Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета людзей

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Стары службовец, мой сённяшнi сусед у омнiбусе, нiхто i нiколi ўжо не змусiць цябе вырвацца з твайго палону, i ты зусiм не вiнаваты ў гэтым. Ты змураваў свой спакой у чатырох сценах, як гэта робяць мурашкi, якiя замуроўваюць усе выхады да святла. Ты як у кокане — у сваёй мяшчанскай бяспецы, у сваiх дрымучых прывычках, у душных рытмах свайго правiнцыяльнага iснавання, ты ўзвёў гэтую вартую жалю крапасную сцяну i схаваўся за ёю ад ветру, марскога прыбою i зор. У цябе няма нiякага жадання турбаваць сябе вечнымi праблемамi, табе i так шмат сiл каштавала забыць пра сваё званне чалавека. Не, ты не жыхар вандроўнай планеты, ты нiколi не ставiш перад сабой пытанняў, на якiя не можаш знайсцi адказу: ты проста дробненысi тулузскi мешчанiн.

Нiхто не прымусiў цябе азiрнуцца навокал, калi яшчэ можна было зрабiць гэта. Цяпер глiна, у якую ты ператварыўся, высахла i ўкамянела, i цяпер ужо нiхто не зможа абудзiць у табе заснулага музыку, паэта цi астранома, якi, магчыма, некалi жыў у табе.

I я ўжо не наракаю на слотны вецер. Чары майго рамяства разнасцежваюць перада мною свет, дзе гадзiны праз дзве я твар у твар сутыкнуся з чорнымi драконамi i вяршынямi ў кароне сiнiх блiскавiц, дзе з надыходам ночы я вольны буду чытаць свой шлях па зорах.

Гэтак адбывалася наша баявое хрышчэнне, i мы адпраўлялiся ў дарогу. Гэтыя падарожжы часцей за ўсё заканчвалiся без прыгод. Мы спакойна, як прафесiянальныя плыўцы, ныралi ў глыбiнi нашых уладанняў. Сёння яны добра асвоены. Лётчык, механiк i радыст ужо не адпраўляюцца наўздагады, самалёт для iх — лабараторыя. Яны падначальваюцца гульнi стрэлак прыбораў, а не зменам краявiду. На даляглядзе ў змроку ўзнiклi горы, але цяпер яны перасталi ўжо быць гарамi. Цяпер гэта нябачныя сiлы, наблiжэнне якiх трэба вылiчыць. Радыст пры святле лямпачкi засяроджана занатоўвае лiчбы, механiк робiць значкi на карце, i лётчык выпраўляе курс, калi горы аднесла ўбок, калi вяршынi, якiя меркавалася абысцi злева, раптам моўчкi, у таемнасцi баявых прыгатаванняў развярнулiся проста перад iм.

А на зямлi дзяжурныя радысты, прыслухоўваючыся да голасу таварыша, усе разам засяроджана запiсваюць у свае журналы: «Нуль гадзiн сорак хвiлiн. Курс 230. На борце ўсё ў парадку».

Гэтак праводзiць палёт экiпаж сёння. Ён зусiм не адчувае, што ён у руху. Ён, як у адкрытым моры ўначы, вельмi далёкi ад люб-якога арыенцiра. Але маторы напаўняюць асветленую кабiну трымценнем, i яно зыначвае яе сутнасць. I прамiнае час. I за гэтымi цыферблатамi, радыёлямпамi, стрэлкамi творыцца нейкая невiдочная алхiмiя. Секунда па секундзе гэтыя патаемныя рухi, гэтыя прыглушаныя словы, гэтая пiльнасць рыхтуюць цуд. I наступае час, калi лётчык можа ўпэўнена прыпасцi да ветравога шкла. Вось яно, золата, якое ўзнiкла з нiчога: зiхацiць у кастрах пасадачнай пляцоўкi.

Але ж усе мы зведалi i такiя палёты, калi за дзве гадзiны лёту да пасадачнай пляцоўкi ты, агорнуты нейкай асаблiвай задуменнасцю, раптоўна адчуваеш гэткую сваю самотнасць, якую не змог бы адчуць i ў самым сэрцы Iндыi i адкуль ужо не спадзяешся знайсцi дарогу назад.

Так было з Мермозам, калi ён упершыню адольваў на гiдраплане Паўднёвую Атлантыку i на зыходзе дня наблiзiўся да Пот-а-Нуара. Некалькi хвiлiн перад iм звiвалiся i спляталiся хвасты трапiчнага ўрагану тарнада, быццам узводзiлася магутная сцяна, затым апусцiлася цемра i паглынула ўсе гэтыя падрыхтаваннi. А калi праз гадзiну ён пратачыўся пад хмары, то апынуўся ў нейкiм фантастычным царстве.

Марскiя смерчы, устойлiвыя i з выгляду нерухомыя, цягнулiся ўгору, як чорныя калоны храма. Разбухлыя ўверсе, яны падтрымлiвалi нiзкi змрочны купал буры, але праз разрывы ў купале падалi шырокiя сувоi святла, мiж калонамi на халодных плiтах мора ззяла поўня. I Мермоз, слiзгаючы ад аднаго фарватэра святла да другога, абмiнаючы гэтыя гiганцкiя калоны, дзе, безумоўна, грозна ракатала ўздыбленае мора, чатыры гадзiны прабiраўся па месячных тонях да выхаду з гэтых бязлюдных руiнаў храма. I гэтае вiдовiшча было такое ашаламляльнае, што Мермоз, ужо вылецеўшы за межы Пот-а-Нуара, заўважыў, што ён нават не паспеў спалохацца.

Мне таксама помняцца такiя моманты, калi апынаешся па-за межамi рэальнага свету: аднойчы радыёпеленгi, падаваныя сахарскiмi пасадачнымi пляцоўкамi, былi памылковыя на

працягу ўсёй ночы, i мы, мой радыст Неры i я, былi зусiм збiтыя з тропу. Нечакана ўнiзе ў разрыве туману блiснула вада, я рэзка скiраваў да ўяўнага берага, але мы не маглi ведаць, як далёка заляцелi ў адкрытае мора.

Мы ўжо не былi ўпэўнены, што дабяромся да берага, бо магло не хапiць бензiну. Але i дасягнуўшы берага, трэба было яшчэ адшукаць пасадачную пляцоўку. А тут акурат i месяц пачаў заходзiць. Без паказчыкаў адхiлення, ужо глухiя, мы спакваля i слеплi. Поўня пагасала ў тумане, як бледная галавешка ў гурбе снегу. Неба над намi таксама зацягвалася хмарамi, i мы ляцелi памiж хмарамi i туманам, у нейкiм цьмяным, мёртвым свеце.

Аэрадромы, якiя адказвалi нам, не маглi паведамiць нам нашы каардынаты: «Не можам запеленгаваць… Не можам запеленгаваць…», — бо голас наш даходзiў да iх адусюль i нiадкуль.

I нечакана, калi нас ужо стала агортваць роспач, на даляглядзе злева ўспыхнула зiхоткая кропка. Бурная радасць ахапiла мяне. Неры падаўся да мяне, i я пачуў, што ён спявае! Гэта магла быць толькi пасадачная пляцоўка, гэта мог быць толькi яе маяк, бо ўначы ўся Сахара гасне i ператвараецца ў вялiзны мёртвы абшар. А тым часам агеньчык пагарэў трошкi i пагас. А мы ўзялi на яго курс — на зорку, якая была на даляглядзе i ўсяго на некалькi хвiлiн выглянула памiж хмарамi i посцiлкай туману…

А потым сталi з'яўляцца iншыя агеньчыкi, i мы з глухой надзеяй бралi курс на кожную з гэтых iскрынак. I калi агеньчык не згасаў адразу, мы падвяргалi яго жыццёва неабходнай праверцы: «Бачым агонь, — перадаваў Неры пасадачнай пляцоўцы ў Сiснеросе, — тройчы пагасiце i запалiце маяк». Сiснерос гасiў i зноў запальваў свой маяк, але ўпарты агеньчык, за якiм мы назiралi, не мiргаў, — непадкупная зорка. Не зважаючы на тое, што гаручае было на зыходзе, мы зноў i зноў пападалiся на залаты кручок, зноў i зноў быў ён для нас сапраўдным святлом маяка, сапраўднай пасадачнай пляцоўкай — i жыццём!.. Але нам зноў i зноў даводзiлася мяняць зорку.

Цяпер мы адчувалi сябе блукальцамi ў мiжпланетнай прасторы сярод сотнi недасягальных планет у пошуках адной сапраўднай планеты, нашай планеты, той адзiнай, дзе месцiлiся нашы звыклыя краявiды, нашы прыязныя дамы, наша пяшчота.

Тая адзiная планета… Я раскажу вам, што прыгадалася мне тады, хоць, мажлiва, гэта i падасца вам дзiцячым наiвам. Але i ў хвiлiну небяспекi застаешся чалавекам з усiмi чалавечымi турботамi, i мне хацелася пiць, хацелася есцi. Калi мы адшукаем Сiснерос, мы напоўнiм нашы бакi гаручым i прадоўжым палёт i прахалодным досвiткам прызямлiмся ў Касабланцы. Канец працы! Мы, Неры i я, пойдзем у горад. Там можна нагабаць невялiчкiя бiстро, якiя адчыняюцца на зары… Неры i я, мы ў поўнай бяспецы, пасмейваючыся з перажытай ночы, сядзем там за столiк i закажам цёплыя булачкi i каву з малаком. Мы з Неры прымем гэты ранiшнi дарунак жыцця. Гэтак старая сялянка дасягае свайго Бога праз маляваны абразок, наiўны медальён, ружанец: нам трэба размаўляць сама звычайнай мовай, калi мы хочам быць пачуты сваiмi. Уся радасць жыцця сканцэнтравалася для мяне ў гэтым першым духмяным гарачым глытку, у гэтай сумесi малака, кавы i хлеба, праз якую прычашчаешся да спакойных лугоў, экзатычных плантацый i жнiўных палёў, праз якую прычашчаешся да ўсёй зямлi. Сярод гэтай процьмы зорак мелася ж ведзе тая адна-адзiная, якая, каб стаць блiзкай нам, прыгатавала б нам на снеданне гэтую духмяную фiлiжанку.

Але неадольныя вёрсты пралеглi памiж нашай машынай i гэтай населенай планетай. Усе скарбы свету месцiлiся ў пылiнцы, згубленай у сузор'ях. I астролаг Неры, якi сiлiўся распазнаць яе, усё заклiнаў i заклiнаў зоры.

Раптам ён пхнуў мяне кулаком у плячо. На паперцы, пра якую папярэдзiў гэты тумак, я прачытаў: «Усё добра, я атрымаў цудоўную вестку». I я з трапятаннем сэрца чакаў, пакуль ён пiсаў мне тыя паўдзесятка слоў, што павiнны былi стаць нашым паратункам. Нарэшце я атрымаў яго, гэты дар неба.

Поделиться:
Популярные книги

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Двойник короля 17

Скабер Артемий
17. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 17

Конец детства (сборник)

Кларк Артур Чарльз
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Конец детства (сборник)

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Хозяин теней 2

Демина Карина
2. Громов
Фантастика:
аниме
попаданцы
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Хозяин теней 2

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV