Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Дзякуй, Віктар Міхайлавіч, — кіўнуў яму Шарай.

А Корзун падумаў, што адну зачэпку эксперт усё-такі даў: двух злачынцаў шукаць лягчэй, чым аднаго.

— Так, Алесь Антонавіч, — Шарай абвёў вачамі бухгалтэрыю, — папрацуйце разам з Раманам Фамічом. Пашукайце сярод мясцовых. А мы паедзем, будзем думаць іншыя варыянты.

Корзун з Савачкіным засталіся ўдвух.

— Трэба і нам ісці, а то занялі кантору, — сказаў участковы.

Корзун не паспеў адказаць.

У калідоры пачуўся тупат. Праз імгненне дзверы ў бухгалтэрыю, дзе ўсё яшчэ стаялі Корзун з Савачкіным, шырока

расчыніліся, і ў іх паказаўся высокі мажны чалавек. Корзун ведаў яго — старшыня тутэйшага калгаса Шынкевіч.

— Шукаеце? — спачатку прабасіў ён, потым падаў руку. — Куды міліцыя глядзіць!

Корзун хацеў адказаць, што не міліцыя, а сам старшыня вінаваты, бо грошы трэба было ўсё-такі раздаць своечасова, але прамаўчаў: Шынкевіч даўно кіраваў калгасам, гаспадарыў умела і, маючы круты характар, не цярпеў, калі яму пярэчылі. Пачакаўшы, пакуль старшыня аціхне, прапанаваў:

— Можа, у вашым кабінеце пагаворым, Фёдар Гаўрылавіч?

Шынкевіч уважліва зірнуў на Корзуна, прыжмурыўся, як ацэньваючы, і ў вачах яго бліснула сумненне — ён ці не ўмеў, ці не хацеў хаваць сваіх пачуццяў. Корзуну нават падумалася, што старшыня можа спакойна прамовіць услых: «Хіба можна даручаць сур'ёзную справу такому маладому чалавеку, як ты?» Не сказаў. Павярнуўся і пайшоў да сябе, упэўнены, што міліцыянеры пойдуць за ім. У кабінеце ўсеўся ў крэсла, строга спытаў:

— Што-небудзь высветлілі?

— Не-е… — Корзун адчуваў сябе ніякавата: Шынкевіч нібы прыгнятаў яго.

— Дык пра што будзем гаварыць? — Старшыня ўзяў нейкую паперку, пачаў чытаць і, здавалася, адразу забыўся пра міліцыянераў, якія ў напружаных позах сядзелі насупраць.

Савачкін запытальна паглядзеў на Корзуна: маўляў, ты начальства, табе і слова. Корзун раптам узлаваўся — і на Савачкіна, і на Шынкевіча, і яшчэ больш на сябе. Рэзка сказаў:

— Фёдар Гаўрылавіч, мы да вас не ў госці прыйшлі.

— Што? — Шынкевіч узняў галаву. — А ты калючка, лейтэнант. Давай, давай… Кажы, што ад мяне трэба.

— Не надта многа, — памякчэў Корзун. — Адказаць на некалькі пытанняў.

— Слухаю, — адкінуўся ў крэсле старшыня.

— Часта вялікія грошы ў сейфе трымаеце?

— Скажаш, парушаем парадак? Бывае, — пацвердзіў Шынкевіч. — Але я накручу хвост галоўнаму бухгалтару, можаш не сумнявацца.

Корзуну здалося, што старшыня ўсё яшчэ не прымае яго ўсур'ёз, і строга зазначыў:

— Бестурботнасць да дабра не прыводзіць. Шынкевіч усміхнуўся, нічога не адказаў. Ён нібы страціў цікавасць да субяседніка і зноў пацягнуўся да сваіх паперак.

— Аднак нас цікавіць іншае. Хто, па-вашаму, мог ведаць, што ў сейфе засталося так многа грошай?

Шынкевіч паціснуў плячамі, потым, загінаючы пальцы на левай руцэ, пачаў тлумачыць:

— Уся бухгалтэрыя — раз, уся смятаніцкая брыгада — два, я — тры, мой шафёр, які возіць касірку з банка, — чатыры, любы калгаснік, які мог надвячоркам апынуцца ў бухгалтэрыі, — пяць… Бачыш, пальцаў не хапае. Але ў нас такіх зацятых зладзеяў няма. Калі што, дык па дробязі, на чарніла… Пра гэта ў Савачкіна папытай, ён тут усіх ведае, — Шынкевіч пастукаў пальцамі па стале, кінуў: — Спадзяюся, у цябе ўсё?

— Прабачце, не, — матнуў

галавой Корзун. Яму вельмі хацелася хутчэй скончыць размову: пра ўсё гэта, нават больш дакладна, мог расказаць галоўны бухгалтар. Але было ў Корзуна пытанне менавіта да старшыні. Ён разумеў, што пытанне не спадабаецца Шынкевічу, і ўсё адцягваў.

— Ну, дык што там у цябе яшчэ? — нецярпліва буркнуў Шынкевіч.

— Чаму вы так позна прыйшлі ў кантору?

Чырвоны старшынёў твар стаў бурачковым. Шынкевіч павольна пацягнуўся да тэлефоннага даведніка, няспешна адшукаў патрэбны нумар і зняў трубку. Гэтак жа нетаропка пачаў набіраць лічбы.

— Шарай? — грозна вымавіў ён у трубку. — Ты чаго мне пакінуў свайго лейтэнанта? Ах, сейф! То хай займаецца сейфам. Зараз дам. — І да Корзуна: — На!

— Ты што, не ведаеш Шынкевіча? — пачуў Корзун, ледзь прыхінуў трубку да вуха. — Што ты ў яго пытаў?

— Чаму пазней за ўсіх прыбыў на месца здарэння.

— Гэта мае дачыненне да справы?

— Пакуль не ведаю, — Корзун скасавурыўся на старшыню, які сядзеў з абыякавым выглядам, і растлумачыў: — Касірка чакала «газіка». На іншай машыне? — паўтарыў ён для Шынкевіча пытанне начальніка аддзела. — Дарога дрэнная, на грузавіку не дабярэшся, гэта ж дваццаць кіламетраў. Старшыня пры чым? — Ён зноў зірнуў на Шынкевіча. — Старшыня ні пры чым, проста я бачыў яго «газік» у райцэнтры, як выязджаў сюды, і падумаў, ці не без гаспадара ён там. Ёсць — правільна ставіць пытанні,— і паклаў трубку.

Шынкевіч ажывіўся, сказаў:

— Вось так! «Газік» са мной быў, зразумела? А цяпер ідзіце адсюль, шукайце злодзея. Мне клопатаў і без вас хапае.

— Як ён нас? — усміхнуўся Корзун, калі яны з участковым апынуліся ў калідоры.

— Табе што, — уздыхнуў Савачкін, — ты з раёна… Савачкін сеў за стол галоўнага агранома, далей ад акна, і са старой пашарпанай планшэткі выцягнуў чысты ліст паперы.

Стоячы спіной да акна, Корзун з усмешкай сказаў:

— Гатоў даваць паказанні.

— А што? — як належнае прыняў закід Савачкін. — Цікава, што мае сказаць лейтэнант райаддзела?

Корзун павярнуўся да акна. Імжэў дождж, і на шкле віселі драбнюткія кропелькі вады. Цікаўныя, што нядаўна тоўпіліся насупраць канторы, разышліся, і вуліца — шэрая, прамоклая — была пустая. Корзун падумаў, што ў жартаўлівай фразе, якую сказаў участковы, ёсць сэнс. Паказанні не паказанні, а першыя вывады пара рабіць.

— Зладзеі хутчэй за ўсё не тутэйшыя, — сказаў Савачкін. — Адчуваецца прафесіяналізм. Пасля сябе пакінулі толькі тое, што не маглі не пакінуць.

— Цяпер кожны дурань ведае пра пальчаткі,— паківаў галавой Корзун. — Вы зірніце з другога боку: надта ўдала абставіны склаліся — вартаўнік захварэў, грошы засталіся.

— Думаеш, быў наводчык?

— Надта гэта складана з наводчыкам, быццам спецыяльна пільнавалі выпадак, — раздумліва адказаў Корзун. — Тут тады цэлая шайка павінна дзейнічаць. Адзін жыве ў вас, ён выпадкова даведваецца пра грошы, паведамляе сваім хаўруснікам, якія дзесьці ў іншай вёсцы або нават у райцэнтры. А тыя нібы гэтага толькі і чакалі: прымчаліся, зрабілі сваю справу і зніклі. Вельмі ўжо арганізавана выглядае.

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6