Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прысуд

Кафка Франц

Шрифт:

I мой кампаньён, усміхнуўшыся мне, таксама ад майго і ад свайго імя пагадзіўся з усім гэтым і падняў угару, паралельна муру, сваю правую руку і, заплюшчыўшы вочы, абапёр аб яе свой твар.

Але я не даглядзеў тае ўсмешкі да канца, бо ад сораму раптоўна адвярнуўся. Толькі з той усмешкі я пазнаў, што гэта быў не хто іншы, а ўсяго махляр. А я ж ужо колькі месяцаў жыў у гэтым горадзе і думаў, што ведаю навылёт усіх махляроў: як яны ўначы выходзяць нам напярэймы з бакавых вуліц, працягваючы да нас рукі, нібы тыя шынкары; як яны крадком абыходзяць слуп з аб'явамі, каля якога мы запыніліся, і быццам бы гуляюць з намі ў хованкі і хоць бы адным вокам з-за акругленасці слупа сочаць за намі; як яны на вулічных

скрыжаваннях, калі нам робіцца боязна, нечакана ўзнікаюць перад намі, балансуючы на ўскрайку тратуара! Я так выдатна іх разумеў: яны ж былі ў невялікіх шынках маімі першымі гарадскімі знаёмымі, і я ім быў удзячны за першае ўражанне ад тае непадатлівасці, без якой я не мог сабе ўявіць гэтага свету і якую памалу стаў ужо заўважаць у сабе самім. Як яны выходзілі нам насустрач, нават калі мы даўно ад іх паўцякалі, калі ім ужо зусім не было каго лавіць! Як яны, не сядаючы і не падаючы, толькі кідалі на нас позіркі, якія нават здалёк заўсёды пераконвалі! А іх прыёмы былі ўвесь час адны і тыя ж: яны паўставалі перад намі, як мага шырэй расставіўшы ногі і рукі, спрабавалі звесці нас з абранай дарогі, рыхтавалі нам узамен прытулак у сваіх грудзях; і калі ўрэшце ў нас унутры пачыналі віраваць усе пачуцці, яны ўспрымалі іх як абдоймы, у якія кідаліся наперад галавою.

I гэтыя даўно вядомыя фокусы я распазнаў, толькі так доўга пабыўшы побач з гэтым чалавекам. Я да крыві здзёр сабе пальцы, каб пазбыцца сваёй ганьбы.

Але мой суразмоўца па-ранейшаму стаяў, абапіраючыся на руку, ды ўсё яшчэ лічыў сябе махляром, і ягоная шчака, не затуленая рукою, зарумянілася ад задаволенасці сваім лёсам.

– Я цябе пазнаў! – сказаў я і ціхенька паляпаў яго па плячы. Потым борзда ўзбег наверх, і бязмежна адданыя гаспадарам служкі ў пярэднім пакоі цудоўнай неспадзяванкаю ўсцешылі мяне. Я разглядаў іх усіх па чарзе, калі яны здымалі з мяне паліто і змахвалі пыл з ботаў. Потым, свабодна ўздыхнуўшы і выпрастаўшыся, я зайшоў у салон.

Дарога дадому

Трэба бачыць, якую сілу пераконвання мае паветра пасля навальніцы! Перада мною з'яўляюцца ўсе мае заслугі і папросту кладуць мяне на лапаткі, хоць я, што праўда, і не надта гэтаму супраціўляюся.

Я сабе шыбую, і тэмп маёй хады – гэта адначасна тэмп гэтага боку вуліцы, усёй гэтай вуліцы, гэтай часткі горада. Я справядліва нясу адказнасць за кожны стук у дзверы, за ляпанні па сталах, за ўсе тосты, за закаханыя парачкі: у ложках, сярод каркасаў новых будоўляў, ля сцен дамоў, на лежаках у публічных дамах.

Я ацэньваю сваё мінулае і, параўноўваючы яго з будучыняй, раблю выснову, што і тое, і другое ў мяне выдатнае, што я не магу ні таму, ні другому аддаць перавагу і г'aню Наканаванне, якое мне гэтак спрыяе.

I толькі калі я заходжу ў свой пакой, я крыху задумваюся, хоць, падымаючыся па сходах, я і не заўважыў нічога вартага роздуму. I не надта дапамагае мне тое, што я разнасцежваю акно і што з нейкага саду яшчэ даносіцца музыка.

Адхіленне заляцання

Калі я сустракаю прыгожую дзяўчыну і прашу яе: “Зрабі мне такую ласку – хадзі са мною”, а яна моўчкі праходзіць міма, дык гэтым яна дае мне зразумець:

“Ты не князь з вядомым імем і не плячысты амерыканец з індзейскаю постаццю са спакойным роўным паглядам, скураю, выгладжанай паветрам мурожных пляцовак і рэк, што іх амываюць; ты не выпраўляўся ў падарожжы да вялікіх мораў, якіх не ведаю, дзе трэба шукаць. А таму, прабач, але чаму я, прыгожая дзяўчына, павінна з Табою ісці?”

“Ты забываешся, што не едзеш у лімузіне, раз-пораз калываючыся на вулічных калдобінах;

я не бачу ўціснутых у свае гарнітуры паноў з Тваёй світы, што ішлі б паўколам за Табою, шэпчучы словы захаплення; Твае грудзі добра падтрымліваюцца станікам, але Твае стройныя ногі і сцёгны шукаюць сабе адшкадавання за тую стрыманасць; на Табе тафтовая сукенка з плісіраванымі складкамі, паводле моды, якая радавала нас леташняй восенню, – і Ты ўсё-такі ўсміхаешся, маючы на сабе гэтыя небяспечныя для жыцця строі”.

“Напраўду, мы абое маем рацыю, і каб сабе гэтага цалкам не ўсвядоміць, няхай кожны з нас пойдзе сабе дадому паасобку”.

Мост

Я быў здранцвелы і халодны; быў мостам. Я вісеў над прорваю. З гэтага боку трымалі ўкручаныя пальцы ног, з другога трымалі рукі; я моцна ўгрызся ў крохкую гліну. Крысы майго сурдута развяваліся па баках. Глыбока ўнізе шумеў ледзяны ручай, поўны стронгаў. Ніводзін турыст не заблукаў на гэтую недаступную вышыню, мост не быў яшчэ пазначаны на карце. Вось гэтак я вісеў і чакаў, мусіў чакаць. Адзін раз пабудаваны мост, калі не абрынецца, не перастае быць мостам.

Аднойчы пад вечар – ці то быў першы, ці тысячны, не ведаю – мае думкі бязладна кружлялі. Летнім надвячоркам, калі шум ручая рабіўся ўсё змрачнейшы, я ўчуў мужчынскія крокі! Да мяне, да мяне. Выцягніся, мосце; будзь гатовая, бэлька без парэнчаў, утрымай таго, каго табе даверылі. Выпраў незаўважна няўпэўненасць яго хады; калі ж ён захістаецца, дай яму пазнаць сябе і, як горны бог, скінь яго на зямлю.

Ён прыйшоў, абстукаў мяне жалезным наканечнікам свайго кійка, потым узняў крысы майго сурдута і расправіў іх на мне. Канец кійка ён усунуў у мае кусцістыя валасы і надоўга пакінуў яго там, дзіка азіраючыся наўкола. Але пасля – мне якраз здавалася, што ён ужо за гарамі ды за лясамі – ён скочыў абедзвюма нагамі акурат на сярэдзіну майго цела. Я здрыгануўся ад нечаканага болю, нічога не разумеючы. Хто гэта быў? Дзіця? Сон? Разбойнік? Самазабойца? Спакуснік? Вынішчальнік? Я павярнуўся, каб яго ўбачыць. Мост перакульваецца! Не паспеўшы яшчэ павярнуцца, я ўжо абрынуўся і быў насаджаны на вострыя каменьчыкі, што так спакойна ўзіраліся ў мяне з шалёна-бурлівай вады.

Праўда пра Санча Пансу

Санча Панса, ніколі тым, зрэшты, не выхваляючыся, увечары і днём даваў д'яблу, якога ён пазней назваў Дон Кіхотам, мноства рыцарскіх і разбойніцкіх раманаў і, дзякуючы гэтаму, з цягам часу здолеў адвесці ад сябе ўвагу так, што потым той д'ябал нястрымна рабіў самыя вар'яцкія ўчынкі, але яны нікому не шкодзілі з-за адсутнасці аб'екта гэтага вар'яцтва, якім меўся быць менавіта Санча Панса. I вольны чалавек Санча Панса спакойна-абыякава, а можа, з пэўным пачуццём адказнасці, таварышаваў Дон Кіхоту ў ягоных вандроўках і да канца сваіх дзён меў праз тое сабе добрую і карысную забаву.

Маўчанне сірэн

Доказ таго, што малыя, дый нават дзіцячыя сродкі могуць дапамагаць уратаванню:

Каб засцерагчыся ад сірэн, Адысей напхаў сабе ў вушы воску і загадаў прыкуць сябе да мачты. Штось падобнае маглі б, вядома, здаўна рабіць усе вандроўнікі, апроч тых, якіх сірэны спакушалі ўжо здалёк, але ва ўсім свеце было вядома, што гэта ніяк не дапамагала. Спеў сірэн пранікаў ва ўсё, а палкасць спакушаных знішчыла б не толькі ланцугі ды мачты. Але Адысей пра гэта не думаў, хоць, мажліва, даўно пра гэта чуў. Ён цалкам даверыўся прыгаршчы воску ды гурбе ланцугоў і, наіўна цешачыся са сваіх хітрыкаў, плыў насустрач сірэнам.

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Афанасьев Семен
1. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Законы Рода. Том 10

Андрей Мельник
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Я Гордый часть 6

Машуков Тимур
6. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 6

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Володин Григорий Григорьевич
37. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Локки 6. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
6. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 6. Потомок бога