Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нямко

Адамовіч Алесь

Шрифт:

Але ён палічыў патрэбным свой позірк растлумачыць зусім проста:

— Вы ж родам са Случчыны? Я таксама адтуль. Зусім нядаўна ў вашай Акадэміі.

Ня быў бы гэта правінцыял: тут жа паведаміў, што раней працаваў у райвыканкоме, але пераведзены сюды пасьля славутай «Слуцкай справы». Жывы сьведка! Я ня мог не пакарыстацца нестатутнай гаварлівасьцю земляка, паспрабаваў даведацца аб усім больш падрабязна. Сёе-тое ўжо было вядома. Увесь шум-бор узгарэўся з забойства, але не радавога: работнік райвыканкому прыстукнуў у пад’езьдзе такога ж, як сам, маладога дзецюка.

Маладзёжныя страсьці. Але акрамя таго, што ўлада б’е грамадзян па галаве ў нейкім пад’езьдзе, была і яшчэ адна абуральная акалічнасьць: забойца — сын паліцая, а забіты з партызанскай сям’і. Для Беларусі гэта, выявілася, неабыякава і празь дзесяць, і праз дваццаць гадоў пасьля вайны. Ты я на с забівал і тады, а гэты я цяпер! Асабліва абмяркоўвалася тая падрабязнасьць, што «паліцэйскі» заведваў «культурай» у выканкоме, а ўсім вядомыя абавязкі такога работніка: міжсабойчыкі, саўны, адпачынак на прыродзе для начальства, жаночае абслугоўваньне. Ясна, што такога карыснага работніка начальства не пакіне без апекі і клопату, і пакараньня за злачынства не адбудзецца. Завязаўся такі клубок чутак, перасудаў, страсьцей, што разьвязаць яго можна было толькі адкрытым, галосным, на вачах усіх разборам і судом. Начальства ж зрабіла якраз наадварот (яшчэ не хапала ісьці на повадзе ў мас!) — суд адбыўся ў забалотным райцэнтры, у пакойчыку для дзесяці прысутных. За вокнамі ж і сьценамі суду сабраліся сотні, а на другі дзень і тысячы людзей з усёй ваколіцы, з самога Слуцку. Небывалая для рэспублікі сытуацыя. Мабыць, нанесены ўдар быў у нейкі патаемны нэрв беларуса, народу, якога за незласьлівасьць і дабрадушша хваліў сам Іосіф Сталін і сам Адольф Розэнберг. (Пахваліўшы, прашарсьцілі да незалечных праплешын і шнараў.)

А тут яшчэ жонка падсуднага: некалькі разоў зьявілася, дурніца, з памяшканьня, куды іншых не пусьцілі, і фыркала на жанчын — чаго зьляцеліся, крумкачы, нічога вам не абломіцца, не засудзяць майго мужа!

Што праўда тут, а што пазьнейшыя выдумкі, сказаць цяжка. Адно вядома дакладна (і кадравік пацьвердзіў): тыя, хто судзіў, ператрусілі, яны пераапранулі падсуднага ў адзеньне міліцыянэра і правялі праз натоўп. Але самі пайсьці не змаглі: стала вядома аб уцёках забойцы! Натоўп разьюшыўся. Спынілі машыну, што ехала міма, гружаную тарфяным брыкетам, забралі каністры з бэнзінам, аблілі будынак і падпалілі. Міліцыянэр, пераапрануты ў касьцюм падсуднага, выскачыў з вакна, пашкодзіў пазваночнік. А судзьдзя згарэла. Жах што нарабілі агулам, натоўп і начальства! Воінскую часьць прыслалі, тыя адмовіліся страляць. Але падышла другая, болын надзейная (казалі: каўказцы), уціхамірылі натоўп. У газэце было кароценькае паведамленьне: па такой справе столькі асудзілі, такіх і такіх — да вышэйшай меры.

Пад канец кадравік паведаміў:

— А вы ведаеце? Мабыць, ня чулі? Там немец удзельнічаў. 3 вайны яшчэ затаіўся. Падагнаў машыну, бэнзін ім прывёз.

Так (я потым даведваўся), гэта быў Франц. Толькі ўсё адбывалася крыху інакш. У нашых «органаў» слабасьць да сачыніцельства. А было ўсё прасьцей: па звычайным сваім маршруце Франц праяжджаў на машыне,

вёз тарфяны брыкет. Перагарадзілі дарогу, бэнзін і ўсё, што ім трэба было, разгарачаныя людзі ўзялі, не пытаючыся шафёра. Але Франца абвінавацілі ў саўдзеле ці дапамозе, ці ў нечым іншым, і пасадзілі. Тры гады Паліна зь дзецьмі чакалі яго, а вярнуўся — завэрбаваліся ў Сыбір. Яшчэ да Чарнобыля. Недзе там, на поўначы, яны цяпер. Калі не павёз іх Франц у аб’яднаную Германію. Магчыма, нехта зь нямецкай яго сям’і жывы застаўся. Колькі яму ды і Паліне перажыць давялося, што хацелася б для іх хоць крыху жыцьця спакайнейшага.

Але чамусьці сумна было б даведацца, што яны ўсёткі паехалі. Р.8. Я працаваў над гэтай гісторыяй, калі ў санаторый «Падмаскоўе» мне пазванілі зь Мюнхену — супрацоўнік радыё «Свабода», мой зямляк Васіль Крупскі. Родам ён з нашай Віцебшчыны, прозьвішча па бацьку — Фрэйдкін, амаль увесь род Фрэйдкіных у вайну нацысты зьнішчылі. Пагаварылі пра справу, якую меў да мяне, а затым Васіль успомніў пра наш з Элемам Клімавым фільм. Карціну «Ідзі і глядзі» ў 85-м я вазіў у Заходнюю Германію, арганізатарка Мангеймскага фэстывалю нястомная жанчына без узросту фраў Фэй Вайн параіла мне быць гатовым да жорсткай дыскусіі. А наогул можна было чакаць (мяне ў Маскве ўсур’ёз папярэджвалі), што нэанацысты падпаляць кінатэатар. Непрыемны не для адных толькі нацыстаў фільм у нас атрымаўся. У час XIV Маскоўскага кінафэстывалю я быў сьведкам такой сцэны ў Крамлі: вядомы заходненямецкі кінарэжысэр, добры знаёмы Элема Клімава, папракнуў яго ў лішне жорсткім паказе немцаў. Вочы ў Элема зьбялелі (знаёмы мне ягоны стан — па нашых сустрэчах з кіраўнікамі Дзяржкіно): «Ах так! Ды мы вось такую кропелечку праўды паказалі. Вось у наступны раз — на поўную катушку!»

У Мангейме дыспут атрымаўся ярасны, але мне ў ім удзельнічаць не давялося зусім. Сядзеў з краю сцэны, спусьціўшы ногі ў залю, і ўсяго толькі назіраў за бойкай немцаў зь немцамі. Двух пакаленьняў: тых, хто пабываў на вайне, і маладых. «Ах вось вы чым там займаліся!» — а вэтэранам, вядома, крыўдна.

Васіль Крупскі расказаў тут жа па тэлефоне пра падобную сытуацыю, гісторыю ў Мюнхене: ён запрасіў да сябе маладых немцаў і паказаў ім фільм. Адзін з гасьцей папрасіў касэту і пракруціў яе бацькам. Паглядзеў зь імі фільм і сышоў з дому. Да Васіля прыходзіў потым немец-бацька, плакаў і запэўніваў, што, хаця служыў у Беларусі, але быў усяго толькі «пры конях». Прасіў, умольваючы, памагчы вярнуць сына ў сям’ю.

Ну а калі цэлыя народы пабеглі адзін ад аднаго, здавалася, на ўсё сваё наступнае гістарычнае жыцьцё напалоханыя існаваньнем у таталітарным пацучніку? Як зараз мы бяжым, схапіўшыся за галаву. Ад іншых уцякаем, як ад самога сябе. Таму што ад уласнай памяці намагаемся скрыцца.

I ў той жа час вяртаемся, вяртаем сябе адно аднаму — мы зь немцамі. Значыць, няма нічога канчатковага ў гэтым сьвеце. У гэтым і наша надзея.

13 красавіка (Падмаскоўе) — 15 жніўня (Губічы) 1992 г.
Поделиться:
Популярные книги

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Князева Алиса
1. нужные хозяйки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Печать зверя

Кас Маркус
7. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Печать зверя

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Винокуров Юрий
36. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1