Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

У 1925 годзе Люцынскую гімназію далучылі да Дзвінскай, а Езавітава звольнілі з працы. Прыгнечаны апошнімі здарэннямі, ён пераехаў у Рыгу, дзе падчас следства адседзеў доўгіх адзінаццаць месяцаў…

На новую рыжскую кватэру да Езавітава завітаў незнаёмы госць — мужчына гадоў сарака, жоўтавалосы, даўгавязы. Прывітаўся па-беларуску, назваўся і па-беларуску — хоць крыху і з вымогай — гаварыў далей:

–  Прабачце, што без папярэджанняў… - Учэпіста зірнуў на стол — увесь закладзены выразкамі, дакумэнтамі, газэтамі, кнігамі (Езавітаў яшчэ не паспеў пасля пераезда ўпарадкаваць свой архіў). — Я да вас з Варшавы, ад беларускага амбасадара Ульянава… Ведаем пра вашы няшчасці. На жаль, у падобным бяспраўі

і беларусы Заходняй Беларусі… - старанна гаварыў пра неабходнасць аб'яднання высілкаў пры выданні беларускіх кніг і часопісаў і ўрэшце падагульніў: — Словам, я накіраваны з добрым даручэннем — мы можам дапамагчы фінансава ў вашых пачынаннях, асветніцтве й выдавецкай рабоце.

Езавітаў быў агаломшаны… Прапанаваў госцю кавы, а затым толькі спытаў:

–  А хто гэтыя «мы», хто вызваўся на дапамогу?

–  Калі сама высока — урад БССР. Сёння ён выдаткоўвае вялікія сумы не толькі на беларускую справу ўнутры рэспублікі, але й за яе… граніцамі. Грошы ідуць да савецкага амбасадара ў Польшчы Ульянава. А дапамога ж патрэбна беларусам не толькі Польшчы!..

Езавітаў адглынуў кавы, уважліва зірнуў на савецкага пасланца і вырашыў праверыць «напрамкі»:

–  А што хочуць урад і амбасадар наўзамен?

Госць толькі ўсміхнуўся:

–  Рабіць тое ж, чым і займаецеся… — і пачаў збірацца, падзякаваў за каву. — Я разумею, што прапанова нечаканая. Прапаную падумаць, а праз тыдзень дазвольце зноў прыйсці. Калі пагодзіцеся — а гэта адно толькі разумна, — складзіце да таго часу каштарыс на неабходную суму. І апішыце накірунак дзейнасці. Справаздачнасць, зразумейце. Грошы ж і працоўнай Беларусі не з неба падаюць…

Езавітаў ноч не мог заснуць. Часу, каб параіцца з кім-небудзь па-за Рыгай — найперш з Ластоўскім, — не было. І ён склаў мінімальны каштарыс — і парваў. І ўзгадаў словы з ліста Ластоўскага: «сядай, як і я, манахам да ціхае творчае культурнае працы»… Хоць грошай, чуў, Ластоўскаму Літоўскі ўрад выдаткоўваў на тую працу ўсё менш і менш. А тут — самі прапануюць. І ўзамен — нічога пакуль…

І ён пачаў складваць новы каштарыс, куды ўпісаў і затраты на выданне сваёй беларускай газэты, двух падручнікаў для беларускіх школак (рукапісы іх ужо былі).

А праз тыдзень зноў зайшоў пасланец ад Ульянава. Перачытаў каштарыс, кіўнуў галавой, падаў паперы назад:

–  Подпіс ваш яшчэ патрэбен.

Езавітаў насцярожыўся. Няпэўны халадок прабег па грудзях. Акуратна перакрэсліў на паперы прабелы (каб ужо нічога нельга было ўпісаць) і — лішнюю паўхвілю патрымаўшы ў руцэ асадку, торапка распісаўся…

З Ластоўскім Езавітаў пабачыўся толькі ў кастрычніку 1925 года — у Берліне, на канферэнцыі, якую склікалі, каб вырашыць далейшы лёс урада БНР. Цвікевіч, яго старшыня, выказваўся за ліквідацыю [49] . Яго падтрымалі Заяц і Пракулевіч. Многія — і Езавітаў, і Варонка, і Мамонька, і Бадунова, і старшыня Рады БНР Крэчэўскі (які за колькі дзён да канферэнцыі абнародаваў свой зварот «Патрэбнасць дзяржаўнага органа за граніцай», дзе запэўніў: «Каб ня было Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, з-пад ног якой трэба было выбіваць глебу, ніколі не было б Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а да гэтай пары існаваў бы Абліскамзам»), і Захарка, і іншыя выказаліся супраць (некаторыя наогул лічылі ўрад Цвікевіча незаконным). Мамонька ў пратэст такому пытанню пакінуў залу. Луцкевіч ліквідацыю ўрада падтрымаў…

49

Пасля канферэнцыі Цвікевіч пераехаў у БССР, стаў вучоным сакратаром Інстытута Беларускай Культуры. Пра ягоны прыезд Янка Купала гаварыў:

«Няхай бы ен там лепш павесіўся, дык гэта было б куды лепш

для нацыянальнай справы».

–  Бачыш… — шаптаў Езавітаву Ластоўскі. — Ты яшчэ вагаўся, браць грошы БССР ці не… А некаторыя ўжо юдамі праз іх сталі. Ты ж — адно на карысць…

Пра тое, што «распрацоўка» ліквідацыі ўрада БНР, а раней — адхіленне ад улады Ластоўскага праводзіліся магутнымі «спецорганамі» БССР - СССР, сумнявацца не даводзілася. Савецкі «бок» на канферэнцыі ў Берліне прадстаўлялі завочна ўжо знаёмы Езавітаву амбасадар з Варшавы Ульянаў і знаёмы вочна Жылуновіч-Гартны… Ніхто — ні Ластоўскі, ні Езавітаў — на той час не маглі ведаць, што ЦК КП(б)Б 16 кастрычніка 1925 года зацвердзіла цэлую праграму «Беларускі рух за кардонам», у якой было запланавана «працягваць работу па разлажэнні і драбленні беларускай эміграцыі, ні ў якім разе не дапусціць стварэння якіх-небудзь беларускіх аб'яднанняў», бо гэта «затармозіць развіццё беларускага руху савецкай арыентацыі».

Восенню 1925 года пад рэдакцыяй Езавітава пачала выходзіць новая беларуская газэта Латвіі «Голас Беларуса», выходзіць не без грашовай дапамогі з БССР. І нездарма Езавітаў марудзіў, ставіўшы подпіс пад складзеным каштарысам, — прадчуваў, што будуць вымогі да «адпрацоўкі» дадзенага. Не мог не бачыць і разбуральнай работы БССР - СССР у асяроддзі беларускай эміграцыі. Але раскошы выбару не меў — і вырашыў і надалей спакойна і карпатліва займацца сваім. А там час пакажа… [50]

50

На паседжанні сакратарыята ЦК КП(б)Б 31 ліпеня 1925 года сярод іншых рашэнняў было і такое:

«Лічыць неабходным падтрымаць беларускую газэту Латвіі «Голас Беларуса» пры ўмове забеспячэння ў яе рэдакцыі камуністычнага ўплыву...».

«Голас Беларуса» з нумара ў нумар станавіўся мацнейшым, набываў сваё яскравае нацыянальнае гучанне. Вось толькі некаторыя назвы артыкулаў самога рэдактара, якія надрукавала газэта на працягу 1925 - 1927 гадоў: «Беларусы і Крывія», «Дзесяцігоддзе Беларускай Нацыянальнай Школы», «Да працы, моладзь!», «Да арганізацыі беларускае нацыянальнае меншасці ў межах сучаснае Латвіі», «Беларусы, моцна трымайцеся адзін аднаго!», некаторыя назвы вершаў самога Езавітава: «Марш Адраджэнца», «Жыве наша мова!», «Благаславенне на бойку»…

Такая праца не магла задаволіць «грошадаўцаў» з БССР - СССР. У сваіх каштарысах на фінансаванне беларускага руху за мяжой у 1926 - 1927 гадах яны мусілі адносна Езавітава рабіць асобныя агаворкі:

«Наша праца, якая праводзіцца праз Езавітава, не застрахавана ад «сюрпрызаў», нявыгадных для нас… Слабы водгук на падзеі ў Польшчы. Палітычны авантурызм і шкурніцтва Езавітава…».

Мусілі агаворвацца пра «авантурызм» і «шкурніцтва» Езавітава, а ён і далей дзейнічаў з чыстага сумлення: «Зрэшты, гэтыя грошы, што перадаюцца з Саветаў, беларускім мазалём зароблены, — то на беларускае і йсці павінны», — вырашыў.

У Менску ж пачалі пагаворваць і аб «нейтралізацыі» непадатлівага Езавітава. Ідэю перадалі савецкаму амбасадару ў Варшаве і «куратару» беларускай эміграцыі Ульянаву, толькі той мусіў 1 сакавіка 1926 года перадаваць у Менск пад грыфам «Зусім сакрэтна» наступнае:

«…пры пастаянным кіраўніцтве і некаторай матэрыяльнай падтрымцы ён (Езавітаў) змог бы разгарнуць работу ў Латвіі, і толькі тады можна было б, намацваючы лепшыя элементы, паступова асадзіць Езавітава на задні план. Але я сцвярджаю, што сярод латвійскіх беларусаў няма фігур з імем, а гэта ў першы перыяд арганізацыі надзвычай важна…»

Поделиться:
Популярные книги

Я еще царь. Книга XXX

Дрейк Сириус
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Вперед в прошлое 7

Ратманов Денис
7. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 7

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Каратила

Поповский Андрей Владимирович
Детективы:
боевики
6.50
рейтинг книги
Каратила

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6