Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

— Прыгожы туалет.

— А той кілім. Натуральны, персідскі. Прывёз з Самарканда. Такса- ма набыў выпадкова. Пакуль яго саткалі, можа, не адна пара вачэй патухла. Шэдэўр.

— Сапраўды.

— А гэта як вам падабаецца? — штурхануў мяне локцем і па-змоўніцку падміргнуў, паказваючы карціну, намаляваную алейнымі фарбамі, павешаную над ложкам. Зараз вокны адвешу.

Падняў прыспушчаныя занавескі і павярнуўся да мяне.

— . Зося хацела выкінуць на гарышча; кажа: «Навошта гэтае свінства ў спальні, тут не лазня, каб голыя дзеўкі па сценах віселі». Ледзьве яе пера- канаў, што гэта твор мастацтва. Толькі калі сказаў, што нагадвае яе саму,

такая самая прыгожая, змякчэла. Звярніце ўвагу на гэты цёплы тон цела, на гуль- ню цягліцаў на сцёгнах, на гарачую хвалю медных валасоў. Гэта ўзбуджае. Адчуваеце, як паліць?

— Вядома. Трохі паліць.

Успомніў вершы, якімі крыкнуў «паэт рэвалюцыі»:

Нам не трэба крупы з неба Ды на прышлае спадзеўкі!

Мы сягоння хочам хлеба,

Нам сягоння трэба дзеўкі!

Неўзабаве Кобзаў заўважыў, як Зося ветліва да мяне ставіцца, таму так- сама пачаў выказваць знакі павагі, магчыма хочучы тым самым зрабіць пры- емнасць жонцы або знайсці ў маёй асобе хаўрусніка. Вось гэта быў палітык. Паслядоўны матэрыяліст.

У Брагіных я пазнаёміўся яшчэ з адным ягамосцем, таксама камуністам. Быў ім Міхал Озімаў, сакратар губвыканкама. Найпершы залётнік да Лізкі. Яна сваіх каханкаў пазначыла нумарамі, і нават надала ім гербы. Учора сказа­ла мне, што я таксама маю дэвіз. Спытаўся: «Які?», адказала, што гэта сакрэт, але магчыма калі-небудзь мне скажа. толькі трэба «заслужыць». Таму той Озімаў адчуў да мяне відавочную антыпатыю як да суперніка. Я і вухам не павёў, і нават знарок наймацней дагаджаў пры ім Эльжбеце. Зося таксама не любіць яго; кажа, што гэта насупа і сугней. Сказаў ёй, што знарок заляцаюся да Лізкі, каб тым самым яму насаліць. Яна засмяялася і сказала: «А хай яму будзе, гэтай мэме, добра».

Двойчы быў у спадарыні Ядвігі. У іх пачуваюся найлепш. Тут, у Брагі- ных, усё нейкае ненатуральнае, усё здаецца фальшывым. Брагін — кансер- ватар, летуценіць пра «старыя, добрыя часы»; Кобзаў камуніст, закаханы ў мяшчанскія анучы; Озімаў — пыхаваты, як той паўлін, камуніст, педант, эгаіст, які лічыць сябе найвышэйшым і універсальным аўтарытэтам, боствам, што пабліжва сыходзіць да простых смяротных. Маці Зосі — нервовая, пада- зроная, дрыжыць за кожны кавалак хлеба, скупая і бурклівая. Зося — хатні тыран, амаль істэрычка, якая «згарэла на алтары ахвяравання для ўласнай сям’і», выходзячы замуж за старога, нялюбага мужчыну. Лізка — пра яе не буду пісаць. пакуль што... У сямействе Двалінскіх пачуваюся як ва ўласнай сям’і. Усе шчырыя, добразычлівыя, простыя. Спадарыня Ядвіга мяне здзівіла, і нават сур’ёзна занепакоіла. Калі быў у іх апошні раз, сказала:

— Я маю для спадара падарунак.

— Які падарунак?

— Вось, калі ласка, — падала мне некалькі шматкоў паперы. Гэта былі два загады з V Корпуса і некалькі загадаў з 4-й дывізіі пяхоты. Загады непа- срэднай каштоўнасці не мелі, але сам факт набыцця іх праз спадарыню Ядвігу сведчыў пра тое, што яна мае крыніцы і што рабіла захады ў тым кірунку.

— Няхай спадарыня будзе ўважлівай. гэта не жарт. Спадарыня ведае, чым гэта ёй пагражае?

— Ведаю добра. I хай мяне спадар не палохае. Вы хочаце дапамагчы нам выбрацца адгэтуль. Носіце праз мяжу лісты і рэчы. Таму і я магу таксама трохі рызыкнуць для спадара. Не будзем пра гэта гаманіць. Ёсць іншая спра­ва, пра якую згадвалі. Я размаўляла з адным чэкістам. Згодзен на ўсё. Спа­дар можа яму верыць —

як мне. Пазнаёмлю вас, калі пан жадае, альбо сама зраблю, што трэба. Толькі адно пытанне. вельмі важнае.

