Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

Я бачыў, як лянотна пазяхала ад абыякавасці прыгажуня. Знікала яе хараство. Знікаў дух, аставалася матэрыя.

Абнаўлення хачу я, хачу абнаўлення,

Ад сумоты, нудоты, ад ляноты збаўлення.

Хай пакута, хай радасць, хай бессань трывог.

О, вясновае поле! Абноўлены плуга народ...

1968

24. III.

Подпіс пад карцінкай: «Мгновение задумчивости, лет­нее поле, юность, светлые девичьи глаза...» На карцінцы больш таго і няма нічога. Чаму ж тады шчыміць?

26. III.

3 пагодай, як

і з вясной, пагаджаешся насуперак усякай логіцы: душа ў іншую пагоду не верыць.

Абваліліся ад берагоў глыбы ільду. Мутная хуткая рачная вада. Мутнае, як зямля з вясновым снегам, неба. Жывыя і гаманкія ручаі. Радаснае прадвесне паветра. Пухлы снег выяўляе старасць зімы. Дзеці перагараджваюць ручаінкі.

Думкі пра тое, як жыць, працаваць, запісваць. Трэ­ба б завесці нейкую картатэку ці слоўнік «Людзі 30-х гадоў».

31. III.

Нядзеля. Цёплыя дні. Вялікае сонца. Прасторны свет. Сухая дарога. Першы вясновы футбол. Вялікая радасць — гуляць, бегаць. У ёй няма стомы, тугі, клопату, і ты роўны тады з усімі людзьмі.

Ломоносов: «В любви от страха тихо тайте». (!)

Не запісваць — кепска — мозг як у бяздзеййасці, нерухомы, свядомасць не фіксуе арыенціры думак і ўражанняў, за спіною астаецца пустэча.

Я ўбачыў свет і нешта зразумеў у ім тады, калі пачаў пісаць пісьмы ў розныя куткі; я назбірваў уражанні і кампанаваў іх у адпаведнасці з настроямі маладога, закаханага ў невядома што і каго, чалавека.

Тады досыць было астацца аднаму, зірнуць навокал, і йачыналіся адкрыцці, якія на сёння, можа, мізэрныя (можа, сёння я нават іду шмат хутчэй), але ад іх радасна пахла пачуццём, адчуваннем адкрыцця.

Кожная драбяза наваколля заходзіла ў счапленне з душой і вопытам...

Кантакты з Сёмухай падмацоўваюць думку, што ён шчыры, прыязны і сумленны хлопец.

Для мяне важная думка аб «нейтральной порядочно­сти». Я ж не подлы, у мяне няма жадання некага пакрыўдзіць, адпіхнуць. Я не даю дарогі зайздрасці. Так ці не? Але ўсё гэта нейтральна-абыватальскі стан. I калі на большую сумленнасць я не здольны, маё душэўнае жыццё заўсёды будзе бедным.

Лётаць я не здольны? Поўзаць не магу. Разважанні — гульня ў словы. Чалавек павінен знаходзіць у сабе сілы для свабоднага жыцця, незалежных думак.

Сітуацыі — не галоўнае. Галоўнае — душэўны змест сітуацый. Здаралася, я адступаў і пагаджаўся з нязгодай у душы, адчуваючы ўнутранае супраціўленне.

13.IV.

Назіранні над тварамі.

Абаяльная дзяўчына з вялікімі сінімі вачыма паварочваецца ў профіль, і твар раптоўна робіцца адштурхоўваюча вялым і тупым.

Воддаль — чалавек бывалы, са спакойным і роўным выразам-твару, прамымі брывамі, ледзь пазначанымі жалвакамі, ды яшчэ ў скураной куртцы — такія заўжды ведаюць, як трымацца ў любой, нават непрадбачанай сітуацыі — раптам, падышоўшы бліжэй, — выяўляе рысы аморфнага, хлапечага, бесхарактарнага твару.

