскуп, не кардынал, але ў пэўным сэнсе, з абавязкам напаўцэлібату. Уявіць сабе сына, які з табой у палацы, у карэце, з табой у тваёй маленькай Галандыі… Навошта? Калі ведаеш, што табе забаронена перадаць

сымболі ўлады, што не маеш шанцаў перадаць краіну ў наступныя рукі не толькі свайму пераемніку-спадкаемцу, але хутчэй нікому зусім, што “ты — гэта краіна” і ёсць тваёй горкай праўдай: не будзе цябе, не стане краіны і наадварот таксама, калі толькі не спадзявацца на цуд, на Бога з машыны. О, тэатр, любімы ім тэатр…

Нібыта ніхто не перашкаджаў яўна, але часам ўзнікала міжволі адчуванне, што хтось стаіць за спінай, нейкі бязмоўны цень, так-так, і гэты хтосьці не сімпатык твой, не маці, як у маленстве, якая з любоўю назірае, як сын нешта вартае робіць, чытае кнігу, напрыклад, і не настаўнік, які павінен яго навучыць, гэты хтосьці назіраў з халодным розумам, і быў гэта зусім не Бог. Не, ён, кароль, не быў зусім ужо кузуркай пад павелічальным шкельцам мікраскопа ці лупы, але за яго дзеяннямі, за рухам на яго будоўлях, за ўсімі падзеямі пастаянна назіралі праз падзорныя трубы іншыя. Варшава бадай кішма кішэла шпіёнамі, хаця яны выглядалі як на вока падобна астатнім, не адрозніваліся, не вылучаліся, іхняе амплуа зліцца звонку з іншымі.

Я супраціўлюся, але спакваля адчуваць пачынаю, што міжволі апынаюся нібы на яго месцы, хай толькі на паперы, але ж уперад, як на ёй вывесці, запісаць свае думкі ад імя караля, трэба іх вымысліць самому, асабіста, без пабочнага ўдзелу. Не, я не кароль у думках сваіх, барані Божа, і не цень яго, не маска, пагатоў не падвойнік, я не яго голас, я — думкі з яго нагоды, з нагоды яго ўчынкаў, дзеянняў, яго жыцця, двухаблічнага лёсу, мае словы — гэта словы, якіх ён не прамовіў, але супраць якіх не пярэчыў бы асабліва, мне хочацца лічыць, каб мы пазнаёміліся ў нашым часе, хай толькі ў снах, уявах, у летуценнях. Меркаванні караля без яго самога, але дзякуючы яму.

Вось так, як бы я ні супрацівіўся, не адмаўляўся, але калі ты бярэшся за вобраз канкрэтнай асобы, за вядомае ў гісторыі імя, сам гэты крок уцягвае цябе ў гульню, хай не ў тэатры, хай сцэна толькі ўяўная, гэта гульня на паперы, але перш у думках, папера — толькі белае палатно, на якім ты пазначаеш літарамі, словамі, потым — шрыфтамі пры дапамозе тэхнікі, друкарак. Гэта перадача не вымаўленых слоў, не агучаных думак — на адлегласць, калі яны, адбіваючыся ад паперы праз вочы трапляюць невядомаму табе чытачу, робяцца ў гэты момант, на час і яго думкамі, ён бачыць тое, што перш бачыў ты сам-адзін.

Як б не адасабляўся, не адыходзіў убок, не стараўся быць адстароненым, я адчуваю яго цень за спінай, ён прысутнічае ў маіх штодзённых думках. Не, я па-ранейшаму не браў яго маскі ў рукі, але я амаль дасягнуў мэты, ажыццявіў сваё жаданне, сваё памкненне перакінуць цераз дзвесце год масткі ў часе паміж вельмі важным, спачатку досыць аптымістычным, пазней драматычным перыядам ў дзеях майго горада, паміж вельмі важнай персонай нашай мінуўшчыны і намі. Ён — наш кароль, наш, як і вялікі князь, у адной асобе! І пахаваным яму варта было быць тут, у нас. Ён быў апошнім каралём у гэтым горадзе і горад дзякуючы яму называюць сёння менавіта каралеўскім, хоць ні помнікаў, ні імя яго няма на пляцах і вуліцах і нават у вялікасных старасвецкіх касцёлах, адно ў музеі, што ў яго апартаментах былых зроблены, я заўжды запыняюся перад музейным бюстам Станіслава Аўгуста Панятоўскага і перад гербам дзяржавы, якой ён будаўніком стаў і далакопам.

Поделиться:
Популярные книги

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Мамлеева Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Законы Рода. Том 10

Мельник Андрей
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Третье правило диверсанта

Бычков Михаил Владимирович
Фантастика:
постапокалипсис
5.67
рейтинг книги
Третье правило диверсанта