Нямоглы бацька

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Нямоглы бацька

Нямоглы бацька
6.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Быў калісьці — так, даўно, што Месяц толькі-толькі яшчэ з'явіўся на нашым Небе, — у людзей на зямлі такі паганы звычай: не карміць старых бацькоў.

Дзікія былі людзі. Дзікія-найдзікія. Аж цяпер сорамна ўспамінаць пра іх, такія дзікія. Як убачаць, што маці або бацька больш ахвотна на сонейку грэецца, чым косіць ці жне, дык адразу завозяць іх на калёсах або на санях у глухі лес, пакідаюць трохі ежы і едуць дахаты. А калі тыя хлеб з'ядуць, то або памруць з голаду, або застынуць,

або дзікая зверына іх разарве.

Такі быў Закон. І хто Закона трымаўся, таго хвалілі. А хто не трымаўся, таго маглі выгнаць у дзікую пушчу.

Ты пачакай іх да канца вінаваціць. Страшэнна цяжка, у голадзе і холадзе, жылі тыя дзікія людзі. Частыя былі неўраджаі, таму запасаў аніякіх не было і быць не магло. А ўродзіць некалькі гадоў запар — з'явяцца ворагі. І ўжо абы аддай ім, або ляж у сечы. Таму кожныя рукі лічыліся: ці могуць яны яшчэ трымаць касу або меч? А калі ўжо не могуць, калі толькі кавалак да рота нясуць — нашто яны?

Адводзіў чалавек у лес старога бацьку і ведаў: ягоныя дзеці тое самае з ім зробяць. Як ты віншуеш, так табе і дзякуюць. Бо жылі гэтыя людзі па адзіным законе — законе карысці.

Дык вось, жыў сярод тых людзей у адной лясной вёсцы малады чалавек. А імя яму было Пятро.

— Глядзі, — аднойчы сказаў Пятру сусед Гнат, — бацька твой ужо вось-вось пачне кароткай касою ў місцы касіць. Рыхтуйся

— Да чаго? — нібы не зразумеў Пятро.

— Ваўкоў гадаваць.

А Гнат быў адзіны такі на вёску. І было ў таго Гната багата (таксама бедна, але болей, чым у суседзяў, і таму, як воўк за падлу, болей іншых трымаўся ён за Закон), і быў той Гнат самы большы гад. І голас меў у грамадзе.

Зірнуў Пятру на бацьку — сапраўды, у таго рукі-ногі саслабелі, за сахой не пройдуць, лука не нацягнуць. Зусім нямоглы чалавек.

І стала тут Пятро неяк непамысна. Ну нібы выпадкова муху праглынуў. Не ведае, што з ім такое. Проста кепска. А бацька глядзіць на яго і нічога не кажа.

Пятро забыўся на тую размову з суседам, ды надышла восень, і паклікалі яго пад вясковы супольны дуб. Прыйшоў ён, а там ужо грамада шуміць, віруе. І больш за ўсіх каламуціць ваду ў тым віры Гнат. Крычыць, рукамі махае, як малы.

— Чаго марудзіш, Пятро?! — гарлае, аж у вачах туман. — Гані ў лес ваўчыны недаедак.

— Ты чаго гудзіш, як свіння? — раз'ятрыўся на яго Пятро. — Чаго так пільна хочаш? Крыві чужой?

— Згінуў твой стары грыб. А калі згінуў, трэба яго рваць з коранем. А то ад яго і на здаровыя зараза пойдзе.

Грамада сумуе, але хто галасней крычыць, таго і слухаюць.

— Ты гэта, Пятро… таго… — сказаў урэшце другі сусед, Максім. — Ты, значыцца… гэна.

Нічога не зробіш. Пайшоў Пятро дахаты. Бацька паглядзеў на яго ўважліва і зняў з калка торбу.

— Кладзі лусту хлеба. Ды меней, меней…

— Дык нашто тады ўвогуле?

— Падумаю яшчэ нейкую ноч. Але ж з

пустым жыватом думаць сумна… Сала не кладзі. У хаце прыдасца. Малому… Так, Пятро, так. Закон такі. Ідзі запрагай каня.

Выйшаў бацька з хаты. Цяжкавата яму лезці на калёсы.

— Ты чаго так многа саломы паклаў? Ды мяккай, аўсянай?

— Дык назад жа прывязу.

Едуць вёскаю ў лес. Рэдкія сустрэчныя вочы хаваюць. А некаторыя і падбадзёрваюць старога:

— Нічога, хутка і мы за табою.

І толькі Гнат ля весніц на ўвесь свет гарладзёрыць:

— Правільна, Пятро! Няма чаго ў рот валачы, калі барану валачыць не можаш.

Пятро праехаў моўчкі.

Прыняў іх разам з калёсамі мокры і чорны лістападаўскі лес. Часцей і часцей пачалі трапляцца між дрэў аленевыя, а можа і чалавечыя косці.

Прыехалі. Зрабіў Пятро з яловага лапніку будан, паклаў у салому торбу. Нацягаў сушняку, насек яго дробна. Развёў цяпельца. Дастаў з торбы хлеб, сала, біклажку з віном.

— Гэта нашто? — спытаў бацька. — Бяры ўсё. І салому бяры.

— Татка, — глуха сказаў Пятро, — няўжо ты думаеш, што я цябе тут пакіну?

— І пакінеш. Бо закон. Заб'юць цябе, — сказаў бацька.

— Не бойся за мяне, — адказаў Пятро і паехаў. Заміргаў у гушчары за спіною агеньчык. Знік.

Ноч у лесе, сутонне ў вёсцы. Гнат ля хаты зіркае на воз.

— Салому ўсё ж пакінуў?

— А што? Чысцей будзе!

Усю ноч праварочаўся ў хаце Пятро. А наступнай ноччу, пакінуўшы ў стайні каня, пайшоў крадком у пушчу. Доўга блукаў. Няма агню і няма. Усё, значыцца, ясна. Замарыў бацька агонь, каб лішне не мардавацца. Не паверыў. Дый праўда, не было такога яшчэ на свеце.

…Аж раптам… "Ёсць ён! Ёсць агонь! Ёсць!"

Бяжыць ён на агонь. Галіны яму вочы высцёбваюць. А агонь зусім згасае. І нібы згасае ля яго скручаная постаць.

— Татка! Татка! — крычыць ён і спяшаецца. То бацьку абдымае, то косці аленевыя збірае і кідае ў будан. Памерці захацеў. Не паверыў.

Ускінуў бацьку — лёгкага — на гершкі і нясе. А агонь за імі згасае-згасае. Згас. І чуе Пятро — мокрая ў яго патыліца.

— Ты што, плачаш?

— Плачу. За цябе. Цяпер можна расказваць. Ведаеш, чаму такіх дужа старых на вёсцы адзін я?

— Ведаю. Бітва была дзесяць гадоў назад.

— Так. Напалі. І мы ўсе, хто на парозе, — перад дарогаю ў лес — вырашылі патаемна: лепей ужо там легчы, чым ад сваіх… Усе палеглі, адзін я застаўся.

Прынёс Пятро бацьку ў хату, адгарадзіў частку каморы і зрабіў там пралазы на гару ды ў падпамосце. Адтуль — на панадворак. І там бацька стаў жыць. Глухой ноччу — у хаце, удзень — у падпамосці і на гары. А ноччу цёмнай і па двары патупае. Як ваўкі жылі, ад усіх хаваючыся. Але жылі.

У той год пала на людзей нібыта нейкая кара. Ураджай быў — на каціную долю, ледзь зіму перажыць.

123
Комментарии:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Глава рода

Шелег Дмитрий Витальевич
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Глава рода

Дворянин

Злотников Роман Валерьевич
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Новиков Николай Васильевич
10. Первый среди карапузов
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Гримуар темного лорда VIII

Грехов Тимофей
8. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VIII

Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Винокуров Юрий
36. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!

Орленев

Мацкин Александр Петрович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Орленев

Черная метка

Лисина Александра
7. Гибрид
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черная метка

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2