Вяртаюся ўвесь час да сябе — чалавека, які едзе са зняволення (бальніцы), думае, што

колькі мінут гаворкі з маладой і прыгожай дзяўчынай — шчасце, што пах свежага хлеба — шчасце, што шчасце — несці кветкі дзяўчыне, ведаючы, што гэтыя кветкі яна возьме радасна і пяшчотна. Магчымасць даваць другім радасць — шчасце.

Як цяжка пісаць пра тыя пачуцці і думкі, што ты ўжо некалі памацаў прыблізнымі і выпадковымі словамі.

Як сужываецца з узростам і вопытам сфера магчымых кантактаў з якойсьці часткай свету — раней так лёгка і бесклапотна было ўваходзіць у любыя знаёмствы.

Купка’ дзяўчынак з музы.чнай школы. У адной гэтак рана падкрэслеиая прыгажосць (двайная прыгажосць — узросту і будучыні), такая арганізаванасцьадзення: сіняя сукенка, чырвоная шапачка і ўсё іншае — так ідзе гэта пад ружовыя яе шчочкі, сінія вочкі, алыя губкі. А ўсё «афармленне» — шыкоўная папка, узорны кашалёк, столькі інтуітыўнай — яшчэ ж, вядома, зусім-зусім несвядомай какетлівасці. А побач жа з прыгажуняй едзе шэранькая дзяўчынка, якой будучыня — ужо не туды.

Супярэчнасць: прысутнасць шчасця побач і яго недаступнасць, немагчымасць. Адны нараджаюцца, каб увасабляць гэта шчасце, другія — вечна жыць з тугою і па недаступнасці яго і па несправядлівасці жыцця, лёсу.

Хараство ў «непритязательном» выглядзе: дзяўчынка з дробным, але жывым тварам, белая простая блузка, сіняя кофтачка з камсамольскім значком, жывыя вочкі, але такія рухавыя, што, здаецца, з імі хадуном ходзяць і шчочкі, і падбароддзе,-і броўкі. Востры носік, вострыя губкі.

Поза: думае чалавек аб сваім, але не забываючыся паглядзець, як ён выглядае.

20.IV.

Калі б запісаць усё жыццё, усе пачуцці і думкі — стала б мне страшна ад нікчэмнасці большай часткі, ад драбнаты, мітусні і т. д. «Морда, як мундзір» (гэта не­хта трапна пра суседа?).

Маці расказвае К. нешта смешнае, але чыста бытавое. Той спачатку абдумвае, перш чым засмяяцца, як трэба рэагаваць з вышыні свайго старшынёўскага становішча.

Ідзе п'яны дзядзька ў шэрым капелюшы, пахістваючыся: моршчацца зялёныя калашыны; не разбярэш — прывалоквае нагу ад чаго ці толькі гарэлка. Мае нейкі маршрут, і гэта, мабыць, адзінае, што зараз разумев і ведае яго п’яная істота...

Бесклапотнасць танцаў, пацалункаў, вечаровых гулянак і ўсё такое ўжо належыць іншым...

Электрык з Сенніцы мне: «Муж сястры, панімаеш, шышка — літсатруднік у райгазеце».

9.5.

Е. Астахов:

...А ты, коль пулями не сбит,

Ты, мне когда-то руку жавший.

Ты всем скажи, что я убит,

Что я не без вести пропавший.

Скажи, что мы убиты все.

Плечом к плечу на дне лощины

Собой закрыли Туапсе

Двадцатилетние мужчины.

30.5.

Маю — канец. У маіх бязлюдных днях сёння — гус­та. Гаворка з найразумнымі і найсумленнымі людзьмі — Брылём і Панчанкам. Панчанка, калі гаворыць, — з табой і душою. Мучыліся, вынуджваючы «Мерапрыемствы...».

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Города в полете

Блиш Джеймс Бенджамин
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Города в полете

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Спавшая пелена

Кронос Александр
1. Благие намерения
Фантастика:
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Спавшая пелена

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных