Ралля суровая

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Ралля суровая

Ралля суровая
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Ніны Мацяш

Ралля суровая

Усім маім дамашнім

ВЕРШЫ
* * * Твайго палону прагну я — Не адпускай мяне, работа. Хай дыхае у твар спякотай Ралля
суровая твая.
Адно на ёй, адно на ёй Каласаваць таму спакою, Што непастойнасцю сваёй Знявечаную памяць гоіць. Ён, як бясцэнны дар, нясе У плыні руху забыванне, Што след наш тут – след на расе, Што вечны тут адны пытанні. Але з прасветласцю якой Сцвярджаць я свету не баюся Сваёю кожнай баразной: Жыву! Люблю! Не наталюся!
ІМПРЭСІЯ У высі бялёсай — чорнае голле. На чорнай галіне — яблык пунсовы. Галубіць яго позірк зялёных вачэй Жанчыны, цёплай і грэшнай, Быццам сама Зямля, Якая, бы яблык пунсовы, гайдаецца На чорнай галіне галактыкі...
ТРЫ ПЕСНІ Колькі песень ты, мамачка, некалі ведала, — мора! Калі рэдка спяваецца, мусяць яны забывацца. А тры песні твае не канчаюцца нават у горы: Песня працы, Яшчэ — песня працы, І зноў— песня працы.
СНЕГАПАД Замець — З белага свету ды з чыстага поля, Як дзівосна туліцца гарачай шчакою Да шалёна-вясёлага твару завеі... Зноў, як некалі, толькі у добрае веру. Зноў, як колісь, пяшчотай заходзіцца сэрца. Толькі белая замець. Ні гора. Ні смерці. Белы вір раўнавагі. Ні здрады. Ні звады. Не канчайцеся, вейце, мае снегапады...
БЯРОЗАВЫ СОК Дзякуй табе, суседзе, За твой нечаканы дар: Калі і ёсць яна недзе, Казачная вада, Жывая вада, якую Адшукваюць на загой — Прынесеную табой, Глыткамі яе смакую. Зусім звычайнае дзіва: Бярозавы сок. З небыцця Бярозавы сок радзімы Вяртае мяне да жыцця.
МАНАЛОГ СЛАНЕЧНІКА, ТВАЕ ВОЧЫ 1 Я «Мне б — як усе... А промень веснавы Маім лістом, маім пялёсткам стане — І ўжо не йдзе й на момант з галавы Бязлітаснае сонечнае ззянне. І заўтра, як учора, як заўжды, Не ў сіле адарваць ад сонца твару, Няўцямна залатыя павады Усё лаўлю з-за навальнічнай хмары. Як быццам лета можна затрымаць, Як быццам нешта ў гэтым свеце вечна...» Снягі. А мне зіма — як не зіма, А мне ўтваіх вачах цвіце сланечнік!
* * * Калі б на свеце меўся бог, Услед за мудрацамі Усходу я Такой малітваю яго маліла б: — О, божа, дай мне сілы не змяняць Таго, чаго змяніць не ў сіле я; — І дай мне мужнасці зрабіць усё, Што я ў жыцці маім зрабіць павінна; — І дай мне мудрасці, каб разлічыць, Што — не пад сілу мне, а што — мой абавязак...
ДВА ДРЭВЫ Прыпыніцеся, дні, пачакайце! Лёт шалёны... ...Пасадзі пад акном маім, бацька, Рабіну і клёна. Я
не ведаю дрэва, якое
Красамоўней рабіны Мне сцвярджала б заўсёднай парою, Што нягоды любыя Можна мужнай душой адолець (Так, як маці,) І з падсечаным нават голлем Цвету не страціць.
Я не ведаю дрэва, каб гэтак, Як клён, гаварыла Пра ранімасць бацькоўскага свету, Пяшчоту і сілу... Пасадзі пад акном маім, бацька, Рабіну і клёна. Век над лёсам дачкі калыхацца Санцалюбным іх кронам.
* * * З якой цярплівасцю Прыладжвае бусліха Галінку крохкую ў сваё гняздо, Пакуль яна тапырыцца пакіне, Пакуль У буслянкі адзінства непаўторнае Не ўпішацца. О, як зайздросна мне майстэрству гэткаму! І ў празарлівай птушкі я прашу — Хіба ж дарэмна менавіта з ёю Свае найлепшыя чаканні людзі звязваюць? Прашу я: — Навучы мяне, маўклівая, На вострай, на драпежнай баране Крыўд, непапраўнасцей, няўдач, памылак Знітоўваць так — Да будня будзень — Дні мае, Каб з іх няўхільна-шэрага гнязда Умела станавіцца на крыло — Уздрыгліва, няўклюдна, неўміруча! — Як буслянятка першае тваё, Мая, Мной непрадбачаная, Радасць. Цярпенню навучы мяне, Маўклівая...
ЛАЗІНКА Зусім скалела рыжая лазінка. Пад панаваннем лютаўскае белі Зялёны колер стаў амаль паданнем, Якое ледзь ліпела на краёчку Нямыслімае памяці яе. Але аднойчы варухнуўся корань — І пацяплела ўзрушана зямля, І лужынкай блакітнаю апаў, Не ўцяміўшы, што здарылася, снег. Ускрыкнула ад неспадзеву кнігаўка: Заместа зледзянелае лазінкі Ускалыхнуўся сонечны прамень! І ў воклічах уражанае птушкі То ўсмех, то недарэчнае рыданне... Як хораша разгублены ты сёння: «Чаму цяпер не раніца, а вечар?..» Так накалела рыжая лазінка...
СІВІЗНА Колькі прымаразкаў было, Покуль снег упаўнерастайны... Намяцеліла, намяло. Але вочы глядзяць світальна,- Але рукі праз стому і снег Выпраменьваюць шчырасць і спогадзь; Каб запозненай, труднай вясне Не забыць да сэрца дарогу, Каб вясне яго не прамінуць, Колькі б ёй шукаць ні прыйшлося, Каб хоць што-колечкі з лепшага сну Збылося...
САКАВІК Разветрыла. Глыбока растае. Капеж аркестрам струнным раскавана Тарочыць гамы веснія свае. Пад снегам толькі луг адзін схаваны. А поле— чорнае. Ці не таму Яно найпершым вызваляе грудзі Ад наледзі загубнай, што яму Цяпло сваіх далоняў дораць людзі?
* * * Як доўга не вяртаюцца буслы. Даўно на рэках лёд у вырай сплыў. Даўно ўжо крыламі, нібы рукамі, Разводзяць над лазою жоўтай кані. І абтрасае звонкі свіст шпачыны Пылок з сярожак вольхі і ляшчыны. На ўгрэвах паадскоквала трава. ...Як доўга не хмялее галава. Так рады дружнай веснавосці вочы — А сэрца радавацца што ж не хоча? Няма яму вясны, яшчэ няма. На чорна-белых берагах—зіма. Дзён чарната ды бель даўгіх начэй... А сонца зіхаціць усё ярчэй! Усё вастрэй напружваецца слых: «А можа, сёння прыляцяць буслы?» Нібы ад іх прылёту акрыяе Душа. Нібыта не цябе чакае.
Комментарии:
Популярные книги

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Артефактор. Шаг в неизвестность

Седых Александр Иванович
1. Артефактор
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.12
рейтинг книги
Артефактор. Шаг в неизвестность

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

На границе империй. Том 10. Часть 13

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 13

Группа крови на рукаве. Том 2

Вязовский Алексей
2. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Группа крови на рукаве. Том 2

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3