— Калі ласка?.

— Ён какаініст. Каб яго цалкам мець у руцэ — можа вельмі спатрэбіцца пану — варта даваць яму, часам, трохі какаіну.

Пані Ядвіга з гэткім запалам казала пра пэўныя справы, так добра ары- ентавалася ў метадах працы, што вельмі здзівіла мяне. «Яна — прыроджаны шпіён — думаў я. — У патрэбны момант зможа шмат зрабіць».

Узяў ад яе загады, не таму, што былі мне патрэбныя, але каб зрабіць тым ёй прыемнасць, і сказаў, каб больш без мяне анічога не рабіла, бо буду гневац- ца і нават буду асцерагацца да іх прыходзіць, бо могуць за ёй сачыць і разам з сабою яна праваліць і мяне. Паабяцала больш гэтага не рабіць.

Сёння ўвечары хачу аднесці два здымкі Кастуся ягонай маці. Даўно яе не бачыў. Цікава, што ў іх новага. Як прынялі вестку пра смерць Кастуся? Мне трохі непрыемна туды ісці, але думаю, што для іх гэта будзе дарагая памятка пра яго . А я?. Я памятаю пра яго заўсёды. Зрэшты, я маю дзённік.

Ціха. Так ціха, быццам застаўся я адзін у цэлым свеце.

Ш. «ТРОЕ АДСУТНЫХ»

Чалавек, які збіўся са шляху мудрасці, апынецца ў зборні мерцвякоў.

Прытчы Саламонавыя, 21. 16

1921 год

Было іх чацвёра, дужых, маладых, здаровых. Жыццё і энергія ў іх вірава- лі. Сядзелі вакол стала, курылі папіросы.

— Дык што там за такая «важная справа»? — спытаўся Забава, гледзячы па чарзе ва ўрачыстыя твары сяброў.

— Кажы ты, Кастусь — адказаў Часлаў. — Ты найлепей пра гэта скажаш, бо што я . Ведаеш сам: не ўмею языком малоць.

— Так, няхай Кастусь кажа, — махнуў галавой Алесь. — Гэта мой праект, таму не жадаю, каб ты думаў, што мне гэта трэба пазарэз...

Канстанты сядзеў задуменны. Прыгладзіў далонню валасы над высокім ілбом і зірнуў на сябра.

— Добра — сказаў, — добра. Справа, Рамане, такая: мы хочам вяртацца ў Менск. Навошта бадзяцца нам па чужых кутах. Мы пакінулі там бацькоў, знаёмых. Пакінулі там палову нашых сэрцаў. Ты пакінуў бацьку. Жывём тут, а думкі заўсёды там, сярод сваіх. Мы злачынстваў супраць Саветаў не рабілі — хіба толькі служба ў чужым войску, але гэта тлумачыцца тым, што мы ўступілі ў войска падчас акупацыі. Мы прыйдзем у ЧК, прадставім даку- менты і заявім, што жадаем жыць і добрасумленна працаваць у Саветах, у сваім горадзе, як лаяльныя грамадзяне. Напачатку могуць хай сабе часова нас арыштаваць, але сур’ёзных наступстваў не можа быць, бо калі б мы нават на фронце трапілі ў няволю, дык былі б толькі палоннымі, а не зняволенымі. Зрэшты, калі нас нават арыштуюць, то сваякі за нас запаручацца. Хіба не? Зрэшты, гэта Беларусь, і мы, як беларусы, маем права вярнуцца на бацькаў- шчыну, нягледзячы на тое, пад якімі ўладамі яна знаходзіцца. Вось, мы і пытаем цябе: ці жадаеш ты далучыцца?

Раман быў здзіўлены.

— Як гэта? Самому аддацца ім у рукі? Хлопцы, я там быў. Я ведаю, што тамака робіцца. Вядома, я пагаджуся, але не такім чынам. Навошта гэтак рызыкаваць? Я з табой, Кастусь, у пекла пайшоў бы. З вамі таксама. Але не так. Пойдзем са зброяй. Схаваемся, а адзін няхай з’явіцца. Пабачым, як усё будзе. Калі ўсё скончыцца шчасліва для аднаго, тады і астатнія з’явяцца, а калі справа будзе швах, тады зробім іначай.

— Я казаў, што ён не пагодзіцца, — уздыхнуў Алесь.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бастард Императора. Том 13

Орлов Андрей Юрьевич
13. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 13

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Форма жизни

Драу Михаэль
Фантастика:
боевая фантастика
киберпанк
7.62
рейтинг книги
Форма жизни

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая