Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вашчыла. Де рэвалюцінібус орбі-юм (гэта па складах). Колы нейкія. Мудрагеліць Вецер. Не да “колаў” – была б жывая душа... Гм... Жэніцца. Знайшоў час. Хай жэніцца – больш старцоў будзе.

Жанчына прыносіць пару місак з ежай і “ўдаву” – бутэльку ў выглядзе абаранка.

Агна. Вось мірона смажаная... Вось траўнічак... Падмацуйся, госцейка. Я сказала сыну, што нейкі лёзны чалавек яго пытае. Ён зараз выйдзе. Радуюся я за яго. Надзея ягоная – пані, а не дзеўка. А вы скуль?

Хто?

Вашчыла. Сына вашага ведаю з Крычава. I зараз адтуль.

Агна. Дык чаму туды не пайсці? Узрадаваўся б як?

Вашчыла. Мне туды нельга.

Агна. Сын даўно не быў у Крычаве. Прыехаў – а тут яна. Сірата зусім, як ён напалову сірата. Яшчэ са снежня року божага тысяча семсот васемнаццатага. Калі Карпач кашу заварыў. Дваццаць шэсць год мінула. Не, меней. Нашы загінулі праз тры гады. Ох, божа! А мой нябожчык як напрошваўся на бяду. Гэта ж яны яшчэ ў шэсцьсот дзевяноста шостым харугву Агінскага гетмана пабілі.

Вашчыла. Слаўная была справа.

Агна. Добра, што Васіль нявесту тут сустрэў і зараз тут і застанецца. Зараз ехаць небяспечна. На дарогах ловяць людзей. Што гэта будзе? Адзін воўк здае староства на водкуп другому. Рабуюць простых. Гора!

Вашчыла. А чаго гэта вы са мною так адкрыта, сястра?

Агна. Бачу мазалі на вашых руках... Не, хай ужо зараз тут сіроты мае.

Далятае песня. З “сіроцкіх вясельных”:

А хто ж там каля рэчанькі гукае? Малады малойчык, Маладая дзеўка свайго татачкі шукае. – Ды прыйдзі, прыйдзі, мой ойчанька, блізенька, Паклонімся табе тройчы ды нізенька. – Не прыйду, маё дзіцятка, не прыйду, Не прыйду, маё роднае, не прыйду. Дзіцятка маё роднае, Хай цябе бог гадуе, Долю, шчасце гатуе. Ой, не магу я ўстаці Да свайго родна дзіцяці: Сасновы дошкі сціснулі ножкі – Не скрану, Жоўты пясочкі засыпалі вочкі – Не ўзгляну. Шэра каменне лягло на грудзі – Не ўздыхну. Ды злажылі ручкі на шчырым сэрцы – Не здыму [1] .

1

Калі актрыса ведае лепшыя “сірочыя вясельныя” ці такія, што лепей кладуцца на яго голас, яна мае права, нават абавязана выканаць іх замест прыведзеных тут.

Вашчыла. Што людскія сіроты? Зямля наша – сірата. Толькі чалавечым сіротам – бог абаронца. А пра зямлю нашу ён забыў.

Агна. А вам што, так конча бог патрэбен? Постаць у вас магутная, рукі жылаватыя, галава ёмістая.

Вашчыла (іранічна). Угм... дзеўкі мяне любяць.

Агна. Сябры любяць... I дзеўкі. I пад старасць у такіх, як вы, не менш за дзесяцёра дзяцей.

Вашчыла. Тут не ведаеш, нашто іх заводзіш? На жабрацтва? Бізун? Турму?

Агна. Спіны моцныя.

Здужаем.

Вашчыла. На гэтай вось маёй магутнай спіне ад арандатараў, братоў Іцкавічаў, за скаргу князю сто пяцьдзесят бізуноў. Ледзь не памёр ад гэтага.

Агна. Куды скардзіцца ездзілі?

Вашчыла. У Варшаву. Восем год назад.

Агна. А цяпер прыехалі сюды. Ці аднымі бізунамі цяпер справа пахне?

Вашчыла. Цяпер так ці інакш кепска пахне справа. Забіваюць да смерці, гойсаюць па шляхах слугі арандатараў. Няма жыцця так і так... А пра вас, відаць, праўду кажуць, што вы ў місцы з вадою бачыце ўсё, што мае адбыцца.

Агна. Вядзьмарка? Не. Няма вядзьмарак на свеце. Проста бачыла многа, ведаю людзей. I чую, што шчасця паменее, сірот пабольшае.

Песня
Прашу цябе, матухна, прашу, родная, Да мяне на вяселле ды на сірочае. – Весяліся, дзіцятка, весяліся, маладое, I з панам богам, і з добрымі людзьмі. Я к табе прыйду ў суботу ўвечар. Я на двор сыду дробным дожджычкам, Я ў сенцы ўвайду ясным сонейкам. Я за сталом сяду табе на параду, А як будзе трэба – стану да пасаду.

Агна (насцеражылася, прыслухоўваецца да чагосьці). Едуць.

Вашчыла. Хто?

Агна. Едзе нехта шляхам... Што за часы – як тупат конскі, дык чакай бяды?

Вашчыла. Не чую.

Агна. Я чую. Наслухалася за жыццё... Ешце госцейка... А як звернуць конныя сюды – гасіце агонь. Далей ад ліха.

Пайшла. Вашчыла налівае чарку, пачынае закусваць. За сцэнай нехта завёў – госці, відаць, падпілі ўжо – ні з пушчы ні з поля:

– Ці не нявесту вязуць? – Нягож каго! Чаго яна не плача? – Чорт чаго! – Ды няхай той плача I рвецца, Хто яе ў гэты дом Дажджэцца.

Пасля чуваць рогат і голас Лаўрэна Каўбасы: “Лепш ехаць па сена, чым на такое вяселле”. Голас: “Сват – сабачы брат”. Лаўрэн: “Сват не сват, а добры чалавек”.

Адзін сват жонку хваліць, Што харошы абед варыць, А другі сваю судзіць – Што ні зварыць, то спаскудзіць.

Гоман. У дзверы ўвальваецца падпіты Лаўрэн Каўбаса, абвіты ручніком.

Каўбаса. А каб вам, госцейкі, пабіцца, а мне на вас падзівіцца. Не п’яны, не драны – называецца, на вяселлі быў... А вяселлейка бог нам даў: ажаніўся пяхцер, торбу ўзяў... Абвёў вакол елі, і чэрці ім пелі. (Заўважыў Вашчылу.) Стой! Хто такі? П’е! Закусвае! Чам-му адзін сядзіць, як пацук? Устаць слупам! Сват Лаўрэн Каўбаса прыйшоў!

Поделиться:
Популярные книги

Кондотьер

Листратов Валерий
7. Ушедший Род
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кондотьер

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Сильные

Олди Генри Лайон
Сильные
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Сильные

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Деревенщина в Пекине 3

Афанасьев Семен
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Антимаг его величества. Том VI

Петров Максим Николаевич
6. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том VI

Гранит науки. Том 2

Зот Бакалавр
2. Героями не становятся, ими умирают
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 2

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник