Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пераправа

Станкевіч Юры

Шрифт:

«Дзе мае сані і куды знік Франсуа?»

Азіраючыся, паволі пайшоў назад, да хаты. Ён ішоў і разважаў, чаму вяртаецца туды, дзе яму, здавалася, няма чаго больш рабіць. I ўрэшце знайшоў адказ. Ён вяртаўся, каб капітан не палічыў яго баязліўцам.

Дзверы ў хату былі расчынены. «Пэўна, няма нікога»,— падумаў ён і ступіў за парог.

У печы дагарала галлё. Яшчэ было досыць свет­ла, і ён адразу ўбачыў ля акна капітана, які назваў сябе Жэрарам. Той ляжаў тварам уніз. Побач валяўся пісталет.

Інтгндант

укленчыў і асцярожна дакрануўся да яго. Капітан быў мёртвы.

«Д’ябальскія жарты»,— падумаў ён. Але штотакое? За спінай ён адчуў шолах, азірнуўся і ўздрыгнуў.

У закутку за печчу, наставіўшы на яго пісталет, сядзеў на падлозе ліцвін.

— Не варта крычаць ці хапацца за зброю,— пафранцузску сказаў былы вязень.— Я страляю хутчэй!

Ашаломлены інтэндант адразу зразумеў усё. Ліцвін быў сапраўдным лазутчыкам.

— Хто вы?

— Я афіцэр рускай арміі,— загаварыў той,— я паранены. У яго,— ён кіўнуў на труп капітана,— было два пісталеты. Ён страляў праз акно. Калі ўсе выбеглі адсюль, я стаў за дзвярыма.

«Страляў у мяне»,— падумаў інтзндант пра ка­штана.

Ліцвін апусціў пісталет і скрыгатнуў зубамі.

— Яны мелі рацыю, затрымаўшы мяне, і яны зараз вернуцца,— прамармытаў ён.— Няўдала ўсё.

— Пакажыце рану,— падхапіўся інтзндант.

— Не падыходзьце,— узняў зброю лазутчык.

Інтэндант спыніўся.

— Я сапраўды ліцвін, таму і адпаведны маска­рад,— сказаў лазутчык,— калі трапіце ў палон, раскажыце пра мяне, у вас будзе прывілея.

— Дарэмна,— запярэчыў інтзндант.— Імператар перахітрыў усіх вас, і спадманная пераправа...

— Не дапаможа,— перапыніў яго лазутчык.— Хаця мы і не прагледзелі. Ратуйце жыццё.

— Што ж рабіць? — спытаў інтэндант.

— Ідзіце адсюль і хутчэй,— сказаў лазутчык,— бо я магу страціць прытомнасць, а жывым трапіць у іх рукі мне нельга.

— Вы мужны чалавек,— сказаў інтэндант. Ён зразумеў, што заставацца тут яму сапраўды небяспечна. Ён выбег з хаты і раптам праз некалькікрокаў і секунд, якія цягнуліся, як вечнасць, пачуў тое, што міжволі чакаў,— глухі гук стрэлу ў хаце. Ён здрыгануўся.

Спакваля сутонела. Наваколле нагадвала вялізны мурашнік. Паўсюдна завіхаліся салдаты. Зырка палалі вогнішчы, вушы праціналі крыкі каманд.

Раптам нехта крануў яго за руку. Побач стаяў перапалоханы дзяншчык.

— Я ўсё выведаў,— зачасціў ён.— Тут побач штаб і абозы — усё разам. Паехалі, месье!

Паступова супакойваючыся, інтзндант пакрочыў да саней. Яшчэ раз азірнуўся напаследак.

Стаяла на сваім месцы хата, па-ранейшаму накрытыя радном, ляжалі трупы, як ён цяпер ведаў — ахвяры людзей капітана Жэрара. Такой жа ахвярай мог стаць і ён сам. Толькі зараз ён уявіў велічыню небяспекі.

Лагер Дару быў непадалёку. На паляне размясціліся рэшткі раскіданага інтэнданцкага ведамства — усё, што дакацілася

да Бярззіны. Усе былі заняты падрыхтоўкай да пераправы.

— Анры! — закрычаў нехта.— Дзе ты бадзяешся? Мо пабываў у палоне?

Да яго, смеючыся, падыходзіў Андрэ Дам’е, вы­сот, бялявы, востры на язык. Следам — Жан Вірэ — афіцэр прыкладна яго ўзросту.

Ён паціснуў рукі знаёмым са штаба Дару. Адчуў, што стомлены страшэнна. Хацелася спаць.

Дару было не да яго. Мімаходзь прагледзеў пошту, прабурчаў нешта, махнуў рукой, адсылаючы.

Ноччу ўдарыў мароз. Каля вогнішчаў спалі ўпокат, варушыліся, стагналі, трызнілі салдаты. На небе ліхаманкава зіхацелі зоркі. Інтэндант неўзабаве прачнуўся ад холаду, грэўся побач з салдатамі. Да раніцы ён сабраў у сакваяж рукапісы, дзённікі, кінуў у агонь непатрэбнае.

Пасля поўдня два масты былі ўрэшце гатовыя. Імператар асабіста назіраў за работай. Тут жа былі спалены прапары і штандары палкоў. Арміі больш не існавала. Як і заўсёды ў прысутнасці імператара, сапёры з апантанасцю самазабойцаў у ледзяной вадзе завяршалі сваю справу. Кожны з іх адчуваў, што загіне. Генерал Эбле, які кіраваў работамі, вылез з вады, але на беразе страціў прытомнасць і зваліўся на рукі афіцэраў. Яго пацягнулі да вогнішча.

На другі бераг у ліку першых пераправіўся імператар са старой гвардыяй. За імі пацягнулася артылерыя, пяхота.

...Уведзеныя ў зман асноўныя сілы рускіх спяшаліся на месца сапраўднай пераправы, уступалі ў бой.

Казакі напалі, як заўсёды, нечакана.

— Божа, злітуйся над намі!— маліўся побач Жан Вірэ. Ён і Андрэ Дам’е схаваліся за возам, адстрэльваючыся з пісталетаў.

— Сцеражыся, Анры!

Асунуўся з прабітай галавой Дам’е. Кроў пырснула на снег. Заенчыў працяты пікай салдат.

Адзін з казакаў імчаў проста на яго. Інтэндант разгледзеў барадаты твар, занесеную шаблю. Кінуў непатрэбны пісталет. «Зараз заб’е»,— мільганула думка. Раптоўна схапіў сакваяж, падставіў рыўком пад удар. Ляснула зверху, пранёсся по­бач, храпучы, конь. Пасыпаліся на снег кнігі, дзённікі.

— Дзе ты, Вірэ?— ён заўважыў, што з-пад воза тырчаць ногі ў падраных ботах, пацягнуў да сябе.— Жывы?

Плюючыся, той выціраў далонямі твар, нібы рыба, хапаў разяўленым ротам паветра. Заўважыў кроў, мёртвага Дам’е.

— Глядзі, Вірэ, сёння я атрымаў самы вялікі ганарар за ўвесь час. Кошт яго — жыццё.— Інтэндант паказаў рассечаны сакваяж.— Хто пасля гэтага скажа, што заняткі літаратурай не прыносяць карысці?

Казакаў адбілі. Зарыпелі абозы, папаўзлі на масты. Кінуўшы ўсё, нават цёплую футэрку, інтэндант бег да ракі. 3 натоўпам салдат праціснуўся на мост. Той пачынаў ужо асядаць у ваду. Хісталіся пад нагамі бёрны, лагі.

Як і заўсёды, нібы збоку, назіраў ён за сабой у хвіліны небяспекі. «Ці не баязлівец я?»

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бастард Императора. Том 13

Орлов Андрей Юрьевич
13. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 13

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Форма жизни

Драу Михаэль
Фантастика:
боевая фантастика
киберпанк
7.62
рейтинг книги
Форма жизни

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая