Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Наш Сталінград, шчыра кажучы, трымаецца на абароне дамоў Паўлава, а таксама Іванова, Пятрова і Сідарава. Чатыры разваліны, накшталт цытадэляў вядомай крэпасці-героя. Фрыцы здзіўляюцца, але не трацяць зухавасці: маўляў, нядоўга вам засталося адбівацца, вашая справа безнадзейная. Яны нават спрабуюць псіхалагічна ўплываць на нас: навідавоку стаўляюць самавар, п’юць гарбату з абаранкамі. Патэфон раве цыганачкай, вачмі чорнымі. Палагаднелыя фрыцы зачынаюць спеў: “Вольга-Вольга, мутэр-Вольга, Вольга-Вольга, русіш флюс!” Нашыя, паводле сцэнару, сціскаюць кулакі, напружваюць жаўлакі на твары і біцэпсы, у каго яны акрэсленыя. Не дапамагае. “Кацьюша!

Кацьюша!” — ляціць з другога боку франтавой лініі, дзе ўжо танчаць, імітуючы барыню-сударыню, жаўнер з жаўнерам праз адсутнасць дзяўчат і жанчынак.

Нашыя выцягваюць свой контрагітацыйны рупар — фу-фу — прачышчаюць лёгкія і з паперкі зачынаюць умаўляць фрыцаў пакідаць стрэльбы і здацца нам у палон. Фрыцам абяцаюць за гэта “ніхт шысэн”. Агітацыя на іх чамусьці зусім не ўплывае, яны працягваюць сваё “чаяпіцце ў Мыцішчах” — паводле вядомай рэпрадукцыі, але кідаюць танцы і спевы, бо пад брахлівы голас з рупару не павесялішся.

Прапагандысцкая вайна набывае новай моцы. Спачатку чуцён гук прапелера, неўзабаве амаль у брыючым лёце па-над пляцам узнікае самалёцік, пілот у левае і ў правае акенцы выкідае пачкі паперын, напэўна — у кожны бок іншага зместу. Пасьля спектакля выявілася, што антынямецкія ўлёткі —уляцелі на дах гмаху ўладаў, дзе праціралі нагавіцы нашыя служкі рэжыму ў спробах дагнаць 1984 год — згодна загаду зверху. Тыя, якія — “Гітлер —капут!” трапілі і на шэрагі амонаўцаў часткова. “Рус, здавайса!” пасыпаліся на пляц, на галовы публікі. “Сталін гут! Гітлер капут!” — урачыста абвяшчае пляцу вельмі-вельмі знаёмы радыёголас Левітана.

Немцы ў адказ падлучаюць на поўную гучнасць свой радыёфункен: “Донэр вэтэр! Фак! Фак! Дойчланд, Дойчланд — юбэр алес!” “Мы вам пакажам кузькіну маць! Паўлаўцы не здаюцца! — з развалінаў у рупары і проста —нязладжаным хорам: “Сталінградцы ўмеюць драцца! Зарубіце сабе на носе!” — памятаючы, што трэба падбіраць словы, пазбягаючы нецэнзурнай лаянкі, каб давесці нашую маральную перавагу над фрыцамі, якія прыйшлі ў чужую зямлю са сваім мячом, ад якога й загінуць, аб чым няцяжка даўмецца.

6

Над пляцам гучыць Левітан: ад савецкага інфармбюро, — як голас па-за кадрам. Цалкам сакрэтна... І далей: пра гэта ведала толькі вузкае кола абмежаваных людзей. Гітлер калі даведаўся, ірваў на сабе рэшткі валасоў і нават збіраўся згаліць вусы, каб зноўку адгадаваць, калі захопіць нарэшце Сталінград. Кукрыніксы намалявалі тады карыкатуру: Гітлер у выглядзе валачашчага сабакі перад кавалкам люстэрка робіць марафет: падстрыгае вусы іржавымі нажніцамі… Чэрчыль са Сталіным сустрэліся за Маўзалеем.

Устаўная сцэна: да Сталіна прыляцеў Чэрчыль, занепакоены становішчам пад Сталінградам. Яны здароўкаюцца, Сталін знакамітым жэстам, якому немагчыма не падпарадкавацца, запрашае госця да карты, якая вісіць на стойцы нібы ў кабінеце геаграфіі. Яны моўчкі глядзяць на схематычны тэатр баявых дзеянняў: справы швах! Сталін нібы школьніку спрабуе штосьці растлумачыць брытанскаму прэм’еру, карыстаючыся сваёй люлькай быццам алоўкам, але атрымліваецца не дужа пераканаўча, што разумеюць абодва. Нарэшце Сталін крыху найграна вымаўляе: і ўсё ж-ткі мы іх спынім, ужо спынілі і не зробім ні кроку назад, па вадзе мы яшчэ хадзіць не навучыліся, таварыш Чэрчыль, “ха-ха” — нябачна ў вусы.

Атмасфера, гнятлівая напачатку, нібы абнадзеена вясёлкай, і госці сядаюць за шырокі стол падсілкавацца

і працягнуць гутарку, якая дагэтуль не штукавалася, абмеркаваць далей становішча на франтах, праблемы ды найбліжэйшыя планы антыкааліцыі і некаторыя дзяржаўныя сакрэты. Пляцу абвяшчаюць радыёголасам Левітана, што два хаўруснікі, і гэта вядомы факт, закончылі перамовы спаборніцтвам: хто вып’е больш гарэлкі? Канечне, вялізны азызлы Чэрчыль спадзяваўся, што на гіпапатамскую вагу яго тулава алкаголю спатрэбіцца крыху болей, чым на нятлустае сталінскае, каб быць суцэльна “дранк”, і дзякуючы гэтаму перамагчы. Але двубой славутай “цыгары” і яшчэ больш славутай “люлькі”, як абвяшчае пляцу нібы-Левітан, скончыўся тым, што Чэрчыля пад пахі выцягнулі з-за стала памочнікі, тым часам як Сталін, загартаваны начнымі баляваннямі з паплечнікамі, быў папросту “крыху нецвярозы”.

7

Колькі ні старайся не ўзгадваць, адцягваць у думках пачатак надыходу самай непрыемнай пары года, усё здараецца аднойчы раптоўна як балючы град на галаву: зімовая сцюжа, абавязковы снег, непазбежныя маразы, якія амаль штодня мацнеюць, калі адмаўляешся верыць шэрым ранкам лічбам тэрмометра. Ты прачынаешся аднойчы праз тое, што ў сне дранцвеюць рукі і ногі, што твар нібы рэпаецца, ад шэрані на шчацінні, аснежаных валасах, не схаваных у шапцы. Злавесна няўмольная зіма, пагатоў зіма руская, пра якую мыслілася ў маленстве, калі табе чыталі казачку пра снежную каралеву. Бязлітасная зіма ў голым бязмежным стэпе ад далягляду да далягляду. Дзе нават Каляды ўпершыню не радуюць.

Каляды, Новы год, пасылачкі з роднага дому ці проста з бацькаўшчыны: швэдар ручнога вырабу, цёплыя рукавіцы і шкарпэткі, шакалад і кава ад камандавання ды ўзнагароды — крыжы, медалі, стужкі — адзнакі за раненне. Карп, гусь? Тут нават ёлка — экзотыка, а не тое што святочныя гусь ці карп — залежна ад рэлігійнай арыентацыі жаўнера. Думкі-успаміны пра святочнага гуся на стале, пра сальтысону і вяндліну. Адно феерверкаў, ракет ды іншай піратэхнікі, якую страшэнна любяць у свята немцы выкарыстаць, стрэліць у начное зорнае неба — ажно занадта.

У паветры церусіцца, сыпецца мацней, падае на галовы, плечы, на нашую зброю, на цэлы наш міні-Сталінград. Наш снег — гэта нешта белае штучнае, здробнены пенапласт ці што, зусім не шархоткі, мягкі — нават свой снег лагодны для цябе, для паўлаўца, для сталінградскага абаронцы. Немцаў пажарнікі паліваюць з бранспойта шумавіннем — яны яшчэ больш карыкатурны выгляд набываюць. Снегаробную гармату з горналыжнай мясціны каля сталіцы пазычаць адмовіліся, задорага.

8

У спектаклі час пераходзіць на цёплую вопратку альбо, калі па-вайсковаму, на зімовую форму адзення, дакладней апраткі. Робіцца антракт, мы і фрыцы, кожныя на сваім баку фронта, па чарзе заходзім у намёт-гардэроб.

З намёта выпаўзае ў белай шаце снайпер, паўзе і “нырцуе” у нядзейны фантан з піянеркай. Снайпер назірае за нямецкай пазіцыяй. Ён заўважае, як генерал з дзеншчыком кіруюць да прыбіральні-шпакоўні. Генерал зачыняецца, жаўнер чакае яго звонку, у дзвярах робіцца шчыліна і жаўнер суне паперку (як у “Маладой гвардыі”). Снайпер цаляе ў яго, жаўнер падае мёртва. Расчыняюцца раптоўна дзверы, снайпер цаляе, генерал сядае мерцвяком, закрываючы твар газецінай. (Дарэчы, атрымліваецца крыху ў стылі “Крымінальнага чытва”).

Поделиться:
Популярные книги

Сильнейший Столп Империи. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 3

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Gloster Gladiator

Иванов С. В.
72. Война в воздухе
Научно-образовательная:
история
военная техника и вооружение
военная история
5.00
рейтинг книги
Gloster Gladiator

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Хозяин Стужи 6

Петров Максим Николаевич
6. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 6

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11