Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

В а р т а ў н і к. Быў у нас такі Янка - ілгаў, недавядзі бог. Яму ўжо не тое што суседзі, родныя дзеці не верылі. Дык прыходзіць ён аднойчы да свайго дзядзькі, а той і кажа: салжы, пляменнічак, толькі гладка,- авечку дам. Няма, адказвае, часу лгаць,- бяры, дзядзька, венікі і прыходзь у лазню. Прыйшоў дзядзька з венікам, а лазня, вядома, не топленая. (Весела рагоча.) Я тут усялякіх нагледзеўся, але, калі шчыра,- ты мне даспадобы. Люблю вясёлых.

С к а р ы н а. Дзякуй на добрым слове.

В а р т а ў ні к. Ілжы на здароўе - у мяне ўсё роўна авечкі няма. А хлеба дабаўлю.

С к а р ы н а. Шчыра дзякую.

В а р т а ў н і к. Дзякуй на зуб не пакладзеш.

С к а р ы н а. Многа есці шкодна.

В а р т а ў н і к. Сказаў бы нехта іншы, можа б, я і паверыў.

С к а р ы н а. Ты мне павер - я лекар.

В а р т а ў н і к. Можа, ты яшчэ поп ці ксёндз? Тыя таксама пасты хваляць.

С к а р ы н а. Я і не поп, я і не ксёндз, хоць нейкае дачыненне да царквы і паствы маю... І, можа б, ты да кашталяна турмы схадзіў і сказаў яму, каб ён мне маю Біблію вярнуў. Скажы, з Богам захацеў даўжнік-бадзяга пагаварыць.

В а р т а ў н і к. Там будзе відаць... А малаком я з табой падзялюся. Мне мае мальцы вечарам яшчэ прынясуць. Харошыя ў мяне мальцы растуць... што па-польску, што па-палачанску сякуць - аж ад зубоў адскоквае. І Псалтыр, як рэпу, грызуць...

С к а р ы н а (нечакана). З полькай ажаніўся, а сам з Полацка будзеш?..

В а р т а ў нік (насцярожана ). А табе скуль ведаць?!

С к а р ы н а. Хлопцаў "мальцамі" называюць толькі на Полаччыне. Дзе ні быў - і ў Гародні, і ў Навагародку, у Нясвіжы, Міры, Слуцку, Клецку, Мазыры, Тураве - толькі хлопцы. А ў Полацку мальцы.

В а р т а ў н і к. Чаго не ведаў, таго не ведаў. А мальцы, яны і ёсць мальцы. Хлопцы - то ад халопаў. А каму халопам быць ахвота?

С к а р ы н а. Я і пра нятопленую лазню з авечкаю ў Полацку чуў. Землякі мы, выходзіць, з табою, служывы.

В а р т а ў н і к (адчужана, адступаючы да дзвярэй). Хопіць языком мянціцьі А то ты да мяне і ў сваякі напросішся. Пры службе я - разумець трэба, і палёгкі не чакай. Палёгку суд дае, а я па-чалавечы паспачуваць магу. І граху ў тым не бачу.

Якія б яны ні былі, а ўсе людзі - чалавекі. (Забраўшы конаўку. выходзіць.)

Грымяць заноры.

С к а р ы н а (задуменна). Усе людзі - чалавекі...Усе людзі - чалавекі... Адкуль жа тыя здрада, вераломства, ліхвярства, ілжывасць?.. Сам, сваёю рукою ў закон каралеўскі і велікакняжацкі першым артыкулам запісаў аб адказнасці за паклёпы

і абгаворы. І тым не менш у турме не паклёпнік, а я, Францыск, сын Скарынін... у якасці валацугі, што збег ад даўгоў, якіх ніколі і ні ў кога не пазычаў. О свет! О людзі-чалавекі... Хіба не для вас законы ў душах вашых і на паперы напісаны для паспалітага добрага?!. (Зноў чуе песню.)

Ой, не так жаль тое, што ўтапілася,

Ой, не так жаль тое, што зверы з'елі.

Ой, не так жаль тое, што зверы з'елі,

Вельмі жаль тое, што татары ўкралі...

(Садзіцца на лаву, заціскае вушы.)

Святло згасае, у цемры з'яўляюцца прывіды Маргарыты, а потым Бабіча, Астрожскага, Максіма Грэка, Івана, Гусоўскага.

М а р г а р ы т а. Што ты клічаш мяне, любы? Хіба не ведаеш, што я два гады таму, як памерла? Калі б жывая была, хіба не прыйшла б? Хіба не прыбег-

ла б? Зязюлькаю шэраю, галубкаю шызаю, ластаўкаю імкліваю не прыляцела 6? А што не забыў - паклікаў, дзякуй. Ці ж не я была тваёю адзінаю, тваёю любаю? Ці ж не я была табе памочніцай і дарадчыцай? Ці ж не я нарадзіла табе двух сыночкаў? Кахала, як умела, аберагала, як магла. Толькі мінула маё лецейка. Як жа я адсюль дапамагу табе, любы мой, адзіны мой, гаротны мой?!. Цярпі! Трымайся! Ёсць жа Бог на свеце, хоць ты ніколі на яго вельмі не спадзяваўся. Да людзей найбольш былі

твае малітвы. Ды не ўсе, відаць, іх слухалі. А сярод тых, што пачулі, як бачыш, звяры драпежнъш трапіліся. Ад іх паратунку не чакай. Цяпер уся надзея на Якуба Бабіча... (Знікае.)

Б а б і ч. Адкуль ведаць табе, бедная жанчына, што ў хуткім часе і я пайшоў за табою. І карысці з Якуба Бабіча памерлага аніякае. Не крыўдуй. Не спадзявайся. Найстаршы бурмістр слаўнага горада Вільні бездапаможны. Не папракай, дружа,-

справу тваю кніжную я падтрымліваў, колькі мог. Гапарыўся дружбай з табою, рад быў аддаць дом свой пад друкарню тваю, што была і застанецца першаю ў нашым краі. А што згарэла яна з домам маім - бяда вялікая і няўцешная, калі ж лічыць,

што тры чвэрці самога горада згарэла... Дасць Бог, выблытаешся з цянётаў, пераможаш здраду і каварства і зноўку сваю вялікую справу распачнеш. Канстанціну Астрожскаму пакланіся. Гетман дапаможа. Ён міласнік царквы, школы і кнігі, якіх у княстве нашым мала. (Знікае.)

А с т р о ж с к і. Бабіч, Бабіч! Ведаць бы табе, што вялікі мор на Белай Русі следам за табой і мяне звёў у магілу. Якая ж карысць другу нашаму кланяцца

памерлым? Яны ж дапамагчы не могуць.

Поделиться:
Популярные книги

Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.00
рейтинг книги
Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Лекарь Империи 15

Карелин Сергей Витальевич
15. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Лекарь Империи 15

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР