Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Пачалося галасаванне… За асігнаванне на беларускі адзьдзел міністэрства асветы выказаліся ўсе — акром шасці дэпутатаў.

Пярэчанні ў Сойме хутка сталі вядомы грамадскасці, і старшыня Нацыянальнай дэмакратычнай сувязі рускіх грамадзян дэпутат Бочагаў мусіў выступіць з наступнай заявай:

«Нашаму звязу сорамна перад усім светам за свайго прадстаўніка ў Сойме дэпутата Прэснякова. Мушу зазначыць, што ён выказваў сваю прыватную думку… Мы самі існуем толькі дзякуючы прынцыпу самаазначэння народнасцяў і не можам пайсці і не пойдзем за тымі, хто намагаецца знішчыць духоўнае жыццё беларусаў».

Езавітаў

не замарудзіў пазнаёміць з поспехамі іншыя беларускія дыяспары. Ад Ластоўскага яшчэ раней прыйшлі звесткі аб тым, што ў Коўне рыхтуюцца да выдання свайго часопіса — і Езавітаў даслаў на адрас рэдакцыі — Сенатарская, 8 — допіс, пазначыўшы яго сваім псеўданімам — Кастусёнак:

«… На ўтрыманьне Беларускага Адзьдзелу, 2-х Беларускіх Гімназіяў і Вучыцельскіх Курсаў адпушчана 2 200 000 латвійскіх рублёў.

Беларускія пачатковыя школы Рэспублікі ўтрымліваюцца з коштаў мейсцовых Земстваў і самаўрадаў.

Сельска-Гаспадарчая Школа ўтрымліваецца коштам Таварыства «Бацькаўшчына» і дапамогамі ад Міністэрства Земляробства, якое адпускае Таварыству на гэту справу да 200 000 рублёў у год.

Адносіны Латвійскага Грамадзянства і Ураду да беларусаў — добрыя. Як яскравы прыклад гэтага можа сьведчыць той факт, што, калі пры абгаварываньні бюджэту Беларускага Адзьдзелу адзін з Латгальскіх клерыкалаў, дэпутат Кэмп, унёс прапазыцыю выкрэсьліць крэдыты на Беларускі Адзьдзел, дык на яго з абурэньням абрушыліся дэпутаты ўсіх фракцыяў, і прапазыцыя яго была рашуча ўсім Устаноўчым Соймам адкінута. Сказаныя пры гэтым некаторымі дэпутатамі ў нашу абарону прамовы гэтулькі для нас цікавы і важны па свайму зьместу, што Таварыства «Бацькаўшчына» пастанавіла выдрукаваць іх асобнаю кніжкай. Асабліва цікавы і грунтоўны прамовы: Гр. Райніса, які прачытаў Сойму цэлую гадзінную лекцыю па беларускаму пытаньню, Гр. Сэйль — Таварыш Міністра Прасьветы, і расейскага дэпутата Гр. А. Бочагова».

Напрыканцы 1921 - 1922 школьнага года пад загадам беларускага адзьдзела знаходзілася ўжо сорак шэсць беларускіх школ — з 3500 вучнямі, а таксама аднагадовыя настаўніцкія курсы. Вяліся актыўныя захады па арганізацыі ў Дзвінску Першай беларускай урадавай гімназіі.

…Гэта была клопатная, цяжкая, а разам з тым — і ўдзячная праца на ніве беларускага вучнёўства. Сваім вучням Езавітаў запамінаўся не толькі таленавітым настаўнікам. Ён быў аўтарытэтам ва ўсім, давер і павагу да яго выказвалі ўсе. Высокі, дужы, з цёмнаю копкай валасоў, поўным тварам, пранікліва-шэрымі вачыма, Езавітаў быў усеагульным любімцам беларускага школьніцтва. Строгі, мог спакусіцца і на лагоду, жарт. Хадзіў раўнамерным вайсковым крокам, праз што і атрымаў мянушку «Браняпоезд».

–  Чаго вы горбіцеся, крывіцеся, быццам увесь цяжар на хрыбтах цягаеце?! — часта пакрыкваў на вучняў. — Няхай палякі ці маскалі так ходзяць, а не беларусы. Не забывайцеся, што ўвесь свет глядзіць на нас, беларусаў. Выпрастайцеся, бо вы сыны і дачкі вялікага народа!

–  Ведаем, Канстанцін Барысавіч… Выпростваемся…

Нейтральная зона

Раніцай на кватэру Ластоўскага прыйшоў Цвікевіч.

–  Нашы віленчукі начавалі ў Коўне! — бухнуў, ледзь толькі прывітаўшыся.

–  Як? — агаломшаны гаспадар зморшчыў лоб. — А чаго да нас не зайшлі?! Я не ведаў…

–  Не ведаў бы й я, каб не Дуж-Душэўскі…

Весткі пра тое, што ў Вільні арыштавалі

трыццаць тры беларускіх дзеячоў, даляцелі да Коўна ўжо на другі дзень. Ноччу з 19 на 20 студзеня польскія ўлады зрабілі вобыскі ў Беларускім нацыянальным камітэце, у Беларускай гімназіі, Беларускай цэнтральнай школьнай радзе, Беларускай кнігарні, Беларускім музычна-драматычным гуртку, гуртку студэнтаў-беларусаў універсітэта Сцяпана Баторага, Праваслаўнай духоўнай семінарыі, рэдакцыях газэт «Беларускі Звон» і «Беларускія Ведамасьці» (пачала выходзіць пад рэдакцыяй Максіма Гарэцкага). Пад раніцу былі арыштаваны сябра прэзідыума і сакратар Беларускага нацыянальнага камітэта Віленшчыны, былы камандзір паўстанцкіх аддзелаў на Случчыне і сябра некалі пакліканай Пілсудскім Беларускай вайсковай камісіі Андрэй Якубецкі, былы сакратар Рады Случчыны, сябра прэзідыуму БНК Уладзімір Пракулевіч, сябры БНК Фабіян Ярэміч, Аляксандр Карабач, Максім Гарэцкі, Леапольд Родзевіч, старшыня Беларускага музычна-драматычнага гуртка Валэйша, некалькі настаўнікаў і настаўніц, якія начавалі ў будынку Беларускай школьнай рады…

Вобыскі не аціхлі і раніцай. Быў будні дзень, вучні і выкладчыкі сыходзіліся ў гімназію. Паліцыя прапускала ўсіх, але назад ужо не выпускала нікога — нават дзяцей. Заняткі перапыніліся — некаторых настаўнікаў арыштавалі ў гімназічных клясах.

Старшыня БНК Іван Краскоўскі з сябрай камітэта Трэпкам дамагаліся ў польскіх уладаў тэрміновага вызвалення хаця б гімназістаў, аднак старшыня польскага ўрада Сярэдняй Літвы Мэйштовіч не захацеў іх прыняць. Дапамаглі звароты ў пракуратуру і абурэнне незаконным гвалтам віленчукоў — а другой гадзіне дня гімназістаў вызвалілі з-пад арышту. Астатніх беларусаў — каля трох дзесяткаў — кінулі ў Лукішскую турму і не дапускалі на сустрэчы з імі родных.

23 студзеня пасля вобыску арыштавалі і Краскоўскага, а ў дырэктара Беларускай гімназіі запатрабавалі падпіску аб нявыездзе.

Падобны гвалт праводзіўся і сярод літоўцаў…

Два тыдні арыштаваных не вадзілі на допыты, а затым, сабраўшы іх з Лукішскіх адзіночак, зачыталі абвінавачанне ў «прыналежнасці да партыі камуністаў і арганізацыі тайных баявых дружын з мэтаю замаху на дзяржаўную ўладу» і з 4 на 5 лютага вывезлі з Вільні ў нейтральную зону паміж польскім і літоўскім фронтам — перад Коўнам.

Сыпаў снег, і Ластоўскі не адразу пазнаў у чалавеку, што нерухома сядзеў перад невялікім ковенскім гатэлем — у заснежаным паліто з настаўленым каўняром, глыбокай шапцы — Гарэцкага.

–  Максім?! — ні то спытаў, ні то падзівіўся. Падышоў бліжэй, сеў побач — не згроб з лаўкі нават тоўстага снежнага кіліма. — Ну то здароў, браце… Што ж гэта да мяне не прыйшлі?

Гарэцкі сподзіўна агледзеў Ластоўскага, кіўнуў чагось галавой, зляпіў снежку, сціснуў у руцэ:

–  Бач, як яно сталася…

–  Магло б і горай быць, балазе жывыя ўсе, на волі.

–  Ды штойта за воля гэта — як сабака бязбудны… Ні працы, ні занятку.

–  Пра гэта не бядуй, працы табе яшчэ больш, чым у Вільні, знойдзем. — Ластоўскі асцепаў з сябравага паліто снег. — Хоць бы ў Дзвінск, да Езавітава — там цяпер вялікае школьніцтва збіраецца!

Але Гарэцкі не адказаў — толькі зноў апатычна кіўнуў галавой.

–  Ты, бачу, сам тут у снежку замёрз. — Ластоўскі ўстаў, падштурхнуў і Гарэцкага: — Вядзі да астатніх… Дзе вы тут атаймаваліся? — ён ужо ведаў, што Гарэцкі, Краскоўскі і Пракулевіч, каб з'эканоміць грошай — хто знае, як яно станецца? — аплацілі адзін пакой і трымаліся разам.

Поделиться:
Популярные книги

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Барон

Первухин Андрей Евгеньевич
5. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Барон

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

История западной философии

Рассел Бертран Артур Уильям
Пути философии
Научно-образовательная:
история
философия
культурология
5.00
рейтинг книги
История западной философии

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Александри В. Стихотворения. Эминеску М. Стихотворения. Кошбук Д. Стихотворения. Караджале И.-Л. Потерянное письмо. Рассказы. Славич И. Счастливая мельница

Эминеску Михай
126. Библиотека всемирной литературы
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Александри В. Стихотворения. Эминеску М. Стихотворения. Кошбук Д. Стихотворения. Караджале И.-Л. Потерянное письмо. Рассказы. Славич И. Счастливая мельница

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2